Крэацыанізм – гэта тэорыя, заснаваная на тым, што чалавек, зямля і ўсё іншае ў Сусвеце было створана, а не ўзнікла з нічога.
Мы жывем на паверхні невялікага, выдатна зробленага і абсталяванага карабля. Мы існуем, ваюем і паміраем, але таксама адчуваем прыгажосць, пахі, любоў і музыку. Задумайцеся: матэматыка, філасофія, вясна, нягоды, земляробства, любоў, квазары, жавальная гумка... усё ўтварылася з нічога? Сфармавалася выпадкова?
З усіх папярэдніх пакаленняў на зямлі ў нас мусіць быць менш за ўсё адгаворак, што мы не бачым удзелу Навукоўцы Матэматыка, які стварыў усё навокал нас. Мы мусім захапляцца, а не глядзець на гэта скептычна і прадвырашана.
Каля 3000 год таму ізраэльскі цар Давід пісаў ( Псальма 8:4-5 )
"Калі бачу Нябёсы Твае, твор пальцаў Тваіх, месяц і зоркі,
якія ты заснаваў,- то што ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго,
або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?"