Seminar 3a - www.drdino.com - Dr. Kent Hovind - беларускай (Belarus) Шмат год лічылася, што знікшыя дыназаўры з'яўляюцца праблемай для Бібліі. Прывітанне, мяне клічуць Эрык. І зараз вы убачыце моцны семінар, які спалучае ў сабе апошнія 30 год даследванняў, праведзеных доктарам Кентам Ховіндам. Гэта плыня мае назву: крыптазаалогія. Яна прысвечана вывучэнню рэдкіх, але існуючых жывёлаў. Семінар мае назву «Дыназаўры і Біблія». Семінар 3a - www.drdino.com - Dr. Kent Hovind - Беларуская Дзякуй, што далучыліся да нас, гэта вялікі гонар для мяне быць тут у Індыяне. Колькі з вас былі на адным з маіх семінараў раней ці бачылі адно з маіх відэа? Добра, колькі з вас ніколі не былі? І колькі не разумеюць пытання? Трое, як і ўчора. Добра. Мяне клічуць Кент Ховінд. Я выкладаў натуральныя навукі ў сярэдняй школе на працягу 15 год. Апошнія 16 год - я евангеліст. І каля 900 разоў у год я выступаю на тэмы: стварэнне, эвалюцыя, дыназаўры. І я прытрымліваюся пазіцыі, што Біблія літаральна праўдзівая і навукова дакладная. Эвалюцыйная тэорыя, якую выкладаюць у нашых школах, у парушэнне першай папраўкі, з'яўляецца самай бязглуздай і самай небяспечнай рэлігіяй у гісторыі планеты зямля. Я жыву ў Пенсаколе, штат Фларыда. У мяне 3 дзяцей, усе яны ўжо дарослыя ў дадзены момант. Таксама ўсе яны ўжо пабраліся шлюбам... Дзякуй Богу, я дапамог ім у гэтым, і зараз мой дом вольны. Пакуль што ў нас 4 унукаў. Унукі - гэта Божае дабраславенне за тое, што вы не забілі сваіх дзяцей(праз аборты), калі думалі пра гэта. Так што трымайцеся, бацькі - яно таго вартае! Усе мае дзеці жывуць недалёка ад мяне і ўсе працуюць у гэтым служэнні. Гэта вельмі файна мець дзяцей, якія моцна любяць Госпада. Двое з іх сядзяць за сталом вось там, а адзін зараз кіруе камерай. Гэта ўсе мы на нашым заднім двары ў Пенсаколе, Фларыда - у парку "Свет Прыгодаў Дыназаўраў". Я люблю дыназаўраў. Наш нумар тэлефона: 1-850-479-3466 і наш вэб-сайт: www.drdino.com. Нумар тэлефона нашага парку: 1-850-478-DINO, (or 1-850-478-3466). Мы любім дыназаўраў і да нас прыходзяць тысячы наведвальнікаў. У нас амаль 1000 чалавек прыйшла да збаўлення, праз наш парк "Свет Прыгодаў Дыназаўраў". Усё, што мы робім там, мае навуковы занятак і духоўны занятак, мы добра бавім час, выкарыстоўваючы дыназаўраў на Славу Бож'ю. Ведаеце, за апошнія 200 год хрысціяне былі вельмі заклапочаны пытаннем, як "змясціць" дыназаўраў у Біблію. Мінулай ноччу я сведчыў адной ледзі ў гатэлі і яна сказала: «У мяне ёсць сябра, які кажа, што дыназаўры ніколі не існавалі. Адзін хлопец сказаў, што д'ябал паклаў гэтыя косткі ў зямлю, каб абдурыць нас». Вы будзеце выглядаць сапраўдным ідыётам, калі будзеце казаць чалавеку са свядомым розумам нешта падобнае на гэта. Так, дыназаўры жылі, але ў які час яны жылі? Якім чынам дыназаўры адпавядаюць Бібліі? Вось два мае ўнукі гуляюць з адным з дыназаўраў у нашым парку "Свет прыгодаў Дыназаўраў". Мы цудоўна бавім час. Хоць хрысціяне вельмі заклапочаны тым, куды іх уставіць. Што ж здарылася? Проста хрысціяне адмежаваліся ад чыстага біблейнага вучэння, якое цесна звязана з існаваннем дыназаўраў. Вось чаму мы маем шэраг розных тэорый, заснаваных на тэістычнай эвалюцыі. Хоць зусім няма неабходнасці ў іх існаванні. Гэтай раніцай я збіраюся даць вам Біблейскі погляд на дыназаўраў. Гэты хлопец з National Geographic сцвярджае, што ніводны чалавек не бачыў жывога дыназаўра. Пачакайце хвіліначку, ён ведае гэта ці проста так думае? Ён так думае. Ён не мае права гэтага сцвярджаць, пакуль не пагаворыць з кожным, хто калі-небудзь існаваў. Вы думаеце, што ён размаўляў з Адамам і Евай, да таго, як напісаў гэта? Можа ён размаўляў з вамі да таго, як напісаў гэта? Не. ОК, гэта не тое, што вы можаце сцвярджаць? Біблія кажа нам (Быццё 1:1): «На пачатку Бог стварыў неба і зямлю» І далей: «За шэсць дзён Госпад стварыў неба і зямлю, і мора і ўсё, што ў ім». Калі Ён стварыў гэта за 6 дзён, то Адам напэўна мусіў бачыць дыназаўраў. Па-іншаму проста быць не можа. Учора мы казалі на другой частке семінара аб тым, на што быў падобны Эдэмскі сад. "І сказаў Бог: хай будзе цвярдыня пасярод зямлі і хай аддзяляе яна воду ад вады." Мы кажам пра тое, як Бог стварыў свет першапачаткова… Што над зямлёй была праслойка вады, вада з якой пралілася на зямлю пад час патопа. Зараз жа вада сыйшла і, фактычна, большая частка вады знаходзіцца пад паверхняй зямлі, як і было раней. Псальма 23:1 кажа: «Гасподняя зямля … бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе угрунтаваў». Псальма 135:6 кажа: «Сцвердзіў землю на водах». Я не разумею, чаму шматлікія хрысціяне не звяртаюць на гэта ўвагу і не бачаць, аб чым тут гаворыцца. Большая частка вады, якая зараз у акіянах, раней была пад зямной карой. Яна ўся выйшла на паверхню, калі адчыніліся ўсе «крыніцы вялікай бездані». Мы кажам пра гэта на семінары №6. Што ж менавіта выклікала патоп у часы Ноя? Мы называем гэта тэорыяй Ховінда, каб ніхто іншы не мог быць звінавачаны за гэта. Ад моманту стварэння, што адбылося каля 6000 год таму, да патопа, што адбыўся каля 4400 год таму, свет вельмі моцна адрозніваўся ад сучаснага. На працягу таго часу людзі жылі 900 год. Насамрэч яны жылі да 900 год і больш. Шматлікія старажытныя культуры маюць сведчанні пра так званы "Залаты век". Вавілонцы, Шумеры, Егіпцяне і іншыя… Усе яны казалі пра час, калі чалавек жыў да 1000 год. Яны так казалі, таму што гэта насамрэч праўда. Людзі рэальна жылі тысячу год. Учора на семінары №2 мы казалі пра тое, што рэптыліі раслі на працягу ўсяго свайго жыцця. Рэптыліі ніколі не пераставалі расці. Дыназаўры ж, у сваю чаргу, былі вялікімі рэптыліямі, што жылі з Адамам і Евай у Эдэмскім садзе. Дыназаўры не жылі мільёны год таму. Таму ёсць заканамернае пытанне: «Ці ўзяў Ной дыназаўраў на каўчэг?» Яны спыталі Білі Грэма: «Ці былі дыназаўры на каўчэге?» Ён адказаў: «Не, каўчэг Ноя быў без дыназаўраў, таму што яны вымерлі да таго часу, як з'явіўся чалавек». Я хвалю Бога за ўсё добрае, што зрабіў Білі Грэм, але ён вельмі памыляецца ў гэтым пытанні. «Дыназаўры на каўчэге?» - пытаюцца людзі. Спадзяюся, што Ной трымаў дзятлаў у стальной клетцы, што пасля апынулася вельмі важным. Людзі кажуць: «Дыназаўры на каўчэге? Паслухай, Ховінд, яны вялізарныя, ці ня так?» Вялікія былі вялікімі, але маленькія былі маленькімі. Ці ведаеце, што Ною было 600 год, калі ён будаваў гэтую вялікую лодку. Хутчэй за ўсё ён быў дастаткова разумным для таго, каб зразумець, што яму зусім не трэба браць вялікіх дыназаўраў. Вы бярэце двух малюхоў, галоўнае тут - быць упэўненымі, што гэта хлопчык і дзяўчынка - пасля гэта будзе вельмі важна. Ёсьць маса прычын, чаму варта было б браць менавіта малюхоў. Вы бярэце малюхоў, таму што яны маленькія. Самае вялікае яйка дыназаўра памерам не большае за футбольны мяч. Вы бярэце малюхоў, таму што яны важаць меней, ядуць меней, яны спяць нашмат болей і яны больш цягавітыя. Вы ведаеце, калі дзеці падаюць, то яны падскокваюць хутка і бягуць далей. Калі ж падаюць дарослыя, то яны некаторы час проста ляжаць. Плюс да таго, вы бярэце малюхоў таму, што яны пасля будуць жыць даўжэй, каб утварыць нашчадкаў. Вось найбольшая прычына для таго, каб браць менавіта іх. Для чаго вам браць на каўчэг вялікіх сланоў? Гэта будзе недарэчна па мноству прычын. Для чаго вам браць вялікага жырафа? Проста вазьміце малюхоў кожнага з іх. Бог сказаў Ною узяць па пары ад роду іх, а не па пары ад кожнага віда. Паўсюль напісана: «...па пары па роду іх...» Біблія зразумела кажа на гэты конт - узять па кожнаму роду, а не па кожнаму віду. Узяць толькі тых жывёлаў, у ноздрах якіх ёсць дыханне жыцця, а таксама тых, што з сухой зямлі. Ною не трэба было браць рыб на каўчэг. Іх было мноства ў вадзе звонку. Яму таксама не трэба было браць ніякіх жукоў у каўчэг, таму што жукі не маюць ноздраў. Жукі дыхаюць праз скуру, а менавіта праз дыхальца. Усялякім поўзаючым жучкам не трэба было знаходзіцца на каўчэге, яны і так могуць выжыць і без яго. Пайдзіце ў любое месца, дзе толькі што была паводка і вада ўжо сайшла. Паглядзіце на глей, што застаўся пасля і скажыце, што першае кідаецца ў вочы? Мільёны і мільёны жукоў, ці ня так? Таму ім не трэба было быць на каўчэге. Некаторыя, канешне, маглі быць там, але ім было не абавязкова там знаходзіцца. Ной не заводзіў 400 відаў сабак на каўчэг. Магчыма ён нават не бачыў Чыхуахуа ні разу ў сваім жыцці. Для чаго нехта робіць гэта з сабакамі? Усё гэта вывядзенне новых парод сабак на 100% ня мае карысці. У Ноя, магчыма, была радавая сабака, прыкладна як мая сабака Нікі. Нікі ў нас была 12 год да таго, як мы даведаліся, якой пароды была гэта сабака. Аднойчы мой друг завітаў да мяне і сказаў, што ў мяне чыстакроўны Canhardly. "Што?", запытаўся я. Ён сказаў, "Твой сабака - чыстакроўны Canhardly". "Праўда?" - спытаў я. Ён сказаў, "Ведаеш, насамрэч «цяжка сказаць», што гэта за парода сабакі". Ах, ну так - гэта чыстакроўны «цяжка сказаць». Магчыма, конь і зебра маюць адзінага продка, як напісана ў гэтым Мексіканскім падручніку. Я бы згадзіўся, што конь і зебра маюць адзінага продка. Але ў гэтага продка абавязкова былі ў камплекце «4 вядучых кола, абіўка з натуральнай скурай» - усё конскае абсталяванне. Скептыкі пытаюцца: «Як жа Ной змясціў мільёны жывёлаў на каўчэг?» Ну, для пачатку ён браў толькі тых, што на сухой зямлі. Другое, ён браў толькі тых, укаго ёсць ноздры, не жукоў. Трэцяе, ён браў малюхоў - і гэта разумна. Чацвёртае, ён узяў па пары кожнага рода, не кожнай варыяцыі, Бог стварыў роды. Зыходзячы з гэтага, Бог сказаў Ною на колькі вялікім рабіць каўчэг. Давайце паспрачаемся, што Бог спраектаваў каўчэг, зыходзячы з пэўнай колькасці жывёлаў? Шматлікія эксперты скажуць вам, што на зямлі існуе каля 8000 базавых родаў жывёл. 8000 асноўных родаў жывёлаў. Ной прывёў туды па пары кожнага рода, да таго яшчэ 7 асобнага віда, я разумею. На каўчэге для гэтага дастаткова месца. Некаторыя атэісты кажуць, што Адам не змог бы назваць усіх гэтых жывёлаў у адзін дзень. Перастанце, калі я ўзбуджаны, то магу гаварыць да 350 словаў за хвіліну. Калі ж казаць хаця б 300 словаў за хвіліну, то усіх жывёлаў можна назваць за 26 хвілін. Сабака, кот, слон, мураўед, хамяк… Гэта не складана. Плюс, майце на ўвазе, што Адам меў звышнатуральна высокі IQ. Ён выйшаў наўпрост з-пад рукі Госпада, з поўнай праграмнай начынкай. Вы ведаеце, што ён мог гаварыць на ўсіх мовах свету? Добра, насамрэч тады была толькі адна мова. Гэты хлопец мог хадзіць, гаварыць, называць усіх жывёлаў і жаніцца ў адзін дзень. Адам, магчыма, меў звышвысокі каэфіцыент IQ. Для яго не было праблемай назваць усіх жывёлаў за поўгадзіны. Добра, што наступнае? Што яшчэ ёсць у Цябе для мяне, Госпад? Да таго, наколькі вялікім быў каўчэг? Ёсць пэўныя атэісты, з каторымі я дыскутую, яны кажуць: «Ной не мог прывесці ўсіх жывёлаў на каўчэг.» Я кажу: «Насамрэч? Колькі ж іх там было?» Яны адказваюць: «Мы не ведаем». Я пытаяся: «Наколькі вялікім быў каўчэг?» «Ну, мы не ведаем… Усё, што мы ведаем, што ён не мог зрабіць гэтага». Вось, як гэта ў іх працуе. Яны, насамрэч, вераць толькі ў тое, што 18-20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух. У выніку выбуху з нічога ўсё і ўтварылася. І 4,6 млрд. год таму зямля астыла. Сфармавалася скалістая парода. Менавіта так - зямля астыла і сфармавалася скалістая парода. Калі ж зямля сфармавалася, то яе паверхня была вельмі гарачай і было шмат вялікіх басейнаў з кіпячай лавай. Гэты падручнік кажа: «...на зямлі зусім не было кісларода - нуль працэнтаў, але скалістая парода насычалася ім». Што? Я ўжо 4 гады імкнуся прадставіць сабе, як такое можа адбыцца. Затым там жа: «Акіяны сфармаваліся, таму што на скалы мільёны год шоў дождж... ...Мільёны год ліўневых дажджоў... ...Кіпенне ж вады ў акіянах прадстаўляла сабой бурлівы суп са складаных хімічных спалучэнняў... ...Прагрэс пераходу ад складанага хімічнага супа да жывога арганізму вельмі павольны.» Гэта дакладна, рабяты. Ён нават зусім не адбываецца - такі ён павольны. «Жыццё на зямлі магло зарадзіцца ў скалах на дне акіяна.» Ух ты, усё жывое на зямлі утварылася з камня! «Першая самаўзнаўляльная сістэма, відавочна, утварылася з такога супа». Такім чынам, згодна з іх тэорыяй, каля 20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух, 4,6 млрд. год таму зямля сфармавалася. Гэта быў вялікі гарачы скалічты шар. У той жа час пачаўся дождж, і дождж, і дождж, і дождж. У выніку напоўніліся акіяны, і ў акіняах з'явіліся першыя жывыя арганізмы. Такім чынам, наш пра пра пра пра пра пра пра пра пра пра пра пра прадзядуля быў супам. Гэта тэорыя эвалюцыі. Гэта не я выдумаў, гэта яны. Вы, напэўна, смяецеся над гэтым, але ўсё ж. Аднойчы мяне запрасілі прыехаць у Бостанскі каледж для выступлення. У любым выпадку, я збіраўся выступаць у мясцовай царкве. Я сказаў пастару: «Брат, абзвані калі ласка мясцовыя каледжы, каб даведацца ці хочуць яны правесці дэбаты». Я люблю праводзіць дэбаты супраць гэтых хлапцоў у іх жа універсітэтах. Ён абзваніў усе каледжы ў радыюсе 100 міль ад Бостана - а там шмат каледжаў. У адным з каледажў нам сказалі: «Не, мы не хочам, каб ён прыязджаў для правядзення дэбатаў, але ён можа прыехаць і гаварыць са студэнтамі пры ўмове, што нашы прафесары змогуць задаваць любыя пытанні, таму што мы хочам паказаць наколькі насамрэч глупыя хрысціяне.» Я сказаў: «Для мяне будзе вялікім гонарам прыехаць для гэтага». Такім чынам, я там з'явіўся. Там было 6 прафесараў і ўсе іх студэнты. Я адчуваў сябе падобна Даніілу ў ільвіным рове. Я выцягнуў дзьве мае часавыя шкалы і сказаў: «Хлопцы, я веру ў Біблію», але ніхто не ўзрадваўся. Я сказаў, што веру ў тое, што 6000 год таму Госпад стварыў усё. 4400 год таму Бог паслаў патоп. Затым усё было ім разбурана. Ной меў па пары ад кожнага рода (не віда)… Па пары ад кожнага рода на каўчэге. І ад гэтых жывёлаў з цягам часу было ўтворана мноства варыяцый. Пасля я нагадаў ім пра тое, у што вераць яны. Большасць эвалюцыяністаў не ведаюць, у што яны вераць. Вы павінны ім пра гэта распавесці. Я сказаў: «Вы, хлопцы, верыце, што 20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух. І каля 4,6 млрд. год таму зямля астыла. Мільёны год на скалы ішоў дождж і ўтварыўся суп. Які ажыў каля 3 млрд. год таму». Адзін прафесар быў вельмі раззлаваны (падобна, што я раззлаваў іх усіх). Ён сказаў: «Містэр Ховінд, вы ўсведамляеце, што на дадзены момант існуе больш за 400 відаў сабак?» Я сказаў: «Сэр, не маю ніякага панятку, колькі існуе сабак, але 400 - гучыць добра.» Ён сказаў: «Вы хочаце сказаць, што ўсе сабакі утварыліся ад аднаго сабакі, што быў на каўчэге Ноя? Вы хочаце, каб я паверыў у гэта?» Я адказаў: «Сэр, ці не хочаце вы пачуць пра тое, чаму вы вучыце сваіх студэнтаў? Вы вучыце вашых студэнтаў, што ўсе сабакі утварыліся ад камня". У яго пасля гэтага болей не было пытанняў. Аднойчы я праводзіў дэбаты ў адным з універсітэтаў, і пасля іх сканчэння адна ледзі з залі пайшла па праходу на мяне. Яна была наўпрост у шаленстве. Дым выходзіў у яе з носа. Я сказаў бы, што яна была вельмі злая і шла на мяне. Я ўкленчыў: «Гасподзь, нарэшце я іду да Цябе». Яна паставіла рукі ў бокі і сказала: «Сёння вечарам вы сказалі ўсім, нібы мы верым, што ўтварыліся з камня. Мы ў гэта - ня верым!» Я сказаў: «Мэм, вам трэба трошачкі пастыць, а то хутка вы закіпіце». Я запытаўся: «Мэм, вы верыце ў эвалюцыю?» Яна адказала: «Так, я веру. Я прафесар у гэтым універсітэце». Я запытаўся: «Мэм, не маглі б вы адказаць мне адкуль мы з'явіліся?» Яна адказала: «Мы з'явіліся з макра-малекулы». Я запытаўся: «Адкуль жа яна з'явілася?» Яна адказала: «З акіянаў, а менавіта з біалагічнага супа». Я запытаўся: «Адкуль жа з'явіліся гэтыя малекулы?» Яна адказала: «Мільёны год на камні шоў дождж...» Я ўбачыў, што яна павольна пачала ўсведамляць, у ва што яна насамрэч верыла. «Вы ведаеце… Я веру, што ўтварылася з камня». Так, мэм, тады вам лепш быць асцярожнай, калі вы будзеце выходзіць на вуліцу, каб выпадкова не наступіць на свайго прадзядулю. Я знайшоў для яе падыходзячы верш… (Ярэмія 2:27) «Таму, хто гаворыць камню… ты нарадзіў мяне, і яны павярнуліся да Мяне спіной». Дзядуля, ты камень?! Таксама я знайшоў верш для майго бацькі (Мацьвея 17:15): «Гасподзь злітуйся над сынам маім; ён лунатык і цяжка пакутуе». Біблія кажа (Быццё 6:11-12): «Але зямля разбэсцілася прад абліччам Божым… ...і паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная... ...бо ўсякая плоць скрывіла шлях свой на зямлі». І далей(Быццё 6:13-14): «І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усялякай плоці прыйшоў прад аблічча Маё... ...бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, Я вынішчу іх з зямлі». Ной жа сказаў сваім сынам: «Хлопцы, ідзіце ў лес за дрэвам, мы будзем будаваць лодку». Таму яны пайшлі і прынеслі ўсю тую драўніну, з якой неўзабаве пабудавалі каўчэг. Пасля заканчэння патопа ў Ноя нарадзіўся ўнук і яны назвалі яго Арфаксад. Для чаго камусці называць свайго дзіцёнка Арфаксад? Прадстаўце гэтага беднага хлопчыка ў дзіцячым садку: «Як цябе клічуць, сынок?» -"Арфаксад". - "А як гэта пішацца па літарам?" -"Я не ведаю.. Ніхто не ведае". Вы не думалі, што аднойчы маленькі Арфаксад вырасце і, седзячы на каленях у дзядулі, паглядзіць навокал і спытаецца, як гэта звычайна робяць дзеці: «Эй, дзядуля, у мяне ёсць пытанне, а як атрымалася, што мы адзіныя людзі ў свеце?» Вы разумееце, перад імі быў цэлы свет. Што ж тады адбылося? Дзядуля ў адказ распавядае яму гісторыю пра патоп. Я думаю, яны правялі шмат часу, гаворачы пра патоп. У нас, у Пенсаколе, мы доўга размаўляем пра ўраган Эйван. Вельмі доўгі час, а гэта толькі маленькі шторм. Ці можаце вы сабе ўявіць патоп на ўсёй зямлі? Яны казалі пра гэта пасля на працягу вякоў. Бацька Арфаксада, Сім жыў дастаткова доўга, каб мець магчымасць расказаць гэту гісторыю Абрагаму, Ісааку і Якубу. Вам дастаткова складана зразумець гэта, проста чытаючы Біблію, але, калі вы пабудуеце графік - усё стане на свае месцы. Ці ведалі вы, што у многіх сусветных эпасах захаваліся ўзгадванні пра патоп? На дадзены момант было ідэнтыфікавана 270 легенд у розных краінах і культурах ва ўсім свеце. Гавайцы маюць легенду, у якой гаворыцца, што «...за доўгія часы пасля смерці Kuniuhonna, першага чалавека… ...свет стаў цёмным і жахлівым месцам для жыцця». Застаўся толькі адзіны добры чалавек, імя якога было Ну-у . Ён зрабіў вялікае каноэ з хатай на ім, і напоўніў яго жывёламі. Вада заліла ўсю зямлю і ўсе людзі загінулі. Толькі Ну-у і яго сям'я былі выратаваныя на лодцы, напоўненай жывёламі. Гучыць падобна Біблейскаму патопу, ці ня так? Кітайцы маюць легенду пра патоп, што называецца Hihking. Яны кажуць, што Фу-Хай, з'яўляецца бацькам іх цывілізацыі. Мужчына, каторы вядомы, як Фу-Хай, магчыма з'яўляецца Ноем. Гэта гісторыя гаворыць, што Фу-Хай, яго жонка і трое сыноў выратаваліся на вялікай лодцы. Ён і яго сям'я былі адзінымі, хто застаўся на зямлі. Пасля вялікага патопа яны напоўнілі зямлю. Індзейцы Толтэк у Мексіке маюць вельмі цікавую гісторыю. Яны кажуць, што першы свет працягваўся 1716 год і пасля быў знічтожаны патопам, які захінуў нават самыя вялікія горы. Адна сям'я, што называлася Кокскокс выратавалася. 1716 год...? Ну, Біблія говорыць, што ад пачатку стварэння да патопу прайшло 1656 год. Гэта някепска для легенды, якой болей за 4000 годЮвінны выгнаць драконаў ці забіць іх. Пытанне: Чаму б там быць каля 300 легенд патопу? Я думаю, таму што патоп сапраўды быў. Гэта мая тэорыя. Магчыма, легенда пра Антлантыду, а ўсе шукаюць згубленыя кантыненты Антлантыды, магчыма гэта яшчэ адна легенда пра патоп. Па меркаванню людзей на караблі, ўсе астатнія людзі загінулі ў хвалях патопа. Насамрэч, гэтыя кантыненты не патанулі, а пасля патопу зноўку з'явіліся. Я думаю, што легенда пра Атлантыду - чарговая гісторыя пра патоп. Калі вы паглядзіце на мапу Турцыі, дакладней на ўсходнюю яе частку, то вы ўбачыце Араратскія горы. Гэта ў 12 км ад мяжы з Расеяй; палітычна вельмі нестабільны рэгіён. На турэцкай мапе ён называецца "Nuhun Gemisi", што ў перакладзе «Вялікая лодка Ноя». Там ёсць указальныя знакі, па ім, праз 5 км, вы наўпрост патрапіце да «Вялікай лодкі Ноя». Біблія кажа, што каўчэг спыніўся ў 7 месяцы, а гэта ўжо цікава. Ной не выходзіў вонкі 13 месяцаў. Чаму ж ён заставаўся ўнутры больш за 5,5 месяцаў, пасля таго, як каўчэг спыніўся? Мы погаварым пра гэта на семінары №6 «Тэорыя Ховінда». Біблія кажа, што ён спыніўся ў 7 месяцы на гарах Араратскіх(множны лік). Біблія не кажа, што ён спыніўся на гары Арарат. Чытайце ўважліва, яна пра гэта не кажа. Яна кажа, што каўчэг спыніўся на гарах Араратскіх. Насамрэч, існуе 4 тэорыі аб тым, што адбылося з каўчэгам Ноя. Адна тэорыя гаворыць, што яны разабралі каўчэг на часткі і выкарысталі драўніну для будаўніцтва. Другая тэорыя гаворыць, што каўчэг расклаўся. Трэцяя тэорыя гаворыць, што каўчэг да гэтай пары на гары. І чацьвёртая тэорыя гаворыць, што ён знаходзіцца ў даліне. Гэтыя хлопцы думаюць, што ён на гары, ходзяць туды праз кожныя пару год і падымаюцца туды. Яны лазілі на гару і калі вярнуліся сказалі, што амаль знайшлі каўчэг. Не ўпэўнены, як у прынцыпе магчыма ведаць, што вы амаль знайшлі нешта. Але гэта тое, што яны кажуць. Можа быць каўчэг там, я не ведаю. Гэта ўвогуле ня важна для мяне. Але іншыя хлопцы кажуць: «Эй, хлопцы, ён нават не на гары, каўчэг унізе - у 17 мілях ад таго месца». Яны сцвярджаюць, што каўчэг Ноя менавіта там. Ён мае абрысы аб'екта, падобнага на кроплю. У 1960 годзе гэты аб'ект быў зафіксаваны самалётам-выведчыкам. У 1978 годзе там быў землятрус, які ці падняў гэты аб'ект з пад зямлі ці апусціў астатнюю зямлю долу - вынік той жа. Зараз гэты аб'ект узвышаецца над зямлёй на 18-29 футаў(5,8 м). Рон Ваят памёр у 1999 годзе, ён быў маім добрым сябрам. Ён і многія яго паслдоўнікі патрацілі шмат год, вывучаючы гэты аб'ект, які, як яны думаюць, з'яўляецца каўчэгам Ноя. Як я і казаў, я не ведаю, дзе насамрэч знаходзіцца каўчэг - гэта для мяне і няважна. Некаторыя крэацыяністы пачынаюць хвалявацца, калі хтосці ўзгадвае, што магчыма існуе іншая тэорыя, акрамя іх уласнай. Ведаеце, мой падыход да любога прадмета абмеркавання такі, калі існуе больш аднаго меркавання - трэба выказваць усе. Калі існуе шмат тэорый на пэўнае пытанне – разглядайце іх усе і даследуйце. Я думаю, што трэба разглядаць усе меркаванні. Рычард Рыўс пераняў эстафету ад Рона Ваята(Ron Wyatt). На гэтым здымку ён знаходзіцца каля сваёй мадэлі каўчэга Ноя. Згодна з яго меркаваннем каўчэг распаўся. Зразумела, што такі стары карабель павінны быў з часам асунуцца і заваліцца на бок. Адным з аргументаў, што выкарыстоўваюць скептыкі, з'яўляецца тое, што разгяданы каўчэг занадта шырокі для каўчэга Ноя. Канешне ж, ён занадта шырокі. Але з усімі лодкамі адбываецца тое ж самае з часам - яны распадаюцца вонкі. Калі вы ўбачыце лодку, што распалася, то ўбачыце той самы эфект, пры гэтым сканаванне радарам будзе паказваць, што гэта проста дрэва. Таксама цікавае пытанне тыпу драўніны, зразумела, што яе структура была зусім іншага рода. Таксама былі знойдзены жалезныя заклёпкі. Каўчэг быў змацаваны гэтымі заклёпкамі. Яны ўжо ведалі тады пра жалеза - гэта зусім не было праблемай. Вы можаце ўбачыць гэтыя заклёпкі у музеі Ваята, www.wyattmuseum.com(поўдзень Нэшвіля, Тэнэсі). Яны выкарыстоўвалі ламінаваную драўніну - гэта тры слаі драўніны, што былі склеяныя разам пэўнай смалой. Смала ж была звараная з жывіцы дрэва. Судзячы па ўсім, гэта было зроблена па прынцыпу вытворчасці фанеры - склеяныя разам тоўстыя слаі дрэва бяз серцавіны. Калі ўважліва разглядзець структуру, то можна ўбачыць, што гэта была драўніна, якая расла пастаянна, а не толькі ў пэўную пару года. Музей Ваята на дадзены момант - гэта прыстасаваная для гэтага запраўка, на поўдні Нэшвіля, на выездзе 27. Гэта паўночна-заходняя частка; там магчыма спыніцца і наведаць яго. Місіс Ваят(Мэры Нэл) напісала кнігу, што называецца: «Аб'ект з абрысамі лодкі на гары Суднага дня» з усімі даследваннямі, якія яна з мужам зрабілі. Хутчэй за ўсё каўчэг спыніўся побач з гарой Арарат, магчыма завяз у глеі і быў пакінуты, пасля выхаду з яго. Троху пазней патокам бруду і лавы каўчэг быў працягнуты ўніз і там распаўся на часткі. Гэта тое, што павінна было быць кілем, поўным баласта, каб трымаць яго ў раўнавазе. Такім чынам, каўчэг распаўся па меры свайго прасоўвання ўніз па гары. Хутчэй за ўсё ён прасунуўся ўніз на некалькі міль, ад таго месца, дзе быў першапачаткова. Каўчэг зсунуўся трошку лявей, на месца, дзе зараз знаходзіцца вёсачкаРу. «Вёсачка васьмі?», пачакайце хвіліначку, так там жа было 8 чалавек на лодцы... Відавочна, каўчэг быў перасунуты ўніз на некалькі міль, ад таго месца, дзе ён быў першапачаткова. Урад Турцыі даследваў гэтае месца і прыйшоў да высновы, што гэта каўчэг Ноя. Яны нават пабудавалі там цэнтр для наведвальнікаў. Некаторыя кажуць, што гэта зусім не каўчэг Ноя; гэта аб'ект з абрысамі лодкі - усяго толькі скалістае утварэнне. Гэта патокавае утварэнне вакол некага стацыянарнага аб'екту. Пры прасоўванні бруду са схіла было сфамавана гэтае скалістае ўтварэнне, што нагадвае форму слязы. Форма подобная на крыло самалёта. Я разумею гэта, аднак востры канец гэтага аб'екта накіраваны ўніз. Закруглены канчатак знаходзіцца на версе, падобна крылу самалёта. То бок, накірунак няправільны, так быць проста не можа. Існуюць падобныя утварэнні ў той вобласці, але ніводнае не падобна на гэтае. Адзін хлопец спрачаўся, Іншыя хлопцы маглі кідаць камяні ўнутр. Нават некаторыя крэацыяністы кажуць, што гэта не каўчэг Ноя, яны проста закіпаюць, калі я ўзгадваю пра гэта. Але я буду казаць пра гэта, таму што мне важна данесці да вас усе версіі, ОК? Біблія кажа, што каўчэг у даўжыню быў 300 лакцей(140 м), а 1 локаць гэта даўжыня ад выгіба рукі да кончыкаў пальцаў. Мой рост 6 футаў, пры гэтым мой локаць 21 дзюйм(53 см). Локаць сярэдняга егіпцяніна быў 20,65 дзюймаў(52 см), трошку карацей, чым мой. Даўжыня аб'екта з абрысамі лодкі 515 футаў(157 м), што ёсць 300 эгіпецкіх локцяў. Але гэта не даказвае, што гэта каўчэг. Проста цікава, чаму менавіта такі памер. Гэта амаль 2/3 памера "Тытаніка". Гэта амль 2 футбольных поля ў даўжыню. Вельмі добры памер для каўчэга. У рэгіёне вёскі Казан яны знайшлі 12 гіганцкіх камянёў. Яны важаць па 9000 фунтаў(4000кг) кожны. Кожны камень таксама мае адтуліну авальнай формы ўверсе. Відавочна, гэтыя камяні прызначаліся для ўтрымання раўнавагі лодкі і мацаваліся з розных бакоў. Падобныя прыстасаванні называліся якарнымі ці тармазнымі камянямі. А адтуліна ўверсе камня насамрэч была выгнутая. Я прасвердлаваў шмат адтулін у маім жыцці, і я шмат будаваў. Але я не ведаю, як можна прасвірдлаваць выгнутую адтуліну ў камяні, але яны там ёсць. Калі Галілейскае мора высахла 10 год таму, было знойдзена шмат цікавых рэчаў, якія да гэтага былі невядомыя. Паўсюль там былі знойдзены сотні маленькіх камянёў з адтулінамі ў іх. Гэта звычайная практыка ў штармавых мясцінах, падобных на гэтую, прымацоўваць такія камяні па краях лодкі. Для таго, каб утрымліваць лодку ў раўнавазе. Гэтыя камяні стабілізавалі яе сваёй вагой. Пры кепскім надвор'і гэтыя камяні кідаліся ў ваду, і атрымоўваўся марскі якар. Існуе шмат людзей, якія сцвярджаюць, што гэта марскія ці тармазныя якары каўчэга Ноя. Гэтыя камяні былі прызначаны для ўраўнаважвання лодкі ў штармавое надвор'е. Насамрэч, вельмі падобна на тое, што яны ўраўнаважвалі каўчэг, калі вы можаце прадставіць гэта. Калі падымаўся вялікі вецер, камні проста цягнуліся за лодкай. Але ўжо зараз лодка магла заставацца перпендыкулярна хвалям, яна ўжо не магла апракінуцца. Адзін атэіст напісаў мне ў лісце: «Ховінд, я чуў у вашых семінарах пра каўчэг Ноя, у якога, па вашых словах, былі вялікія камяні па баках... Вы такі бязглузды! Ці вы не ведаеце, што калі б там былі камяні, то гэта вельмі б замаруджвала ход каўчэга?» Я запытаўся ў яго ў лісце: «Куды ж накіроўваўся каўчэг?» Яму не было куды плыць. Увесь свет быў пад вадой у той час. Ён проста імкнуўся трымацца на плаву. Ці разумееце, што інструкцыі для Ноя былі вельмі простымі: увайсці, сесці, плыць, дасягнуць зямлі і выйсці. Не было неабходнасці імкнуцца кудысці, асабліва без ветразяў. Трэба было проста кіраваць лодкай. Адзін атэіст сказаў мне: «Аднойчы вялікі ветразьнік быў пабудаваны з 6 мачтамі, у выніку чаго па караблю пайшла вялікая расколіна… ...ён зламаўся з-за ветразяў». У каўчэга ж не было ніякіх ветразяў, ён быў прызначаны для дрэйфавання. Некаторыя людзі думаюць, што каўчэг мог мець прыліўны басейн па цэнтру. Зыходзячы са здагадкі, што каўчэгу было цяжка пераадольваць хвалі. Таму што пры такіх памерах каўчэг, трапляючы на хвалю, агаляў бы нос і карму, што магло прывесці да заламывання пасярэдзіне. Калі б каўчэг Ноя меў такі прыліўны басейн па цэнтру, то гэта магло б вырашыць гэтую праблему. Басейн - гэта праём па цэнтру каўчэга. Таму што хвалі маюць уласцівасць падымацца і апускацца, то адпаведна, тое самае адбывалася ўнутры каўчэга праз гэты басейн. Канешне ж унутры ўсё гэта было умацавана і называлася прыліўным басейнам. Вада падымалася і апускалася ўнутры гэтага басейна, і гэта спрацоўвала, як гіганцкі поршань, ствараючы штучны вентыляцыйны эфект пры руху хваляў. Падобна на тое, што часамі ім прыходзілася маліцца, каб прыйшла хваля: «Гасподзь, мы збіраемся ісці карміць сланоў, ці не мог бы ты паслаць хвалю?» Што ж здарылася з дыназаўрамі, калі Ной выйшаў з каўчэга? Ведаеце, пытанне аб тым, што ж здарылася з дыназаўрамі, выкарыстоўваецца ўжо доўгі час у школах для таго, каб менавіта з гэтага пачынаць навучанне эвалюцыі. Адзін з улюбёных інструмантаў Шатана - выкарыстоўваць дыназаўраў, таму што іх любяць дзеці. Аднойчы я выступаў перад 300 першакласнікамі ў сярэдняй школе, паспрабуйце калі-небудзь таксама. Я кіраваў царкоўным аўтобусам на працягу 17 год, а таксама вучыў царкоўную моладзь тыя ж 17 год. Такім чынам, там было 300 першакласнікаў у пакоі, дзе я выступаў. Я дастаў сваіх дыназаўраў і запытаўся: «Хлопчыкі і дзяўчынкі, у мяне да вас пытанне - калі жылі дыназаўры?» Адначасова яны ўсе закрычалі: «Мільёны год таму!» Пачакайце хвіліначку, гэтыя ж дзеці толькі ў першым класе. Яны толькі навучыліся чытаць. Чаму ж яны ўжо ў гэта вераць? Дзе былі хрысціяне, навучаючы праўдзе аб стварэнні? Чаму ж мы чакаем да той пары, пакуль іх розум будзе забруджаны эвалюцыяй і толькі пасля імкнемся адваяваць іх назад? Чаму б нам не губляць іх на пачатку? Чаму там не было хрысціяніна, які б быў здольны адказаць на гэтую хлусню пра дыназаўраў? Што рабілі хрысціяне ў 1800-х, так гэта тое, што яны кампраметавалі Біблію. Яны вынайшлі «Тэорыю Разрыва», каб змясціць туды дыназаўраў. Яны дазволілі Шатану завалодаць дыназаўрамі. Вось, што адбылося. У любым выпадку існуе 16 эвалюцыйных тэорый пра тое, што здарылася з дыназаўрамі. Адна тэорыя кажа, што астэроід зваліўся на паўвостраў Юкатан у Мексіцы і забіў іх усіх 65 млн. год таму. Адзін навуковец з Індыяны кажа, што дыназаўры загінулі з-за свайго ж метыярызму. Яны не маглі вытрымаць жару. Я ня ўпэўнены, што мы можам разглядаць гэтую тэорыю. І, нарэшце, сапраўдная прычына, чаму яны вымерлі - паленне. Што прымусіла дыназаўраў вымерці? Вы разумееце, што пытанне пастаўлена няправільна? Пытанне не ў тым: «Што прымусіла дыназаўраў вымерці?» Пытанне ў тым: «Ці вымерлі дыназаўры?» 00:46:06:19 Вось гэты сябра ўнутры. Вярні яго, калі ласка, менавіта зараз. Яны заўсёды пытаюць мяне: «Ці павінны мы навучаць тэорыі стварэння ў сярэдніх школах?» Гэта добрае пытанне, я быў бы рады падыскутаваць на гэтую тэму. Аднак існуе іншае пытанне, на якое мы павінны адказаць спачатку: «Увогуле, ці павінны мы мець сярэднія школы?» Давайце спачатку аб гэтым пагаворым. Калі вы не супраць таго, каб яны існавалі, менавіта тады і будзем абмяркоўваць, што мы павінны вывучаць. А таксама, хто вырашае, што павінна там вывучацца? Я маю на ўвазе, ці павінны Біл Клінтан вырашаць, чаму навучаць? Ці можа быць Асама Бін Ладэн будзе вырашаць? Магчыма вы павінны прымаць у гэтым удзел, а магчыма я? Праблема ёсць у тым, што большасць людзей схільны думаць, што дзеці прыналежаць дзяржаве. Не, не і не - дзеці прыналежаць Богу, а бацькі адказныя за іх. Бацькі павінны накіроўваць дзяцей па волі Божай, дзяржава ж не мае дзяцей. Яна бясплодная, яна не можа мець дзяцей, але пры гэтым хоча завалодаць вашымі. Дзясятая папраўка Канстытуцыі ЗША кажа, што Федэральны ўрад… ...мае толькі абмежаваныя правы. Усё астатняе застаецца штатам. ...Федэральны ўрад не павінны датыкацца адукацыі ніякім чынам. Ці сацыяльнага забеспячэння, ці аслаблення ўрагана, ці чаго-небудзь яшчэ. Калі вы хочаце ведаць, чаму школы сталі грамадскімі, існуе шмат артыкулаў. Адзін з іх ад Samuelа Blumenfeldа - неверагодны матэрыял, там апісваецца, чаму мы маем грамадскую сістэму адукацыі. Усё гэта частка плана «Новага Светавога Парадку». Большая частка гэтага плана. Вазьміце таксама мой дапаможнік CSE 102 для каледжаў - там мы гаворым аб стварэнні і заглыбляемся ў падрабязнасці. Там я ганяюся за кожным трусам і пінаю кожнага сабаку. Вы павінны гэта ведаць, калі ў вас ёсць час. Дыназаўры, калі выходзілі з каўчэга перажывалі вельмі цяжкія часіны - клімат змяніўся, свет стаў іншым. Памятаеце, да патопа людзі жылі да 900 год. Чытайце ўважліва вашу Біблію. Пасля патопа яны жылі толькі 400 год, пасля 200 і 100 год. Штось яны ўжілася. Ну, па-першае, абаронная праслойка над зямлёй знікла. Па-другое, глеба ўжо не была так насычана мінераламі, як раней, таму расліны ўжо не так буйна раслі. Атмасферны ціск быў ужо іншым, абаронная праслойка знікла. Сонечны свет праходзіў праз атмасферу ўжо з пэўнага роду выпраменьваннем, якое было шкодным. Нашмат болей праблемаў было ў пост-патопным навакольным асяроддзі. Дыназаўры мелі 2 асноўныя праблемы. Першае - змяніўся клімат. Другое, што было яшчэ горш - людзі пачалі паляваць на іх, яны забівалі іх. У той час, канешне, яны не называлі іх дыназаўрамі - яны называлі іх драконамі. Слова "дыназаўр" не існавала да 1841 года. І, у большасці выпадкаў, у гісторыі яны ўзгадваліся, як "Драконы". Слова «дыназаўр» няма нават у слоўніку за 1891 год. У большасці выпадкаў у гісторыі яны называліся "Драконамі". Драконы ўзгадваюцца ў Бібліі 34 разы. Людзі пытаюцца: «Чаму ў Бібліі няма дыназаўраў?» Я размаўляў з адной ледзі за стойкай у гатэлі - яна сказала, што дыназаўраў няма ў Бібліі. Я ж адказаў, што гэта праўда, таму што гэта слова проста не існавала да 1841 года. Калі ў вас правільная Біблія, што была перакладзена ў 1611 годзе, то канешне ж вы не знойдзеце там гэтае слова. Проста ў той час яны называліся драконамі. Драконы ўзгадваюцца ў слоўніку за 1946 год, як «зараз рэдкая жывёла». Паколькі чалавечая папуляцыя пачала павялічвацца пасля патопа, то лагічна, што папуляцыя дыназаўраў пачала змяншацца. Хутчэй за ўсё ніхто не хацеў жыць побач з драконам. Тое самае адбылося ў мястэчку Коб Каўнці, штат Джорджыя, што зараз Атланта. Ці ведаеце вы колькі зараз мядзведзяў грызлі знаходзяцца побач з Атлантай? - Ноль. А ведаеце, колькі іх было 300 год таму? - Сотни. Што ж здарылася з мядзведзямі грызлі ў Коб Каўнці? З-за таго, што людзі пераязджалі і засвойвалі тэрыторыю, то вялікіх і драпежных жывёлаў проста забівалі ці праганялі. Гэтак адбываецца паўсюль. Калі б навіна аб тым, што ў Коб Каунці знайшлі 5 мядзведзяў грызлі патрапіла ў навіны… Ведаеце, што б адбылося да 6 раніцы? Яны б усе былі ўжо мёртвыя. Таму што кожны вясковец з 4-х бліжэйшых штатаў быў бы там з дубальтоўкай, імкнучыся застрэліць аднаго з іх, ці ня так? І, калі б нехта застрэліў самага вялікага, то быў бы сапраўдным героем. У іх было б ягонае фота на першай старонцы: «Бубба застрэліў мядзведзя грызлі і выратаваў вёску». Гэта ў дакладнасці тое, што адбылося з драконамі. Калі б вы маглі знайсці новы спосаб забіць дракона, яны б расказвалі пра вас гісторыі вакол вогнішча. Таксама і па іншых прычынах людзі забівалі драконаў: дзеля мяса, каб пазбавіцца ад пагрозы, каб даказаць сваё геройства, каб даказаць сваё першынства, у барацьбе за тэрыторыю, а таксама для медыцынскіх мэтаў. У шматлікіх старажытных рэцэптурах былі наступныя складнікі: кроў дракона, косці дракона, сліна дракона. Чаму? Легендарны Гілгамеш, вядомы забойствам драконаў. Кітайская легенда распавядае пра хлопца, каторага звалі Ю, які выратаваў увесь Кітай. Таксама гэтая легенда гаворыць, што пасля патопа гэты хлопец агледзеў зямлю, падзяліў яе на часткі, пабудаваў каналы для стока вады ў мора, тым самым зрабіў ваду прыгоднай зноў для жыцця. Шматлікія змеі і драконы былі выгнаныя ў свой час з балоцістых зямель. Ведаеце, гэта нармалёвае жаданне, калі вы хочаце пабудаваць горад. Спачатку вы павінны вынішчыць драконаў, а ўжо затым будаваць горад. Гэта зразумела, што спачатку вы павінны выгнаць драконаў ці забіць іх. Чаму кітайскі каляндар мае 11 сапраўдных жывёлаў: свінню, качку, сабаку і адну "несапраўдную" - дракона? Навошта яны змясцілі адну "міфічную" жывёлу сюды? Можа ў той час яны прыйшлі ў гэтыя землі і прывялі з сабою 12 сапраўдных жывёлаў? Існуе адзін з самых старажытных ганчарных вырабаў на планеце зямля. Гэта кавалак дахоўкі з Егіпта - першая дынастыя аб'яднанага Егіпта. Там выяўлены драконы з доўгімі шыямі; мы робім дакладныя копіі гэтай дахоўкі. Гэта будзе цудоўным падарункам для вашага царкоўнага аўтобуса ці дзіцёнка, які гэтым цікавіцца. Гэта цудоўная рэч - дакладная копія аднаго з самых старажытных ганчарных вырабаў на зямлі, але ў два разы меншы. Таксама для чаго ім было змяшчаць дыназаўраў з доўгімі шыямі на гаршчок, што датуецца 3800 год таму? Вось два даўгашэіх дыназаўра з авечкай паміж імі. Вось клык гіпапатама ад 12 ст. да Н.Х., што паказвае жывёлу з доўгай шыяй і доўгім хвастом. Вось цыліндрычная пячатка, на якой паказаны дыназаўры з доўгімі шыямі. Біблія кажа пра дракона, што лётае, у кнізе прарока Ісайі, 14 раздзел. Пачакайце хвіліначку, лётаючы дракон? Таксама як-небудзь пачытайце гісторыю, апісаную Герадотам. Ён апавядае, што паехаў у пэўнае месца ў Аравіі, як раз насупраць мястэчка Бута, каб даведацца пра лётаючых змеяў. «Па майму прыбыцці туды я бачыў заднія косткі і рабрыны … у такой колькасці, што немагчыма апісаць... Лётаючы змей меў форму птушкі... Але іх крылы былі без пер'я, вельмі падобныя на крылы кажаноў. Месца, дзе ляжалі косткі з'яўлялася праходам у вузкую лагчыну паміж уступамі гор». Працягваючы апісанне: «Вясной лётаючыя змеі ляцелі з Аравіі да егіпту, але менавіта ў гэтай лагчыне іх сустракала птушка ібіс, якая спыняла іх там і знічтажала». У кнізе Ёсіфа гаворыцца пра магутнага драпежнага змея, якога Майсею прыйшлося забіць, калі ён прыйшоў у Эфіопію. Справа скончылася тым, што ён ажаніўся на эфіопскай прынцэсе, за што ягоная сястра абазлілася на яго. Яна абазлілася, таму што ён ажаніўся на эфіопке. Не з-за таго, што яна была цёмнаскурай, а таму што так усё атрымалася. Прачытайце як-небудзь гісторыю Майсея ў кнізе Ёсіфа. У англа-саксонскіх хроніках гаворыцца, што каля 793 года пасля Н.Х., драконы лёталі спакойна па небасхілу. Вавілонскі бог Мардук выяўлены разам з драконам, што дыхае полымям. Некаторыя скажуць: «Брат Ховінд, вы ж ня верыце ў такіх драконаў?» Да, я веру, насамрэч былі такія. Мы пагаворым пра гэта на нашым відэа пра Лівіяфана. У Ёва ў 41 раздзеле гаворыцца пра Левіяфана: «З пашчы ягонай выходзяць агневікі, выскокваюць вогненныя іскры... ...з ноздраў ягоных выходзіць дым». Ведаеце, я бачыў дзьяканаў, што робяць таксама, у Южных баптысцкіх цэрквах - нічога асаблівага. «Дыханне яго распаляе вуглі, з пашчы ягонай шугае полымя». Хвіліначку, насамрэч існавалі драконы, што дыхалі полымям? Вы павінны паглядзець відэа пра Левіяфана, пра дракона, што дыхае полымям. Калі ў вас ёсць каталіцкая Біблія, то вы знойдзеце ў кнізе Данііла два дадатковыя раздзелы. Гэта частка апакрыфічных кнігаў Данііла - 13 і 14 раздзелы. Вельмі цікавае чытво. Адназначна не святое пісанне, але ў 14 раздзеле напісана: «...у тым месцы быў вялікі дракон і вавілонцы пакланяліся яму... ...і цар сказаў Даніілу: ты не можаш сказаць, што гэта бог, які не жыве, таму ідзі і пакланіся яму... ..Данііл сказаў: я пакланяюся Госпаду Богу майму, таму што ён жывы Бог, а тое - не жывы... ...Але дазволь мне пайсці... ...І я заб'ю гэтага дракона бяз мечу і паліцы, і цар сказаў: я дазваляю... ...Тады Данііл узяў дзёгаць, тлушч і валасы, зварыў іх разам і зрабіў шарыкі, і кінуў іх дракону ў пашчу, і дракон лопнуў.» Што за дзіўная гісторыя, дазвольце мне даць вам Ховіндаўскі пераклад. Біблія кажа нам, што Данііл быў мужам, што добра разумее навуку. Менавіта такіх юнакоў браў Навахуданосар з Ізраэля ў той час. Данііл павінны быў добра ведаць, што дзёгаць складаецца з смалы дрэваў, а яна вельмі ліпкая. Тлушч жа вельмі салёны на смак, пры гэтым амаль усе жывёлы любяць ежу, саленаватую на смак. Таксама Данііл ведаў, што валасы не могуць быць перапрацаваныя арганізмам. Такім чынам ён зрабіў кавалачкі з дзёгця, тлушча і валасоў, і накідаў іх у логаве дракона. Той праглынуў іх, але не змог пераварыць - яны проста запламбіравалі яго страўнік. Паколькі ў той час сантэхнікаў яшчэ не было, то яго проста разарвала. Садам Хусэйн меў падобную эга-праблему, і ён думаў, што быў рэінкарнаваным Навахуданосарам. Джорж Буш заўсёды называў яго Са-даам Хусэйн, я думаў чаму ж ён яго кліча Са-даам Хусэйн? Пасля зразумеў чаму, Садам азначае: князь, а Са-даам азначае: конскі зад. Буш называў яго менавіта: Са-даам Хусэйн. Садам выпускаў грошы са сваёй выявай побач з выявай Навахуданосара. Садам страціў вялізарныя сродкі на аднаўленне старажытнага горада Вавілон. Старажытны Вавілон быў знойдзены пахаваным у пясках мясцовай пустыні. Будынкі з цэглы амаль ідэальна захаваліся, дзякуючы сухому пяску. Такім чынам яны адкопвалі старажытны Вавілон і аднаўлялі яго. За апошнія 20-30 год ён быў амаль поўнасьцю выкапаны і адноўлены. У адноўленых будынках праз кожныя 10 футаў былі ўстаўленыя цэглы з надпісам: «Я Садам Хусэйн… Я аднавіў вялікі Вавілон. Я праўнук Навахуданосара». Але на аўтэнтычнай сцяне на камнях былі знойдзеныя выявы львоў і драконаў. Я магу зразумець, чаму там былі львы - мы ведаем пра львоў. Але для чаго яны змяшчалі выявы драконаў на цагляную паверхню сцяны каля 2600 год таму? Можа яны ведалі пра драконаў? Гэтыя выявы да гэтай пары знаходзяцца там, можаце паехаць і паглядзець на іх. Адзін з маіх сябраў быў там у якасці салдата. Брамы Іштар пакрытыя выявамі львоў і драконаў, што змяняюць адна адну. Мы зрабілі мадэль гэтых брамаў для нашага парку "Dinosaur Adventure Land". Калі вы захочаце паглядзець на гэта, то можаце прыехаць да нас у Пенсаколу, Фларыда, гэта трошкі бліжэй, чым Ірак. Аляксандр Вялікі казаў, што яго салдаты былі напужаныя драконамі, калі яны заваёўвалі Індыю ў 300 гадах да Н.Х. Рымская старажытная мазаіка паказвае двух дыназаўраў з доўгімі шыямі, што змагаюцца... ці цалуюцца. Нічога сабе шыйкі! Як рымляне ведалі пра драконаў у 200 гадах да Н.Х.? Святы Георгі вядомы, як вынішчальнік драконаў у 275 годзе. Беавульф забіў двух драконаў і быў забіты трэцім. Вы павінны паспрабаваць прачытаць гісторыю Беавульфа на старажытнай ангельскай мове. Поспехаў вам! Гэта насамрэч ангельская, хоць і 1500-гадовай даўніны. Я магу прачытаць толькі першае слова на гэтай старонцы, падобна, што там напісана: «М-да...» Калі гэтую гісторыю пераклалі на сучасную ангельскую мову, то апынулася, што Беавульф забіў дракона Грэндэля... ...Вырваўшы адну з яго лапаў, і гэтая пачвара памерла ад крывацёку. Вырваў яго лапу? Цікава, што быў знойдзены вавілонскі сасуд з выявай хлопца, што вырывае лапу дракона. Вазьміце кнігу «Пасля патопа» Білі Купера, калі хочаце болей даведацца аб драконах, што жывуць побач з чалавекам. У Францыі ёсць горад, які быў вядомы тым, што там дракон выходзіў з вады, а адзін хлапец забіў яго. Ён адрэзаў галаву дракона і павесіў яе на кут будынка. Галава была павешана на кут будынка. Яны называюць гэта Гаргойль. Колькі з вас чула пра Гаргойль? Нават зараз у іх існуе вытворчасць, і вы можаце купіць гэтых непрывабных маленькіх істотаў і павесіць на ваш дом ці дзьверы. Слова Гаргойль азначае «глотка». Зараз у ангельскай мове мы маем шмат аднакарэнных словаў, звязаных з гэтым словам. Такім чынам, у наступны раз, калі вы будзеце паласкаць горла, вы можаце задумацца пра знічтажэнне дракона. Вы скажэце: «Брат Ховінд, я забіваю дракона, калі паласкаю горла». Адзін ірландскі пісменнік апісаў сітуацыю з забіццём дракона, у якога былі жалезныя шыпы на хвасце. Сцегазаўр дакладна меў вялікія шыпы на сваім хвасце. Тое самае мелі некаторыя іншыя жывёлы. Вось прыклад разьбы па дрэву вікінгаў, што паказвае дракона, глытаючага чалавека. Гэта 11 стагоддзе - тысячу год таму. Вікінгі змяшчалі галовы драконаў на свае караблі 1000 год таму, для чаго яны гэта рабілі? Яны ведалі пра вялікіх драконаў у моры, яны называлі іх Крэкэны. Зноў жа ў кнізе «Пасля патопа» Біл Купер шмат распавядае пра гэта. Вядомы ісландскі герой Зігфрыд забіў дракона Фафніра. На замке 12 стагоддзя былі знойдзеныя фрагменты цаглянай кладкі з выявамі драконаў. Таксама на замке 12 стагоддзя былі знойдзеныя выявы драконаў. Для чаго яны змяшчалі выявы драконаў на сваіх замках? Марка Пола жыў у Кітае на працягу 17 год. Калі ён вярнуўся, то распавядаў, што імператар разводзіць драконаў, спецыяльна для ператасквання калясніц на яго парадах. Для чаго Марка Пола распавядаў гэта? Напэўна таму, што … кітайскі імператар сапраўды разводзіў драконаў, для таго каб яны ператасквалі калясніцы на яго парадах - вось мая тэорыя. У 1611 годзе ў Кітае быў назначаны чалавек на пост «Каралеўскага карміцеля драконаў». Для чаго ім патрэбны быў карміцель драконаў? Дазвольце здагадацца - карміць драконаў? Вось замак 13 стагоддзя з выявамі драконаў на ім. Вось надмагілле 15 стагоддзя, вылітае з латуні, з выявамі двух доўгашэіх дыназаўраў. Вось замак 16 стагоддзя з выявамі дыназаўраў. У нас у нашым музэі ёсць 7 манет, якія нам далі на час, гэта срэбраныя даляры з 1500 да 1600 года. Гэта сапраўдныя срэбраныя даляры з выявай забойства дракона. Драконы былі звычайнай з'явай яшчэ 400 год таму. Амаль кожны чуў пра забойства драконаў. Канешне ж - вы проста павінны былі забіць дракона. Гэты была стандартная працэдура - забей дракона, выратуй прынцэсу і гэтак далей. Вось рускі медаль з хлопцам, што забівае дракона. Балгарская паштовая марка - на ёй хтосці забівае дракона. Вось літоўскі шлем з выявай кагосьці, хто забівае дракона. Горад у Францыі быў перайменаваны ў Нерлюк, у гонар чалавека, які забіў дракона. Індзейцы ў Амерыке выразалі дыназаўраў на скалах Вялікага каньёна. Для чаго яны гэта рабілі? Можа таму, што яны бачылі дыназаўраў у тым рэгіёне і палявалі на іх? У 1925 навукоўцы спусціліся на платах уніз па каньёну на захад, пасля яны напісалі справаздачу. Яны бачылі аднаго з тых выразаных дыназаўраў і прызналі той факт, што нейкі дагістарычны чалавек... зрабіў гэты малюнак дыназаўра на скалах каньёна і, на жаль, гэта поўнасцю не апраўдала іх чаканні. Да ну! Гэта не апраўдала іх чаканняў... О, не! Далей яны апраўдваліся: «Амаль год назад... ...гэты фатаздымак быў паказаны навукоўцу нацыянальнага масштаба, які ў той час спецыялізаваўся на дыназаўрах. Ён сказаў, што гэта не дыназаўр, што гэта проста не магчыма, таму што мы ведаем, што яны вымерлі больш як 12 млн. год таму… ...да таго, як чалавек з'явіўся на зямлі». Пачакайце хвіліначку. Па-першае, вы не можаце дакладна ведаць, што здарылася 12 млн. год таму. Дазвольце адразу з гэтым не пагадзіцца. Другое, ён сказаў «12 млн.» Сёння дзяцей вучаць, што дыназаўры вымерлі 65 млн. год таму, ці ня так? 65 млн. год таму? Гэта цікава - праслядзіць за раздуваннем ўзросту зямлі. У 1770 яны казалі, што зямлі 70000 год. У 1902 ёй ужо было 2 млрд. год. У 1969 ёй было 3,5 млрд. год. Сёння ж гэта ўжо 4,6 млрд. год. Ці ведалі вы, што зямля сталее на 21 млн. штогод? Гэта 40 год у хвіліну - зямля сталее вельмі хутка. Калі вы паедзіце ў Блэндзінг, штат Юта, то вы ўбачыце дыназаўраў, выразаных на ўцёсе. Відавочна, што ў гэтай мясцовасці ведалі пра дыназаўраў. Індзейцы ведалі пра іх. Відавочна, што яны часта іх забівалі. Гэта пячорны малюнак у Аўстраліі, што паказвае хлопца, які бяжыць ад чагосці, хутчэй за ўсё ад дыназаўра. Я не магу выгаварыць назву гэтай мясціны ў Канадзе - нешта накшталт Мишепезье, у Антарыё. Падобна, што мясцовыя індзейцы малявалі на ўцёсе нешта падобнае на дыназаўра… ...з скураным грабенчыкам у выглядзе фарбоны, што ідзе па спіне. Вось малюнак з Аўстраліі, усе гэтыя хлопцы танчаць вакол дыназаўра. Відавочна яны расчараваныя, бо дыназаўр з'еў іх сябра. Вось гэты сябра ўнутры. Вярні яго, калі ласка, менавіта зараз. Гэты хлопец кажа, што ніколі не бачыў дыназаўра, тады чаму яны ёсць на пячорных малюнках? Для чаго гэтыя выявы нанесены на старажытны гаршэчак? Чаму ёсць шэраг легендаў пра драконаў, але ніхто ніколі іх не бачыў? У Перу ёсць самая сухая пустыня ў свеце. Дождж праходзіў там толькі двойчы за апошнія 400 год. Калі іспанцы прыйшлі туды ў 1500 годзе, яны ўбачылі белыя лініі ў пустыні. Відавочна, што яна былі зробленыя людзьмі - нехта зрабіў лініі з накладзеных белых камянёў. Але пры гэтым лінія простая, як страла, месцамі нават на працягу некалькіх міль. Зараз гэта мае назву "Ліній Наска". Колькі з вас чула пра выявы Наска? Яны сабралі ўсе гэтыя выявы ў Перу, можаце пацікавіцца, калі ёсць жаданне. Цікава, што адна з выяваў паказвае дзіўнага павучка. У яго няма вачэй і адна нага даўжэйшая за астатнія. Вякамі людзі думалі, што гэтыя індзейцы былі беднымі невукамі, якія нічога не ведалі. Таму што забыліся намаляваць вочы і зрабілі адну нагу даўжэй за іншыя. Але зусім нядаўна такі павучок быў адкрыты ў джунглях Амазонкі. Ён жыве толькі ў пячорах і вельмі рэдкі. Ёсць здагадка, што гэта адзін з самых рэдкіх павукоў на зямлі. Ён памерам 1/8 дзюйма(3мм) - зусім маленечкі павучок. Жыве ў тысячах міль адсюль, у цёмных пячорах, прэ гэтым у яго няма вачэй. І, пад час шлюбнага сезону, праз асобную доўгую нагу адбываецца абмен ДНК... Як яны тады маглі ведаць пра гэта ў Перу, у тысячах міль адсюль? Магчыма яны зусім не былі невукамі. У 1535 годзе, іспанскія канкістадоры прайшлі гэтуя мясцовасць і знайшлі камяні з дзіўнымі жывёламі на іх. Яны адправілі некалькі камянёў каралю ў Іспанію і запыталіся: «Што ж гэта за жывёлы выразаныя на гэтых камянях?» Кароль адказаў, што не мае ніякага панятку. Сёння іх называюць надмагільнымі камянямі Іка, Перу. Дэніс Свіфт магчыма з'яўляецца адзіным сусветным экспертам па гэтых камянях; ён - мой добры сябра з Портлэнда, Арэгон. Ён зрабіў цудоўную прэзентацыю ў нашым лодачным лагеры ў 2005 годзе. Мы маем лодачны парк, прысвечаны стварэнню ў Пенсакола, Фларыда. У нас ёсць яго DVD, дзе ён распавядае пра камні Іка. Гэта проста неверагодна; вы ўсё яшчэ можаце заказаць гэты DVD з нашага вэб-сайта. На гэтых камянях выяўлены дыназаўры. Гэта надмагільныя камяні Наска, прыблізна часу Хрыста, плюс-мінус некалькі стагоддзяў. На некаторых з іх паказана аперацыя на галаве. У той час яны ўжо вынайшлі інструманты для аперацыі на галаве - загартаваная медзь. Гледзячы па ўсім у той час яны ўжо валодалі гэтымі інструментамі. На некаторых камянях таксама паказаны аперацыі на сэрцы і перасадка канечнасцяў. На адным камяні таксама паказана нешта, што нагадвае паравую машыну. Цікавыя рэчы знойдзены на некаторых камянях Іка ў Перу. Больш за 500 з знойдзеных камянёў паказваюць істотаў, падобных на дыназаўраў. Чаму ж там паказаны дыназаўры разам з людзьмі на адных і тых жа камянях? Ну, магчыма таму што людзі жылі побач з дыназаўрамі. Вось адзін камень з нашага музея. Паказаны дыназаўр, які, відавочна, трымае хлопца за галаву. На гэтым жа бачны хлопец, што адразае галаву дракону, таму што той забіў яго сябра. Вы можаце бачыць цела сябра ўнутры, але яго галава знікла. Такім чынам ягоны сябра проста робіць тое, што напісана ў Бібліі: «Мне адпомтса... Я аддам». Гэты ж хлопец пратыкае глотку дракона дзідай. Гэта цяжка ўбачыць, але ён прапіхвае дзіду ў глотку дракона. Гэты дракон трымае хлопца за руку, відавочна, таго пакідае дух і той ляціць на неба. Ці ў месца, куды, як вераць мясцовыя, адпраўляюцца людзі пасля смерці. Гэты хлопец уваткнуў нож у галаву дракона, і дракон кусае гэтага хлопца. У нас ёсць 8 такіх камянёў у Пенсакола, штат Фларыда, я думаю, што гэта самая вялікая калекцыя ў Амерыке. Па 1500 даляраў кожны, не шмат людзей валодаюць такімі рэчамі. На некаторых з іх выяўлены колца на скуры дыназаўраў. Гэта вельмі цікава. Чаму ж яны намалявалі там гэтыя колцы? Ніхто яшчэ не знаходзіў скуру дыназаўраў і толькі 20 год таму яна была знойдзена. Гэта вельмі цікава, але скура дыназаўра(пэўнага віда) мае пэўныя выявы колцаў на сабе. Яны павінны былі бачыць жывога дыназаўра для таго, каб намаляваць колцы на выявах драконаў, што на гэтых камянях. Таму што вы не можаце распавесці, дзе былі колцы на скуры, маючы толькі косці. У нас таксама ёсць фрагменты скуры дыназаўраў у нашым музеі. Нядаўна былі знойдзены нескамянелыя рэшткі мяккай ткані дыназаўра. Мяккія ткані дыназаўра? Зараз некаторыя бліскучыя навукоўцы імкнуцца зразумець, як магла тканіна застацца мяккай на працягу 70 млн. год? Думкі, што ёй магчыма не 70 млн. год, нажль на розум ім не прыходзілі. Гэтыя думкі ніколі не прыходзяць у іх галовы. Гэты хлопец адразае галаву дракону. Вось хлопец едзе вярхом на адным. У нас ёсць вельмі шмат інфармацыі пра дыназаўраў, што жылі побач з людзьмі. Калі-некалі гэта быў сяброўскі жэст. Падобна на гэты камень, на якім выяўлены чалавек, што корміць дракона, а яго галава ляжыць на ягоным плячы. Гаршчок быў знойдзены з намаляванай на ім выявай дыназаўра. Мумія была знойдзена ў магіле, завёрнутая ў покрыва, па контуру якога былі намаляваныя дыназаўры. Чаму яны змяшчалі дыназаўраў на свае покрыва? Чаму яны змясцілі іх на гаршчок? Для чаго яны высякалі гэтыя выявы на ўцёсах і малявалі іх на пасах? У Акамбара, Мехіка, было знойдзена каля 56000 керамічных фігурак дыназаўраў. Відавочна, што яны былі вядомыя ў цэнтральнае Мексіке. Яны заўсёды жылі побач з чалавекам і пры гэтым не жылі мільёны год таму. Але эвалюцыяністы гавораць, што дыназаўры жылі мільёны год таму... і ніхто не бачыў іх. Я мяркую, што яны менавіта так думаюць. Італьянскі селянін забіў дракона, які турбаваў яго быдла. Яны зрабілі з яго пудзіла і паказвалі ў музеях у 1572 годзе. Дарэчы, ці ведаеце вы, чаму многіх італьянцаў называюць Тоні? Проста шмат з іх пераехала ў свой час у Амерыку(To: N.Y.). Сатонскі артэфакт выяўляе нешта, падобнае на пцерадакцеля з распраўленымі крыламі... Гэта ледзі выслала мне малюнак дракона, якога знайшлі ў штаце Юта. Яна сказала: «Брат Ховінд, мне падаецца, што гэта дыназаўр». Рымскія артэфакты былі знойдзеныя ў Туксоне, Арызона. Дарэчы, рымляне пераплылі акіян вельмі даўна, яшчэ да таго, як гэта зрабіў Калумб. Калумб не быў першым белым чалавекам, які пераправіўся праз акіян. Існаваў гандаль праз акіян да тых часоў, пакуль не наступіла цёмная эпоха... І перапыніўся паток ведаў і інфармацыі пра далёкія краіны. У 500 годзе жыў чалавек, якога звалі Брэндан Мараходзец. Габрэйскія манеты былі знойдзеныя ў Агайя ў магільным кургане. У часы Хрыста таксама існаваў гандаль праз акіян. У Лос Лунас, Нью-Мексіка, былі знойдзены каменныя скрыжалі з 10 прыказаннямі. У Візантыі існуе 80-тонны камень, на якім высечаны Дзесяць Прыказанняў. Вэрсія гэтай мовы выкарыстоўвалася ў перыяд да 500 года да Н.Х., згодна з маім разуменнем. Нехта пераплыў акіян для таго, каб евангелізаваць Амерыку, і прайшоў аж да самага Нью Мэксіка. На адным з рымскіх мячоў, што відавочна, намаляваны дыназаўр. Як увогуле яны маглі змяшчаць выявы дыназаўраў на мячы ў Рымскай імперыі? У эпоху караблёў з ветразямі з'явіліся тысячы легенд пра людзей, што бачылі марскіх монстраў. Калі вы плывеце на такім караблі, то ён дастаткова ціха плыве па вадзе. Сёння ж, на дызельным маторы яны могуць пачуць вас за 50 міль. Канешне ж, вы не ўбачыце іх сёння - яны пачуюць вас здалёк. Існуюць легенды па ўсяму свету пра сумеснае існаванне дыназаўраў і людзей. Я думаю нас насамрэч падманулі. Мы можам патраціць шмат часу на легенды пра драконаў. Я шмат чытаў на тэму існавання драконаў у гісторыі. Праглядзіце наш семінар №3, калі вы хочаце ведаць болей гістарычных легендаў пра драконаў. Ці ведаеце, што існуюць легенды пра гіганцкага асьмінога, што жыве ў акіяне. Я маю на ўвазе вельмі, вельмі вялікага асьмінога. Аднаго вельмі дзіўнага асьмінога выкінула на пляж у Фларыдзе. Ён быў 200 футаў у даўжыню і важыў 5 тон. Гэта вялікі асьміног. Каля Сіэтла быў забіты кіт, унутры ж яго страўніка была знойдзена шчупальца асьмінога 150 футаў даўжынёй. Кіты любяць есці асьміногаў. Калі кіт пераесць асьмінога, то звычайна яго пачынае ванітаваць. Калі вы ўбачыце кавалак такога асьмінога, што плыве ў акіяне, то абавязкова падбярыце яго. Ён каштуе вельмі шмат. Хто-небудзь ведае для чаго можа выкарыстоўвацца такі асьміног? Парфумерыя, дакладна. Гэта тлумачыць некалькі рэчаў, хлопцы? - Дарагая, ад цябе сёння цудоўна пахне, мусіць гэта пажаваны асьміног. - Так?! Тады з сённешняга дня ты будзеш спаць на дыване. Таксама існуюць гіганцкія кальмары, якіх знаходзяць у акіяне. Я маю на ўвазе вельмі вялікіх кальмараў. Мы маглі б страціць вельмі шмат часу на гэта. Гіганцкі кальмар быў знойдзены на пляжы Новай Зеландыі. Кажуць, што гэта быў толькі малюх, а яго поўны рост быў бы 150 футаў. Людзі кажуць: «Пачакайце Ховінд, а ці ёсць узгадванні пра дыназаўраў у гісторыі? Ці ёсць узгадванні пра дыназаўраў у Бібліі?» - О, так! Дыназаўры ў Бібліі? Так, мы збіраемся паразмаўляць пра гэта на другой частке семінара. Дыназаўры не толькі ўзгадваюцца ў Бібліі, больш за тое некаторыя дыназаўры ўсё яшчэ жывуць. Мы паразмаўляем пра гэта праз хвіліну (Канец семінара 3а) - (END of Sem#3a; Belarus) Семінар 3b - Dr. Kent Hovind - www.drdino.com – Беларуская Добра, давайце працягнем з моманта, дзе мы спыніліся - «Дыназаўры ў Бібліі». Людзі кажуць: «Дыназаўраў няма ў Бібліі!» Канешне ж, слова «дыназаўр» няма ў Бібліі. Гэта слова проста не існавала да 1841 года. Слова «кампутар» у той час таксама не існавала, але зараз жа існуюць кампутары. Дыназаўры насамрэч узгадваюцца ў Бібліі. Проста чытайце вашу Біблію ўважліва. Калі вы возьмеце кнігу Ёва, а кніга Ёва мае 42 раздзелы. Яна знаходзіцца амаль пасярэдзіне Бібліі, адразу перад кнігай Псальмаў. І гэта вельмі захапляльная кніга. У 1 раздзеле гэтай кнігі гаворыцца, што Ёў быў практычна ідэальным чалавекам, баяўся Бога і ненавідзеў д'ябала. Дарэчы, гэта добрая парада. У Ёва было 7 сыноў і 3 дачкі. Ёў меў тысячы вярблюдаў, валоў, авечак і аслоў. Гэты хлопец быў багатым, насамрэч багатым. Кніга Ёва магчыма была напісана ўжо пасля патопа, але дакладна да таго, як Прыказанні былі дадзеныя Майсею. Да патопа людзі жылі да 900 год. Пасля патопа гэта ўжо было 400 год. Бачыце, Ёў жыў дастаткова доўга для таго, каб вырасціць 10 дзяцей і паставіць іх на ногі, нажаль пасля ім наканавана было загінуць. Але далей па жыцці ён меў яшчэ 10 дзяцей і меў магчымасць бачыць свайго пра-праўнука – ужо ад сваёй другой сям'і. Таму вы павінны пражыць дастаткова доўгае жыццё, каб паспець выканаць усе гэтыя рэчы. Вось па якім прычынам большасць людзей схіляецца да думкі, што кніга Ёва была напісана пасля патопа. Але гэта ўсё адбывалася яшчэ ў той час, калі людзі жылі дастаткова доўга. Аднойчы да Ёва прыйшоў веснік і сказаў: «...У мяне кепскія навіны... твае валы і аслы былі скрадзеныя... ...твае служкі ўсе забітыя, авечкі спаленыя, вярблюды таксама скрадзеныя...» Гэта было літаральна падзенне фондавага рынку. Ну вы ж разумееце… фонд? Прыйшоў іншы служка і сказаў: «Ёў, твае дзеці памерлі. Усе твае 10 дзяцей памерлі». У Ёва быў вельмі кепскі дзень. Ёў сказаў(Ёва 1:22): «Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў; хай будзе імя Госпада дабраславенна!» Што за чалавек ён быў? Гэй, што вы робіце, калі кепскія рэчы здараюцца з вамі? Затым Шатан паразіў яго праказаю лютаю ад падэшвы ног па самае цемя яго. Самая кепская праказа на свеце. Ёў быў пакрыты праказай, і яго жонка таксама адвярнулася ад яго... Вы ведаеце, чалавек можа перанесці любую трагедыю ў жыцці, але гэта - самая жорсткая трагедыя. Існуе верш, на які вельмі рэдка можна пачуць пропаведзь. Эфесянам, 5 раздзел: «...мужы любіце жонак вашых, і жонкі ўпакорвайцеся сваім мужам...» Вельмі рэдка можна пачуць Слова на гэтую тэму. Магу паспрачацца, што вы ніколі не чулі гэтай часткі верша. Жонка павінна клапаціцца тым, каб упакорвацца свайму мужу. Менавіта так, упакорвацца перад ім, як перад Госпадам. Прапануйце яму "ахвяраспаленні" тры разы на дзень. Раздзел 2, верш 10, Ёў кажа: «...ты гаворыш, як неразумная; няўжо добрае мы будзем прымаць ад Бога, а благога ня будзем прымаць?» Затым да Ёва прыйшлі 4 сябра, каб наведаць яго. Адзін з гэтых хлопцаў быў Вілдад Сахвецянін, найменьшы ўзгадваемы ў Бібліі, "Shuhite" (гучыць: shoe-height) - гэта вельмі маленькі. Гэтыя 4 сябра прыйшлі да Ёва і размаўлялі з ім на працягу 35 раздзелаў. Большую частку кнігі Ёва гэтыя хлопцы тлумачаць Ёву, чаму ўсё пайшло няправільна. Наколькі я разумею, хутчэй за ўсё яны былі баптыстамі. Яны сказалі: «Ёў, ты напэўна зграшыў у чымсці?» Эліфаз сказаў: «Ці загінуў хтосці невінаваты?» - Ёў, прычына, па якой усе гэтыя кепскія рэчы здарыліся з табою - твой грэх. Такім чынам, паважаныя - вось мудрасць гэтага свету, але гэта далёка не ісціна. Калі нешта кепскае здараецца з кімсці, вы не можаце дакладна ведаць, чаму гэта адбылося. Вы павінны любіць яго і маліцца за яго, падбадзёрваць і маўчаць. Не ідзіце ў шпіталь, калі ваш сябра выводзіць жоўчныя камяні і не кажыце: «Гэй, брат, гэта не жоўчныя камяні - гэта дзесяціны і паднашэнні... Бог так ці іначай забірае сваё...» Не рабіце так, добра? Няхай Бог пахвалюецца пра тое, чаму ўсё пайшло няправільна, Ён можа вырашыть усё гэта лепшым чынам, ОК? Такім чынам Ёў сядзіць там, каля месца пахавання сваіх дзяцей, саскаблівае з сябе праказу і пытаецца: «Божа, калі ласка, адкажы мне, чаму гэта адбылося са мною?» Рабяты, вы не павінны жыць на гэтай планеце так доўга, каб задаць гэтае пытанне. «Божа, чаму гэта адбылося са мною?» Я не хачу выцягваць шкелет з вашай шафы, ОК? Магчыма ў вашым жыцці была трагедыя. Я трошкі ведаю, аб чым кажу - у мяне 3 дзяцей тут, а 3 ужо на Небе. Так, няшчасці прыходзяць да добрых людзей, да тых, што імкнуцца рабіць правільна. Гэта здараецца, ОК? Але, калі нешта кепскае адбудзецца, то якім будзе ваш адказ? Ёў сказаў, што хоча, каб Бог адказаў яму. Бачыце, ён тады яшчэ не ведаў пра тое, што напісана ў Рымлянах 8:28: «Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканыя па Яго пастанове». Гэты верш не кажа пра тое, што ўсё, што здараецца ў жыцці - гэта добра. Там так не гаворыцца. Там гаворыцца, што ўсё садзейнічае на дабро тым, хто любіць Бога. Я пакажу вам. Ці былі вы калі-небудзь галодныя? Ці апантаў вас калісці голад? Давайце прадставім, што вы прыйшлі да майго дома і пастукаліся ў дзверы: «Гэй, Ховінд, я галодны». Я скажу: «Праходзьце, калі ласка, я дам вам стакан мукі...» Гучыць не вельмі добра. «Можа быць лыжачку солі?» Вы скажаце: «Не, гэта не дапаможа». «О, тады ў мяне ёсць цэлая лыжка соды! Гэта падыме вас з раніцы! Вы напэўна ўжо трошку засумавалі, так што давайце яшчэ дададзім чашачку Crisco. А таксама дададзім сюды ладны кавалак вяршковага алею». Вы бы сказалі: «Брат Ховінд, гэта будзе жахліва нясмачна». Тады давайце змяшаем усё разам і зробім цудоўны бісквіт?! Ведаеце, асобныя складнікі бісквіта маюць жахлівы смак, але разам яны працуюць у бісквіце… Ведаеце, рознае можа здарацца з вамі і не заўсёды гэта будзе добра. Але ўсё разам гэта будзе садзейнічаць да дабро, калі вы любіце Бога і пакліканыя Ім. Бачыце, хрысціянскае жыццё насамрэч простае - захоўваць вашае сэрца з Богам, і гэтага будзе дастаткова. Але гэта складана зрабіць, таму што лукавае сэрца чалавека і вельмі сапсутае. Ёў сядзіць там, саскаблівае з сябе праказу чарапком і кажа: «Бог, ці адкажаш ты мне?» І ў 38 раздзеле Госпад адказвае Ёву з буры. Ведаеце, калі б тарнада загаварыла са мною, то я быў бы вельмі ўважлівым. Госпад запытаўся: «Хто гэты, што азмрочвае наканаванне словамі бяз сэнсу?» Гэй, Ёў, твае сябры і ня ведалі, аб чым пыталіся ў цябе! Дарэчы, будзьце вельмі асцярожнымі, карыстаючыся якой-небудзь біблейнай дактрынай з кнігі Ёва. Праўда тое, што казаў Ёў, але далёка ня праўда тое, што казалі ягоныя сябры. Культы вельмі часта выбіраюць вершы менавіта з гэтай часткі, таму вам лепш прачытаць цэлую кнігу, ОК? Я веру, што Біблія з'яўляецца Словам Бога, але Біблія ўтрымлівае некаторую хлусню. Яна дакладна запісвае чалавечую няпраўду. Дакладна тое, што яны сказалі, але не тое, што яны гаварылі. Гэта адносна тых 4 хлапцоў. Бог сказаў (Ёў 38:3): «Аперажы сёння сцёгны твае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, і ты адказвай мне... ...Дзе быў ты, калі Я закладаў асновы зямлі?» Я прачытаў гэты верш 36 год таму, калі быў яшчэ маладым хрысціянінам і падумаў, што за пытанне? «Бог, чаму Ты пытаешся Ёва: дзе ён быў, калі Ты закладаў асновы зямлі?» Я сказаў: «Ёва ж не было тады - Ты ведаеш пра гэта і ён ведае гэта, для чаго ж тады задаваць гэтае пытанне?» Колькі з вас было тут, калі Бог пакладаў аснаванні зямлі? Ці быў хто-небудзь з вас, калі Бог пакладаў аснаванні зямлі? Толькі пара мармонаў, ОК, ці вы ў другім сваім целе, я разумею. Не, вас не было, калі Бог ствараў зямлю. Рабяты, гэта будзе складана, таму слухайце ўважліва, ОК? Паколькі вас не было тут, калі Бог ствараў зямлю, гэта азначае, што Бог сталейшы за вас. Колькі з вас можа зразумець гэта без вонкавай дапамогі? А ці не прыходзіла вам у галаву, што Бог таксама разумнейшы за вас? А ці не прыходзіла вам у галаву, што Бог таксама мацнейшы за вас? А ці не прыходзіла вам у галаву, што Бог таксама багацейшы за вас? Вы скажыце: «Брат Ховінд, абсалютна кожны багацейшы за мяне». Добра, але Бог адназначна больш. Паспрабую яшчэ раз, я ўжо разважаў пра гэта тысячу разоў, але так і не зразумеў да канца. Але я шмат кажу і разважаю пра гэта да той пары, пакуль не закіпае мозг: А ці не прыходзіла вам у галаву, што Бог не мяняецца? Ён ужо наперад пра ўсё падумаў. Ён ведае ўсё, аб чым вы калі-небудзь думалі. Біблія кажа, што Ён разумее з'яўленне думкі, гэта цудоўны верш. Ён не толькі ведае вашыя думкі, але ведае нават іх пачатак, іх з'яўленне. Ведаеце, вы можаце не толькі думаць пра рэчы, але фактычна вы можаце... ...думаць пра тое, аб чым думаеце. Паразважайце пра гэта. Розум проста неверагодна дзіўны. Біблія кажа, што Бог ведае думкі чалавека. Дарэчы, у евангеллі ад Лукі неаднаразова ўзгадваецца пра тое, што Ісус ведаў іх думкі. Гэтыя вершы неаднаразова даказваюць нам, што Ісус быў і ёсць Бог Усемагутны ў целе. Бог ведае вашыя думкі і любіць вас, не гледзячы ні на што. Ух ты! Усхваляйце Госпада за Яго Міласэрнасць! У кнізе Ёва 38:4-5, Бог гаворыць пра зямлю: "Скажы, калі ведаеш. Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш?" Ёў не адказаў на гэтае пытанне. Насамрэч, Ёў не адказаў ні на адное пытанне, што задаў Бог. Бог кажа (Ёў 38:16): «Ці сыходзіў ты ў глыбіню мора і ці ўваходзіў у даследванне бездані?» Навукоўцы не ведалі пра існаванне крыніцаў бездані да 1977 года. Навука вельмі марудна даганяе некаторыя часткі Бібліі. Бог пытаецца: «Па якім шляху разліваецца святло?» Гэты факт проста неверагодны. Я вывучаў фізіку. Ці ведалі вы, што свет ніколі не стаіць на месцы, ён заўсёды ў рушанні. Заўсёды рухаецца. Для чаго ж тады пытацца, дзе месца цемры? Вы ведалі, што хуткасць святла 186,282.4 мілі ў секунду (300.000 км у секунду)? А ведаеце, якая хуткасць цемры? - Ноль. Цемра не можа рухацца. Паразважайце пра гэта - мы дзеці святла. Мы павінны быць пастаянна ў рушанні і рабіць нешта для Госпада. Людзі скардзяцца пастаянна, што цемра згушчаецца, становіцца ўсё горш... Уключайце сваё святло! Прычынай гэтага з'яўляецца цемра ўнутры вас. Вы - святло, уключыце ж яго! Біблія кажа, што брамы ада не павінны пераадолець. Брамы не атакуюць вас, гэта вы павінны іх атакаваць. Народ, давайце ж што-небудзь рабіць для Бога. Верш 24 таго ж раздзела кнігі Ёва: «Па якім шляху разліваецца святло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі?» Пачакайце, ці кажа Бог, што святло выклікае вецер? Ён упэўнены? Вы можаце запытацца ў любога сіноптыка, якім чынам сонечнае святло выклікае паветарныя перамяшчэнні. Зямля награваецца і воздух пачынае пашырацца і рухацца. На гэтай зямлі паветра выклікана менавіта дзеяннямі святла, дакладна так, як сказаў Госпад каля 4000 год таму. Бог запытаўся(Ёў 38:35): «Ці можаш пасылаць маланкі?» Гэй, хлопец - добра, што яне магу гэтага рабіць. Ці разважалі вы, што жывыя да гэтай пары таму, што не можаце пасылаць маланкі? Я ужо думаю пра колькасць захаваных жыццяў. Бог запытаўся: «Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе «вось мы»?» Пачакайце, ці не казаў Бог Ёву, што электрычнасць можа быць выкарыстана для адпраўкі паведамленняў? Гэта было б падобна на радыё, мабільны тэлефон, праз мікрахвалі ці напрыклад тэлевізар. З дапамогай электрычнасці можна паслаць паведамленні двума спосабамі. Першы - з дапамогай правадной сувязі, і другі - з дапамогай электрамагнітнага поля - гэта радыё-хвалі, што зыходзяць ад яго. Бог казаў пра гэта Ёву ўжо 4000 год таму. Марконі і іншыя навукоўцы вынайшлі гэта толькі за апошнія 100 год, ці каля таго. Бог задаў Ёву 84 пытанні. Ёў не адказаў ні на адно. Гэта такі тып пытанняў, на які не патрэбны адказ. Пытанні, што накіраваныя на змяненне стаўлення чалавека. Гэта той тып пытанняў, што бацькі звычайна задаюць сваім дзецям для змены іх стаўлення. Ведаеце, у мяне 3 дзяцей і я ведаю, пра што кажу. Дзеці дасягаюць пэўнага ўзросту і пачынаюць думаць, што яны павінны ствараць правілы ў доме. Аднойчы дзіцёнак прыходзіць да вас і кажа: «Тата, я лічу, што мне патрэбна застацца... ...да 4 раніцы з маімі сябрамі, бо мне ж ужо 10 год». Бацька адказвае: «Пачакай хвіліначку, сынок, табе б трэба было ведаць, чаму ты не можаш застацца да 4 раніцы. Дазволь мне задаць табе некалькі пытанняў: хто аплочвае рахункі за электрычнасць у доме? Хто плаціць за дом? Хто плаціць за адзежу, што ты носіш? Хто заплаціў за пасцель, на якой ты спаў гэтай ноччу? Хто плаціць за ежу, якую ты еш, еш, еш, еш, еш, еш і еш? Хто заплаціў за гарачую ваду і мыла, якім ты карыстаўся... каля месяца таму? Давай па праўдзе, сынок, Біблія зразумела кажа на гэты конт - той, хто аплочвае рахункі, той і стварае правілы». Гэта кніга «Іншыя меркаванні» раздзел 4, верш 7. Разумееш, сын - я бацька, а ты дзіцёнак. Калі ты збіраешся спаць пад маім дахам і есці гэтую ежу, то мы будзем рабіць па-мойму, а калі ты збіраешся рабіць па-свойму, то ідзі і здабывай свой уласны дах, пад якім будзеш спаць і рабіць па-свойму. Гэта залатое правіла, сын. «Той, у каго золата - стварае правілы». Можа ты думаеш, што ты яшчэ дзіцёнак? Дзе ты быў, калі мы перавозілі сюды маёмасць і рыхтавалі гэтую зямлю? Калі мы прагналі мядзведзяў і хадзілі ў школу за 40 міль пешшу. Колькі з вас чула падобнае ў сваім дзяцінстве? Вы ведаеце, што я маю на ўвазе. Давай наўпросткі, сын - я бацька, а ты дзіцёнак. Я думаю, што Бог рабіў з Ёвам нешта падобнае. Бог задаў яму 84 пытанні. Ёў не адказаў ні на адно з іх, але пасля ён скарэктаваў свае паводзіны. Бачыце, у Ёва была такая ж праблема, якую маюць многія з нас. У яго не было правільнага разумення таго, кім насамрэч быў Бог. Ідзем да 40 раздзела. Бог сказаў: «Вось «бегемот». Хто такі гэты «бегемот»? Як бы гэта выглядала, калі б Ёў насамрэч мог утрымаць гэтага «бегемота»? Бог ніколі не дае выпрабаванняў па-над сілу. Бог жа не сказаў яму: «Трымай гэтага бегемота», калі б ён не мог у дадзеным выпадку ўтрымаць яго. Гэта глубокая тэалогія, я ведаю, але не магу ўтрымацца ад разважанняў. Некаторыя кажуць, што «бегемот» гэта магчыма слон ці гіпапатам. Гэта смешна. Не. Я веру, што ўзгадваемы «бегемот» з'яўляецца доўгашэім дыназаўрам. Існуе 13 відаў доўгашэіх дыназаўраў: Сеатазаўр, Брахіазаўр, Апатазаўр... Гэта Блондазаўр, і вы мусіце размаўляць з ім вельмі павольна. Я думаю, што бегемот - гэта брахіазаўр. Гаворыцца, што ён есць траву, падобна быку. Некаторыя людзі кажуць: «Гэй, у маёй Бібліі напісана слон». Праўда, слон таксама есць траву. Кролік Бані таксама есць траву; мноства жывёлаў есць траву. Паглядзіце на наступны верш: «...моц ягоная ў мускулах чэрава ягонага». Яго моц - у жываце, большая частка ягоная - гэта жывот. Кажуць, што сланы маюць вялікі жывот. Так, я ведаю. Гіпапатамы маюць вялікі жывот. Брахіазаўры маюць сапраўды вялікі жывот. Гэты таксама мае вялікі жывот. Ён робіць так? Ён проста хворы, хто б пазіраваў для гэтага? «Паварочвае хвастом сваім, як кедрам». Пачакайце, ягоны хвост падобны на кедр? Вы калі-небудзь бачылі хвост слана? Ці нагадвае ён вам кедр? Ці хвост гіпапатама? Не, не падобны на кедр. Такім чынам, хвост брахіазаўра найбольш падобны на кедр. Перш, чым змяшчаць тлумачэнні ў нізе старонак Бібліі... Я думаю, яны павінны былі прачытаць гэты абзац цалкам хаця б раз і ўжо пасля каментаваць яго. Дарэчы, прапаведнікі, калі вы збіраецеся навучаць чамусці, раю вам хаця б раз прачытаць месца ў Слове, пра якое збіраецеся казаць. Наступны верш (Ёў 40:18) кажа: «Ногі у яго, як медныя трубы; косткі ў яго, як жалезныя пруты...» У яго вялікія цяжкія косткі - гэта праўда. Гэта сапраўдная костка пальца дыназаўра, якая знаходзіцца ў мяне ў музэі ў Пенсаколе. Гэта адна з костак калена брахіазаўра. Зараз будзе складана, таму слухайце ўважліва. Прычына, па якой ў яго былі такія вялізныя косткі пальцаў - гэта пэўна тое, што ў яго былі вялікія пальцы. Колькі з вас можа зразумець гэта без дапамогі? Чатыры, пяць, шэсць. Прычына, па якой у яго былі вялікія пальцы, хутчэй за ўсё - гэта тое, што ў яго былі вялікія стопы. Вось дзіцёнак, што прымае ванну ў адпячатку стапы брахіазаўра. Гэты фатаздымак з кнігі аб адлепках стоп(дыназаўраў). Прычынай, па якой у яго былі вялікія стопы, хутчэй за ўсё - гэта тое, што ў яго былі вялікія ногі. Яго пярэдняя нага была 20 футаў у даўжыню. Самы вялікі, знойдзены дыназаўр быў у вышыню 60 футаў да макушкі. Знайшлі яго ў Аклахоме. Кажуць, што для таго, каб адкапаць яго ўсяго з зямлі спатрэбіцца больш за 20 год. Таму што гэта дзяржаўны праект. Кажуць, што калі ён быў жывы, то важыў прыблізна пад 100 тон. Адна сотня тон роўная прыблізна 14 школьным аўтобусам, сабраных разам. Гэта азанчае, што калі б ён выпадкова наступіў на вас, то вы былі вельмі ім "упечатлены"(упячатаныя). Вы б пераўтварыліся ў дарожную піцу. Дарэчы, кажучы пра дзяржаўныя праекты, я б хацеў падзяліцца з вамі маім новым вынаходніцтвам. Яно зробіць мяне самым багатым чалавекам на планеце зямля. Я збіраюся зэканоміць вялізарныя грошы для будаўнічага дэпартамента, будаўнічых кампаній, камунальных службаў, а таксама ваенных. Усё, што я прашу - гэта 10% ад эканоміі. Я буду самым багатым чалавекам на планеце зямля. Я вынайшаў рыдлёўку, якая будзе стаяць сама па сабе. Вам больш не трэба будзе плаціць тым хлопцам, каб падтрымліваць яе. Ах, дзякуй, дзякуй! Наступны верш кажа (Ёў 40:14): «Гэта - вяршыня шляхоў Божых». Ён на вяршыні, гэта слова на іўрыце, re'-shiyth. Ён вяршыня - самая вялікая жывёла, якую Бог калі-небудзь ствараў. Добра, тады гэта не слон і не гіпапатам. Гэта павінны быць брахіазаўр. Мадэль мышлення з памяньшэннем усяго Божага стварэння - гэта мадэль, якую выкарыстоўвае д'ябал. Якія б рэчы не рабіў Бог, д'ябал імкнецца іх разбурыць. Бог стварае цудоўныя рэчы, і Шатан заўсёды імкнецца іх разбурыць. Адно пытанне: «Наколькі вялікі ваш Бог?» Вы калі-небудзь думалі пра гэта? Калі спыняецеся на малітве і кажыце: «Айцец Нябесны...», вы разумееце, з Кім размаўляеце? Ці задумваліся вы калі-небудзь пра гэта? З Кім вы размаўляеце? Я маю на ўвазе, для прыкладу, калі вы садзіцеся паснедаць і кажыце: «Госпад дабраславі гэтую кучку хаця б на хвіліначку. Амінь» Мы чакаем, што Бог прыйдзе, як нейкі шчанюк, калі мы толькі паклічам? «Добра Бог, зараз я маю час, будзь уважлівым - вось мае жаданні: дай мне гэта, дай мне то, дай мне гэта, дай мне то і дай усё гэта хутка». Вось да чаго гэта прыходзіць, ці ня так? Вы калі-небудзь спыняліся і задумваліся, з Кім вы насамрэч размаўляеце? Наколькі вялікі ваш Бог? Ці дастаткова Вялікі ваш Бог, для таго каб казаць вам, што рабіць? І вы проста робіце гэта без усялякіх пытанняў? Для прыкладу, ці кажа Бог, якую вопратку насіць? Першае пасланне да Цімафея 2:9, кажа, што жанчыны мусяць апранацца сціпла. Мой бацька заўсёды казаў: «Калі ты не ў справе, то не давай рэкламы». Ці кажа вам Бог, як стрыгчыся? Першае пасланне да карынцянаў 11:14 кажа, што ганьба для мужчыны мець доўгія валасы. Калі я толькі атрымаў збаўленне, то быў падобны на пляжнага ратаўніка - прыгожы загар, доўгія светлыя валасы. Я прачытаў гэта і сказаў сабе, што трэба пастрыгчыся. Няма нічога больш разумнага. Абсалютна няма нічога больш правільнага. Бог, ты задаволены? Ёсць, Сэр…… Наколькі вялікі ваш Бог? У любым выпадку - Хто з'яўляецца Богам вашага жыцця? Калі гэта насамрэч Бог, тады чытайце вашую Кнігу і рабіце тое, што там напісана - канец гісторыі. А ці кажа Бог, як нам размаўляць? Эфесянам 4:29 кажа: «...ніякае кепскае слова хай не зыходзіць з вуснаў вашых...» Ці шчаслівы Бог ад таго, што зыходзіць з вашых вуснаў? (Лукі 6:45) «...бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны...» Гэта добры верш для таго, каб прывесці яго ў той час, калі нехта лаецца. Ці кажа вам Бог, што глядзець па ТВ? Псальм 100 кажа: «Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнай рэчы...» Ці ляжыць перад вашымі вачыма кепскае? Давайце ўявім сітуацыю, што вы ствараеце дома пэўнае правіла, проста ўявіце. Калі вы чуеце брыдкае слова па ТВ, то выключаеце яго на 2 гадзіны. Калі вы бачыце несціпла апранутага па ТВ, то выключаеце яго на 2 гадзіны. Калі вы бачыце таго, хто п'е алкаголь па ТВ, то выключаеце яго на 2 гадзіны. Што адбудзецца, калі вы ўвядзеце гэтыя простыя правілы? Як шмат тэлевізара вы будзеце глядзець? - Ніколькі. Такім чынам, вы маглі б прадаць свой тэлевізар і адкладваць па 30$, што вы траціце на кабельнае ТВ штомесяц, а пасля ахвяраваць усё гэта місіянерам. Так мы б маглі заваяваць увесь свет для Хрыста? Ці кажа вам Бог, якую музыку слухаць? Эфесянам 5:19: «гаворачы між сабою псалмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі, спяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых». Ці падабаецца Госпаду ваша музыка? Бачыце, Бог любіць музыку, Ён стварыў музыку. Але Шатан утварыў нейкую іншую музыку, якую вы не павінны слухаць. Калісці мяне запыталіся: «Ховінд, ці ведаеце вы, што атрымаецца, калі кантры-музыку прайграць назад?» Я адказаў: «Не». Хутчэй за ўсё вы атрымаеце назад жонку, пікап і выйдзеце з турмы. Бог стварыў мужчыну і жанчыну. Вы ведалі, што Бог стварыў брак, сям'ю і сэкс? Ён стварыў гэта ўсё разам і вельмі хоча, каб усё гэта існавала гарманічна. Таму Ён стварыў некаторыя правілы - хлопчыкі, не дакранайцеся да дзяўчат, пакуль не ажэніцеся на іх. Калі ў вас у прыцыпе няма жадання чапаць іх - трымайцеся мяне падалей. Я бачыў падобных у Сан-Францыска. Бог стварыў правілы. Ён стварыў правілы таму, што хоча толькі самага лепшага для цябе. Ён сказаў (Выслоўя 6:26): «Бо жанчыне распуснай даюць кавалак хлеба, а замужняя жанчына палюе на дарагую душу». Бог не хоча, каб вы імкнуліся да каштоўнага жыцця. Ён хоча, каб вы мелі каштоўнае жыццё. Вы ведаеце, чаму народ з Галівуда жэніцца кожныя паўгады? Брытні Спірс другі раз выйшла замуж праз 55 гадзін; Джэніфер Лопэс - праз 7 месяцаў. Брэндзі Норвуд - праз 2 гады, пасля зноўку - праз 6 месяцаў; Жа Жа Габор - праз 1 дзень. Ведаеце, чаму яны выходзяць замуж кожныя паўгады? Яны палююць за каштоўным жыццём. Але яны не маюць яго. Зараз слухайце ўважліва - не звяртайце ніякай увагі на Галівуд. Яны не маюць ніякага панятку, як мець каштоўнае жыццё. Калі вы хочаце мець каштоўнае жыццё, захоўвайце сябе ў чысціні... ...калі рухаецеся ў жыцці, абавязкова слухайце пастара - і будзеце мець каштоўнае жыццё. Незалежна ад таго, што робяць гэтыя "зоркі", заставайцеся вернымі Госпаду да канца вашага жыцця. Вось, што такое каштоўнае жыццё. Не верце Галівуду ні на секунду. У іх няма ніякага панятку, як трэба жыць. Бог стварыў усё жывое на зямлі, кожную жывую істоту... Як сказана ў кнізе Быцця 1:21. Бог таксама стварыў і дыназаўраў! Але Шатан сказаў, "Ёсць адзін спосаб, з дапамогай якога я змагу выкарыстоўваць дыназаўраў на сваю карысць". Але Адама ён дакладна не змог бы абдурыць, толькі не з дыназаўрамі. Адам даваў імёны кожнаму дыназаўру. Ці можаце вы сабе прадставіць Д'ябла, які падыходзіць да Адама і кажа: «Гэй, Адам, а ці ведаеш ты, што дыназаўры жылі мільёны год таму?» Адам бы адказаў: «Ты тупы? Там ззаду адзін з іх есць вішнёвае дрэва. Што ты маеш на ўвазе пад «мільёнамі год таму?» Д'ябал не змог бы абдурыць Ноя, таму што той карміў кожнага з іх на працягу года патопа. У наступныя 4400 год дыназаўры сталі больш рэдкімі. Яны выміралі ці іх забівалі,карацей, па пэўных прычынах яны станавіліся больш рэдкімі. Да 1809 года яны амаль вымерлі, нехта ж знайшоў іх косткі і склаў іх разам. У 1809 годзе першы вядомы дыназаўр быў сабраны з костак у музеі. Шатан быў там і сказаў: «Ваў, вось мой шанец!» Гэтыя пачвары заўсёды жылі побач з чалавекам - я ведаю гэта і Бог ведае гэта. Але людзі не ведаюць гэтага, таму д'ябал падумаў і сказаў: «Я распавяду кожнаму, што яны жылі мільёны год таму...» І, калі яны ў гэта павераць, то адназаначна засумніваюцца ў Бібліі. Наколькі мы ўсе ведаем - гэтая стратэгія добра спрацавала. Ведаеце, апошнія 200 год дзецям з першага дня ў садзіку давалі кніжкі падобныя гэтай, «Я магу чытаць пра дыназаўраў». Хто-небудзь можа здагадацца, аб чым кажа першы сказ у гэтай кніжцы? «Мільёны год таму!» Колькі дзяцей навучаюць гэтаму ў школах гэтага горада? Прычым за падаткі, якія вы ў выніку плаціце для разбурэння наступнага пакалення. У дадзены момант гэта напэўна вас не турбуе, але мяне - вельмі турбуе. Калі вы думаеце, што я пакідаю сваю цудоўную жонку і вандрую па ўсім свеце, а ў шляху я 200 дзень на год, на працягу ўжо многіх год. У мінулым годзе я лётаў 215 разоў і выступаў больш за 900 разоў. Калі вы думаеце, што я пакідаю сваю цудоўную жонку і 4 унукаў таму, што мне падабаецца ездзіць - вы памыляецеся. Я з задавальненнем быў бы дома, але вайна працягваецца! Нехта павінны папярэдзіць войска: «Пад'ём, да зброі! Бярыце вашую зброю, хутчэй!» Мільярдам дзяцей на гэтай планеце прамываюць мазгі, і Шатан выкарыстоўвае дыназаўраў для гэтага. Амаль усе падручнікі кажуць: «мільёны год таму». Больш за тое ёсць некаторыя хрысціяне, якія поўнасцю ігнаруюць гэтую тэму, таму што ў іх няма адказу. 2-е Цімафею 2:15: «Пільна рупься паказацца годным перад Госпадам...» Атрымайце нарэшце адказ і дзяліцеся з кім-небудзь. «Мільёны год таму» - кажа гэты падручнік. Я ўвесь час наведваю музеі - гэта прымушае маю кроў проста закіпаць. Вы бачыце сотні і сотні дзяцей, што ходзяць побач з гэтымі велізарнымі экранамі, цудоўнымі шкелетамі дыназаўраў. Здагадайцеся, што напісана ўнізе - «мільёны год таму». Хрысціяне, відавочна, не разумеюць таго, што музеі і навукрвыя цэнтры - гэта іх цэрквы. Яны ўжо прапаведуюць сваё евангелле так, як вы яшчэ толькі марыце даносіць вашае Евангелле. Але яны выкарстоўваюць вашы падаткі для данясення свайго евангелля. Вось, як гэта ў асноўным адбываецца: «Мільёны год таму…» Біблія кажа, што бегемот ляжыць у цені дрэваў, пад покрывам трыснягу і ў балотах... Слова «fenz» - старажытнае ангельскае слова, што азначае: балота. Ці ведалі вы, што самае вялікае балота ў свеце знаходзіцца пасярэдзіне Афрыкі? Яно мае назву балота Лікаўала. Гэта балота вельмі вялікае. Большасці амерыканцаў дастаткова складана ацаніць памеры Афрыкі. Вось, як выглядае Афрыка ў параўнанні з усёй плошчай ЗША. Афрыка проста гіганцкая. Гэта балота па вялічыні памерам з штат Фларыда - 55.000 квадратных міль (140.000 квадратных км). Гэта балота вельмі вялікае. Ці ведалі вы, што гэтае балота з'яўляецца недаследаваным на 80% да гэтага часу? У 1885 годзе Конга ў Афрыцы было захоплена бельгійцамі, пасля гэтага яно называлася Бельгійскім Конга шмат год. У 1960 камуністы вызвалілі іх. Вы ж ведаеце, як камуністы вызваляюць краіны? Яны забіваюць усіх, а пасля кажуць: «ОК. Зараз вы вольныя». Існуюць справаздачы пра гэта балота з 1700 года, калі місіянеры ўпершыню з'явіліся там. Яны паведамлялі, што ў гэтых балотах да гэтай пары водзяцца дыназаўры! Усё яшчэ жывыя дыназаўры? У 1910 годзе у New York Herald быў напячатаны артыкул, дзе апавядалася пра жывых дыназаўраў. Вось, што было напісана ў Saturday Evening Post за 1948 год: «Гэта маглі быць дыназаўры... ...Паляўнічы на крупную дзічыну, па імені містэр Гоблер (Mr. Gobler), вярнуўся з вандроўкі па Анголе... ...ён заявіў мясцовай газеце, што там была... ...жывёла вялікіх памераў, пад апісанне якога падыходзіць толькі дыназаўр...» Мясцовыя жыхары называюць яго Чыпэквэ. У Цэнтральнай Афрыканскай рэспубліке яны называюць яго Нгуруры. Рой Маккал(Dr. Mackal) быў там у 1980 годзе ў экспедыцыі; на гэта ён патраціў чвэрць мільёна даляраў. Ён вярнуўся на наступны год і неўзабаве зноўку адправіўся ў балота. Пасля ён распавядаў, што гэтае балота з'яўляецца самым жахлівым балотам на планеце зямля: маскіты сядалі на яго з частатой у тысячы за хвіліну. Увесь час вакол вас найвышэйшая вільготнасць і галодныя да крыві маскіты. 95 градусаў па Фарэнгейту(35 па Цэльсію) і 95% вільготнасць увесь час. Яны ездзілі вакол гэтага балота па месцам, у якіх мясцовыя жыхары казалі пра жывёлу, якую яны называлі Махомба. Ён запытаўся ў іх, што гэта і паказаў ім кракадзіла. Яны падцвердзілі, што гэта Махомба, таксама ён папрасіў паказаць яго памеры. Яны паказалі яму памеры на пясчанай водмелі – 50 футаў даўжыні (15 метраў). Такім чынам, калі вы пегмей (1,3 м), то 50 футавы кракадзіл выглядае дастаткова вялікім для вас! Некаторыя скажуць: «Не, кракадзілы не вырастаюць больш за 17 футаў(5,2 метраў) у даўжыню». Я не думаю, што гэта карэктна. Раней, летам 2005, яны забілі 24-футавага кракадзіла ў тым балоце. Мясцовыя жыхары на гэта сказалі: «О, вам варта ўбачыць сапраўды вялікага!» Мясцовыя жыхары кажуць таксама пра іншую жывёлу, якую яны называюць Макеле-Мбембе. Макеле-Мбембе? Што гэта яшчэ? Калі вы пакажыце ім малюнак апатазаўра, яны скажуць вам: «Так, гэта Макеле-Мбембе». Мясцовыя жыхары кажуць, што гэтыя жывёлы жывуць пад вадой. Яны дастаткова рэдкія і канешне ж яны дастаткова далёка ў гэтым балоце ў Цэнтральнай Афрыцы. Пры гэтым мясцовыя жыхары вельмі абачлівыя - ноччу нікуды не ходзяць і не запальваюць вогнішчы. Заўважаны гэтыя жывёлы былі ці зусім з раніцы ці позна ў вечары. У гэты час яны выходзяць да сваёй любімай расліны Маломба. Гэта доктар Маккал(Dr. Mackal), што трымае маломба. Доктар Маккал - прафэсар унівэрсітэта мікрабіалогіі ў Чыкага. Ён паехаў у Афрыку і ўсё дасканала вывучыў па гэтаму пытанню. Па вяртанні ён напісаў кнігу «Дыназаўр, які жыве», ён верыць у эвалюцыю, але яго кніга з'яўляецца важкім доказам існавання дыназаўраў, якія жывуць у афрыканскім балоце. Таксама яны знайшлі сляды гэтых істотаў. Мой сябра Юджын Томас(Eugene Thomas), місіянер, які прабыў у тым рэгіёне 43 гады. Зараз ён у Агайа. Вось яго нумар тэлефона, патэлефануйце яму. Ён быў там 43 гады. Ён распавядаў: «У мяне ў царкве было два пігмея, якія забілі і з'елі аднаго дыназаўра». Дыназаўра? Ёсць мноства задакументаваных сведчанняў аб сустрэчах з гэтымі істотамі ў той мясцовасці. Адзін біолаг ад'ехаў ад свайго дома ў Бельгійскім Конга на 500 міль і убачыў аднога. Але яго камера не спрацавала з-за вялікай гарачыні і вільготнасці. Ёсць мноства ўзгадванняў аб сустрэчы з гэтымі істотамі ў гэтым балоце; вы можаце вывучыць іх самастойна. Адна група была там у экспедыцыі, пасля яны апісвалі, што гэта істота была па колеру цёмна-карычневай, скура была слізкай і гладкай. Доўгая шыя і маленькая галава; яны чулі яго і бачылі яго - яно выдавала рыкаючы гук. Нават урадавыя чыноўнікі бачылі яго. Быў артыкул у Boston Herald аб тым, што група даследчыкаў збіраецца знайсці дыназаўра. Дыназаўра, які да гэтай пары жыве ў недаследаваным і вялікім балоце пасярэдзіне Конга. Усё, што вам неабходна зрабіць, так гэта набраць у інтэрнэце «Крыптазаалогія» (Крыпта - азначае схаванае, заалогія - навука пра жывых істотаў), і вы знойдзеце ўсё, што датычна пытання пра жывых дыназаўраў. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэтыя істоты жывуць у пячорах, якія знаходзяцца ў берагах ракі. Вільям Гібонс(William Gibbons) быў там 4 разы, нават зараз ён там - у балоце Конга. Мы разам напісалі гэтую кніжку для дзетак - «Кіпцюры, сківіцы і дыназаўры». Вільям Гібанс напісаў мне ліст: «Згодна з нашым гідам, П'ерам Сіма(Pierre Sima)... мы былі першыя белыя людзі, якія насамрэч прайшлі праз лес і балоты, што мяжуюць з ракой Boumba... ...Нашы інфарматары, а амаль усе яны пігмеі Бака, за выключэннем старога камерунскага мусульманіна, вельмі добра знаёмыя з усімі вядомымі і невядомымі жывёламі ў балоце... ...Пакуль што яны не лічаць Le'Kela-Bembe(назоў на мясцовым дыялекце) незвычайнай жывёлай. Яны баяцца гэтай істоты з-за яго лютасці пад час атак на гіпапатамаў, сланоў і кракадзілаў. Гэтая жывёла, здаецца, не вытрымлівае ніякага суседства з іншымі буйнымі жывёламі, якія могуць дзяліць з ім рэку... ... таксама гэтая істота кантралюе вялікія кавалкі ракі, асабліва тыя, на каторых увесь час ёсць ежа.» І далей: «Два даследваемых дыназаўра - Mokele-Mbembe і N'Goubou, рэгулярна канфліктавалі паміж сабою. Я апытаў дзьвух пігмеяў Бака, што працавалі на мясцовай плантацыі. Як і большасць пігмеяў, яны былі вельмі добра знаёмыя з мясцовай флорай і фаўнай. Я падарыў ім нашую кніжку з вядомымі афрыканскімі жывёламі, а таксама з малюнкамі дыназаўраў. Каля 98% малюнкаў дыназаўраў былі імі адкінутыя, акрамя двух, з якімі яны сутыкаліся часам і назіралі за імі. Адзін быў Заўрапод, другі ў Трыцэратапс». Такім чынам, для чаго гэтым людзям у сярэдзіне Афрыкі казаць: «О так, мы бачылі гэтага»? Місіянер Кэл Бомбей(Cal Bombay) знаходзіўся ў Кеніі на працягу некалькіх год. Ён сказаў, што разам са сваёй жонкай бачыў адно з такіх стварэнняў. Але пласціны на спінне былі большыя; яно было больш падобна на Сцегазаўра. Ніжэй, у Паўднёвай Амерыке, у джунгях Амазонкі знаходзяцца балота, якія насамрэч вельмі вялікія. У 1907 годзе брытанская армія была там пад кіраўніцтвам палкоўніка Фоўсэта(P.H. Fawcett), каб правесці мяжу паміж Бразіліяй і Перу. Ён быў афіцэрам каралеўскіх інжынераў і быў вядомы тым, што дасканала фіксаваў усё, што адбываецца. Ён напісаў, што ў балоце Бэні, па меры яго разумення, ім быў зафіскаваны Діпладокус. Пры гэтым жыхары мясцовых плямёнаў усялякім чынам падцвярджалі, што гэта жывёла да гэтай пары жыве ў балотах. Сын палкоўніка Фоўсэта(Fawcett) таксама зрабіў эскізы яго слядоў. У 1883 годзе, Scientific American напячаталі артыкул, а гэта было яшчэ да таго часу, як яны сталі падтрымліваць эвалюцыю. Падобныя артыклы яны нажаль ужо не пячатаюць у Scientific American. Паколькі зараз яны поўнасцю сканцэнтраваны на захаванні тэорыі эвалюцыі. Там было напісана: «...бразільскі міністр на Ла-Пас, Балівія, перадаў міністру замежных справаў у Рыа, фатаздымкі незвычайнага дыназўара, забітага ў балоце Бэні, пасля 36 дакладных стрэлаў у яго... Па прыказу прэзідэнта цела дыназаўра было высушана і адпраўлена ў Ла-Пас.» Яно было 39 футаў у даўжыню(12 м). Ён быў вялікіх памераў - доўгая шыя, вялізарны жывот, што амаль кранаўся зямлі. Прафэсар Жылвэці(Gilveti) даследваў гэтую істоту і сказаў, што гэта быў прадстаўнік знікшых відаў жывёлаў. Індзейцы ў тым рэгіёне робяць маленькія гліняныя сасуды ў форме дыназаўра. Магчыма яны скапіявалі гэта з натуры. Дыназаўры? Місіянер Вогн Гоф(Vaughn Goff) патэлефанаваў мне тры дні таму, ведаючы, што я буду ў Індыяне. Ён сказаў, што мясцовыя жыхары распавядаюць пра яшчура, які ў даўжыню каля 30 футаў(9 м) і 5 футаў у вышыню. Гэта істота выдае грымотападобны гук для таго, каб паразіць сваю здабычу. Мясцовыя індзейцы Waiwai называюць яго «urufere» і яны вельмі моцна напужаныя гэтай істотай. Напішыце яму ліст, калі хочаце паразмаўляць пра дыназаўраў, што жывуць у мясцовым балоце. Вось гіганцкая змяя, што была забіта некалькі год таму. Гэта 35 футавая змяя (10.7 метраў), яна з'ела чалавека, які заснуў на рабоце. Добрая парада - не спаць на працы, хлопцы. Гэта змяя, як паведамляюць з Інданэзіі, была 49 футаў у даўжыню(15 м). Я не ведаю, праўда гэта ці не. Людзі магчыма перабольшылі, але факт пра такое паведамленне быў дакладна. Знаёмы нам ужо падкоўнік Фоўсэт(P. Fawcett) напісаў, што ён забіў 62-футавую(19 м) анаконду, змяю, што запугвала мясцовых жыхароў. Яны казалі яму: «Палкоўнік, калі там была адна, то дакладна была і другая!» Паліцэйскія ў Бразіліі, на мяжы з Калумбіяй у 1933 годзе забілі 98-футавую(30 м) змяю, якая да таго ж была і 2 футы ў дыяметры. Важыла яна 2 тоны. Повар у гатэлі на Амазонке сказаў, што аднойчы бачыў 100-футавую змяю(30,5 м). Ваенныя палявалі на змяю пасля таго, як яна з'ела дзьвух салдат. Яе галава была ў дыяметры 5 футаў(1,5 м). Reuters News Service паведамлялі пра 130-футавую спіну(39,6 м) змяі ў 1997 годзе. Вось, яна паплыла ніжэй па Амазонке. Яны пабаяліся чапаць яе, каб праверыць ці жывая яна. Таксама паведамлялі пра змяю ў 150 футаў(46 м) даўжыні. Амазонка вельмі вялікая. Былы мой студэнт, місіянер, сказаў, што палова шырыні Амазонкі ў пэўных месцах - гэта 9 міль(14.5 км). Амазонка шырокая і доўгая рэчка. Існуе возера ў Шатландыі, што называецца Лох Нэс. Хто-небудзь чуў пра Лох Нэс? Лох Нэс вялікае возера - 24 мілі(39 км) ў даўжыню, больш за мілю(2 км) у шырыню і да 900 футаў(275 м) у глыбіню. Яно дастаткова вялікае для таго, каб кожны на планеце зямля мог патануць у ім у адзін і той жа час. Яно бы змясціла ўсё насельніцтва свету - 6 млрд. чалавек магло б змясціцца ў ім. Яно аграменнае. У 1993 годзе там была пракладзеная асфальтавая дарога з боку гары. Да 1933 года, калі б вы захацелі ўбачыць возера, то вам прыйшлося б залезці на гару. Ці спусціцца па рэчцы 7 міль(11 км) на лодцы. Таму не шмат людзей да таго былі там. У 1933 годзе, калі дарога была пракладзена, былі зафіксаваны 52 назіранні Лох Нэскай пачвары. Гэта аўтар кажа, што было 9000 паведамленняў да 1960 года, калі кніга была ўжо напісана. Зараз існуе больш за 11000 зарэгістраваных паведамленняў пра Лох Нэскую пачвару. 11 тысяч! Канешне, некаторыя з іх - падробкі, і некаторыя х іх - махлярства. Я бы не давяраў некаторым газэтам, у якіх шмат матэрыялу на фантастычную тэматыку. Сэр Пітэр Скот(Peter Scott), сябра Парламента. Ён сказаў, што бачыў яго. Ён верыць у існаванне плесіазаўра. Амаль кожны, хто бачыў яго кажа, што гэта істота вельмі падобная на плесіазаўра. Доўгая шыя, чатыры вялікі плаўніка. Адзін хлопец напісаў кнігу, дзе падзяліўся сваім меркаваннем: «...некаторыя людзі думаюць, што Нэсі - гэта плесіазаўр. Але існуе адна закавыка ў гэтай гісторыі - лічыцца, што плесіазаўры вымерлі 70 млн. год таму.» А што ж няправільнага з гэтай тэорыяй? Проста яны "вераць" у эвалюцыю. Я думаю, што тэорыя эвалюцыі - гэта самая вялікая перашкода для навуковага даследвання, якое калі-небудзь праводзілася. Вы павінны глядзець на факты, забудзьцеся на вашы тэорыі. Спачатку паглядзіце на факты, а ўжо пасля прыходзьце з вашымі высновамі. Артур Грант(Arthur Grant) амаль сутыкнуўся з Нэсі ноччу на сваім матацыкле. Ён сказаў: «У мяне была цудоўная магчымасць разглядзець яго. Фактычна, я амаль датыкнуўся яго сваім матацыклам! У яго была доўгая шыя, і вялікія авальныя вочы на маленькай галаве. Хвост быў 5-6 футаў(1.5-2м) даўжынёй.» Калі верыць яго апісанню, то сумесна даўжыня істоты была 15-20 футаў(4.6-6м). Таксама ён сказаў, што не прафан у прародазнаўстве, таму што вучыўся на ветэрынара. Ён сказаў: "Я ніколі падобнага ў маім жыцці не бачыў!" Вось эскіз істоты, якую ён амаль пераехаў на сваім матацыкле. Гэта вельмі падобна на 20-футавага плесіазаўра. Аляксандр Кэмпбэл(Alexander Campbell) быў паляўнічым інспектарам на Лох Нэс амаль 47 гадоў. Ён сказаў, што бачыў гэтую істоту каля 18 разоў. Ёсць таксама эскіз, які ён намаляваў. Шмат людзей імкнуліся злавіць Лох Нэскую пачвару. Яны выкарыстоўвалі ўсё, што толькі можна і нельга ўявіць для прынады і пошуку. Але на дадзены момант нікому не ўдалося злавіць яго. Возера вельмі вялікае, але пры гэтым было шмат сведчанняў, шмат малюнкаў. Адна сям'я сказала, што яны бачылі гэтую істоту з авечкай у пашчы. Адзін хлопец мае здымак гэтай істоты з гарбом, што тырчыць з вады, пры гэтым шыя справа і не бачна галавы. Выданне Reader's Digest, пры публікаванні гэтага здымка абрэзала яго. Нейкі Маклаўд(McCloud) сказаў, што ён назіраў істоту на працягу 9 хвілін праз бінокль і зрабіў 4 эскізы таго, што бачыў. Маклаўд сказаў: "Я думаю, што монстр падобны на гэта" і паказаў свае эскізы. Таксама існуе мноства ТВ-праграм, дзе гаворыцца пра Лох Нэскую пачвару. Ёсць тысячы людзей, што на запіс скажуць: "Я бачыў гэта". Сусветная энцыклапедыя аплаціла міні-падводную лодку, якую прыслалі туды з Паўднёвай Караліны. Але хлопец сказаў, што вада там з'яўляецца такой чорнай, што ён не змог разглядзець нават край сваёй лодкі. Возера Лох Нэс падобнае на вялізарную лужыну бруду. Калі вы спусціцеся хаця б на некалькі футаў, то ўжо нічога не ўбачыце. Вы не зможаце нічога ўбачыць. Японцы спусцілі на ваду 24 лодкі і праехалі ўздоўж па возеру. Для таго, каб прасканаваць усё дно лакатарамі. Пасля яны сказалі, што гэта глыбокае возера з рэльефам дна, падобным на зморшчаную разынку. Таксама там ёсць пячоры, што зыходзяць у бакі, верагодна яны з паветранымі камерамі. Істота спакойна можа прайсці праз гэтую пячору ў гору - жыць там і дыхаць там. Адзін хлопец мае фота плаўніка пад вадой у форме ромба. Зноў жа ў іх была думка, што гэта плесіазаўр. Reader's Digest напячатаў гэты здымак у 1978 годзе. Гэты здымак быў размешчаны разам са здымкам, што паказваў Нэсі з адчыненым ротам. Мы можам цэлы дзень размаўляць пра Лох Нэскую пачвару. Кажуць, што гэтае фота 1933 года было падробкай, магчыма гэта так і было, я не ведаю. Але цікава, што яны дачакаліся смерці апошняга ўдзельніка гэтай гісторыі, і толькі пасля заявілі, што гэта падробка. Як жа зараз можна даведацца праўду? Акрамя Лох Нэс ёсць і іншыя цікавыя падобныя месцы. Напрыклад Лох Лочы, Лох Морар. Існуюць іншыя азёры, дзе мясцовыя жыхары паведамляюць пра падобных істотаў. Напрыклад, істота пад назвай Morgawr - карнуэльская марская змяя, што назіралася каля берагоў Англіі. Ёсць шмат паведамлянняў аб назіранні падобных істотаў у праліве Ла-Манш. У 1749 годзе ў Англіі была спаймана істота, падобная ў некаторай ступені на алігатара. Пры гэтым яно мела два вялікіх плаўніка, цела было пакрыта лускай і ў пашчы было 5 шэрагаў зубоў. У 1934 годзе гэту сітоту выкінула на пляж Нармандыі, Францыя. Гэты хлопец знаходзіцца там для таго, каб вы маглі параўнаць памеры. Некалькі навукоўцаў паведамілі, што нейкая істота плавала каля іх лодкі ў Бразіліі ў 1905 годзе. У той час яны апісалі яго ў навуковым журнале. Гэта істота была 6 футаў у даўжыню, мела спінны плаўнік 2 фута вышынёй, шыю 7-8 футаў даўжынёй з маленькай галавой. Два вопытных ангельскіх натураліста пісалі пра гэта. Зноў жа, мы можам хоць цэлы дзень распавядаць такія прыклады. Гэтая жывёла была выцягнутая ў 1977 годзе з сяцей, растаўленых японскай рыбалоўнай лодкай. Яно было 32 фута(10 м) ў даўжыню і вагой было каля 4000 фунтаў(1800 кг). "Што ж гэта такое?", - пыталіся яны. Капітан сказаў: "Я не ведаю, але гэта вельмі смярдзіць". Калі яны выкінулі гэтую штуку на палубу, то яна разламалася на двое. Яны зрабілі мноства эскізаў і 5 фатаздымкаў, пасля выкінулі гэтую істоту за борт. Спецыяльная паштовая марка была напячатана японскай поштай да гэтай падзеі ў 1977 годзе. Некаторыя людзі сцвярджаюць, што гэта магчыма была кітовая акула. Я згодны, магчыма гэта і была кітовая акула, але рыбак на лодцы сказаў: «Мы ведаем, як выглядае кітовая акула, але мы не ведаем, што гэта». Кітовыя акулы раскладаюцца не кранаючы галавы. Вось, як гэта выглядае. Магчыма гэта была кітовая акула, гэта не мае асаблівага значэння для мяне. Яны кажуць, што пратэін гэтай істоты на 96% быў падобны на пратэін кітовай акулы. Так я ведаю, але ніхто да гэтай пары не бачыў пратэін плесіазаўра для таго, каб ведаць, з чым параўноўваць. Людзі і малпы па гэтаму аналізу таксама падобны, але пры гэтым маюць мноства адрозненняў. Ёсць шмат разважанняў пра гэта, але для мяне гэта не мае ніякага значэння. Пры гэтым шмат людзей спрачаецца са мною пра выгнутую форму істоты, але пры гэтым нават не узгадваюць японскую здабычу 1977 года. Рускія паведамляюць пра падобную істоту і называюць яго "загадкай возера". У расіі таксама быў зафіксаваны выпадак выкінутага на бераг дыназаўра ў 1994 годзе. Ён быў 39 футаў(12 м) даўжынёй. А гэта, відавочна, перароблены фатаздымак акулы. Нехта з дапамогай Photoshop зрабіў яе падобнай на плесіазаўра, але насамрэч гэта фотамантаж. Таму будзьце ўважлівыя - існуе шмат такіх падробак. Але не забывайцеся, што існаванне махлярства ці падробкі не ставіць пад сумніў існаванне арыгінала. У 2004 годзе, група людзей у Папуа-Новай Гвінеі паведаміла пра факт назірання цікавай істоты. Яна было 20 футаў у вышыню, з хвастом, як у алігатара і галавой, як у сабакі. Адбылося гэта на востраве каля мястэчка Kokopo. Адна дама заявіла, што калі ўбачыла гэтую істоту, то спужалася і збегла, ратуючы жыццё. Па апісанню гэта была істота вышынёй у 20 футаў, з галавой, як у сабакі і хвастом, як у кракадзіла. Вы можаце прачытаць ў інтэрнэце ўсё, што датычна гэтай істоты, што была заўважана ў 2004 годзе. Ёсць шмат паведамленняў з Японіі, па фактам назірання падобных істотаў. Ёсць назіранні на поўначы ад вострава Хакайда, а таксама на поўдзень ад галоўнага вострава Японіі. Каля вострава Ікеда мясцовыя называюць гэту істоту "Issie". У Кітаі ёсць спецыяльная абрэвіатура для абазначэння такіх істотаў - USO, Неапазнаны Плаваючы Аб'ект. У Нарвегіі ёсць некалькі задакумантаваных фактаў, таксама ёсць назіранні ў швэдскіх азёрах. Каля возера Сторджан мясцовыя называюць гэтую істоту "Storsjoodjuret". У Нарвегіі назіралі істоту, якая была вельмі падобная на Лох Нэскую пачвару. Сотні людзей кажуць, што яны бачылі гэта. Пра такіх істотаў дастаткова часта кажуць па ТВ - вельмі падобна на гісторыю Лох Нэс. У Канадзе былі паведамленні пра назіранні такіх істотаў, канадскіх монстраў возера. Так званы "Канадскі кузэн Нэсі". Ёсць возера ў горадзе Келоўна(Kelowna) пад назвай Окэнэгэн. Гэта вялізарнае возера ў 80 міляў даўжынёй(130 км). Я быў там двойчы з выступамі. Мясцовыя называюць гэтую істоту Огапога. На нашым стале ёсць кніга, прысвечаная Ogopogo, калі вас гэта зацікавіць. Гісторыя вельмі падобная на гісторыю з Лох Нэскай пачварай. Тысячы людзей сцвярджаюць, што яны бачылі гэта. Гэты артыкул кажа, "Яны былі апошнімі з тысяч, што бачылі нешта незразумелае..." Нагадаю, што гэта вузкае возера ў 18 міль(30 км) даўжынёй. Адзін хлопец плыў уздоўж возера. Ён сказаў, што бачыў, як нешта праплыла пад ім, гэта напужала яго да паўсмерці. Таксама ў мяне ёсць артыкулы з газэт пра падобныя выпадкі. Адна жанчына нават двойчы была сведкай з'яўлення Огапога. Я размаўляў з Джонам Каруза(John Caruso). Ён і яго сям'я спалі ў лодцы на возеры. Яны ночылі пад адкрытым небам на сваёй вялікай лодцы, і нешта ўдарыла ў дно іх лодкі. Гэта разбудзіла іх усіх з самой раніцы - яны прачнуліся і ўбачылі дваіх Ogopogo, што плылі праз возера. Джон вярнуўся і ўзяў сваю камеру, каб зняць іх. Але да таго часу яны былі ўжо дастаткова далёка, але ўсё ж ён зрабіў некалькі фатаздымкаў і перадаў мне копіі. На матэрыяле насамрэч амаль нічога не відаць, каб разабраць дэталі, але ён сказаў мне: "Брат Ховінд, я бачыў Ogopogo!" Шмат, вельмі шмат людзей могуць засведчыць на камэру пра ўбачанае. Таксама было назіранне ў заліве Cadboro, Брытанска Калумбіі. Пра гэтыя факты ёсць цэлая кніга, калі вас гэта цікавіць. Малюх гэтай істоты быў знойдзены ў жываце кашалота, якога злавілі ў гэтым заліве. Гаварылася, што гэтая жывёла мела кароткія, рамбавідныя пярэднія плаўнікі і шыю з галавой, падобнай на конскую. Адзін хлопец злавіў аднаго малюха гэтай істоты ў свае сеткі і намаляваў эскіз, перш чым яго выпусціў. Ён не ведаў, што гэта была за істота, таму адпусціў яе. У мяне ёсць запісаная размова(1 гадзіна матэрыялу) з гэтым хлопцам. А гэтыя чатыры хлопцы лавілі рыбу каля Канады. Істота пераследвала іх лодку ад Мыса Собаля, Новая Шатландыя. Пасля я прыязджаў туды з выступленнем. У 1992 годзе я сустрэў аднаго з гэтых хлапцоў. На той момант яму ўжо было 67 год. Ён лавіў рыбу ў тых месцах з 5 год. Гэта істота, 40-50 футаў даўжынёй(12-15 м), пераследвала іх лодку на працягу 1-2 міль. Па апісанню шыя істоты была 2 фута таўшчынёй і 8-9 футаў даўжынёй(2.5-3 м), вочы былі дыяметрам 9 дзюймаў(23 см). Ён сказаў, што гэта адбылося ў 6 мілях на поўдзень ад Мыса Собаля, а таксама сказаў, што не жадаў бы бачыць гэта зноўку. Вось, што ён сказаў мне. Вось нешта, што было выкінута на бераг у Ньюфаўдлендзе, Канада. Наўпрост гэта адбываецца - калі-некалі такія кавалкі выкідвае на бераг. Часамі гэта проста скура кіта. Калі кіт памірае, то большая яго частка звычайна з'ядаецца марскімі жыхарамі, але часамі часткі яго тушы выкідвае на бераг. Часамі гэта тая ж кітовая акула. Гэта штука была выкінута на бераг Parker, Канада. Я размаўляў са шматлікімі людзьмі, якія казалі, што бачылі гэта. Шмат з іх аналізавалі ўбачанае. Я не думаю, што канчаткова можна сказать, што гэта было. Магчыма гэта была кітовая акула, ніхто ўжо не даведаецца пра гэта, таму што нічога ад той тушы не засталося. Людзі разрэзалі яе на кавалкі. Пазванкі на зрэзе выглядалі, як пазванкі акулы, а не чые-небудзь яшчэ. Проста цікава, што тушы падобныя гэтай часта выкідвае на бераг. Мы прадаем кнігу, што мае назву "Монстр! Монстр!", пра монстраў паўночна-амерыканскіх азёраў і марскіх змеяў. Вось добрая кніга Лоўрэна Колэмана(Lauren Coleman), які з'яўляецца крыптазаолагам, але пры гэтым ён эвалюцыяніст. У мяне ёсць таксама 3-гадзіннаяе інтэрв'ю з Жакам Бьёверам (Jacques Boisvert). Ён збірае сведчанні пра назіранне істоты возера Мэмфрэмэгаг, што знаходзіцца паміж Вермонтам и Квэбэкам, Канада. Сотні людзей сцвярджаюць, што бачылі нешта ў гэтым возеры. Гэтыя істоты таксама былі заўважаныя ў раке Патамак. Есць кніга пра Вялікую Марскую змяю Новай Англіі. Ёсць востраў недалёка ад Канэкцікута і Род-Айленда, што мае назву востраў Блока. Шмат людзей сцвярджаюць, што бачылі дзіўную істоту, што плавала там. Яны назвалі яе "Блок Нэскай пачварай". Адна з істотаў была выкінута на бераг у 1996 годзе, іншая ў 2004 годзе. Але ў абодвух выпадках гэта не было зафіксавана. Таму я імкнуся браць інтэрв'ю пра гэтыя падзеі. У возеры Эры, відавочна таксама ёсць адна істота. "Бэсі(возера Эры) лепш Нэсі", кажуць мясцовыя. Яно 35 футаў(11 м) даўжынёй, і яны кажуць, што гэта істота мае змеепадобную галаву. Час ад часу пра Монстра возера Эры можна прачытаць у газэтах. Таксама там быў знойдзены малюх гэтай істоты. Адзін хлопец, па яго словам, забраў гэтага малюха да дому і зрабіў пудзіла, таму што па прафесіі ён такседэрміст. Ён сказаў: "Вы павінны сказаць мне, што гэта! Таму што я не ведаю!" Доктар Baugh купіў гэтае пудзіла, зараз яно знаходзіцца ў Тэхаскім музеі. Гэта істота так і не была ідэнтыфікавана. Яны думаюць, што гэта можа быць проста падробка. Але ніхто не ведае. Вельмі цікавая невялічкая істота. Я браў інтэрв'ю ў шэрыфа, які быў першым, хто бачыў Монстра гавані Scituate. Выкінутая на бераг, істота бала 50 футаў(15 м) даўжыні. Усе сталі адразаць ад яго кавалачкі. Да таго часу, пакуль было зроблена першае фота, істота была вельмі моцна абрэзаная. Некаторыя людзі сцвярджалі, што гэта была кітовая акула, іншыя казалі, што гэта была марская змяя. Мясцовая "санэпідэмстанцыя" сказала: "Нас гэта не вельмі клапоціць. Яно так моцна смярдзіць, што мы прыбярэм яго адсюль". Яны ўзарвалі гэтую істоту дынамітам. У Каліфорніі, у 1925 годзе, гэтую пачвару выкінула на бераг. Гэта галава, а далей шыя, што зыходзіць направа. Толькі адна шыя была ў 20 футаў(6 м) даўжынёй. Усе людзі, што даследвалі гэтую істоту, зышліся ў меркаванні, што гэта быў плесіазаўр з 20-футавай(6 м) шыяй! Адзін атэіст напісаў мне ліст і сказаў: "Ховінд, ці вы настолькі дурны, няўжо вы не разумееце, што гэта быў проста кіт?" Я запытаўся ў яго: "Дзе пачынаецца шыя ў кіта? Пэўна, яна мусіць пачынацца паміж галавой і плаўнікамі?" Ён сказаў: "Гэта проста вельмі рэдкі від кіта". Так, вельмі рэдка можна сустрэць кіта з 20-футавай(6 м) шыяй. Сведкі ж сказалі, што гэта быў плесіазаўр. Чаму ў гэта настолькі цяжка паверыць? Вы ведаеце, чаму людзі супраціўляюцца тлумачэнням, падобна гэтаму чалавеку? Гэта проста не супадае з іх эвалюцыйнай тэорыяй. Ім падабаецца тэорыя эвалюцыі, таму што ім падабаецца жыць без Бога. Менавіта таму ім падабаецца гэтая тэорыя. Мы можам вельмі доўга размаўляць пра сведчанні крыптазаалогіі. Усё гэта з'яўляецца аб'ектам маіх даследванняў на працягу многіх год. У мяне ёсць інтэрв'ю з сотнямі людзей, якія сцвярджаюць, што бачылі жывога дыназаўра. У Нью-Ёрку ў 1969 годзе, берагавая паліцыя пераследвала па праліву нешта нашмат большае, чым кіт. Яны не змаглі злавіць яго, магчыма гэта быў Зегладон(Zeuglodon) ці Басілазаўр(Basilosaurus). Я не ведаю. Пра пачвару Ўайт-Рывера ў Нью Порт, Арканзас, паведамлялі шмат разоў - нават да 1973 года. Відавочна, пазней яно кудысці знікла. У Арканзасе сенат прыняў пастанову. У якой гаворыцца, што незаконна набліжацца, наносіць шкоду ці забіваць пачвару Ўайт-Рывера. Недалёка ад берага Юніпер, Флорыда, было заўважана нешта падобнае на дыназаўра, што плавала ў акіяне. Усе гэтыя матэрыялы даступныя - вы можаце даследваць іх, калі хочаце. Шмат з гэтых фактаў прыведзены на нашым сайце www.drdino.com, там вы таксама можаце ўсё гэта прачытаць. Паміж Нью-Ёркам і Вермантам існуе возера, яно называецца Чэмплэйн(Champlain). Шмат людзей сцвярджалі, што бачылі пачвару возера Champlain. Я браў інтэрв'ю ў Сэндзі, якая зрабіла гэты фатаздымак. Я запытаўся: "Сэндзі, вы думаеце, што бачылі дыназаўра?" Яна сказала: "Не, я ведаю, што бачыла дыназаўра". Яна, яе муж і дзеці назіралі за ім каля 10 хвілін. Таксама 58 людзей на Этан Ален сцвярджалі, што бачылі істоту ў мясцовым возеры. Я не ведаю, можа яны ўсе аб'еліся Twinkies. Капітан аднаго карабля сказаў у 1998 годзе: "Калі вы думаеце, што я бачыў рыбу, то гэта рыба тады важыла ад 3 да 5 тысяч фунтаў(1300-2300 кг)." Біблія кажа нам пра драконаў вод. У кніге Ісаі 27:1 гаворыцца: «...і заб'е пачвару марскую...» У Пенсаколе, дзе я жыву, у 1962 годзе 5 падлеткаў аквалангістаў ныралі. Пасля таго, што з імі здарылася, выжыў толькі адзін, ён усё і распавёў. Яны плавалі каля затанулага карабля ў гавані Пенсаколы пад назвай Massachusetts. "Мы плылі на ваенных ратавальных платах да затанулага судна, што знаходзілася ў некалькіх мілях ад берага... ...на палове шляху мы апынулія ў шторме і нас аднесла далёка ў мора... ...калі шторм прайшоў, мы знаходзіліся ў густым тумане.... Мы пачалі чуць дзіўныя гукі, што былі падобныя на плёсканне дэльфіна. Таксама мы адчувалі вельмі смярдзючы пах, падобны на пах тухлай рыбы. Гукі ўсё набліжаліся да плота, калі я пачуў гучны шыпячы рык. Праз туман я ўбачыў нібы выгнуты слуп, вышынёй 10 футаў(3 м). Ён тырчаў з вады, а на яго заканчэнні была падобная на лампачку структура - галава. Пасля гэтая істота выгнулася і зышла пад воду, але праз некаторы час яна ўжо апуналася вельмі блізка да нашага плота. Цішыня была парушана гукам з тумана. Я магу апісаць гэты гук, як гучнае хныканне. Мы запанікавалі. Усе мы апранулі свае ласты і нырнулі ў ваду. Мы імкунліся трымацца разам і плыць да затанулага судна. Але ў нас не атрымалася, я гучна крычаў. Пасля таго, як мы нырнулі ў ваду, паступова мы аддзяліліся адзін ад аднаго ў тумане. Ззаду я чуў крыкі сваіх таварышаў. Я бачыў гэтую істоту вельмі побач перад тым, як мой апошні сябра зыйшоў пад ваду... Шыя была прыблізна 12 футов даўжынёй, на выгляд яна была карычневатая і гладкая. Галава была, як у марской чарапахі, толькі больш падоўжаная. Вочы зялёныя, з авальнымі зрэнкамі. Я не ведаю колькі прайшло часу перш, чым я пачуў крык. Магчыма, гэта працягвалася каля паловы хвіліны - я пачуў крык Ўорэна: "Дапамажыце мне! У яго Брэд! Я павінны выбрацца адсюль!" Яго голас абарваўся кароткім крыкам. "Брэд, Уорэн! Гэй, дзе вы ўсе?" - я крычаў з усёй моцы. Лары і Эрык былі надалёка ад мяне. Уорэн і Брэд жа былі па за зонай майго бачання. І тут, перад Эрыкам, з вады выскачыла гэтая істота, я змог убачыць толькі доўгую шыю і два маленькіх вока. Пашча істоты адчынілася, яна нахілілася і схапіла Эрыка, пацягнуўшы яго пад ваду. Я закрычаў і пачаў плыць з усёй моцы да патанулага карабля, маё нутро нестрымана ўздрыгвала." Ён намаляваў эскіз гэтай істоты, якая напала на яго сяброў. Ён сказаў, што ў выніку змог дабрацца да вяршыні карабля і заставаўся там большую частку ночы. Наступнай раніцай ён паплыў да берага, дзе быў знойдзены камандай ратавальнікаў. Гэта эскіз істоты, намаляванай Браянам Маклэры(Brian McCleary), істоты, што забіла 4 яго сяброў. Аднойчы я размаўляў з ім у форце Уолтан Біч, Фларыда. Таксама Вэлеры Біл(Valerie Bill) падыйшоў да мяне і сказаў: "Містэр Ховінд, мой пасерб Лары Біл быў адным з тых чатырох. Гісторыя, пра якую вы распавядаеце абсалютна праўдзівая. Але News Journal Pensacola пасля таго, як яны ўзялі ў яго інтэрв'ю, сказалі: "Гэта - пляжны горад; людзі прыязжаюць сюды для таго, каб паплаваць і адпачыць.... Мы не збіраемся паведамляць, што вашых сяброў з'еў дыназаўр. Мы паведамім, што яны проста патанулі". Гэтае выданне так і напісала - "чатыры падлетка патанулі". У Панама Сіці, Флорыда, назіралася падобная істота. Маладзёвы лідэр мясцовай Лютэранскай царквы рапавядаў, што група маладых людзей знаходзілася ў фургоне, калі яны назіралі істоту, падобную гэтай, у гавані Панама Сіці. Есць мноства паведамленняў пра ўсё яшчэ жывучых дыназаўрах. Таксама, магчыма, што некаторыя пцерадакцілі жывыя да гэтай пары. Мясцовыя жыхары ў Конга называюць гэтых пачвараў "Kongamato". У Кеніі ж іх называюць "Batamzinga". Стыў Рамонд(Steve Romonde) удзельнік Алімпійскіх гульняў з Кеніі. Ён патэлефанаваў мне і распавёў мне пра выпадкі сустрэчы з гэтымі жывёламі па дарозе ў школу: "Містэр Ховінд, я бачыў гэтых істотаў. Мы даволі часта назіраем гэтых істотаў у нашай вёске у Кеніі. Іх любімая ежа - гэта члавечае цела, што раскладаецца. Часта яны капаюць месцы пахавання і ядуць парэшткі." Шмат людзей казала пра Kongamato (или "Batamzinga"). Мы можам размаўляць пра жывых дыназаўраў на працягу гадзін. Было мноства паведамленняў пра назіранні пцерадакціляў. Мне рэгулярна тэлефануюць на гэты конт. Паведамленні пра іх прыходзяць з Папуа-Новай Гвінеі, Інданэзіі, Венесуэлы. Шкада, што ў нас так мала часу, каб паразмаўляць пра ўсе гэтыя сведчанні пра пцерадакціляў. Дэйв Вітцэль(Dave Weitzel) быў у Папуа-Новай Гвінеі і казаў, што мясцовыя жыхары працягваюць распавядаць пра лётаючаюістоту "Ropin". Яны кажуць, што яна свеціцца ў цемры і жыве на гэтым востраве. Вы кажыце: "Так у чым жа сэнс? Брат Ховінд, каго гэта хвалюе?" Я думаю, што існуюць усё яшчэ жывыя дыназўры. І я думаю, што ўвесь гэты час нам казалі няпраўду пра дыназаўраў. Я не думаю, што дыназаўраў настолькі шмат, каб спужацца і не пайсці сёння да дому кажучы: "Гэтыя страшныя дыназаўры з'ядуць нас сёння". Не, не - ваш шлях да дому будзе бяспечным сёння вечарам, будзьце ўпэўненыя. Індзейцы маюць легенду пра істоту, пад назвай "Thunderbird". Там гаворыцца, што аднойчы некаторыя з іх былі сведкамі таго, як у гіганцкую птушку патрапіла маланка. Калі яны прыйшлі на гэтаем месца праз тр дні, то знайшлі толькі абглытаныя косткі. Размах крылаў гэтай істоты быў прыблізна 20 футаў(7 м), а на задняй частке чэрапа быў касцісты нарост. Індзейскія малітоўныя палкі да гэтай пары маюць падобнасць галавы пцерадакцеля на прыканцы. Генры Форд змясціў сымбаль арла на новай мадэлі машыны, і назваў яго "Thunderbird". На самой справе там павінны быў быць пцерадакціль. Вы схавалі гэта, Генры. Французскія даследвацелі Жак Маркет і Луіс Жульет спыніліся ў свой час у месцы, якое зараз называецца Сэнт-Луісам. Яны паведамілі, што бачылі малюнак вялікай пачварнай птушкі на ўцёсе з іншага боку Alton, Ілінойс. Індзейцы сказалі, што гэта была птушка Piasa. Велікі правадыр забіў яе колькі год таму. Яны малявалі гэтую выяву колькі год, і ў выніку змясцілі там вялікую мемарыяльную дошку з метала. Я на гэтым здымку знаходжуся для параўнання. Пасля яны знялі яе, таму што баяліся падзення гэтай дошкі. Ходзяць чуткі, што нядаўна яны вярнулі яе назад. Калі вы будзеце ў Alton, Ілінойс, то паўсюль убачыце слова Piasa: Дзённік каралевы Piasa, и г.д.... Там гэта шырока вядомы факт, што была такая вялікая птушка. Пры гэтым усім людзі кажуць: "Брат Ховінд, чаму вы працягваеце казаць пра дыназаўраў?" Таму што Шатан выкарыстоўвае дыназаўраў, каб вучыць свайму "евангеллю". Час ужо хрысціянам падымацца на сваю абарону. Хрысціяне да гэтай пары ня ведаюць, як змясціць дыназаўраў у евангелле. Дыназаўры, насамрэч - вялікі інструмант для евангелізацыі. Дзеці будуць круціцца вакол вас, як збянтэжаныя, калі ў вас будуць дыназаўры. «Ён - верх шляхоў Божых» - добра, тады Бог павінны атрымаць ад гэтага славу. Біблія таксама кажа пра Левіяфана. Але гэта яшчэ адна вялікая гісторыя, мы пагаворым пра гэта ў іншы час. Такім чынам Бог стварыў усё на працягу 6 дзён, таксама і дыназаўраў, якія заўсёды жылі побач з чалавекам, але людзі з пэўнага часу пачалі забіваць іх. Таму зараз яны вельмі рэдкія, але некаторыя жывыя да гэтага часу. Хрысціяне не мусяць пакідаць клопату пра дыназаўраў. Мы проста павінны пачаць выкарыстоваць іх для славы Бога. Мы паразмаўляем пра гэта на наступнай частке. (КАНЕЦ Семінара 3b) - (END of Sem#3b; Belarus) Семінар 3c - Dr. Kent Hovind - www.drdino.com – Беларуская. Інтэрв'ю са сведкамі, што бачылі жывых дыназаўраў. Прывітанне, мяне завуць Кент Ховінд. Я знаходжуся тут, на перадачы "Антычны пошук" у Вінчэстэры, Нью-Хэмпшыр, побач з Сэндзі Мэнсі(Sandy Mansi). Гэта цудоўна зноў бачыць вас, Сэндзі. Мінулы раз мы бачыліся ў 1992 годзе; Сэндзі - адна з тых, хто бачыў Чэмпа(Champ). Яе фатаздымак на вокладке Ёзэфа Заржынскага(Joseph W. Zarzynski). Чаму б вам не распавесці нам, калі гэта адбылося і як гэта было, трошку аб гэтым. - Я знаходзілася на возеры Чэмплэйн з боку Вермонта. Там мы былі разам з маім жаніхом(зараз маім мужам) і маімі дзецьмі. Мы вандравалі вакол гэтага возера. Мы выраслі ў той мясцовасці і проста вандравалі. Мы знаходзіліся там, атрымоўваючы асалоду ад міру і супакою. І вось мой муж пайшоў да машыны, каб узяць камеру. У той час, пакуль яго не было на паверхні возера з'явілася пэўнае хваляванне. Спачатку я падумала, што магчыма гэта рыба гуляе; магчыма аквалангіст ці нешта падобнае. Але затым з'явілася галава і шыя, парушыўшы спакой вады. Здарылася гэта вельмі хутка і шыя зноў зыйшла пад ваду - я зразумела, што гэта далёка не рыба. - Я чуў, што нехта ўпэўніваў вас, што гэта была проста качка. - Напэўна, тады гэта была качка ў 2000 фунтаў! - Я памятаю, калі вы ўпершыню падыйшлі, каб паразмаўляць са мною ў царкве ў Дубліне, Нью Хэмпшыр. Усе мае лялечныя дыназаўры тады знаходзіліся на стале, і вы ўзялі менавіта такога, як Чэмп. Але вы сказалі, што гэта мадэль трошку адрознівалася ад той, што вы бачылі. - Так, я назірала за ім і заўважыла, што шыя не была такой жа доўгай. Яго галава па форме нагадвала галаву каня, але шыя была меньшай. - У той мясцовасці былі знойдзены парэшткі вадзяных дыназаўраў 3-4 відаў. Гэта мог быць Кроназаўр, што меў доўгую шыю, як Плесіазаўр, якога вы зараз трымаеце. Затым там быў Эласмазаўр, у яго была больш кароткая шыя і галава, што была размешчана пад прамым кутом да цела. Насамрэч яна была проста не ў адну лінію з целам. Таксама верагодна, што гэта мог быць і нейкі іншы тып. Ці можаце вы параўнаць ваш здымак з гэтымі выявамі? - Я думаю, што гэта менавіта той, з больш кароткай шыяй, ці магчыма шыя магла быць не поўнасцю высунутай з вады. - Добра, давайце паразмаўляем пра тое, што здарылася ў 1977 годзе. Колькі іншых людзей вы ведаеце ці з колькімі людзьмі размаўлялі, якія сцвярджаюць, што бачылі гэтую істоту? - Я размаўляла, магчыма з 6 рознымі людзьмі, што таксама былі сведкамі. І ўсё вельмі падобна. Адначасова мы ўсе не можам быць звар'яцелымі. Мы ўсе не можам адначасова казаць пра тое, чаго мы не бачылі, пры гэтым нашыя сведчанні вельмі падобныя: апісанне галавы і шыі, яго буйнога памеру - усё падобна. - Як доўга вы за ім назіралі? - Магчыма, ад часу хвалявання вады да таго моманту, як яна зусім зыйшла пад ваду прайшло каля 8 хвілін. - 8-10 хвілін, ОК. Калі мы апошні раз размаўлялі, вы сказалі мне, што калі істота наблізілася ўпершыню, то яна глядзела ў адваротны бок і аглядалася. - Калі яна наблізілася, то была вось у такой пазіцыі адносна мяне, затым зыйшла пад ваду. Пасля яна паглядзела навокал, тады я і зрабіла той адзін здымак, прычым ўсё гэта было ў пэўнай мітусні. Далей яна трошку паварушылася і павярнулася назад. Пасля таго фатаздымку істота павярнулася і зыйшла пад ваду. Яна пачала зыходзіць уніз вось так, затым яе галава зусім схавалася ў вадзе. Пасля таго, як істота поўнасцю зыйшла пад ваду, я пачула шум маторнай лодкі, што набліжалася. У той час я чула лодку, але пакуль не бачыла яе, пры гэтым разумела, што яна набліжаеццца. Я адчувала, што лодка набліжаецца, яшчэ да таго, як гэта ўсвядоміла. - Мноства людзей, з якімі я размаўляў распавядалі мне пра падобнае ў Афрыцы. Мясцовыя жыхары казалі, што ў дыназаўраў вельмі чуллівы слых. Яны могуць пачуць нават вашыя крокі і проста схавацца пад вадой. У мяне ёсць сябра місіянер у Афрыцы, які казаў пра мноства сведчанняў існавання дыназаўраў у мясцовым балоце. - Поўнасцю згодная з гэтым. Калі Бог стварыў аднаго, то Ён стварыў і многіх. Гэта нешта, што з'яўляецца часткай стварэння. Гэта не нешта, што ўтварылася ад вугроў. Калі Бог стварыў аднаго, то Ён стварыў і многіх іншых. - Ваш здымак, той, што на вокладцы кнігі Ёзэфа, таксама быў напячатаны і ў шматлікіх іншых выданнях. Напрыклад у журнале "Time" за ліпень 1981 года. Таксама вы былі на ТВ-шоў «Неразгаданыя галаваломкі». - Яно транслявалася 3 разы. Першый раз быў у верасні мінулага, 1992 года. Затым, зусім нядаўна, каля тыдня назад была другая трансляцыя. - Такім чынам, вы зараз тэлезорка. Усе яны думаюць, што эвалюцыя гэта даказаны факт, што дыназаўры жылі мільёны год таму. Наколькі вы ведаеце, я думаю зусім па-іншаму - я выкладаў навуку на працягу 15 год, і ў мяне склалася цвёрдая ўпэўненасць, што многія дынаўары да гэтай пары жывыя і свету далёка не мільёны год. Ці можаце вы сказаць, што назіраемую вамі істоту можна апісаць, як дыназаўра, што да гэтай пары жыве, вадаплаваючага дыназаўра? - Я бачыла дыназўара. - Вы адчувалі, што бачылі дыназаўра? Я ведаю - я бачыла дыназаўра. Не адчуваю - ведаю. - Шмат людзей пытаюцца, чаму вы зрабілі толькі адзін фатаздымак? - Таму што я не хацела нічога прапусціць. - Таму што вы глядзелі на гэту істоту? - Я была занятая тым, што глядзела на яе. Я ўзяла камеру. Я зрабіла адно фота і паклала яе. Я не хацела нічога прапусціць. Я была поўнасцю перапужанай. Праўда. Я была напужаная тым, што адбываецца, нават не ведаю, чаму я зрабіла той адзіны фатаздымак. Гэта быў проста інстынкт. Мой муж перадаў мне камеру. Тады ён пайшоў за камерай для таго, каб зрабіць фота дзяцей. Ён нават не ведаў, што адбывалася да таго, як вярнуўся. І менавіта ён перадаў мне камеру, таму што дапамагаў мне выйсці на бераг. Мяне трэсла, я ўпала на калені і падняла камеру. Зрабіла адзін здымак і паклала яе. Іначай я бы проста ўпала на зямлю. - Вы маглі зрабіць 20 здымкаў. Менавіта так, але я хацела глядзець на яе не адрываючы погляду. Мой розум імкнуўся даць рацыянальнае тлумачэнне таму, што адбываецца. Я імкнулася зразумець - што гэта? У той момант, калі вы не можаце даць рацыянальнае тлумачэнне самому сабе - вы знаходзецеся ў стане страху. - Добра. Што небудзь яшчэ? Можа быць самае тыповае пытанне, якое вам задаюць? Большасць людзей, што бралі ў вас інтэрв'ю, верылі ў эвалюцыю? - Так. Што вы адчувалі на гэты конт? Вам не падабалася гэта. - Я згодна з вамі на 100%. - Я дзякую вам за тое, што вы дазволілі мне выкарыстоўваць гэты здымак. Я змясціў яго на адзін з маіх постэраў. Цудоўна. Таксама я маю некаторую колькасць здымкаў ад іншых людзей. Мая мэта - гэта ўмацаванне веры людзей у Біблію. У Біблію, як у Слова Бога. Вось здымак Сэндзі. Вы ўдзельнічалі ў вялікай колькасці шоў, давалі інтэрв'ю розным выданням. Вы доўга жывеце тут, у Вінчэстэры? - 20 год. - 20 год. Магчыма вам варта было б падумаць над тым, каб адзначыць дзень фатаграфавання Чэмпа? - Не, насамрэч я нават не хацела друкаваць гэты здымак. Я захоўвала гэта ў сакрэце на працягу 2 год. Затым я аддала гэты здымак у навуковы свет. СМІ мяне вымусілі напячатаць яго, таму што яны ўвесь час тэлефанавалі. Я была вымушана зрабіць гэта, каб падцвердзіць тое, што я бачыла. Вось чаму я абараніла гэты фатаздымак аўтарскімі правамі, такім чынам я маю зараз пэўны кантроль і абарону. Зараз ім трэба атрымаць дазвол, каб выкарыстоўваць гэты здымак. - Вельмі разумна, добрая ідэя. Людзі часта пытаюцца ў мяне: «Калі там знаходзіцца так шмат такіх істотаў, чаму ж няма большай колькасці здымкаў?» Я тады пытаюся ў іх: «Ці бачылі вы аўтааварыю?» Яны кажуць: «Так» Я кажу: «Тады дайце мне фота таго, як гэта здарылася». Вельмі рэдка можна стаць сведкам самой аварыі, хоць іх адбываецца вельмі шмат. Звычайна гэта доўжыцца некалькі секунд, вы нават не паспяваеце падумаць пра тое, каб зрабіць фатаздымак, пакуль не будзе занадта позна. Вельмі добра, пішыце мне. Высылайце мне любую інфармацыю, паколькі ёсць вялікая верагоднасць таго, што людзі будуць дзяліцца з вамі і казаць: «Я бачыў гэта». Я бы вельмі жадаў сабраць усю інфармацыю пра гэта. (Інтэрв'ю доктара Ховінда з Сэндзі Мэнсі, працяг) - Вось здымак Чэмпа на сцяне. Распавядзіце нам пра сталага джэнтэльмена, што прыйшоў і глядзеў на яго. - Я стаяла тут за прылаўкам. Тут зайшоў нейкі сталы джэнтэльмен. Ён пільна глядзеў на выяву, пасля запытаўся ў мяне, як гэта было? Я распавяла яму пра тое, як бачыла Чэмпа на возеры Чэмплэйн. Пасля ён распавёў мне, што ніколі раней не казаў пра гэта, а яму на той час было ўжо каля 80 год. Дакладна не памятаю - ці 89, ці 87. Ён распавёў мне пра выпадак, што адбыўся з ім у яго маладосці, калі ён пайшоў на рыбалку са сваім дзядуляй на возера Чэмплэйн. Гэта адбылося ў заліве Булвага, што ў той мясцовасці. - Ён вырас на возеры? - Так, ён вырас на возеры. Ён і яго дзядуля лавілі там рыбу, калі гэта нерэальна грамадная істота з'явілася з вады. Яго дзядуля сказаў яму, што гэта быў Чэмп і папрасіў нікому не распавядаць пра гэта. Таму што людзі будуць смяяцца над ім і казаць, што ён зусім бязглузды. Усе гэтыя годы ён нікому не распавядаў пра гэта. Я была была першым чалавекам, якому ён распавёў. Ён сказаў мне: «Я не бязглузды і мой дзядуля не быў бязглуздым, мы бачылі жывога дыхаючага дыназаўра». Гэта было, як Алелюя! Так. - Больш сведчанняў. Зараз у іншых людзей таксама з'явілася магчымасць распавесці пра гэта? - Так, для мяне гэта вельмі важна, таму што гэта пацвярджае маю нармалёвасць. А таксама тое, што я не падрабіла гэта. Тое, што бачыла я, пацвярджае тое, што бачылі яны. І ўсе мы бачылі нешта, і аднойчы возера адкрые свой сакрэт, давайце ж не будзем знічтажаць яго. - Ні ў якім выпадку. Вялікі дзякуй вам, у вас з'явіліся кліенты не будзем вам перашкаджаць. (Наступнае відэа знята Лі Сміт (Lee Smith), перад возерам Шэмплэйн, з боку Нью-Ёрка) (на пачатку відэа няма гука) ...Гэта акула! - На ёй такія вялікія белыя штукі! Яно выйшла – выйшла з вады! Пасля зыйшла пад ваду. Яна рушыла ўслед за сваім хвастом, а пасля знікла, тата. - Давай паглядзім у бінокль. - Што? - Давай паглядзім у наш бінокль. - Ці акула гэта? - Не, гэта была не акула. Проста нешта паднялася з вады... - Я бачыў гэта, тата. Так, яна зайшла пад ваду. - Я думаю мы толькі што бачылі Чэмп. - Што такое Чэмп? - Марская пачвара возера Чэмплэйн. Але яна ўжо схавалася, Клэйтан. Я не павінны быў глядзець у бінокль так доўга, я мусіў узяць камеру. - Яна, магчыма зышла па таму ж шляху. Яна схавалася далей за тым буем, калі недалёка праплывала лодка. - Я ведаю. - Я шукаў яго ў бінокль. Думаў, што гэта проста бервяно. Яна праплыла ўвесь гэты шлях ад буйка да мыса, затым яна зыйшла пад ваду вось там. (канец відэа, знятага Лі Сміт; пачатак навуковага відэа) Гэта гіганцкі кальмар віда Architeythis Dux Яго выкінула на бераг 22 лістапада 1979 года. Гэта маладая самка, зусім маладая, але яна прыналежыць на разнавіднасці гігнацкіх кальмараў. Я веру, што гіганцкія кальмары могуць дасягаць у даўжыню 150 футаў(46 м). Калі гэты памерам у 20 футаў(6 м) даўжыні, то гэта амаль у 8 разоў даўжэй, чым звычайныя кальмары. Гэта вялікі кальмар. (Розныя запісы відавочцаў адносна ўбачаных марскіх монстраў) У 1976 годзе, на адлегласці ў 30 міль(50 км) от Lizard Point, Cornwall, пара рыбакоў - George Venican і John Cox сустрэлі монстра. - Аднойчы, мы былі на адлегласці ў 25-30 міль(45-50 км) ад берага. Спачатку мы падумалі, што гэта перакуленая лодка і падплылі, каб праверыць. Калі мы наблізіліся, то ўбачылі, што гэта не была перакуленая лодка. Гэта было нешта іншае, што раней я ніколі не бачыў, пачвара была цёмнага колеру з пэўнымі выпукласцямі на спіне. Каля 15-18 футаў(4-5м) у даўжыню. Цела на 3 фута было вышэй за ўзровень мора. Гэта быў звычайны дзень, ніякага хвалявання на моры не было. Мы наблізіліся, я выйшаў на карму, істота падымалася ўсё вышэй і вышэй. Яна была ўжо вышэй ад края лодкі на 3 фута(1 м). Пасля з вады высуналася яе галава. У той момант я ўсведамляў, што ніколі нічога падобнага не сустакаў за свае 40 год на моры. Істота паступова апусцілася пад ваду і знікла. Пасля ўбачанага мы зышліся ў меркаванні, што гэта магла быць толькі дагістарычная жывёла. Мы знаходзімся ў прамым эфіры... Тэрэза, як вы? - Дзякуй, добра. - Мы размаўляем сёння пра Огапога. Аб тым, што шмат людзей бачылі ў гэтай мясцовасці. Гэтай легендзе шмат год і сёння мы паразмаўляем з экспертамі на гэты конт. У нас Арлін Гул(Arlene Gull), што напісала кнігу пра гэта. - Так, правільна. - Мы збіраемся перайсці на другую лінію. Другая лінія, добрай раніцы. - Гэта містэр Палрыдж(Mr.Palridge).- Так, працягвайце. - Вы жадаеце чуць пра Огапога? - Так, вядома. - Аднойчы на таксі я вёз пасажыра ў шпіталь. Я ехаў па Абат Стрыт... і даехаў да таго месца і паглядзеў на возера. Я быў вельмі здзіўлены. Бо ў той самы момант я ўбачыў, як нешта падымалася з вады... Галава істоты была вельмі падобная на конскую, з пэўнага рода рагамі. Яна была вельмі вялікай. Істота пэўны час стаяла вунь там, пасля рухалася, як змяя. Хлопец ззаду мяне запытаўся: «На што ты глядзіш?» Я адказаў: «Я бачу Огапога вунь там». Ён запытаўся: «Дзе? Дзе?» Я паказаў накірунак і адчыніў дзверы машыны. Зрабіў крок наперад – у той самы момант істота павольна апусцілася пад ваду. Ён сказаў: «Ну і справы! Паглядзі на вялікія хвалі вунь там». Усё, што мы маглі ўбачыць пасля - гэта вялікія хвалі, якія разыходзіліся ў розныя бакі. Калі хвалі супакоіліся, я быў вельмі ўражаны тым, што ўбачыў. Я сеў у машыну і паехаў у кафэ "Willow Inn" і там распавёў людзям, што бачыў Огапога. Яны ў той час снедалі і запыталіся ці не п'яны я. 4 лінія пачакайце, калі ласка. - Прывітанне, Джон. - Як вы? - Я някепска, дзякуй. Вы збіраецеся сказаць нам вашае імя? - Не, не жадаю. - ОК. - Я бачыла Огапога ў Карлсане, 4 гады таму. - Вы не жадаеце называць вашае імя ў эфіры. - Так, не жадаю. - Вы, відавочна распавядалі камусці пра ўбачанае? - О, так. - Баіцеся, што ўсе падумаюць, што вы трошачку з'ехалі з глузду? - Так, бо пасля таго мне тэлефанавалі некаторыя дзіўныя людзі. Мне тэлефануюць амаль кожны дзень, такім чынам яны пэўна "дзякуюць" мне. Жадаю, каб усе ведалі, што мне ніхто за гэта ня плаціць. - Мы былі на пікніке на пляжы. Мая дачка знаходзілася на арэлях, калі я першы раз убачыла гэтую істоту. Калі я павярнулася і ўбачыла, то зразумела, што гэта быў легендарны Огапога. Я хутка схапіла дзіцёнка і адбегла ад пляжа. Я крычала і пастаянна паўтарала: «Гэта ён! Гэта ён!» - Яна вельмі гучна крычала. Я не магла паверыць у гэта, нават яе твар стаўся чырвоным. - Напэўна істота лавіла рыбу, ці займалася нейчым іншым. Яна была там некаторы час, пасля выпрасталася. І прайшла праз тыя слупы. Калі яна праплывала, то было бачна толькі тры гарбылі. Даўжынёй яна была ад аднаго канца слупоў да другога, там змяшчалася тры гарбылі з прамежкамі. Істота праплыла ўздоўж пляжа да самага канца. Пасля яна павярнулася і паплыла праз возера. - Добра, мы зараз зробім перапынак для тэлефанаванняў. І я прадстаўлю вам кагосці, хто добра вядомы ў даліне Okanagan. Арлін Гал(Arlene Gaal); Арлін напісала кнігу пра Огапога. Добрай раніцы, Арлін. - Добрай раніцы, Джон. Добрай раніцы, Тэрэза. - Добрай раніцы. Як шмат вы задакументавалі візуальных назіранняў? - Літаральна сотні. - Калі было першае назіранне? - Самае першае назіранне было ў 1852 годзе. - Першае задакументаванае назіранне было ў 1852 годзе, а зараз 1980 год. Тым самым вы сцвярджаеце, што існуе больш аднаго Огапога? - Так, падобна на тое, што існуе больш аднаго. - У 1968 годзе яшчэ было знятае відэа. Даволі складана не паверыць гэтаму відэа, калі ўбачыць яго на ўласныя вочы. Распавядзіце нам больш падрабязна калі ласка пра гэтае відэа. - Відэа было знята ў 1968 джэнтэльменам па імені Арт Фолдэн. Ён вяртаўся да дому пасля вандроўкі па Chase. Там ён убачыў нейкую пляму на возеры. Ён сказаў свай жонцы: «Глядзі, вунь там Огапога». Яны пасмяяліся над ім. Ён выйшаў з машыны і стаў здымаць гэтую істоту. На гэтым відэа мы бачым, як вялікі жывы аб'ект рухаецца па возеру. Ён усплывае і падымаецца на розных хуткасцях і ў розны час. Таксама гэтая істота плыве на розных хуткасцях і пакідае за сабой масіўны след. Гэты адзняты матэрыял з відэа мне вельмі падабаецца, таму што насамрэч паказвае гэтую істоту. Бачна, што яна хутка плыве пакідае за сабой масіўны след і вялікія хвалі. Гэта тое, як я гэта бачу. - Ці былі якія-небудзь нядаўнія назіранні? - У нас есць прыкладна 7-8 назіранняў у гэтым годзе. Таксама ёсць адно з самых найлепшых сведчанняў. - Чаму? - Гэта была цэлая сям'я Rieger. Гэта быў цудоўны дзень і вада была наўпрост, як шкло. Я паглядзеў навокал і ўбачыў вялікую хвалю, што проста набліжалася. У той самы момант я не звярнуў вялікай увагі на гэта, але хваля працягвала набліжацца. І я запытаўся ў сябе, чаму ідзе вялікая хваля, калі няма ветра ці якой-небудзь іншай прычыны? Таму я папрасіў сына падыйсці і паглядзець. Таму што хваля не магла рухацца сама па сабе. Сын паглядзеў і сказаў: "Ну і справы! Я не ведаю, што гэта..." Тут яшчэ ўнучок падбёг. Ён сказаў: «Дзядуля, гэта Огапога!» Гэта істота магла нас закрануць, але мы паспелі выкруціцца. Мы рухаліся паралельна істоце, але трошку на адлегласці на працягу 15-20 хвілін. Я бы сказаў, што гэта быў монстр з даўжынёй цела 14-16 футаў(4-5 м), рухаўся ж ён на глыбіні каля 3 футаў. Ён меў нешта падобнае на гарбыль паміж плячыма, таксама меў гарбыль на спіне ў тым месцы, дзе пачынаўся хвост. Я бы сказаў, што ягоны хвост быў у даўжыню каля 30-40 футаў(9-12 м), можа нават 50 футаў, таму што мы не маглі бачыць яго канчатку. Але ён меў вельмі доўгі хвост. У яго было 4 лапы. У прыкідку можна сказаць, што гэта істота важыла прыблізна каля 30 тон. - Яго галава рухалася з боку ў бок. Было падобна, што гэтая істота шукала рыбу ці нешта падобнае. - Яна прыводзіла ў рушанне вялікую масу вады, калі б я не бачыў гэтага - ніколі б не паверыў. Насамрэч мне ўсёроўна, паверыць хто-небудзь ці не. Я бачыў гэтую жывёлу, і я ведаю, што яна знаходзіцца тут. Я ведаю, што гэта жывёла вялізарных памераў. - Яна была свайго рода «велізарнай рыбінай», з-за недахопу лепшага слова. Яна была прыблізна 30-35 футаў(9-11 м) даўжыні. Галава істоты тырчала з вады, і мы маглі назіраць дзеянні хваста. Пасля яе разыходзіліся вялізарныя хвалі. Я зрабіў 2 фатаздымкі гэтай істоты. - Вы сказалі, што яно было прыблізна падобнае на гэта? Чым яно адрознівалася? - Падобна на гэтае, але я не мог назіраць плаўнікі па баках. Таму што гэта "рыба" ці нешта іншае было па за зонай добрага бачання. Мы маглі бачыць толькі галаву, шыю, карацей верхнюю частку цела. - Гэта Кент Ховінд з Пенсаколы, Флорыда. Я знаходжуся на праграме ў Канадзе, на вуліцы Хантлі, 100. Некалдькі год таму ў 1994 годзе, я ўжо быў на гэтай праграме. Я набыў кнігу доктара Роя Макэла(Roy Mackel) «Жывы Дыназаўр». Я быў разам з Кэлам, што зараз сядзіць побач са мной. У той час ён мне сказаў: «Калі я быў у Афрыцы, я бачыў нешта падобнае на дыназаўра». Пасля я перавярнуў старонку 256 у кніге Роя Макэла, і ты, Кэл сказаў: «Я бачыў аднаго з іх!» Ці ня мог бы ты ў некалькіх хвілінах распавесці людзям, што ты тады бачыў і над чым ты зараз працуеш? Адкажы на гэтыя пытанні і апішы, што ты тады бачыў. - Мне давялося тады перажыць самы неверагодны момант, гэта быў цудоўны вопыт. Гэта было ў 1963 годзе. Я ехаў старымі дарогамі Кеніі, вяртаўся ў Найробі, каб забраць машыну. Я быў на старым Шэўрале, які быў найлепшым для тых дарог. Ехаў я даволі павольна. Гэта была ўзгорыстая мясцовасць каля мястэчка пад назвай Мухароні. Гэта ніжэй па даліне Rift, але гэта ўзгорыстая частка гэтай даліны. У той момант мы ехалі па краю ўзгорку - мая жонка была таксама са мною. Нечакана перад намі паўстала нешта, што ляжала праз дарогу, 7-9 футаў даўжынёй. Спачатку я падумаў, што гэта быў кракадзіл, але пасля адкінуў гэтую здагадку. Таму што гэта была сухая частка краіны. Паколькі я загадзя ўбачыў гэта, то я затармазіў. Спыніў машыну і разглядаў гэта на працягу 10 хвілін. Першая асацыяцыя, калі я паглядзеў на гэтую істоту было слова «дагістарычнае». У той момант я сказаў: «Гэтага не можа быць, яны вымерлі. Я бачыў нешта падобнае толькі на малюнках». У любым выпадку, на яго спіне ад кончыка хваста да галавы былі грабенчыкі. Грабенчыкі былі падобныя трохкутнікам, ідэальныя трохкутнікі былі размешчаны па шляху ад галавы да хваста. Істота проста ляжала на дарозе. Падобна, што грэлася на сонцы. Такім чынам, я глядзеў на гэта каля 10 хвілін. Я ледзь не застрэліўся з нагоды, што забыўся ўзяць камеру ў гэты дзень. Як бы я жадаў, каб яна была ў той момант са мною, я ніколі не бачыў чагосці падобнага ні да гэтага выпадку ні пасля. Я распытваў людзей і хадзіў у прыродна-гістарычны музей. Я паўсюль пытаўся, ці бачылі яны штосці падобнае ў Кеніі раней ці можа чулі пра гэта? У асноўным яны ўсе адказвалі адмоўна. Я казаў ім, што бачыў нешта падобнае гэтаму, доўга спрачаўся з імі. Але яны сцвярджалі, што хутчэй за ўсё гэта плод маёй хворай фантазіі. Мы сустракаліся з экспертамі на працягу некалькіх год і пыталіся ў іх: ці бачыў хто-небудзь нешта падобнае. Ніхто нічога ніколі не бачыў. Але там жа нешта ляжала на дарозе. Пасля 10 хвілін яна паднялася, але не так высока, як паказана на гэтым малюнку. Істота паплялася ў сухую частку краіны, што была заросшая хмызняком. Калі яна зыйшла, мы з жонкай паглядзелі адзін на аднаго, думаючы што ж гэта магло быць. - Якога колеру яна была? - Пэўнага роду пыльна-шэрай. - Вы маглі бачыць вочы істоты? - Так, яна міргала. У пэўны момант істота павярнула галаву і паглядзела на нас. Падобна было, што яна нас не баялася. - Не маглі б вы расказаць, якой формы была зрэнка вока? - Я не быў настолькі побач, каб разгледзець гэта. - Ці была морда па форме, як у кракадзіла? - Больш была падобна на кракадзіла, чым на гіпапатама - я б сказаў, што морда ў яе была выцягнутая. Некаторыя з афрыканцаў казалі, што гэта мог быць варан. Я сказаў, што гэта немагчыма, таму што я бачыў шмат варанаў. Я ніколі не бачыў іх памерам болей за 9 футаў(3 м) даўжынёй. За сваё жыццё я некалькі разоў выпадкова збіваў варанаў. Яны гладкаскурыя, без усялякіх грабенчыкаў на спіне. Але гэта быў не варан - у яго былі грабенчыкі. - Скажы калі ласка, ці была ў яго гладкая скура ці ў яго была своеасаблівая луска? - Істота больш нагадвала алігатара. З іншага боку я не магу дакладна сказаць ці была ў яго луска. Я не зусім упэўнены ў гэтым. Прайшло ўжо шмат часу. Гэта быў 1997 год. - Я разумею. Я гадамі кажу пра тое, што існуе пэўная колькасць жывых дыназаўраў. І першая думка ў тваёй галаве была, што гэта было нешта дагістарычнае, так? - Так, гэта было абумоўлена той адукацыяй, якую я меў у той час. - Напэўна былі думкі, што гэтага больш не існуе. Што б гэта не было, гэта не можа быць дыназаўрам. - Так, гэта першая думка, што ўзнікае ў большасці людзей - лічыць, што гэта быў нейкі яшчур. Таму што вакол мноства яшчураў розных памераў ад Gecko да варана. Вы працуеце тут на 100, Huntley Street. Які ў вас тут нумар тэлефона, на выпадак, калі хто-небудзь захоча патэлефанаваць і запытацца містэра Cal Bombay? - Нумар майго тэлефона 1-905-335-7100, ex. 3206 Добра, тэлефануйце яму, калі не верыце. - Я бачыў яго. Калі я ўбачыў гэты малюнак, то адразу падумаў, што гэта менавіта тое, што я назіраў. - Давайце трошачкі наблізім гэты малюнак, каб усе маглі бачыць. Калі у вас будуць нейкія пытанні, я буду рады дапамагчы. Тэлефанйце нам, калі вы хочаце валодаць большай інфармацыяй пра дыназаўраў. Дайце нам ведаць і мы будзем радыя выслаць вам касэты на тэму: Стварэнне, Эвалюцыя і Дыназаўры. Такім чынам, гэта тое, што вы бачылі ў 1962 годзе? - Так, я бачыў гэта ўжывую і назіраў. - Вялікі дзякуй, брат. Я вельмі шаную гэты час, хай Госпад вас дабраславіць. - Калі ласка, вялікі дзякуй і вам. Мы спадзяемся, што вы атрымалі задавальненне ад гэтых відэа-сэрый аб стварэнні, эвалюцыі і дыназаўрах. Нашмат важнейшае, чым ведаць усю праўду і факты пра навуку, ведаць праўду аб тым, ці ідзеце вы на Нябёсы ці не. Калі вы ніколі не давяралі Хрысту, як свайму Збавіцелю, дазвольце мне хутка растлумачыць, што вы павінны рабіць, каб патрапіць на Нябёсы. Біблія кажа, што ўсе мы грэшнікі. Мы ўсе парушылі Божыя законы. Усе мы не падпарадкоўваемя нашаму Творцу. Мы усе рабілі кепскія рэчы; усе мы грэшнікі. Некаторыя горшыя за іншых, прынамсі ў чалавечых вачах, але ўсе мы парушалі Божыя законы. Біблія кажа, што мы ўсе павінны пакаяцца. Слова пакаяцца азначае "павярнуцца." Насамрэч важныя дзьве рэчы, "адвярнуцца ад вашага граху і павярнуцца да Бога." Бог шукае магчымасці змены вашай пазіцыі. Калі вы скажыце, "Госпад, я не хачу больш рабіць няправільныя рэчы; прабач мяне, што я дзейнічаў супраць Цябе. Я хачу выправіцца." І вы адварочваецеся ад вашага граху і паварочваецеся да Бога. Вы кажыце, "Бог, калі ласка прабач мяне, калі ласка выратуй мяне." Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 3:23: "Таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены Славы Божай." Вы мусіце прызнацца, што вы грэшнік. Па-другое, Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 6:23, "Бо пакаранне за грэх - смерць." Мы заслугоўваем таго, каб памерці і адправіцца ў пекла, але Ісус ужо памёр за вас. Ён любіць вас. Ён хоча быць разам з вамі на Нябёсах. Кожнаму, хто папросіць Яго аб выратаванні, Бог дасць дар вечнага жыцця, гэта сказана ў Пасланні да Рымлянаў 6:23. Гэта бясплатны дарунак. І аб гэтым сказана ў Пасланні да Рымлянаў 10:13, "Бо ўсялякі, хто пакліча імя Госпада, выратуецца." Калі вы толькі звернецеся і скажыце, "Госпад, я грэшнік. Калі ласка, прабач мяне", і папросіце Яго, то Ён дасць вам у бясплатны дар вечнае жыццё. Чаму б вам не памаліцца са мной у гэты час і вы б маглі прыняць Ісуса, як свайго Збавіцеля. Гэта не магічныя словы; Бог глядзіць на вашае сэрца, але калі вы скажыце гэта і насамрэч будзеце думаць аб гэтым, то Бог прабачыць вас. Проста скажыце, "Дарагі Госпад Ісус, Я ведаю, што я грэшнік. Я парушаў Твае прыказанні. Мне вельмі шкада. Калі ласка прабач мяне. Калі ласка ачысці Сваёй крывёю мяне. Прабач мае грахі і вазьмі мяне на Нябёсы. У імя Ісуса Хрыста, Амэн." Біблія кажа, што кожны, хто пакліча імя Госпада будзе выратаваны. Такім чынам, калі вы папрасілі Госпада аб выратаванні, Ён абавязкова выратуе. Зараз жа вашая асноўная задача - узрастаць. Чытайце вашу Біблію, маліцеся, прыядноўвайцеся да добрай, веруючай у Біблію царквы, пачынайце ўзрастаць, каб быць добрым Хрысціянінам. Вялікі вам дзякуй. Тэлефануйце ці пішыце, калі мы сможам, то абавязкова дапаможам. Былі рады дапамагчы вам. Тое, што вы зараз пачуеце, гэта аўдыёзапіс: відавочна, што гэта істота, якая раве ў балоце Конга. Мясцовыя жыхары называюць яе Mokele-Mbembe, магчыма, гэта прадстаўнік усё яшчэ жывых дыназаўраў. Гук з'яўляецца бліжэй да заканчэння запісу спецыфічнымі хлапкамі і стукам. Некаторыя спекулююць на гэтым і кажуць, што гэта Gecko. Але такі гук можа ўтварацца толькі хлапком скуры над глоткай. Гук паўтараецца зноў і зноў, і пасля горла выдае неверагодны гук. Гэта лепшае аўдыё, што мы маем. Таму, калі вы маеце нешта лепшае - дайце нам ведаць. Спадзяюся, вам гэта спадабаецца. Запіс. За большай інфармацыяй ці матэрыяламі па тэме Стварэнне-Навука-Эвангелізм ці другіх матэрыялаў пішыце нам. Creation Science Evangelism, P.O. Box 37338, Pensacola, FL. 32526 USA Ці тэлефануйце 1-850-479-3466 - www.drdino.com - [Ed.13.5]