Creation Science Information & Links!
Нікейскі сімвал веры
The Nicene Creed - in Belarus

 

Веруем у аднаго Бога, Айца, Усемагутнага,
стваральніка неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага.
Веруем у аднаго Госпада, Ісуса Хрыста, Адзінароднага ад Айца,
вечнанароджанага ад Айца,
Бог ад Бога, Святло ад Святла,
праўдзівы Бог ад праўдзівага Бога, народжаны, а не створаны,
адзінасушны з Айцом.

Праз Яго ўсё створана.
Дзеля нас і дзеля нашага збаўлення Ён сышоў з неба:
сілай Духа Святога ўцелавіўся
з Дзевы Марыі і стаў чалавекам.
Дзеля нас быў распяты пры Понціі Пілаце;
пакутаваў і быў пахаваны. На трэці дзень уваскрос
згодна з Пісаннем; узышоў на неба
і сядзіць з правай рукі Айца.
Ён зноў прыйдзе ў славе, каб судзіць жывых і мёртвых,
і валадарству Ягонаму не будзе канца.

Веруем у Духа Святога, Госпада, Дацеля жыцця,
які ад Айца зыходзіць.
Ён разам з Айцом і Сынам атрымлівае пакланенне і славу.
Ён гаварыў праз прарокаў.
Веруем у адну святую, хрысціянскую і апостальскую Царкву.
Прызнаём адно хрошчэнне для адпушчэння грахоў.
Чакаем уваскрасення мёртвых,
і жыцця будучага веку.
Амін.


Нікейскі сімвал веры
https://www.creationism.org/belarus/saNiceneCreed_be.htm

Галоўнае: . Belarus
www.creationism.org