Creation Science Information & Links!
Le message Chrétien de l'évangile
The Christian Gospel Message · in Belarusian

   "як напісана: «няма праведнага аніводнага;"   Да Рымлянаў 3:10

   "бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай,"   Да Рымлянаў 3:23

   "Бо расплата за грэх — сьмерць, а дар Божы — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым."   Да Рымлянаў 6:23

   "А Бог Сваю любоў даказвае нам тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікі, Хрыстос памёр за нас."   Да Рымлянаў 5:8

   "Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае."   Паводле Яна 3:16

   "Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды."   Першае Яна 1:9

   "Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся;   бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне."   Да Рымлянаў 10:9-10

   "а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі,"   Паводле Яна 1:12

   "Ісус сказаў яму: Я — і шлях і праўда і жыцьцё; ніхто ня прыходзіць да Айца, як толькі церазь Мяне."   Паводле Яна 14:6

   "Бо, як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча."   Паводле Яна 5:21

   "Бо мілатою вы ўратаваныя празь веру, і гэта не ад вас, — Божы дар:   не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся."   Да Эфэсянаў 2:8-9

   "Нагадваю вам, браты, Дабравесьце, якое я зьвеставаў вам, якое вы і прынялі, у якім і ўмацаваліся,   Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня,   і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня,"   Першае да Карынфянаў 15:1,3-4

   "Прызнавайцеся адзін аднаму ў правінах і малецеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка."   Якава 5:16

   "Любасныя! будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога;   хто ня любіць, той не спазнаў Бога, таму што Бог ёсьць любоў."   Першае Яна 4:7-8

   "Дык вось вы, любасныя, паведамленыя пра гэта загадзя, асьцерагайцеся, каб вам не захапіцца аблудамі беззаконьнікаў і не адпасьці ад сваёй угрунтаванасьці,   а гадуйцеся ў мілаце і пазнаньні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер і ў дзень вечны. Амін."   Другое Пятра 3:17-18


The Christian Gospel Message · in Belorussian
http://www.creationism.org/belarus/salvation_be.htm



Галоўная:  Belarusian
www.creationism.org