Д-р Кент Ховінд - Семінар №6 - Тэорыя Ховінда - Беларуская (Belarusian) Ва ўсім свеце, геолагі і палеантолагі знаходзяць фізічныя анамаліі, якія яны не могуць патлумачыць з дапамогай тэорыі эвалюцыі. Прывітанне, я Джон Гусці, тэорыя Ховінда праз сумесь тлумачэнняў з навукі і Пісання, цудоўна тлумачыць такія падзеі, як Патоп, Ледавіковы перыяд, таксама фармаванне вуглю, горных хрыбтоў і Вялікага Каньёну. Д-р Кент Ховінд - Семінар №6 - Тэорыя Ховінда - Беларуская Дзякуй, што далучыліся да нас, гэта гонар быць тут, ва універсітэце штату Тэнэсі. Усе трое маіх дзяцей хадзілі тут у школу. Нават я ледзь не пайшоў у школу некалькі год таму. Я быў тут зарэгістраваны і паступіў, але скончылася ўсё тым, што я працягнуў навучанне ў біблейскім каледжы на Сярэднім Захадзе. Але гэта вельмі добра, быць тут у Чатанугу, штат Тэнэсі. Я збіраюся падзяліцца з вамі гэтай раніцай тым, што мы называем тэорыяй Ховінда. Што стала прычынай патопу ў часы Ноя? Я думаю, што хрысціянам лепш мець добры адказ для скептыкаў і насмешнікаў. Калі вы робіце любыя евангелізацыі, калі вы спрабуеце выйграць кагосці для Госпада, вы абавязкова сутыкнецеся з людзьмі, якія будуць мець вялікія пытанні, звязаныя з тэорыяй эвалюцыі. Яны ўсе вучыліся на працягу шмат год, што зямлі мільярды гадоў. Яны думаюць, што спатрэбіліся мільярды гадоў для фармавання розных геалагічных пластоў. Вы мусіце мець усе адказы на іх пытанні для таго, каб выйграць іх для Госпада. Першае, што місіянер павінен зрабіць, гэта вывучыць мову, каб ён мог гаварыць з людзьмі, якіх ён спрабуе дасягнуць. І я думаю, што для нас, хрысціян, вельмі важна вывучыць мову тых супольнасцяў, каб быць у стане дасягнуць гэтых людзей і прывесці іх да Госпада, і так па ўсім свеце. Біблія ж вучыць, што зямлі каля шасці тысяч год, а не мільярды. Калі гэта праўда, то нам лепш растлумачыць некаторыя рэчы. Як утварыліся гэтыя гіганцкія каньёны на зямлі, такія як Вялікі Каньён? Каньёны на Марсе меншыя, чым Вялікі Каньён. Як растлумачыць гэта? Як мы можам растлумачыць замарожаных мамантаў? Як яны, гэтыя велізарныя валасатыя хіпі ад сланоў, замерзлі, некаторыя нават стоячы? Адкуль узялася вада для Сусветнага Патопу? Куды дзелася гэтая вада пасля Патопу? Гэта справядлівыя пытанні, якія задаюць атэісты, і нам бы лепш мець адказы на іх. Дзе ў Бібліі апісаны Ледавіковы перыяд? Чаму кенгуру ў канчатковым выніку ёсць толькі ў Аўстраліі? Дзе знаходзіўся Эдэмскім сад? Што рабіў Бог да Стварэння свету? То бок, ёсць тысячы пытанняў, на якія мы, як хрысціяне, павінны мець адказ, таму што мы маем справу са страчаным пакаленнем, якое мы мусім прывесці да Хрыста. Мая малітва ёсць у тым, каб гэта сессія ці відэа №6 пад назвай Тэорыя Ховінда, дало вам план па сусветнай гісторыі, сталася для вас тым шкілетам, які з часам абрасце мясам. Гэта ўсяго толькі тэорыя. Я асабліва не прывязаны да якой-небудзь канкрэтнай тэорыі. Калі хто-небудзь знойдзе ў ёй штосці няправільнае, я памяняю гэта. Але многія людзі паўплывалі на гэта і да гэтага часу, пасля шаснаццаці гадоў пропаведзі і выкладання на гэтую тэму, я не знайшоў якіх-небудзь сур'ёзных недахопаў у гэтай тэорыі. Так што, калі вы штосці заўважыце - дайце мне ведаць. Сёння мы збіраемся ахапіць тры асноўныя рэчы. Першае: Стварэнне, на якім больш падрабязна мы спыніліся на семінары №2; мы проста спынімся на гэтым. Другое: Праклён, Бог паслаў праклён на зямлю. Трэцяе: што адбылося пасля - Катастрофа, Вялікі Патоп. Што стала прычынай Патопу ў часы Ноя? Мы пачнем з Стварэння. Біблія кажа, “На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.” Пакуль не прыйшоў Патоп, кажа Біблія, людзі жылі да 900 год. Вы разумееце, што вы маглі б многаму навучыцца за 900 год? Многія людзі нават не задумваюцца пра тое, што Адам мог размаўляць на ўсіх мовах свету. Ну, вы ж ведаеце, тады была толькі адна мова. І таксама ён быў жанаты, дарэчы, на самай прыгожай дзяўчынай у свеце. Многія рэчы былі іншымі, пакуль не прыйшоў Патоп. Мы размаўляем болей пра гэта на семінары №2, так што глядзіце семінар "Эдэмскі сад". Біблія кажа ў 2-ім Пятра, 3 раздзеле: “Найперш ведайце, што ў апошнія дні прыйдуць нахабныя паглумшчыкі....” Ці ведаеце вы, што ёсць людзі, якія здзекуюцца над Бібліяй? Прычынай жа іх насмешак ёсць тое, што яны ўчыняюць паводле сваіх пахаценняў. Яны не хочуць, каб Бог ім казаў, што рабіць. Пра гэта напісана ў ніжэйшым радку. Я ніколі не бачыў выключэнняў з гэтага правіла, нават пасля болей як 90 дыскусій ва ўніверсітэтах і каля 7000 радыё і тэлевізійных ток-шоў. Я пераканаўся за гэты час, што адзіная прычына, па якой людзі насміхаюцца з Пісання - гэта іхнія пахацінствы. Няма ніякіх навуковых прычынаў адвяргаць Біблію і няма ніякіх навуковых прычынаў прымаць эвалюцыю. Але ім проста не падабаецца, што Бог кажа аб іх у ніжэйшым радку. Насмешнікі кажуць, “Дзе абяцанне прышэсця Ягонага? ... ...бо з таго часу, як пачалі паміраць бацькі, ад пачатку стварэння ўсё застаецца гэтак сама.” Гэта называецца Уніфармістскай дактрынай. Тое, як усё адбываецца зараз, сталася ў выніку працэсаў, што павольна адбываліся на працягу шмат год. Мы кажам больш пра гэта на відэа №4, "Хлусня ў падручніках". Біблія кажа, што насмешнікі гэта невукі па ахвоце сваёй - "невукі па ахвоце". З грэцкай гэта азначае - "бязглуздыя па прызначэнні". Насмешнікі, якія спецыяльна ігнаруюць тое, як Бог стварыў неба. І заўважце, неба ў множным ліку (нябёсы), нябёсы і зямля складзены з вады і вадою. Мы размаўляем больш пра гэта на нышм відэа №2, “Эдэмскі сад”. Але насмешнікі ігнаруюць Стварэнне, а таксама ігнаруюць Патоп. Глядзіце, свет захліснула вада і ўсе загінулі. Дзьве рэчы, што ігнаруюць насмешнікі - гэта Свтарэнне, каля 6.000 год таму, і гэта Патоп, што адбыўся каля 4.400 год таму. Яны не хочуць прызнаць, што Бог стварыў свет, таму што гэта будзе азначаць, што Ён валодае ўсім, і Ён стварае правілы. Яны не хочуць прызнаць, што быў Патоп, таму што гэта азначае, што Бог мае права судзіць Сваё Стварэнне. І я думаю, што нам, як хрысціянам, лепш ведаць, як адбывалася Стварэнне ўсяго, а таксама разумець якое значэнне меў Патоп для ўсяго свету. Такім чынам мы мусім разумець, як гэтыя рэчы ўплываюць на штодзённасць. Мы будзем лепш падрыхтаваныя да евангелізацыі гэтага свету, які мы пакліканы дасягнуць. Насмешнікі зараз добра ведаюць, што набліжаецца суд. Гэты суд хутка прыйдзе і ваш горад, народ. Такім чынам, насмешнікі не прымаюць ідэю Стварэння, а таксама ідэю Патопа. І, канешне ж, ім не падабаецца ідэя пра суд, што набліжаецца. Калі мы ўсвядомім тры гэтыя рэчы, то ў далейшым, я думаю, мы будзем больш эфектыўнымі ў нашай евангелізацыі па ўсім свеце. Біблія вучыць, што свет быў створаны каля шасці тысяч гадоў таму, і Бог стварыў гэты свет дасканалым. Дыназаўры жылі побач з Адмам і Евай; і гэта было цудоўнае месца. Мы больш размаўляем пра гэта на 2 семінары. Але потым Бог пракляў зямлю з-за іх граху. Госпад сказаў, “Адам, дзе ты?” Ён хаваўся, канешне ж, бо ён зграшыў. Ён сказаў, “Няўжо ты еў з дрэва, з якога загадаў я вам не есці?” Адам першы мусіў сказаць. Бог сказаў, “Адам, няўжо ты еў з дрэва?” Адам сказаў, “Жанчына, якую Ты даў мне.” Ён спрабаваў перакласці адказнасць. “Ведаеш, Бог, гэта Твой пралік, таму што, калі б Ты не даў мне яе, я не меў бы гэтай праблемы. І калі б Ты не зрабіў яе ў першую чаргу, то не было б гэтай праблемы.” Усе робяць гэта - імкнуца скінуць адказнасць. “Госпад, жанчына, што Ты зрабіў.” Другімі словамі, гэта Твая памылка і яе памылка. Але напрыканцы ён прызанецца і кажа, “Так, я еў з дрэва.” І Бог кажа да жанчыны, “Што ты нарабіла?” і Ева кажа, “Гэта змей”, (прадугледжвае “якога Ты стварыў”) “падмануў мяне і я ела.” Яна, нарэшце, неахвотна прызнаецца. І Бог кажа змею, “Ты будзеш пракляты і будзеш поўзаць на жываце сваім усё жыццё сваё.” Ён кажа жанчыне, “Праклятая ты, мужчына будзе панаваць над табою.” Гэта адзін з вашых праклёнаў, дзяўчаты. Муж заўсёды імкнецца быць босам. І гэта праклён у многіх аспектах. І Бог сказаў мужчыне, “Пракляну Я зямлю з-за цябе. Праклятая зямля з-за цябе.” Гэта захапляльны верш. Бог сказаў: «Адам, Я буду праклінаць зямлю - для вашага ж дабра". Гэта добра, што зямля праклятая, таму што цяпер вы павінны зарабляць сабе на жыццё. Гэта будзе трымаць вас у занятасці. Вы будзеце працаваць увесь дзень, будзеце прыходзіць да дому стомленыя. Што рабіць, калі Бог забяспечвае вас усім, і вы ніколі не турбаваліся цяжкай працай у вашым жыцці. Усё, што нам трэба рабіць, гэта сядзець і прыдумляць спосабы патрапіць у бяду. Гэта адна з праблем дабрабыту. Біблія вельмі проста ставіцца да праграмы сацыяльнага забеспячэння. Калі вы не працуеце, вы не ясце. Дакладна так было з маімі дзецьмі, калі яны раслі - калі вы не працуеце, вы не ясце. Гэта не зойме шмат часу, каб уставіць у свой расклад працу. З раніцы вы проста пішыце спіс таго, што трэба зрабіць. Ну, ведаеце - заправіць ложак, зрабіць хатняе заданне, прыбрацца ў пакоі і гэтак далей. Пасля вы сядаеце разам на вячэру і моліцеся: "Госпадзе, дабраславі гэтую гару, што яны зараз з'ядуць. Амэн". І вы працягваеце, “Стоп, перад тым як вы будзеце есці давайце паглядзім. Я заўважыў сын, што твая спальня не зусім чыстая, ... дачка, а ты не выканала хатняе заданне, зараз ідзіце дарабіце ўсё і прыходзьце есці.” Вы павінны зрабіць гэта толькі адзін раз, каб прыцягнуць іх увагу. Калі вы не працуеце, вы не ясце. Гэта праграма сацыяльнага забеспячэння Бога. Але сёння ў Амерыцы, у нас ёсць сур'ёзная праблема, бо мы плацім людзям, каб яны не працавалі. І сказаў Бог: "праклятая зямля за цябе." Праца з'яўляецца адной з лепшых справаў для вас. Гэта выдатная тэрапія. Гасподзь сказаў: "У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, а затым ты вернешся ў пыл, калі ўсё скончыцца." Ты будзеш паміраць. І затым прыйдзе патоп у дні Ноя. Гэта напісана ў кнізе Быцця, 6 раздзел. Гэта тое, на чым мы збіраемся засяродзіцца на працягу большай частцы дня. Бог убачыў вялікую разбэшчанасць людзей на зямлі і, што помыслы сэрца іхняга былі ўвесь час ліхія. І пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі. І засмуціўся Бог ў сваім сэрцы, і Гасподзь сказаў: "Зьнішчу чалавека, якога Я стварыў, ад твару зямлі; ... ... людзей, і звяроў, і гадаў, бо Я пашкадаваў, што стварыў іх ». Зямля ж была напоўнена гвалтам. Усе былі злымі. І сказаў Бог, “Прыйшоў час, Ной - будуй лодку.” І сказаў Бог, “Зрабі сабе каўчэг.” І Ной сказаў сваім хлапцам: "Гэй, хлопцы, схадзіце прынясіце дрэва. Мы збіраемся пабудаваць лодку". Яны пайшлі і прынеслі патрэбнай драўніны, і пабудавалі вялікую лодку. Зараз больш падрабязна пра гэта. Людзі зараз скажуць, “Пачакайце хвіліначку. Чаму і зараз Бог робіць паводкі па ўсім свеце? Чаму б проста не забіць усіх дрэнных людзей? Хіба зараз не горш, каб знішчыць увесь свет? У рэшце рэшт, пінгвіны ж не зграшылі.” Ну, мы ведаем, што Бог знішчыў увесь свет. Я думаю, што нам трэба больш падрабязна спыніцца на некаторых момантах патопу. Першае, пасля Патопу засталося шмат сведчанняў, як гэта не дзіўна. Калі б Бог проста сказаў: "Добра, я хачу, каб усе памерлі, за выключэннем Ноя і яго сям'і", пасля гэтага ці засталіся якія сведчанні? Што было б эфектыўней, каб убачыць і запомніць суд Божы над грахом. Акрамя таго, Бог кажа Ною пабудаваць лодку, што дае час для папярэджання ўсіх. І вось Ной робіць гэта на працягу шмат год, некаторыя кажуць, што на працягу 7 год, некаторыя, што напрацягу 120 год. Біблія канкрэтна не кажа пра гэта, але Ной будаваў каўчэг доўгі час. Людзі назіралі за ім, як ён будаваў лодку і казалі разам, “Ной, ты што з глузду з'ехаў? Што ты робіш?” Ён казаў, “Людзі, вельмі хутка пойдзе дождж.” Зараз заўважце, я не думаю, што гэта можна даказаць дагматычна, але ёсць верагоднасць, што да Патопу не было дажджу. Такім чынам, Ной казаў пра нешта, што раней не здаралася. Ён казаў, "Гэй, хлопцы, ведаеце што... Дождж будзе падаць з неба ". Усе азіраліся навокал і казалі, “Ага, зараз, гэтага ж ніколі не здаралася.” Яны думалі, што ён проста з'ехаў з глузду. Гэй, нешта падобнае адбываецца сёння і з намі, як з хрысціянамі. Мы кажам у наваколле, “Гэй, у адзін з бліжэйшых дзён анёл Божы спусціцца з нябёсаў на аблоках і затрубіць у трубу і Паўднёвыя баптысты пойдуць першымі, (вы ведаеце, мёртвыя ў Хрысце пойдуць першымі), пасля ўсе астанія з нас пойдуць на Неба.” І усе навокал глядзяць на нас і кажуць, “Ага, зараз. Ніхто ніколі не чуў трубы, што гучыць з аблокаў і людзей, што падымаюцца ў неба. Такога ніколі не здаралася ". Мы кажам пра тое, што яшчэ ніколі не здаралася ў гісторыі чалавецтва. Тое самае рабіў і Ной. Ён казаў пра тое, што яшчэ не здаралася, але павінна было адбыцца, і ён казаў пра тое, што раней не здаралася. Такім чынам, гэтая яго казань, дала магчымасць людзям пакаяцца. Людзі кажуць, “Пачакайце хвіліначку. Як мог адбыцца такі вялікі патоп? Няўжо выпала столькі дажджу, што схавалася гара Эверэст?" Аднойчы адбывалася дыскусія і адзін скептык устаў і сказаў, “Ховінд, ці разумееце вы, што калі ідзе дождж, то шмат цяпла вызваляецца ў атмасферу?” Я сказаў, “Так, сэр, я вучыў фізіку. Гэта называецца затрымкай кандэнсацыі. Якое ж вашае пытанне?" Ён сказаў, “Ну, калі б ішоў дождж, здольны пакрыць Эверэст, то зямля наша наўпрост запяклася б.” Я сказаў, “Вашае меркаванне слушнае.” Ён сказаў, “Але вы сцвярджаеце, што быў такі дождж, здольны пакрыць гару Эверэст?” Я сказаў, “Не, я ніколі такога не сцвярджаў.” Ён сказаў, “Вы думаеце, што гара Эверэст была пакрыта вадой?” Я сказаў, “Ведаеце, я не думаю, што Эверэст быў там.” Я не думаю, што горы сфармаваліся раней, чым адбыўся Патоп. У Бібліі гэта апісана ў 104 Псальме. Мы паразмаўляем пра гэта пазней, калі пагаворым аб фармаванні горных хрыбтоў на гэтай планеце. Але я не думаю, што ішоў дождж, дастатковы, каб пакрыць горы Эверэст. Я не ведаю хрысціян, якія вучаць пра гэта. Я думаю адбылося тое, што ўвесь свет быў пакрыты вадой, але вада была не ад дажджу. На самой справе пад час патопу вельмі мала вады прыйшло ад дажджу. Такім чынам скептыкі стварылі інфармацыйную бурбалку, кшалту, што каб прайшоў дождж, што пакрыў Эверэст, то зямля запяклася б. Гэта наукова карэктна, але гэта штучны аргумент. Насамрэч вада прыйшла зусім не адтуль. Ёсць некалькі тэорый аб прычынах Вялікага патопу, што адбыўся ў дні Ноя. Я хачу падзяліцца з вамі маёй тэорыяй, і на працягу некалькіх хвілін прадстаўлю вам "тэорыю Ховінда", пра тое, як я гэта бачу. Мы называем гэта так, таму што толькі я ў выпадку чаго буду несці адказнасць за інфармацыю. Я вазьму віну на сябе, калі штосці будзе неадпаведным. Можа гэта не будзе вельмі евангелізацыйная тэорыя. Самае галоўнае пакласці пэўныя навуковыя доказы ў пэўным парадку ў ваш розум. Пасля вы можа і скажыце, “Ух ты, можа сапраўды так і было.” І таксама вы атрымаеце пэўныя адказы для скептыкаў, насмешнікаў і атэістаў. Нам трэба зразумець некалькі рэчаў. Першапачатковае стварэнне была зусім іншым. Біблія кажа, што вада была не толькі на паверхні зямлі, але і ўнутры зямлі. Большая частка вады на самой справе была пад паверхняй зямлі. Псальм 24 кажа, “Гасподня зямля, Ён заснаваў яе на морах.” Гэта цікавы верш. Зямля была збудавана на паверхні вады. Псальм 33, “Ён сабраў быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.” Вада, што зараз знаходзіцца у акіянах, раней была пад зямлёй у пэўных каморах. Псальм 136, “Сцвердзіў зямлю на водах.” Чытайце гэты верш уважліва. Гэта дае нам моцную падказку пра тое, на што было падобна арыгінальнае стварэнне. І пасля гэтыя "крыніцы бездані" былі адчыненыя. Воды, што раней былі пад паверхняй, выйшлі вонкі, калі крыніцы бездані былі адчыненыя. Біблія кажа ў кнізе Ёва 38, “Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла, як бы з чэрава?” Ведаеце, перш чым дзіця нараджаецца, воды адыходзяць з чэрава, гэта дзіўны працэс. Быў у мяне сябра ў каледжы, яго жонка рыхтавала сняданак на кухні, і ў яе адышлі воды. Падобна было, што яна на мокрае села, але шмат вады было на падлозе. Яе муж адразу ж прыбег, “Што здарылася, што здарылася?” - паслізнуўся і зламаў руку. Яна мусіла адвезці яго ў шпіталь, каб загіпсаваць руку. Вось што часамі здараецца, калі дзеці нараджаюцца. Я знаходзіўся дома, калі аднойчы пачаў нараджацца адзін з маіх дзяцей, адыйшлі воды - гэта было жахліва. І Бог кажа нам праз кнігу Ёва, у 38 раздзеле, што вада не проста пацякла з зямлі, яна вырвалася вонкі. Усё адбываецца далей пад словы, “І вырвалася вонкі з дадзенага месца, і пакладзена была брама, і пасля сказана... ... да пэўнага моманту будзеш выходзіць, але не больш, і тут мяжа спынення пагардлівым хвалям тваім". Я веру, што пад час патопу зямля раздзялілася на часткі, і да гэтага часу ёсць пэўныя разломы ў месцах гэтага раздзялення. Яны называюцца лініі разлома. Я жыў побач з разломам Сэнт-Андрэас. Я вучыў, што ёсць разлом Хайварда, Новы Мадрыдскі разлом і Залаты разлом, але няма разлому, што насіў бы маё імя. Але я вывучаў іх. Не паўстае пытання ў тым ці раздзялілася зямля па разломам на плато. І таксама есць згода, што гэтыя плато рухаюцца. Яны рухаюцца паводле цунамі, землятрусу ці вывяржэння вулканаў. У іх няма сумневаў, што гэтыя рэчы адбываюцца. Пытанне ў тым, "калі гэта адбылося на зямлі?" Я лічу, што гэта адбылося 4,400 гадоў таму пасля таго, як пачаўся патоп. І эвалюцыяністы кажуць, "Хіба вы не бачыце, што гэта доказ існавання Пангеі. Гэтыя кантыненты спалучаюцца адзін з адным. Хіба вы не бачыце, як Паўднёвая Амерыка і Афрыка стасуюцца адна з адной?" Пачакайце хвіліну. Як многа з вас чула пра Пангею? Яны вучаць пра гэта ў падручніках, нібы гэта з'яўляецца фактам, “Усе кантыненты калісці з'ядноўваліся ў адзін.” Я кажу, “Хлопцы, зараз пачакайце хвіліну. Ёсць некалькі рэчаў, каторыя перш вам трэба ведаць пра тэорыю Пангея." Перш чым прымаць яе з радасцю. Перш за ўсё, яны кажуць, што Паўднёвая Амерыка і Афрыка стасуюцца адна з адной. Так, мой дом і дамы суседзяў таксама стасуюцца, калі вы ссунеце іх разам. Што гэта даказвае? Нічога. Гэта не даказвае, што раней гэта быў адзін дом, а вуліца адсунула іх адзін ад аднога. Гэта чыстае супадзенне. Форма гэтых кантынентаў з'яўляецца абсалютнай выпадковасцю здзейсненай вадою. Доказы, якія яны выкарыстоўваюць у тэорыі дрэйфу кантынентаў досыць цікавыя. Яны кажуць, што формы кантынентаў стасуюцца. Падобныя выкапні знаходзяцца на процілеглых баках акіяна. Ну, гэта можа быць праўдай. Але таксама верна і тое, што тыя ж выкапні знаходзяцца літаральна ва ўсім свеце. Гэтыя скамянеласці, знойдзеныя па ўсім свеце, таксама доказы патопу. Пад час патопу, як далёка маглі адплыць мёртвыя жывёлы? Не так далёка, так? Потым яны кажуць, што ёсць магнітныя развароты ў Сярэдне-Атлантычным хрыбце. Пачакайце хвіліну. Яны не кажуць вам, што падрэзалі Афрыку амаль на трыццаць пяць ці сорак адсоткаў, каб упісацца, ці ня так? Яны не кажуць вам, што Мексіка і Цэнтральная Амерыка проста не змясціліся. "Сэр, дзе ж дзелася Мексіка, Панама, Коста Рыка і Гватэмала?" Яны не кажуць вам, што Еўропа і Паўднёвая Амерыка былі павернутыя супраць гадзіннай стрэлкі і і прыстасаваныя да Афрыкі. І яны не сказалі вам гэтую інфармацыю, хоць гэта мусіць быць відавочным нават для ўзроўню дзіцячага саду. Ці ведаеце вы, што, калі вычарпаць ваду з акіянаў, то пад імі застанецца зямля? Я маю на ўвазе, што пад акіянамі ёсць аснаванні. Як шмат з вас ведалі пра гэта? Яны маюць аснаванні пад сабой. Людзі кажуць, "Ці думаеце вы, што кантыненты калісці былі звязаныя?" Я кажу, “Ну, ведаеце, яны і зараз звязаныя. Што вы маеце на ўвазе, калі кажыце, што яны былі звязаныя? Яны і зараз звязаныя. І заўсёды былі звязаныя.” Зямля мае кару. У ніжэйшых месцах яна запоўненая вадою, я так разумею. Але падручнікі кажуць, "Ну так, але ёсць магнітныя перавертні ў ніжняй частцы Сярэдне-Атлантычнага хрыбта". Ну гэта прасцей простага. Магла адбыцца змена палярнасці ў месцах перавароту пароды, пад час таго, як вада вырывалася вонкі з крыніцаў бездані. Гэта мае месца быць у некаторых месцах. Але гэта ўсё хлусня наконт магнітных цыклаў. Адзін аўтар нават напісаў пра гэта ў артыкуле «Глыбокае бурэнне зямной кары ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна", навуковы часопіс, старонка 204. Ён сказаў, “Гэта зразумела, што прасцейшая прынятая мадэль магнітнага поля зямлі з мяняючыміся цыкламі палярнасці, ёсць далёкай ад рэальнасці.” Тое, што яны паказваюць вам у гэтых падручніках не з'яўляецца праўдай. Ёсць цудоўная кніга доктара Уолта Браўна: "На Пачатку". Я не згодны з Уолтам Браўнам па некалькіх ключавых момантах, але ён мой сябар. Бліскучы чалавек, мае ступень у галіне фізікі, ён выкладаў у Акадэміі ваенна-паветраных сілаў на працягу многіх гадоў. Ён мае сайт: www.creationscience.com Я вельмі рэкамендую яго кнігу, нягледзячы на нашы нязначныя рознагалоссі. У яго ёсць пэўныя супярэчныя рэчы, таксама і па так званых магнітных цыклах. Не, няма ніякіх магнітных цыклаў. Ёсць толькі мацнейшы і слабейшы магнетызм. На самай справе гэта уласцівасць мешаніны, што адбылася на Сярэдне-Атлантычным хрыбце. Глядзіце, зямля страціла 10% сваёй магнітнай сілы за апошнія 150 гадоў. І страціла 40% сваёй сілы за апошнюю тысячу гадоў. Існуюць даволі пераканаўчыя доказы таго, што магнітнае поле Зямлі слабее. Што гэта значыць? Ну, гэта значыць, што яно было калісці мацнейшым. І калі магнітнае поле Зямлі становіцца слабейшым, гэта стварае пэўныя праблемы, таму што, калі адмераць перыяд часу ў 25000 гадоў, то магнітная сіла была б занадта вялікая для існавання жыцця на Зямлі з-за генеруемага цяпла. І так эвалюцыяністы павінны знайсці адказ на гэтую праблему. "Гэй, мы назіраем зніжэнне магнітнага поля, таму яно пэўна праходзіць праз цыклы". Пры гэтым ніколі не назіралася адваротнае, назіраецца толькі зніжэнне магнітнай сілы. Я думаю, што Уолт Браўн мае добрую тэорыю дрэйфу кантынентаў. Дазвольце мне хутка пра яе распавесці. Гэта тое, што называецца тэорыя Гідраплато д-ра Браўна. Для мяне яна адказвае на шматлікія пытанні. «Зараз мы бачым на нашай планеце 17 вельмі дзіўных асаблівасцяў, якія могуць быць зразумелымі толькі ў выніку катастрафічнага глабальнага патопу, воды якога вырваліся з пэўных поласцяў з вылучэннем энергіі, што перавышае выбух 10000000000 вадародных бомбаў. Гэта тлумачэнне паказвае нам, наколькі хутка могуць сфармавацца горы. Гэта тлумачыць утварэнне вуглю, нафты, хуткі дрэйф кантынентаў, таксама тое, чаму дно акіяна мае велізарныя траншэі з сотнямі каньёнаў і вулканаў. Гэта тлумачыць фармаванне слаістых пластоў і большасці скамянеласцяў. Таксама так званы "Ледніковы перыяд", і існаванне асноўных каньёнаў зямлі, асабліва Вялікага Каньёну. Дапатопная зямля, верагодна, была адным суперкантынентам з буйной расліннасцю, марамі, рэкамі, і дробнымі гарамі. Паводле тэорыі Гідраплато, пад зямлёй да патопу было шмат падземных водаў. Прыкладна палова таго, што цяпер месціцца ў нашых акіянах. Астатняя вада знаходзілася над зямлёй ў сферычнай абалонке ў палову мілі шырынёй. Яна змяшчалася на вышыні прыблізна 10 міляў над паверхняй зямлі. Павялічэнне ціску ў падземных сховішчах вады, пацягнула за сабой дэфармацыю зямной кары. Нешта падобнае адбудзецца з паветраным шарыкам, калі хутка павялічыць унутраны ціск. Дэфармацыя зямной кары пачалася з мікраскапічных расколін, што пашыраліся у абодвух кірунках, з хуткасцю каля трох міль у секунду! Расколіны, ідучы па шляху найменшага супраціўлення, ахапілі ўвесь свет за 2 гадзіны. Расколіны пабеглі па зямлі, нібы разрывы на туга нацягнутай тканіне. Падземныя воды вырваліся вонкі пад вялікім ціскам з 10-мільнай скальнай пароды. Такім чынам, вада шалёна выбухнула з разрыву. Разлікі паказваюць, што пад час гэтай падзеі, фантаны вады вырваліся ў атмасферу на вышыню да 20 міль. Распыленне ад гэтага вялікага фантана ўтварыла праліўныя дажджы, якіх не бачыла зямля да таго і пасля таго. У Бібліі гаворыцца, што "ўсе крыніцы вялікай бездані вырвуцца ў адзін дзень". Гэта апісваюцца падзеі, што адбыліся каля чатырох з паловай тысяч гадоў таму. Якім жа чынам мы можам звязаць разам навуковае абгрунтаванне і наступствы ў тэорыі Гідраплато. Крыніцы вялікай бездані і вялікія выкіды пару выклікалі моцныя вятры. Пэўная частка вады, што патрапіла ў стратасферу замерзла, пераўтварыўшыся ў снег. Гэта выклікала снежныя штормы, пахаваўшы пад сьнегам замарожаных жывёлаў. Фантаны пад высокім ціскам разбуралі скальную пароду па абодва бакі ад расколіны, вада з дапатопных мораў выпаралася разам з вывяржэннямі(попелам). Вялізныя аб'ёмы ападкаў выпадалі па ўсёй зямлі з гэтай мутнай вады. Гэтыя ападкі змешваліся разам з раслінамі і жывёламі, такім чынам фармаваліся скамянеласці. Патоп выкарчоўваў расліннасць, перамяшчаючы яе ў пэўныя месцы, дзе усё гэта назапашвалася і хутка пераўтваралася ў вугаль і нафту, што сёння можна падцвердзіць у лабараторыі. Эксперыменты паказваюць, што эрозія так пашырыла разрыў, і яго шырыня стала настолькі вялікая, што гэта сціснула скальную пароду ў падземных камерах. Усё гэта вылілася ў Сярэдне-Акіянічны разлом, і увогуле, стала нагадваць швы бейсбольнага мяча. Кантынентальныя пліты ў тэорыі Гідраплато, такім чынам пачалі апускацца, не маючы супраціву з-за якасцяў вады. Так утварыўся Сярэдне-Атлантычны хрыбет. Пасля гэтага асноўны масіў кантынентаў паступова рухаўся і набраў хуткасць 45 міль на гадзіну. Тэктанічныя пліты сутыкнуліся з вялікай сілай - яны былі сціснутыя, раздушаныя, уплатніліся і падагнуліся. Часткі гідраплато, што падагнуліся, ўтварылі горы. На месцах, дзе пліты зыйшлі, утварыліся западзіны. Менавіта таму такія асаблівасці маюць раёны акіянічных хрыбтоў. Гідраплато, што адыйшлі ад акіянічных хрыбтоў адкрылі вельмі глыбокія акіянічныя басейны. Вельмі хутка воды патопу адступілі. Натуральна, кожны з кантынентальных басейнаў застаўся запоўнены вадой. Гэта таксама выклікала ўтварэнне пост-патопных азёр. Кожнае такое возера напоўнілася дрэнажнымі ці дажджавымі водамі. Што спускаліся з мясцінаў, якія знаходзіліся на вышэйшым узроўні. Эрозія, што адбывалася ў выніку зыхода вады, хутка вымывала мяккія пароды, якія назапашваліся ў тоўшчах вод. Працэс зыходу вады з кантынентаў адбываўся вельмі хутка, што фармавала мясціны кшалту каньёнаў. Самы вялізарны з іх - Вялікі каньён. На поўначы і ўсходзе ад Вялікага каньёна было велізарнае возера, якое я вызначыў і назваў Вялікае Возера. Вады, што вылілася з яго, было больш, чым ва ўсіх пяці Вялікіх азёрах, разам узятых. Вялікае возера ў пэўны час нібы прарвала плаціну, прыкладна ў дваццаці мілях на поўдзень ад Пэйдж, Арызона, катастрафічныя патокі вады сфармавалі Вялікі каньён за некалькі тыдняў.” Гэтая тэорыя Гідраплато Уолта Браўна, найбольш суадносіцца з маім разуменнем. Гэта тлумачыць некалькі рэчаў. Калі расколіна пашыралася б па ўсім Сярэдне-Атлантычным хрыбце, у выніку выхаду вады, то гэта бы спрыяла выхаду вонкі базальту, што знаходзіцца ніжэй, так яно і адбываецца. Калі ж базальт выходзіць вонкі, гэта спрыяе далейшай дэфармацыі пласцін, якія ў сваю чаргу таксама накладаюцца адна на адну. Гэтае наслаенне і сутыкненне з нечым яшчэ, тлумачыць далейшы працэс утварэння гор, што мы бачым. Напрыклад, у Брытанскай Калумбіі, дзе горы разбітыя з канца. Маршчыны ідуць уверх і ўніз. Гара - гэта, як быццам нехта спіхнуў дыван з нахіленай сцяны, такім чынам стварыўшы маршчыны. Я думаю, што хрысціяне павінны мець адказы на падобнага роду рэчы, і гэта адзін з магчымых адказаў. Калі з базальтавага расколу, вада накіроўваецца далей і астужае камень, гэта стварае магнітнае поле. Але нагрэты камень губляе магнітнае поле. Такім чынам, калі былі знойдзеныя магнітныя завіхрэнні на дне акіяна, то насамрэч яны знайшлі кавалкі рознанамагнічанага базальту. Гэта адбывалася ў выніку шматразовага нагрэву і ахалоджвання пароды вадою. Тыя расколіны і зараз напоўненыя такімі пародамі. Так што няма гаворкі ні пра якія магнітныя рознанакіраванасці. Так, можа некалькі камянёў і перамагніціліся пад час патопу, але я думаю, што тэорыя Гідраплато - лепшая тэорыя. Такім чынам, калі кантыненты саслізвалі долу, то ўтвараліся пэўныя зоны падсоўвання - пліты субдукцыі. Зараз Боб Гарднэр мае выдатную тэорыю пра пліты субдукцыі. Я думаю, што ўсё гэта ўзаемазвязана. Гэтыя пліты, як правіла, падцягваліся такім чынам. Вы калі-небудзь перамешвалі пудынг, а пасля клалі начынне на верх? Калі вы націсніце на начынне, то яно будзе паглыбляцца захопліваючы з сабою навакольныя пласты. З вулканічнай магмай адбываецца тое самае, калі яна застывае, то атрымліваецца цвёрдая корка. Калі гэтая корка пад вагой апускаецца, то разам за сабою цягне ўвесь масіў магмы. Верагодна тое самае адбывалася і пад час патопу. Кантыненты разбураліся праз эрозію. Калі ідуць дажджы, то адбываюцца абвалы, апаўзні, эрозія, перамяшчэнне масс і вымыванне пароды. Усе гэтыя рэчы адбываліся бесперапынна, як мінулай ноччу пад час навальніцы. Я ўпэўнены, што шматлікія эрозіі прайшліся па Чатануга. І ўвесь гэты бруд быў змыты ў акіян. Такім чынам адбываюцца 2 рэчы: горы становяцца меншымі і акіяны больш насычанымі. Але пры цяперашніх тэмпах эрозіі кантынентаў зямля цалкам была б размыта за 14 мільёнаў гадоў. Тут эвалюцыяністы маюць сур'ёзную праблему. Яны павінны растлумачыць дзве рэчы. Чаму акіяны так мала заіленыя? Таму што гэты іл збіраецца ў акіянах на працягу толькі некалькі тысяч год. Чаму да гэтай пары горы не размытыя? Вось чаму гэтая тэорыя Пангея такая важная для іх, таму што яны могуць сказаць: "О, гэта ўсё зноў паўтараецца." Яны скажуць, “Акіян пад час патопу утрымліваў не так шмат ілу, таму што ён падцягваўся назад, зноў размываўся, і зноў вяртаўся ў сярэдзіну. Такім чынам усё гэта перапрацоўвалася. Ну, можа быць і так, але існавала іншая прычына. Цалкам верагодна, што там не так шмат ілу, таму што зямлі не мільёны гадоў. Тэктанічныя пліты рухаюцца, няма пытанняў, але няма доказаў, што гэта адбываецца ўвесь час. Таксама няма доказаў таго, што хуткасць заўсёды была такой жа, як мы бачым сёння. Я думаю, што навучэнцам трэба казаць і пра іншыя варыянты таго, што адбывалася. Зараз я жыву каля шашы №10 у горадзе Пенсакола, штат Фларыда. Шаша №10 ідзе ад Лос-Анжэлеса, Каліфорнія да Джэксанвіля, штат Фларыда. Калі я бачу, што хтосьці едзе на ўсход па гэтай трасе на хуткасці 70 міль (110 км) на гадзіну, ці гэта даказвае, што яны стартавалі ў Лос-Анджэлесе чатыры дні таму? Не, магчыма яны вывернулі на трасу на апошнім павароце, ці ня так? І толькі таму, што сёння мы бачым гэтыя невялікія перамяшчэнні кантынентаў, гэта не значыць, што так адбывалася заўсёды. Не паддавайцеся на гэтую прапаганду. Тэорыя дрэйфу кантынентаў была прыдуманая, каб пазбегнуць двух праблем для эвалюцыяністаў. Першае - магнітнае поле слабее. Другое - вельмі мала ілу ў акіяне. І адзінае тлумачэнне, што магло б быць - Біблія ёсць праўда, а Зямлі не мільярды гадоў.. Людзі кажуць, “Добра, а дзе ў Бібліі напісана пра Ледавіковы перыяд?” Ёсць нейкая ўпэўненасць, што Ледавіковы перыяд быў. Няма ніякіх сумніваў - лёд прайшоў увесь шлях да Канзас-Сіці, штат Місуры. Як шмат з вас паходзяць з Агаё, Індыяна, або Мічыган, Мінесота, ці аднаго з гэтых штатаў, што былі пакрытыя лёдам? Раней яны былі пакрытыя лёдам. На самой справе,кожны год зімой яны ўсё яшчэ пакрытыя лёдам. Але ж існуе ўся безліч доказаў таго, што ледавік прайшоўся па гэтым шататам. Калі ён рухаўся, то пакідаў за сабою шмат камянёў. Калі скальныя пароды засталіся на месцы пасля таго, як ратсаяў лёд, то гэта называецца тэрмінальнае сховішча. Калі парода была адштурхнута ў бок, то гэта бакавое сховішча. Калі лёд, што пакідаў ледавік раставаў і ўтвараліся азёры, то яны называюцца ледавіковымі азёрамі. Мінесота - штат тысячаў азёр, усе яны ледавіковага паходжання. Па меры раставання ледавіка, зямля фактычна падымалася назад, таму што вага яго зыходзіла. Зямля магла падняцца менавіта такім чынам. Гэта называеца ізастатычны адскок. Няма ніякіх сумніваў, што гэтыя рэчы сапраўды адбываліся. Пытанне для хрысціянаў, “Як гэта ўсё спалучаецца з Бібліяй? І што замарозіла мамантаў?” Гэтых вялікіх, валасатых, хіпі-сланоў, што былі замарожаныя стоячы, з ежай яшчэ ў зубах. Што адбылося з мамантамі? Аднойчы паведамлялася, што за год 20.000 біўняў мамантаў былі вынутыя з зямлі. Толькі за адзін год, дваццаць тысяч біўняў. Паводле ацэнак, пяць мільёнаў мамантаў загінула ў адной вялікай катастрофе. Гэтыя чырвоныя пункты паказваюць, дзе былі знойдзеныя замарожаныя маманты. Жоўтыя пункты паказваюць, дзе былі знойдзеныя замарожаныя насарогі. Што адбылося з мамантамі? Некаторыя з мамантаў былі замарожаныя ў вертыкальным становішчы. З непераваранай ежай ў страўніку і ртом у пэўным палажэнні. Яны задыхнуліся. Вады ў лёгкіх не было. Дробныя крышталікі лёду ў крыві, верагодна, паказваюць, што ўсе яны замёрзлі менш чым за пяць гадзін. Для гэтага трэба каля 300 градусаў(па Фарэнгейту) ніжэй за нуль. Сёння на зямлі ніколі не бывае 300 градусаў ніжэй за нуль. Самая халодная тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная, паводле Нэйшанал Парнаграфік, прабачце Геаграфік, складае мінус 127 градусаў. Гэта даволі халодна, але гэтага не дастаткова, каб замарозіць мамантаў. Што ж замарозіла мамантаў? У 1999 годзе я прапаведаваў на Алясцы, і я ўзяў невялікі тур на лодцы, каб убачыць месца Portage Glacier. І я стаяў з адным хлопцам на лодцы і размаўляў з ім, імкнучыся яго праевангелізаваць. Я сказаў, “Чым вы займаецеся па жыцці?” Ён сказаў, “Ну, я свідрую дзіркі ў пошуку нафты побач з Бароў, штат Аляска.” Я сказаў, “Пад час свідравання ці знаходзілі што цікавае?” Ён сказаў: "Вы не паверыце ў рэчы, якія мы знаходзім пад час свідравання." Ён сказаў: "Яшчэ некалькі месяцаў назад мы займаліся бурэннем. Мы прабурылі каля 1000 футаў(300 м) мерзлага грунту, што завецца вечнай мерзлатой, і мы пачалі валаўліваць кавалкі дрэва. Мы заўсёды вымаем тое, што прыходзіць з калодзежа і выкладаем гэта на зямлю так мы маем асноўныя прыклады даследуемай фармацыі.” Ён сказаў: "Мы прайшлі бурам наўпрост праз дрэва, якое знаходзілася ў стаячым стане. Дрэва было вышынёй у 300 футаў(100 м), стаячае дрэва ў 1000 футаў(300 м) у вечнай мерзлаце!" Я прапаведаваў у Бароў на Алясцы некалькі гадоў таму. Існуе толькі адно падобнае дрэва ў Бароў на Алясцы, яно вельмі высокае і месціцца на тэрыторыі кітайскга рэстарана. Яны змагаюцца за яго захаванне, таму што дрэва не атрымлівае дастаткова сонца на працягу некалькіх светлых месяцаў. Там у Бароў, на Алясцы не растуць паўсюль такія дрэвы. Тым больш там няма дрэваў вышынёй 300 футаў (100 м). Існуе толькі некалькі дрэваў, вышыня якіх складае 300 футаў (100 м). Як жа магло апынуцца, што знайшлося такое высокае стаячае дрэва, вышынёй 100м, пад 300 м вечнай мерзлаты? Што ж здарылася? Я збіраюся даць вам тлумачэнне гэтага феномена з дапамогай тэорыі Ховінда. Але для гэтага я пераглядзеў шмат навуковых трактатаў. У любым выпадку, многія людзі паўплывалі на развіццё маёй канцэпцыі. Я вельмі цаню Уолта Браўна, Генры Морыса, і Джона Баўмгарднэра, сярод іншых людзей, што зрабілі вялікую працу, таксама кніга: "Біблейскі патоп і Ледавіковы перыяд" паводле Патэна, 1966 года; усё гэта вельмі паўплывала на мяне. Але ў канчатковым выніку я павінен узяць на сябе віну за памылкі, калі што не так. Я збіраюся патлумачыць вам некалькі навуковых рэчаў, а затым даць вам тэорыю Ховінда. Закон квадратычнай залежнасці кажа нам, што калі два аб'екта прыцягваюцца адзін да аднаго, як Зямля і Луна, сіла іх прыцягнення прапарцыйна квадрату зваротнай адлегласці паміж імі. Па-анегльску гэта значыць, што калі напалову, ці на 1/3 скараціць адлегласць паміж імі, то трэба 3 перакінуць у верх, то бок узвесці ў квадрат. Гравітацыйнае прыцягненне такім чынам павялічыцца(3х3) ў 9 разоў. Закон квадратычнай залежнасці прымяняецца, калі вы маеце справу з сіламі гравітацыі, святла, магнетызму, і дзяўчынамі. Я падарожнічаю амаль кожны тыдзень. Я палічыў, што быў ​​дома 8 Нядзеляў за 14 гадоў. Я зрабіў 215 вылетаў за апошні год, 210 дзён я быў па-за домам. Я імкнуся быць дома кожны тыдзень. Тады я імкнуся трымаць пэўную адлегласць ад маёй жонкі, “Прывітанне, дарагая, чым займаешся?” Калі вы скароціце дыстанцыю ў палову, то прыцягненне павялічыцца ў 4 разы, не ў 2. Калі вы яшчэ ў палову скарацілі адлегласць, можа быць позна. Такім чынам, хлопцы, сакрэт у тым, каб заставацца на адлегласці 3 метраў, каб не мець праблем, зразумела? Прынамсі адна рэч, якую можна вывесці з гэтага закону. Другая рэч, якую нам трэба засвоіць - гэта ваўчок, альбо іншы аб'ект, што круціцца, які паводзіць сябе пэўным чынам ад знешняга ўздзеяння. Калі вы падкіннеце камень пад ваўчок, то ён на пэўны час зменіць кут свайго кручэння. Гэта можна ўбачыць і з дапамогай гіраскопа, і ён будзе вагацца паступова вакол і гэта ў сваю чаргу, адновіць зноў кручэнне, але звычайна пад нейкім новым, неверагодным кутом. Насамрэч вы можаце убачыць заканамернасць у гэтым змяненні кута, калі пабачыце графік, дзе адлюстроўваюцца гэтыя хістанні хвалістай лініяй, гэта цікава. Без ніякіх сумніваў зямля верціцца на працягу шмат год. Паўночны полюс увесь час верціцца. Сёння Зямля нахілена пад кутом 23,5 градуса. Вось чаму глобус знаходзіцца пад ухілам у 23,5 градуса. Стоўнхэндж ўяўляе сабой цікавае збудаванне. Мабыць ён быў пабудаваны для пакланення сонцу ў дзень летняга сонцастаяння. Але сёння, Стоўнхэндж не падыходзіць пад гэтыя мэты. Егіпецкі храм Амону Ра хутчэй за ўсё быў пабудаваны для пакланення сонцу ў дзень летняга сонцастаяння, у самы доўгі дзень у годзе. Але зараз не атрымаецца выбудаваць адну лінію. У Эўдохусе таксама. Зямля на сённяшні дзень нахіленая - з-за гэтага адбываецца змена сезонаў. Як правіла, 21 чэрвеня, зрэдку 20 чэрвеня, але звычайна 21 чэрвеня - самы доўгі дзень у годзе, таму што Зямля нахіленая, у нашым выпадку ў Паўночным паўшар'і мы нахілены да сонца, так што мы атрымліваем больш сонечнага святла. На Паўночным полюсе ў гэты дзень увесь час светла - дваццаць чатыры гадзіны на суткі. Джордж Додвэл, вядомы аўстралійскі астраном, вывучаў нататкі пра сонцастаянне, запісаныя старажытнымі астраномамі. Ён сказаў, “Ведаеце, выглядае на тое, што зямля сутыкнулася з нечым.” Калі ён пайшоў па гэтай хвалістай лініі, што была зробленая у дзень сонцастаяння ў тыя часы, ён выказаў здагадку, што зямля сутыкнулася з нечым каля 4,350 год таму, што выклікала пэўныя змены. Сёння зямля дастаткова стабільная. Паўночны полюс не рухаецца занадта. Але, можа быць, нешта на самой справе ўдарыла планету Зямля пад час патопу? Навуковыя дадзеныя таксама сведчаць у гэтым кірунку. Сёння зямля нахілена больш, гэта выклікае змену сезонаў. Першая ўзгадка аб халодным надвор'і ў Бібліі ёсць у Кнізе Быцця, раздзел 8, пасля Вялікага патопу. Я сумняваюся, што вялікія палярныя льды утварыліся адразу пасля патопу. Я ляцеў вельмі далёка наколькі мог на поўнач, у Канаду, а затым праехаў яшчэ 2 гадзіны на поўнач да цэнтральнай правінцыі Саскачэван. Мы былі наўпрост менавіта там. Там было вельмі шмат зямлі, але яны сказалі, што яна не прыдатная для засялення, бо там нельга весці сельскую гаспадарку, чым паўночней, тым горш і немагчыма весці сельскую гаспадарку з-за суровасці сезонных умоваў. Гэта велізарнейшыя кавалкі планеты зямля на Поўначы і Поўдні, побач з палюсамі, якія проста непрыдатныя для сельскай гаспадаркі. Біблія ж кажа, што Бог стварыў свет, каб ён быў населеным. Я не думаю, што мы бачым сёння, нешта падобнае на тое, што бачылі Адам і Ева. Наступная рэч для разважання: на Луне ёсць шмат кратэраў, але гэта нас чамусці не здзіўляе. Адкуль з'явіліся гэтыя кратэры на Луне? Нават на Меркурыі шмат кратэраў. Адкуль з'явіліся гэтыя кратэры? На Марсе ёсць каньён значна большы, чым Вялікі каньён. Калі навукоўцы даследвалі гэты каньён на Марсе, яны сказалі: "Ух ты, гэты каньён сфармаваўся на працягу некалькіх тыдняў". Яны кажуць, што гэта адбылося ад перапаўнення талай вадой аднога з кратэраў. Вада перапоўніла кратэр і вымыла гэты каньён вельмі, вельмі хутка. Чаму яны могуць убачыць каньён на Марсе, пры гэтым не маючы там вады, і сказаць, што вада вымыла яго вельмі хутка, і пры гэтым не могуць паглядзець на Вялікі канён на зямлі і сказаць, што вада вымыла яго вельмі хутка? Я не магу зразумець глупства людзей, што сцвярджаюць гэта. Паглядзіце на мяне, як на чалавека, што бачыць гэта. Праламалася вяршыня хрыбта кратэра, і гэты каньён утварыўся не больш як за месяц. Гэта было вядома, менш чым праз год пасля пачатку, сказаў адзін з навукоўцаў. наступная рэч, якую я хачу, каб вы трымалі ў розуме. Яна называецца эфектам Міснэра. Колькі з вас бачылі, калі адзін магніт парыць над другім? Вы ведаеце пра што я кажу зараз? Гэта называецца эфектам Міснэра. Такім чынам рухаюцца цягнікі ў Японіі. Мы ездзілі на адным такім цягніку ў Японіі. Яны параць над шляхамі ў выніку магнетычнай левітацыі. Такім чынам прыбіраецца ўсялякі супраціў і трэнне. Наступнае, што нам трэба мець на ўвазе. Шмат камет лётае ў прасторы сусвету і гэтыя каметы вельмі халодныя. Ад 300 да 400 градусаў ніжэй за нуль па Фарэнгейце. Не ліжыце гэта. Ці ёсць тут такія, што рабілі такія глупствы ў дзяцінтсве, як я? Як шмат людзей пакінулі кавалчкі свайго языка на чымсці жалезным у розных месцах на планеце зямля, таму што вырашылі лізнуць нешта халоднае. Давайце, прызнавайцеся. Добра, хоць некалькі чалавек. Не ліжыце нешта, што мае тэмпературу - 300 ніжэй за 0. Даверцеся мне ў гэтым. Гэта будзе апошняе, што вы будзеце лізаць некаторы час. Калі кінуць сняжок занадта хутка, ён распадзецца. Вы б не маглі страляць снежны комам з гарматы. Калі б усё ж стрэлілі, то ён разляцеўся б на кавалачкі не даляцеўшы нават да канца ствала. Такім чынам, супер халодны ледзяны метэярыт, калі б ён набліжаўся да зямлі, нарошчваў бы сваю хуткасць па закону квадратычнай залежнасці. Калі б ён рухаўся ўсё хутчэй і хутчэй, то мог быць раздроблены ў космасе на мільёны асобных кавалкаў лёду. Тыя затым падалі на зямлю, як супер халодны снег. Наступная рэч, якую вы павінны мець на ўвазе: зямля мае вельмі моцнае магнітнае поле, але яно становіцца ўсё слабейшым. Падчас патопу яно было верагодна ў 15-20 разоў мацней, чым ёсць сёння. Магнітнае поле Зямлі слабее. Магнітнае поле будзе адхіляць большасць супер халодных ледзяных крышталёў да палюсоў. Акрамя таго, вельмі халодны лёд валодае лёгкім статычным зарадам. Паўночнае ззянне выклікана магнітным полем зямлі. Колькі з вас бачылі калі-небудзь паўночнае ззянне? Неверагоднае відовішча. Калі вы ніколі не бачылі, то раю вам папрысутнічаць пры гэтым. Я бачыў ззянне ў Паўднёвай Дакоце і ў Канадзе. Неверагодна прыгожае Паўночнае ззянне - вартае, каб яго пабачыць. Ва ўсялякім выпадку, дапатопны свет быў зусім іншым. Зямля, верагодна, мела абалонку лёду або вады над атмасферай. Мы размаўляем пра гэта на семінары №2. Зараз ёсць некалькі крэацыаністаў, якія не згодныя з гэтым, напрыклад Уолт Браўн. Яны кажуць, што абалонкі не было. Я думаю, што аргументы, якія яны выкарыстоўваюць, могуць быць лёгка аспрэчаны. І я заўсёды рады падыскутаваць на гэтую тэму, каб атрымаць больш інфармацыі. Наступнае, што трэба мець на ўвазе: хто такі быў гэты Фалек? Ён згадваецца ў кнізе Быцця, раздзел 10. Я не люблю казаць пра гэта месца Пісання, не слухайце мяне некалькі хвілін, добра? Але 10 раздзел кнігі Быццё, вельмі сумны. Чытаючы гэты раздзел, што мае ўсе гэтыя гучныя імёны, якія ніхто на зямлі не можа вымавіць, акрамя Аляксандра Скорбі. Вы ведаеце, "І спарадзіў ён таго і таго, і спарадзіў ён таго і таго, і спарадзіў ён таго і таго". І вы чытаеце гэтую доўгую главу пра тое, як усе нарадзілі ўсіх. А потым раптам вы трапляеце на верш 25. І там сказана, “У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго - Фалек, бо ў дні ягоныя зямля была падзелена; імя брата ягонага: Ёктан.” Пачакайце хвіліначку. Фалек з'яўляецца адзіным хлопцам, пра каторага хоць штосці сказана. Чаму нешта сказана пра Фалека? Сказана: "У дні яго зямля была падзелена". І затым сказана, “Імя брата ягонага: Ёктан.” Нічый брат болей не ўзгадваецца. Чаму ўзгаданы ягоны брат. Ёктан азначае "пакараціць". Фалек азначае "падзяліць". Фалек быў народжаны праз 100 лет пасля патопу. Заўважце, ён дажыў толькі да 239 год. Яго тата, дзед і прадзед жылі больш за 400 год. Што ж было адрозным? Што ж адбылося ў дні Фалека? Наступная рэч, якую вы павінны мець на ўвазе тое, што дапатопны свет меў абалонку з вады і ваду, што была пад паверхняй зямлі. Колькі год таму я прыняў рашэнне стаць хрысціянінам. Мне было 16, калі я быў ​​выратаваны, і ўсе атэісты ў маім горадзе пачалі прыходзіць да мяне, імкнучыся адвесці мяне ад хрысціянства. І мяне пачалі з'яўляцца пэўныя праблемы з верай з-за некаторых рэчаў у Бібліі. Гэтыя людзі паказалі мне пэўныя супярэчнасці і ўсё такое. Мы паразмаўляем пра гэта падрабязней на семінары № 7. Але я павінны быў прыняць рашэнне, як 16-гадовы нованавернуты хрысціянін. Я сказаў, “Госпад, я буду верыць Бібліі, нават калі мне хтосці будзе казаць, што яна памыляецца.” Некаторыя з маіх сяброў вырашылі, што будуць сумнявацца ў Бібліі, пакуль не даказана адваротнае. Я думаю, што гэта памылкова. Я думаю, што прыняў правільнае рашэнне. Я сказаў, “Бог, я буду верыць, нават калі будуць сустракацца рэчы, што я не буду разумець.” І Ён даў мне зразумець амаль кожную такую рэч. На конт гэтай абалонкі, я маю пэўныя пытанні да гэтага часу. Аднойчы, сярод тых, хто прыйшоў, быў атэіст, ён звярнуўся да прапаведніка, “Прапаведнік, я не веру ні ў што, аб чым напісана ў Бібліі. Я веру толькі ў навуку.” Ён сказаў, “Прапаведнік, калі вы дакажыце хаця б адзін верш з Бібліі з навуковага пункту гледжання, я паверу.” Прапаведнік сказаў, “Ну, добра.” Ён схапіў атэіста за шыю і пачаў біць яго ў нос. Даволі хутка кроў палілася па яго твары і атэіст сказаў: "Што ты робіш?" Ён сказаў: "Я падцвярджаю Біблію, што кажа: "ад удару ў нос льецца кроў»"(Выслоўі 30:33). Я не рэкамендую вам ужываць такі спосаб доказу, толькі ў выключных выпадках на самых цяжкіх атэістах. Але я вярнуся да тэорыі Ховінда. Трэба адрэпітаваць добрую тэхніку выкладання. Я збіраюся расказаць вам, што я збіраюся расказаць вам, а затым я збіраюся расказаць вам, што затым я збіраюся расказаць, што я ўжо вам сказаў. Ці ўспрымаецца ўсё гэта? Мы пройдземся праз гэта вельмі хутка. Восем простых пунткаў, што я думаю, выкліканы патопам і могуць растлумачыць усе гэтыя дзіўныя з'явы на планеце. Пазьней мы пройдземся па іх больш падрабязна, але зараз проста пералічым. 1 - Ной і жывёлы атрымалі бяспеку ў каўчэзе. 2 - ледзяной метэарыт з тэмпературай - 300 градусаў ляцеў да зямлі і разляцеўся ў прасторы. Пасля разбурэння некаторыя яго фрагменты засталіся на арбіце планеты і круціліся вакол яе. Яны зрабілі кратэры на Месяцы, таксама кратэры на некаторых планетах, ... усё тое, што засталося паступова спусцілася долу і засталося на верхняй частцы Паўночнага і Паўднёвага полюса. 3 - Гэты супер халодны снег падаў у асноўным на палюсы, пахаваўшы пад сабой стаячых мамантаў. 4 - Выкід лёду на Паўночны і Паўднёвы палюсы выклікаў раскол зямной кары і вызваленне крыніцаў вялікай бездані. Павялічэнне массы лёду выклікала эфект Ледавіковага перыяду. Ледавіковыя эфекты, якія мы бачым. Менавіта гэта пахавала мамантаў. Гэта прымусіла зямлю вагацца вакол на працягу некалькіх тысяч гадоў. Гэта выклікала ўтварэнне пэўнай абалонкі, якая выкарыстоўваецца для абароны зямлі. Гэта адкрыла крыніцы вялікай бездані. 5 - На працягу некалькіх першых месяцаў пасля патопу, мёртвыя жывёлы разам з раслінамі асядалі і трамбаваліся. Расліны пераўтварыліся ў вугаль, жывёлы ў нафту. І да гэтага часу яны знаходзяцца ў вялізарных пахаваннях. Скамянеласці, знойдзеныя ў пахаваннях. Нафта знаходзіцца ў вялікіх паражнінах пад зямлёй. 6 - апошнія некалькі месяцаў патопу была вялікая неўстойлівасць тэктанічных плітаў, у выніку чаго яны перамяшчаліся. Некаторыя месцы падымаліся, некаторыя апускаліся. Падобнае адбывалася пры фармаванні акіянічных западзінаў і горных хрыбтоў. Сцёк вады з паверхні выклікаў неверагодную эрозію, падобную на эрозію Вялікага каньёну. 7 - На працягу наступных некалькіх соцен год ледзяныя шапкі павольна таялі і набывалі прыблізна сучасны памер. Дадатковая вада з раставання лёду падняла ўзровень акіяна, што прывяло да стварэння кантынентальнага шэльфа. Гэта таксама прывяло да паглынання вуглякіслага газу з атмасферы, які меў абарончую функцыю, гэта паўплывала ў сваю чаргу на працягласць чалавечага жыцця. І ў дні Фалека гэта канчаткова аформілася. 8 - Зямля да гэтага часу мае сведчанні гэтага катастрафічнага патопу. Зараз больш дэталёва пра кожны пункт. Бог прамовіў Ною. Госпад сказаў Ною, “Увайдзі ты...” Ведаеце пра што гэта? Слухайце вельмі ўважліва. Што Бог сказаў Ною зрабіць? Ён сказаў яму ўвайсці ў каўчэг. Ён не сказаў ісці ў каўчэг. Ён сказаў, прыйсці ў каўчэг. Дзе ж Бог павінен быць, каб так казаць? У каўчэгу. Гэта тэма для пропаведзі, брат. Менавіта тут ужо ёсць тэма. "Прыходзь ў каўчэг Ной. Пойдзем са мной, мы збіраемся ў невялікі круіз. Заходзь, я буду тут з вамі". І калі патоп скончыўся, Бог сказаў: "Ной, выйдзі з каўчэга." Бог быў з ім увесь час. Гэта быў круіз "усё ўключана". "І Гасподзь зачыніў за сабой дзверы". Дарэчы, гэта добры верш пра вечную бяспеку. Калі Госпад збавіў вас, то вы збаўлены, так? Вы не можаце атрмаць гэта без Божага вадзіцельства. Тады гэты ледзяны метэарыт з тэмпературай -300 ляцеў праз Сонечную сістэму. Ён распаўся на некаторыя часткі. Гэта ўтварыла пэўныя кратэры на Меркурыі і Луне. Чатыры планеты сёння па-ранейшаму вакол сябе маюць кольца. І гэтыя кольца складаюцца з каменя і лёду. Вельмі цікава. Уолт Браўн зараз думае, што некаторыя з кратэраў на Луне былі сфармаваныя, калі крыніцы бездані ўзламаліся і скальная парода паляцела ўверх у гравітацыйнае поле Зямлі, яны дрэйфавалі вакол некаторы час, пасля пашкодзілі Луну. Магчыма ён мае рацыю. Я не ведаю, але гэта цікава. Ён лічыць, што каметы ўтварыліся з зямлі, і вады на Марсе з'явілася з зямлі, калі ўзарваліся крыніцы вялікай бездані. Вы можаце прачытаць пра гэта самі, калі пажадаеце. Супер халодны снег прызямліўся ў асноўным вакол паўночнага і паўднёвага палюсоў, пад уздзеяннем магнітнага поля зямлі, маючы лёгкі статычны зарад. Колькі з вас бачыла генератар электрычнасці Вандзіграфа, што прымушае вашыя валасы стаяць. Мы маем адзін такі ў нашым навуковым цэнтры "Краіна прыгод з дыназаўрамі". Калі гэты метэарыт падлятаў да зямлі, то распаўся на кавалкі, што ў асноўным засяродзіліся каля палюсоў, у выніку чаго зямля вагаецца на працягу некалькіх сотняў гадоў. Ці, можа быць, нават некалькі тысяч гадоў. Купал над галавой быў разбураны, у выніку дождж ішоў 40 дзён, таксама выбухнула вада пад паверхняй, у выніку чаго вада працягвала падымацца на працягу 150 дзён. І ўсе патанулі. Верагодна, спатрэбілася каля 6 месяцаў паводкі, каб уё жывое памерла. Мы усе падумалі, “Так, пайшоў дождж і ўсе памерлі ў першы ж дзень.” Не, спатрэбілася шмат часу, каб усё жывое памерла. Людзі беглі і змагаліся за вышэйшае месца. Такіх месцаў станавілася ўсё менш, так як вада працягвала прыбываць і падымалася ўсё вышэй на працягу 150 дзён. Дарэчы, зараз яны знайшлі кавалкі лёду, што лётаюць у космасе. Вось артыкул пра вучонага, які выявіў кавалкі лёду, такія вялікія, як гэтая аўдыторыя, і казаў, што яны бамбардавалі зямлю ўвесь час. Яны раствараліся ў космасе і выпадалі, як дождж на зямлю. Шмат, шмат вады ў космасе. Вось артыкул у навукова-тэхнічным выданні. Калі вы патрапіце на Паўночны полюс, то там настолькі халодна, што вы будзеце адным з 400 чалавек, што былі там. Але вакол Паўночнага полюса ёсць акіян, што называецца Паўночны Ледавіты акіян. Я аднойчы быў побач з Паўночным Ледавітым акіянам некалькі гадоў таму, і хлопец сказаў: “Брат Ховінд, хочаце даведацца нешта цікавае пра гэты акіян? Тут няма прыліваў.” Я сказаў: "Хлопча, я ніколі не задумваўся пра гэта. Я выкладаў навуку аб Зямлі на працягу пятнаццаці гадоў. Паўночны Ледавіты акіян не мае прыліва". Каму якая справа да гэтага, праўда? Ва ўсялякім выпадку, ёсць такія Новасібірскія выспы каля берагоў Расіі. Там, на гэтых выспах былі знойдзеныя замарожаныя рысі і іншыя кошкі, замарожаныя вярблюды. Што здарылася? Калі яны даследвалі Паўднёвы полюс і свідравалі лёд, то знаходзілі вугаль пад пластамі лёду. Я хацеў бы адзначыць, што ў Антарктыдзе няма ніводнга дрэва, нуль. Адмірал Берд быў там і казаў, што бачыў замарожаныя пальмы і пальмавае лісце ў раёне Паўднёвага полюса. Навукоўцы знайшлі там розныя віды замарожаных раслін, скамянеласці дыназаўра побач з Паўднёвым полюсам. Тысячы экзэмпляраў добра захаванага лісця, знойдзенага у Антарктыдзе? Лісце на баку скалы, на адлегласці 250 міль ад Паўднёвага полюса? Лісце пры гэтым захавалі свае арыгінальную структуру і змест арганічных рэчываў. Яны не скамянелі. Яны захаваліся. Яны знаходзяць на поўначы Аляскі дыназаўраў, расліны, што елі дыназаўры. Але сёння там няма ніякіх дрэваў. Я быў там. Нічога, ніводнай травінкі ў большасці месцаў. Бачыце, зямля на самой справе мае два паўночных полюса. У нас ёсць геаграфічны Паўночны полюс, вакол якога мы круцімся. У нас таксама ёсць магнітны Паўночны полюс ў Канадзе, на які на самой справе паказвае компас. Зараз мы верагодна тут ў штаце Тэнэсі. Ваш компас паказвае на поўнач, таму што абодва палюсы з большага знаходзяцца ўверсе. Але калі вы жывяце на Алясцы, то магнітная поўнач адрозніваецца ад рэальнай поўначы. А пілоты павінны навучыцца суадносіць гэта. І каго гэта хвалюе? Так? Я думаю вось, што адбылося: маманты спакойна рубалі сабе трапічныя кветкі. Гэта быў цудоўны дзянёк, і тут пайшоў вельмі халодны снег. Яны ніколі не бачылі такога снега. Адзін з мамантаў паглядзеў на свайго прыяцеля і сказаў: "Герман, нейкае сёння дзіўнае надвор'е. Што гэта за белае рэчыва падае з неба?" " Я не ведаю, але давайце пойдзем адсюль". Яны пабеглі, спрабуючы знайсці месца, каб схавацца, і снег станавіўся ўсё глыбей і глыбей, і глыбей, у пэўны момант яны так загразлі ў снезе стоячы, што не маглі нават ўпасці. Колькі з вас калі-небудзь былі ў снежнай гурбе так глыбока, што не маглі нават упасці? Ці быў хто-небудзь? Я думаю нешта падобнае здарылася з мамантамі. Людзі кажуць: "Ну, маманты мелі доўгія валасы, што былі прызначаныя для халоднага надвор'я." Не, маманты не былі створаныя для халоднага надвор'я. Шмат жывёл у джунглях маюць доўгія валасы. Там горача. Калі тэмпература дасягае 70 градусаў(па Фарэнгейту), доўгія валасы - гэта проста ўпрыгожванне. Вельмі шмат рэчаў сведчаць, што маманты не былі прызначаныя для халоднага надвор'я. Цэлы раздзел у гэтай кнізе апавядае, што маманты не былі прызначаныя для халоднага надвор'я. Вы можаце прачытаць усё пра гэта. Датычна ж мамантаў, што замерзлі стоячы. Гэта быў вельмі халодны лёд, можа быць нават 300 градусаў ніжэй за нуль! Калі лёд адыходзіў ад экватара, то пакідаў за сабою пэўныя сляды. Калі вы будзеце ў паўночным штаце Агаё, то на востраве Кэлі, у возеры Эры можаце паглядзець на ледніковыя канаўкі. Вялікія глыбокія драпіны на скалах, на працягу многіх кіламетраў. Я думаю, што ледніковы перыяд быў на самай справе. Але гэта здарылася на пачатку патопу. Існуюць дзве асноўныя тэорыі сярод крэацыяністаў на конт ледавіковага перыяду. Адна з тэорый кажа, што Ледавіковы перыяд выклікаў патоп, ў што я веру. Іншая тэорыя кажа, што патоп выклікаў ледавіковы перыяд. Невялікае адрозненне, я не думаю, што трэба спрачацца з-за гэтага. Але ў любым выпадку Ледавіковы перыяд доўжыўся яшчэ на працягу некалькіх сотняў гадоў пасля патопу. У часы пасля патопу, калі папуляцыя пачынала расці, калі хтосьці дрэнна сябе паводзіў, то яго не садзілі ў турму, каб бясконца карміць, проста выганялі вонкі. Казалі такім людзям, што яны не могуць застацца і каб яны зыходзілі. І хлопчыка, што зрабіў няправільна пад час змагання цывілізацый, як у фільме "Востраў Гіліган", наўпрост выганялі замест пакарання. У такой сітуацыі вы бы трымаліся статкаў жывёл Ледавіковага перыяду, каб паляваць на іх, і пакінулі б сваю ​​скрыню для інструментаў ззаду. Таму што вы не хацелі б несці 50 фунтаў(20 кг) камянёў на сабе. Вы будзеце пільнаваць статак мамантаў, зробіце сваю зброю на месцы і заб'еце маманта. Вось чаму яны знаходзяць паўсюль гэтыя скрабкі для скуры, а таксама розныя віды крэмневых стрэлаў па ўсім свеце. Гэтыя хлопцы сапраўды выкарыстоўвалі гэтыя каменныя прылады, каб забіць жывёлаў, але яны не насілі іх з сабою. Вельмі шмат такіх камянёў знаходзяць паўсюль, наканечнікі стрэл і таму падобнае. І тады гэты супер халодны лёд на полюсе быў прычынай вельмі халодных паветраных хваляў. Падобных на тыя, калі вы адкрываеце маразільнік і халоднае паветра выходзіць і спадае да вашых ног. Гэтае халоднае паветра сутыкаючыся з цёплым паветрам выклікае дождж. І ішоў дождж сорак дзён і сорак начэй, абалонка прарвалася. Біблія кажа, што ўсе крыніцы бездані адчыніліся ў адзін дзень. [Канец першай часткі] [Пачатак другой часткі] Ці чыталі вы кнігу Яшэра (вы можаце замовіць яе ў нашым служэнні)? Я не магу сцвярджаць яе праўдзівасць, але фактычна гэтая кніга ўзгадваецца ў Бібліі. Кніга Яшэра ўзгадваецца ў Бібліі. Можа ці не можа тагога быць. Я не ведаю. Але ў любым выпадку цікава яе пачытаць. У кнізе Яшэра сказана: "І ў той дзень Гасподзь прымусіў трэсціся ўсю зямлю, і сонца памеркла, ... і пахіснуліся асновы зямлі, і ўся зямля была перамешчана сілай. І маланка бліснула, і гром, і ўсе асновы зямлі былі разбураны". Кніга Яшэра, 6 раздзел. Цікава. Я мяркую вось, што здарылася - лёд, што зваліўся на палюсы, узламаў зямную кару. Лёд разпоўзся ў бакі ад экватара, пахаваў мамантаў, зямля пачала вагацца і цалкам пакрылася вадою. Біблія кажа, што ўсе высокія горы былі пакрытыя. Зараз жа ёсць некаторыя ідыёты, якія вучаць, што гэта быў нібы лакальны патоп у часы Ноя. Біблія кажа, што высокія пагоркі былі пакрытыя. Гэта далёка не лакальны патоп. Калі зараз паменшыць зямлю да памераў гэтага глобуса, то вада з усіх акіянаў змясцілася б у сталовай лыжцы. Сярэдняя глыбіня усіх аікянскіх водаў складае 12000 футаў(3700 м). Але калі раўнаважна размеркаваць усю ваду па зямлі, то гэта быў бы ў сярэднім слой глыбінёй 8.000 футаў(2.500 м). Існуе вялікая колькасць вады на Зямлі, каб пакрыць усю планету. Тэхнічна, адна кропля вады можа агарнуць усю планету, калі гэта будзе вельмі тонкі слой. Аднойчы я ляцеў над Ціхім акіянам, і вярнуўшыся, сказаў аднаму хлопцу ў маім кабінеце, “Які ж вялікі гэты Ціхі акіян.” Ён сказаў, “І гэта толькі яго паверхня.” Ух ты, якая думка. Гэта толькі яго паверхня. Наколькі болей вады знаходзіцца пад ёй. Калі альпіністы дабраліся да вяршыні гары Эверэст у 1953 годзе, годзе майго нараджэння, вось яны тут стаяць. Яны знайшлі там нешта цікавае - скамянелых малюскаў на вяршыні гары Эверэст. У Перу некалькі гадоў назад яны знайшлі гіганцкіх вустрыц да 11 футаў(3 м) у папярэчніку, што былі на вышыні 2 міляў(3 км) над узроўнем мора. Гэта вялікая вустрыца. Вы павінны ўбачыць пярліну з яе! Гэтыя малюскі вельмі цікавыя. Яны скамянелі ў зачыненым стане. Цяпер падумайце хвіліну. Калі малюск памірае, ракавіна адкрываецца. Цягліца ўнутры расслабляецца, звязкі на знешняй абалонцы адкрываюць яе імгненна. Калі малюск памірае, яна адкрываецца. Існуюць мільярды скамянелых малюскаў ў закрытым становішчы на ​​вяршыні гор ва ўсім свеце. Я хацеў бы адзначыць, што гара Эверэст знаходзіцца трохі далекавата ад пляжу. Гэта першае. Другое - малюскі не вельмі добра лазяць па гарах. І трэцяе - калі яны паміраюць, то раскрываюцца. Лепшым тлумачэннем гэтага можа быць тое, што яны былі пахаваныя жыўцом. Часамі іх знаходзяць у вялікай колькасці. Адзін чалавек з Алабамы сказаў, "Брат Ховінд, ці хочаце вы атрымаць некалькі скамянелых малюскаў для вашага музея?" Я сказаў: "Так!" Ён сказаў, што на яго двары ёсць такія ў 4 фута таўшчынёй! Калі ён перакопвае свой сад, то часам знаходзіць тысячы скамянелых малюскаў, зачыненых скамянелых малюскаў. Мы маем кучу такіх у нашым музеі ў Пенсакола, штат Фларыда. Нават такія далікатныя прадметы, як яйкі, знаходзяцца скамянелымі. Я лічу, што ападкі(іл) гэтага патопу асядалі вельмі акуратна, што дазволіла захаваць рэчы неверагодна дэталёва. Вось скамянелая мядуза. У нашым музеі ёсць скамянелыя канечнасці васьмінога. Мяккія тканіны не так проста камянеюць, патрэбны асаблівыя ўмовы. Біблія кажа, што ўскрыліся крыніцы бездані. Я думаю, што Зямля сутыкнулася з метэарытам, і вада выстраліла на паверхню. І Зямля была пакрыта вадой. Бачыце, зямная кара месцамі вельмі асаблівая. Яна на самой справе даволі тонкая ў некаторых месцах. Яна ад 3 да 5 міль(5-8 км) таўшчынёй пад акіянамі. Каля 30 міль(50 км) таўшчынёй пад кантынентамі. Гарачая вада знутры зямлі стрэліла ўверх і забіла ўсіх жывёлаў, што жылі ў пэўным радыусе ад гэтай расколіны. Базальт надзьмуўся ў сярэдзіне пласціны і споўз уніз, як я ўжо тлумачыў раней пра маршчыністыя горы. Зірніце на гэтыя маршчыністыя горы ў Брытанскай Калумбіі, Канада. Яны былі пад ціскам да канца - у выніку зморшчыліся. Што здарылася? Калі выбухнула гарачая вада, то ўсе віды рэчаў у пэўным радыусе былі забітыя. Калі б вы вылілі літр кіпню ў ваш акварыум, то ўсе рыбкі ў межах пэўнай адлегласці загінулі. Так? Да таго часу, пакуль тэмпература не рассяродзілася б. Ва ўсім свеце знаходзяць маленькіх істот, званых дыятомавымі водарасцямі, якіх знаходзяць у пэўных месцах, званых кізельгурамі. Гэтыя дыятомы вельмі маленькія. Зойме тысячы год, каб маглі назапасіцца такія сховішчы. Яны назапашваюцца вельмі павольна. Калі яны высыхаюць, то трамбуюцца ў пэўны парашок, што называецца: кізельгур. Ён выкарыстоўваецца для розных рэчаў. Ён выкарыстоўваецца ў якасці туалета для коціка. Ён выкарыстоўваецца ў якасці асушыцеля нафты. Кізельгур выкарыстоўваецца ў фільтрах басейнаў. Ён выкарыстоўваецца ў цэгле, у аспірыне, у медыцыне, і ва ўсялякіх дзіўных рэчах, пра якія вы і не падумалі б. Гэта добры абсарбент. Я быў у Ломпацы, Каліфорнія, пропаведваў там, і я наведаў найбуйнейшы дыятомавы кар'ер у свеце. Я лічу, што ён найбуйнейшы ў свеце. А месца Ломпац, Каліфорнія, знаходзіцца якраз на ў самым версе разлому Сан-Андрэас. Там, у Ломпац, Каліфорнія, у 1976 годзе, яны знайшлі шкілет выкапнёвага кіта 80 футаў(25 м) у даўжыню, што знаходзіўся ў вертыкальным стане і плыў праз кізельгур! Цяпер я ведаю, што кіт быў паралельны наслаенням і гэта нармальна, таму што пласты таксама былі вертыкальнымі. Але праблемай з'яўляецца таўшчыня кіта, а не даўжыня. Але ўсё ж, калі дзюйм гэтага матэрыялу назапашваецца тысячу гадоў ... Як доўга мёртвы кіт ляжаў і чакаў там назапашвання гэтага матэрыялу? Мёртвы кіт раскладаецца на дне акіяна на працягу некалькіх тыдняў ці месяцаў. Нават косткі ў рэшце рэшт знікаюць. Яны далі мне там частку гэтай пароды. У гэтым маленькім кавалачку ў квадратны фут бачны дзясяткі, а можа нават і сотні рэшткаў рыб. Вы ведаеце, шкілеты рыб, што знаходзяць ў кізельгуры, звычайна з пашыранымі жабрамі і плаўнікамі. Яны памерлі ў жаху. Што б ні адбывалася, гэтым істотам было страшна. Знаходзяцца трыльёны выкапняў такіх рыб. Мелавыя скалы Дувра, Англіі, таксама поўныя імі. Мелавы слой, ад лацінскага слова "Creta", што азначае мел, тут складае 300 футаў(100 м). Усё гэта ўфармавала катастрофа. Біблія кажа, што вада мацнела на зямлі. Я думаю, што ў першай частцы патопу ўсе мёртвыя рэчы знайшлі сваё месца. І што патоп быў Божым судом на гэтай планеце. Пункт нумар пяць тэорыі Ховінда - на працягу першых некалькіх месяцаў пасля патопу мёртвыя жывёлы будуць асядаць. Людзі пытаюцца, "Чаму ж не знаходзяць чалавечых скамянеласцяў?" Ну, людзі былі разумнейшыя за жывёл. Ну, некаторыя людзі і некаторыя жывёлы. І яны, як правіла, змагаліся да апошняй хвіліны. Жывёлы, якія пахаваныя на вяршыні або вельмі не глыбока не маглі скамянець. Падумайце аб усіх мільёнах бізонаў, якія былі забітыя на захадзе ў апошнія некалькі сотняў гадоў. Ні адзін з іх не скамянеў - таму што яны не былі пахаваныя. Такім чынам, скамянеласці фармуюцца, толькі калі жывёла пахавана глыбока і хутка, перш чым яна паспявае распасціся. Марвін Любенаў кажа, што былі знойдзеныя каля 4000 чалавечых парэшткаў. Я думаю, людзей скамянела менш, чым жывёл, таму што яны былі разумней і гэта дазволіла б пазбегнуць хуткага ўтаплення ў выніку патопу. Такім чынам, вельмі мала такіх скамянеласцяў. Мы больш падрабязна размаўляем пра гэта на відэа №7. Уявіце сабе дрэвы, якія былі выкарчаваны на плошчы памерам са штат Тэхас. Яны былі пахаваныя і зараз сфармавалі вугальныя пласты, што мы бачым сёння. Вада, што рухаецца, выклікае некаторыя вельмі цікавыя з'явы. Калі вада рухаецца, яна аўтаматычна сартуе рэчы. Яна можа сфармаваць пяць ці шэсць пластоў адначасова. Там ёсць добрае відэа пад назвай: "Эксперыменты ў стратыфікацыі", там паказана, што верхнія пласты сапраўды могуць быць старэйшымі, чым ніжэйшыя пласты. Калі вада рухаецца, яна ўтварае некалькі слаёў адначасова. Вада, што рухаецца, робіць дзіўныя рэчы. Як многія з вас калі-небудзь бачылі гэтыя рэчы ў краме з розным колерам пяску паміж двума лістамі шкла? Калі вы перавярнеце іх, то яна утворыць ўсе гэтыя пласты хутка. Гэта не зойме шмат часу. Стратыфікацыя можа адбывацца вельмі хутка. Падводныя зрухі пліт, што мы бачылі ў Інданэзіі ў 2004 годзе, зрабілі вялікую шкоду. Гэта выклікала цунамі і на паверхні загінулі 250.000 чалавек. У 1929 годзе адбыўся падводны зрух, з хуткасцю 70 міль(110 км) на гадзіну. Ён перабіў 2 трансатлантычных кабеля. Адзін гэты апоўзень накрыў 40.000 квадратных міль. (Прыблізны памер штата Агаё). Адзін падводны апоўзень. Падчас патопу ў вадзе ўтвараліся віхуры. Мёртвыя жывёлы патраплялі б у іх. Вы можаце бачыць падобныя ўздоўж ракі - маленькія віхуры закручанай вады. Гэта адбывалася ў глабальным маштабе падчас патопу Ноя. Жывёлы плавалі вакол на працягу некалькіх тыдняў, раскладаліся. Галава падала, хвост адвальваўся і ногі. І некаторыя з іх, нарэшце, скамянелі ў выглядзе толькі асноўных костак. Звярніце ўвагу на гэтых ствалавых костках нідзе няма галавы і ног, проста хрыбет. Падводныя здвігі прыносяць вялікую шкоду, і жывёлы пахаваныя на паверхні змешваюцца з брудам і ўвыніку губляюцца. Выкапні з старых пахаванняў вельмі распаўсюджаныя па ўсёй планеце. Яны былі знойдзеныя ў засяроджанні скамянеласцяў, нібы ягадкі ў джэме. Калі вы будзеце ў Сан-Хасінта(Помнік у Тэхасе), дзе Санта-Ана, нарэшце сустрэў годнага суперніка, тэхасца які дагнаў яго, то ўвесь гэты помнік зроблены з скамянеласцяў. Калі вы паглядзіце на блокі пароды, падобна на тое, што гэта вялікія блокі камянёў, але калі падыйсці бліжэй, то можна ўбачыць, што гэта базіліён, і там шмат маленькіх скамянеласцяў. Вось 4 жывёліны, што скамянелі плаваючы. Іх галовы паднятыя з вады. Яны, верагодна загразлі. Яны патанулі або памерлі, плаваючы. Адно месца ў Афрыцы называюць фармаваннем Кар, яны сказалі, што там ёсць 1 мільён 800 тысяч шкілетаў пазваночных жывёл. Шматлікія жывёлы загінулі ў адзін час. Яны знайшлі шкілет ігуанадона ў бельгійскай шахце. Яны знайшлі да 100 футаў(30 м) парод у вертыкальным становішчы. У версе паўночнай часткі Канады на востраве Акселя, яны знайшлі скамянелыя пні чырвонага дрэва. Вы можаце адправіцца на выспу Акселя. Ніякіх дрэваў там не расце. І канешне ж там не расце чырвонае дрэва. Як гэтыя скамянеласці чырвонага дрэва патрапілі на выспу Акселя? Людзі кажуць: "Гэй, ці праўда, што патрэбны мільёны год каб утварылася скамянеласць?" Не, усё камянее хутка. Ёсць мноства прыкладаў рэчаў, якія скамянелі менш чым за 100 гадоў. Два капыты каня былі знойдзены скамянелымі ў штаце Арэгон. Скамянелае вадзяное кола паказана тут. Мінералы замянілі драўніну. Вось скамянелыя дровы. Вось рыбалоўная катушка, што ўкамянела ў скалу. Яны сказалі, што гэтаму камяню 300 мільёнаў гадоў. Дарэчы, калі хто з вас студэнты хоча зарабіць трохі грошай, Універсітэт штата Тэнэсі ў Чатанугу(UTC), даследваў гэтую справу. Яны размаўлялі з хлопцам, які валодаў ім і прааналізавалі ўсе гэта. Яны сказалі: «Хлопец, гэта дзіўна, але катушка ўкамянела ў скалу". Калі вы ведаеце ўладара гэтай катушкі, хай ён звяжыцца са мной, і мы выставім гэты экспанат у нашым музеі. Спецыялісты універсітэту геалогіі не могуць растлумачыць гэта. Як рыбалоўная катушка магла быць знойдзена ў скале? Калі вы будзеце ў Вайкрос, штат Джорджыя, то яны там маюць выставу, пад назвай "Лес Паўночнага Свету", і там муміфікаваны сабака, застраўшы ў дрэве. Сабака відавочна пераследваў кагосці упаў унутр дрэва, і затрымаўся. Сабака імгненна змуміфікаваўся. Дрэва ж яшчэ жывое. Яны назвалі сабаку, "Stucky." Вось скамянелы каўбойскі бот з нагой каўбоя ў ім. У артыкуле, там на стале, яго празвалі Вапнавы каўбой. Вось скамянелая рыба(Іхтыазаўр), што нараджае. Вось скамянелы малаток, што знайшлі на Гаваях. Скамянелы капялюш, знойдзены ў Новай Зеландыі Скамянелы аловак, знойдзены ў Арызоне. Скамянелая падушка, знойдзеная ў Вісконсіне.. Адзін хлопец прагульваўся ўздоўж пляжу ў Мантане і аж аслупянеў, знайшоўшы скамянелага чалавека. Існуе гісторыя пра скамянелага чалавека з Гейнсбара, штат Тэнэсі. Хлопец памёр у 1881 годзе. Яго пахавалі. Праз 14 гадоў яны збіраліся пахаваць яго жонку побач з ім, калі яна памерла. Яны вырылі яму для бабулі, там была вада. Яны сказалі: "Ах, мы не хочам хаваць бабулю ў вадзе." Такім чынам, яны пахавалі бабулю дзесці ў іншым месцы. Тады дзеці захвалявался пра дзядулю, пахаванага ў вадзе. Такім чынам, яны адкапалі дзеда. Цела ўнутры ператварыліся ў камень, за выключэннем зброі, што згніла. У асноўным усё цела пераўтварылася ў камень за 14 гадоў у труне, у Тэнэсі. У Форт-Бентан, штат Мантана, гэта было ў 1897 годзе, быў знойдзены Том Данбар, хлопец быў 5 футаў 8 дзюймаў. Шматлікія лекары агледзелі яго. Яны сказалі: "Гэта скамянелыя косткі сучаснага чалавека." Лэдзі ў Сан-Паўлу, Бразілія, у 62 гады пайшла да лекара і сказала: "Мне баліць у баку". Ёй зрабілі здымак і знайшлі скамянелае дзіця ўнутры яе. Яна была калісці цяжарнай і не ведала пра гэта. Дзіця памерла і пераўтварылася ў камень ўнутры цела жанчыны. Было падобна, што дзіця вось-вось мусіла нарадзіцца, сказаў лекар, які аглядаў яе. Я размаўляў з хлопцам з штата Мэрылэнд, ён сказаў: "Так, я быў кіроўцам хуткай дапамогі, калі мы везлі гэтую жанчыну ў бальніцу, у Шоўдэн, Вашынгтон", - у мяне ёсць яго нумар тэлефона, я гаварыў з Браянам. Яна была дастаўлена ў бальніцу, і яны выдалілі скамянелы плод ад гэтай жанчыны. Ён ператварыўся ў камень у яе целе. Вось скамянелыя мяшкі з мукой, знойдзеныя ў Эўрыка-Спрынгс, штат Арканзас. Вось скамянелы марынад, знойдзены ў Мантане. Гэта зараз у маім музеі. Ён быў знойдзены ў гэтай банке. Хлопец, які даслаў мне сказаў: "Брат Ховінд, я знайшоў гэтую скамянеласць марынада ўнутры банкі. Накрыўка цалкам зіржавела. Ці хочаце вы яго для вашага музея?" Я сказаў: "Вядома. Хто ў здаровым розуме не хацеў бы скамянелы марынад для свайго музея?" Вось скамянелы грыб, на поўдні ад Блумінгтона, штат Ілінойс, у дзіўным музеі, што называецца Funk Gem і Мінеральны музей, у Шырлі, штат Ілінойс. Калі вы будзеце там, абавязкова паглядзіце гэтае месца. Гэты хлопец на фота даслаў мне скамянелыя жалуды. Яму сем гадоў. Ён сказаў: "Брат Ховінд, я пакінуў гэтыя жалуды ў вядры з вадой у спадзяванні, што яны ўзыйдуць». "І я забыўся на іх." Праз год, калі мама знайшла іх на заднім ганку, то яны пераўтварыліся ў камень у вядры з вадой. Скамянелыя жалуды. Вось скамянеласці гронкі арахіса. Ён знаходзіцца ў музеі Рыплі ў Фларыдзе. Вось скамянелыя дровы. Мы маем іх у нашым музеі. Прыходзьце ў Пенсаколу і ўбачыце скамянелыя дровы. Вось скамянелы какосавы арэх. Усё гэта ў нашым музеі ў горадзе Пенсакола. Вось скамянелыя канечнасці васьмінога, пра якія я казаў раней. Гэта дакладная копія яго. Скамянелая канечнасць васьмінога. Існуе артыкул у "Ручныя прылады на ферме", апублікаваны у 1909 годзе пра тое, як зрабіць скамянелае дрэва. На працягу стагоддзяў людзі ведалі, як зрабіць скамянелыя дрэва, каб захаваць яго даўжэй. Людзі кажуць: "Пачакайце хвілінку, а ці не з'яўляюцца скамянеласці падобных жывёл, якія жывуць у тых жа пластах, доказам эвалюцыі, таму што рэптыліі знаходзяцца там жа?" Ну, калі ёсць нейкая градацыя скамянеласцяў, гэта не ёсць доказ эвалюцыі. Гэта дакладна. На самой справе падручнікі вучаць, што пласты знаходзяцца ў пэўным парадку, але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Гэты хлопец, Дэвід Робб, прафесар Чыкагскага універсітэта. Ён кажа: "Адной з іроній дыскусіі эвалюцыі-стварэння ёсць тое, што крэацыяністы ... прынялі памылковае сцверджанне, што скамянеласці паказваюць падрабязную і ўпарадкаваную прагрэсію. І яны пайшлі б на многае, каб размясціць гэты «факт» у іх геалогіі Патопу". Пласты не знаходзяцца ў тым парадку, у якім бы яны хацелі, каб вы думалі. Нілс Элдрыдж сказаў: "Мы датуем пласты скамянеласцямі, і мы датуем скамянеласці пластамі". Гэта колавая залежнасць. Калі і ёсць нейкі парадак у летапісе скамянеласцяў, то гэта прасцей растлумачыць з дапамогай патопу. Вы бачылі, што рух вады ў сітуацыі патопу робіць ўсялякія цікавыя рэчы. Гэты феномен называецца кавітацыяй. Што і адбылося на плаціне Глен Каньён ў Арызоне. Калі вада пачала хутка рухацца, то на самай справе гэта адразу падмыла бакі скалы адразу каля сцен каньёна. На працягу ўсяго каля 20 секунд, вада вымыла плошчу памерам прыкладна з баскетбольную пляцоўку і каля 4 футаў глыбінёй. Вада, што рухаецца, падмыла бакі скалы, гэта называецца кавітацыяй. Існуе яшчэ адна з'ява, што называюць гідраўлічным выскубаннем. Гэта ў дадатак да ізаляцыі. Вада якая рухалася пад час Патопу, збірала смецце. Гэта была не проста вада, што рухаецца зараз, гэта была вадкая наждачная папера. Яна ўтрымлівала жвір і камяні, бруд і пні, і усялякія рэчы. Гэта сумесь будзе проста разбураць цвёрдыя пароды. І проста пракладзе свой ​​шлях праз скалы. Таксама ёсць з'ява пад назвай лікефакцыя. Лікефакцыя здараецца, калі пясок знаходзіцца пад ціскам, а пасля ціск рэзка спадае. Калі вы будзеце на пляжы ў Пенсаколе, выйдзіце ў прыбой і станьце па калена ў вадзе, проста пастойце там некаторы час. Калі прыходзіць хваля, вышэйшая частка хвалі важыць больш за ніжнюю частку хвалі, бо там болей вады. Такім чынам, вышэйшая частка хвалі штурхае ўніз пясок пад нагамі, калі ніжняя частка ідзе міма вас, скідваючы ціск. І пясчынкі падымаюцца ад дна, так як вада выціскае іх. Гэтая з'ява называецца лікефакцыя. Падчас сусветнага Патопу, калі зямля круцілася пад луной, былі прылівы з розніцай узроўняў у 200 футаў. Уявіце сабе 200 футавыя(60 м) прыліўныя змены, што адбываліся кожныя 6 гадзін і 25 хвілін. Такім чынам, лікефакцыя была неверагодна вялікай ва ўсім свеце, з-за патопу. Гэта магло падняць ваду, вышынёй 200 футаў, якая націснула б на ападкі, і пасля гэты ціск быў бы зняты. Гэта прывяло б да таго, што ўсе віды сартавання адбыліся б вельмі хутка. Адзін хлопец зрабіў гіганцкі акварыум, і ён паклаў бутэльку з гарачай вадой на дне, вялікі гумавы шар, зрабіўшы ў ім шмат маленькіх адтулінаў. Да яе быў падлучаны шланг. Ён паклаў яе на дно пустога акварыума. А потым ён узяў бятонамяшалку і змяшаў разам камяні, жвір, пясок і іншыя рэчы. У тым ліку дадаў мёртвых рыб, амфібій, рэптылій і млекакормячых. Ён змяшаў усё разам і закінуў усё ў акварыум. Пасля ён пачаў праз шланг напаўняць акварыум знізу і вада праходзіла праз гэтую бутэльку з гарачай вадой. Калі вада падымаецца ўверх, то гэта будзе аўтаматычна падымаць рэчы. Пасля яны будуць падаць уніз, паводле лікіфакцыі. А сартавацца будуць па шчыльнасці. Калі ён запоўніў гэтым акварыум(правёў эксперымент), ён выявіў, што ўсё ўпарадкавалася - птушкі, млекакормячыя, рэптыліі і амфібіі. Звычайна гэты парадак выкарыстоўваецца, каб сказаць вам, што яны эвалюцыянавалі. Запомніце слова, "РАРМ" Р-А-Р-М, рыба будзе на самым дне, а парадак наступны: рыбы, амфібіі, рэптыліі, млекакормячыя. Не, яны не знаходзяцца ў гэтым парадку. А калі і знаходзяцца ў такім парадку, то гэта лікіфакцыя. Патоп лепш за ўсё тлумачыць гэта. Можаце даведацца значна больш у кнізе, "На пачатаку" Уолта Браўна. Акрамя таго, некаторыя менш шчыльныя пласты пакрываюць больш шчыльныя пласты. Калі складаюцца пэўныя ўмовы, менш шчыльны пласт раптам можа выйсці на самы верх і апынецца там поўнасцю. Гэта можа прадуцыраваць так званы пяшчаны шлейф. Гэты пяшчаны шлейф можа зацвярдзець, верагодна так і адбылося ў Аерс-Рок ў Аўстраліі, там ёсць гіганцкія шлейфы пяску. Лепшае тлумачэнне гэтага - патоп. Калі вы паглядзіце на гэтыя пяшчаныя шлейфы ўважліва, то вы ўбачыце на ўсёй працягласці бурбалкі паветра. Паветраны тунэль быў на ўсёй працягласці, такім чынам паветра выходзіла. Падчас землятрусу зямля можа растрэсціся, і вада, што ўнутры зямлі, можа выйсці на паверхню. А ў верхняй частцы зямлі можа стаць як суп. Быў землятрус у Японіі, і адзін з гэтых будынкаў затануў. Будынак фактычна праваліўся скрозь зямлю з-за з'явы, што называюцца: лікіфакцыя, калі вада выходзіла на паверхню. Гэта з'ява адказная за ўсе знікненні. Гэта амаль, як зыбучы пясок. Эвалюцыяністы скажуць: «Ховінд, хіба вы ня ведаеце, што птушкі знаходзяцца на самай вяршыні? Гэта даказвае, што птушкі эвалюцыянавалі апошнімі". І, "малюскі знаходзяцца на ніжнім узроўні. Гэта даказвае, што малюскі эвалюцыянавалі першымі." Я кажу: "Ну, ёсць лепшае тлумачэнне. Можа быць, малюскі знаходзяцца на дне, таму што там іх месца жыхарства". Гэта значыць, што там месца іх пасялення. Малюск быў бы першым пахаваным ў патопе. То бок, ён ужо быў на дне. "Прывітанне!" Птушка была б апошняй, хто загінуў бы, таму што лётала б вакол, далей ад выпарэнняў. Можа быць, яны парадкуюцца ў залежнасці ад іх інтэлекту. Наколькі кожны ведае, малюскі не занадта разумныя. Можа быць, яны парадкуюцца ў залежнасці ад іх мабільнасці. Малюскі не могуць бегчы вельмі хутка. Можа быць, яны сартуюцца ў залежнасці ад шчыльнасці іх цела. Абалонка малюскаў цяжэй, чым птушынае пер'е. Такім чынам, упарадкаванне скамянеласцяў, калі і ёсць, то не тлумачыцца эвалюцыяй. Лепш за ўсё гэта тлумачыцца патопам. Біблія кажа, што пакрыта была ўся Зямля. Усе высокія пагоркі былі пакрытыя. Пакрыліся горы. Затым вада супакоілася, што азначае пачала спадаць. NIV кажа, што вада адступіла. Не, не, не, вада не адступіла і яны не былі дзікімі жывёламі. NIV памыліўся двойчы ў гэтым вершы. Усе яны былі зусім ручнымі жывёламі падчас патопу. Але вада не адступіла, вада супакоіліся. Біблія кажа, што вада стаяла над гарамі, Псальма 104:5-6. Х'ю Рос вучыць, што гэта быў лакальны патоп ў часы Ноя. Прабачце мяне, 15 локцяў вышэй самых высокіх гор, і гэта лакальны патоп? Я б хацеў паглядзець на гэта. Калі я меў дэбаты з Х'ю Росам, я сказаў: "Доктар Рос, вы верыце ў сусветны патоп ў часы Ноя?" Ён сказаў: "Я веру ў сусветны патоп". Гэта проста хлуслівы адказ, так? Я сказаў: "Што вы маеце на ўвазе пад "сусветным патопам" ?" Ён сказаў, што затоплены быў маленькі сусвету Ноя. Была затоплена даліна, дзе ён жыў. Я сказаў: "Ці адкажыце вы для мяне на яшчэ адно пытанне, калі ласка?" "Калі гэта проста лакальнае затапленне даліны Ноя, то чаму Бог сказаў яму будаваць гэтую велізарную лодку?" Запоўніць яе жывёламі і заставацца там на працягу года!" Чаму проста не сказаць Ною - зыходзь адсюль. Гэтая ідэя лакальнага патопу - глупства. Капітальнае глупства! Людзі пытаюцца: "Ну, калі б свет быў пакрыты вадой, то куды яны ўсе падзеліся?" На працягу апошніх некалькіх месяцаў патопу, з-за няўстойлівасці зямной кары пліты перамяшчаліся, а ў некаторых месцах, апускаліся. Танчэйшыя месцы апускаліся. Іншыя месцы - падымаліся. Вада адразу запаўняла дзіркі. Гэта вельмі хутка выклікала б эрозію. Біблія кажа (у Псальме 104), "Ад пагрозы Тваёй яны беглі". Гаворка ідзе пра ваду. "Ад голасу грому Твайго яны паспяшаліся прэч." Вада пабегла. "Яны падымаюцца ў горы, яны спускаюцца ў даліны, ... да таго месца, якое Ты прызначыў ім." Вось гэта - акіян. Горы падняліся, вада панеслася ў новыя ніжэйшыя месціны. Калі мы б запоўнілі гэтую аўдыторыю на чатыры футы вады, прапаведнік быў бы засмучаны, я ўпэўнены, але давайце ўявім гэта для навуковага эксперыменту, то, калі б мы паднялі адзін канец будынка, Усе хлопцы ў будынку апынуліся б у іншым канцы, і ўся вада накіравалася б да іншага канца, да канца гэтага будынка. Гэта здаровы сэнс. Калі б Зямля была пакрыта вадой, і некаторыя месцы пачалі апускацца, то іншыя месцы пачалі б уздымацца. Гэта, як вадзяны ложак. Як шмат з вас спалі на вадзяным ложку? Мая жонка ўсяго толькі 5 футаў вышынёй. Аднойчы яна спала на вадзяным ложку, я не люблю вадзяныя ложкі, у нас няма такога, але мы спалі на іх пару разоў. Я пачакаў пакуль яна засне. Пасля ціхонечка адыходзіў. Станавіўся на крэсла, падпрыгваў наколькі мог. БУМ! Пасля я прызямліўся на маім баку пасцелі! Яна ж адправілася ў палёт, таму што маё вялікае цела перамясціла частку вады з майго боку. Пасля мне прыйшлося спаць на канапе. Таму я не люблю вадзяныя ложкі. Такім чынам, калі нейкае месца апускаецца, то іншае месца падымаецца. Кара Зямлі, верагодна, шмат дзе прагнулася падчас Сусветнага Патопу. І, верагодна, таксама на працягу наступных некалькіх соцень або нават тысяч гадоў пасля Патопу. На самай справе, я лічу, што яна па-ранейшаму рухаецца трошкі, у выніку чаго адбываюцца некаторыя землятрусы. Пад карой Зямлі да гэтага часу ёсць вада, у пэўных сховішчах. Паколькі некаторая частка вады зьбегла, паводле тэорыі Гідраплато, то пасля гэтае плато прасела, завабліваючыся гэтай вадой. Існуе яшчэ шмат плошчаў у гэтых сховішчах. Ці ведаеце вы, што ёсць падводныя цеплавыя цыркуляцыйныя адтуліны на дне акіянаў? Яны выштурхоўваюць гарачую ваду на дне акіяна. А адкуль жа яна бярэцца? Гэтага не мусіць быць так нізка? Ёсць шмат вады пад зямной карой. Там у ніжэйшых сховішчах. Акіянічная кара даволі тонкая. Усяго толькі 3-5 міль(5-8 км) таўшчынёй. Кантынентальная кара прыкладна ў 30 міль(50 км) таўшчынёй. Любы настаўнік навукі аб Зямлі можа сказаць вам пра гэта. Гэта даволі добра чытаецца па сейсмічнай хвалі пад час землятрусу, калі ён адбываецца. Зямля трэснула, я разумею, і куча пласцін рухаюцца вакол, і яны да гэтага часу трошкі рухаюцца. Пенсакола мае нулявую верагоднасць землятрусу па гэтай карце, але ў некаторых месцах для гэтага ёсць рэальны шанец. Расколіны былі знойдзеныя, і яны па-ранейшаму актыўныя, яшчэ рухаюцца. Зямля была б падобная на вялікі паветраны шар з вадой унутры. Яна будзе плаваць, згінаючыся ўверх і ўніз. Мы гаворым пра рух на некалькі міль на восем тысяч міль зямлі, некалькі міль блізкія да нуля ў гэтых маштабах. Усяго некалькі кіламетраў зруху і гэта можа прымусіць ваду бегчы, у выніку чаго вялікія каньёны эрозіі. На поўдні ад Х'юстана, штат Тэхас, некалькі гадоў таму адбыўся патоп. Вада пайшла з ровам, так як плаціна была затоплена і перапоўнена, гэта выклікала неверагодную эрозію. Калі вы паляціце на захад абавязкова прыгледзьцеся да ўзораў эрозіі, ... гэта неверагодна наколькі гэтая планета пакрытая эрозіяй. Вы ўбачыце тут 3 няпраўды: каменныя шпілі тырчалі з зямлі, ці скалы пінгвінаў, ці паглядзіце Нацыянальны парк Аркі ў Юце, або схадзіце на Брайс-Каньён. Вы бачыце гэтыя камяні тырчаць наўпрост з зямлі. Яны скажуць вам: "Мільёны год спатрэбілася, каб утварыліся гэтыя рэчы". "Так, хлопчыкі і дзяўчаткі, спатрэбіліся мільёны год, каб гэта ўтварылася," вучаць яны дзяцей. Я так не думаю. Гэта ўтварылася на маім заднім двары. Куча бруду, якая атрымалася з-за дажджу, адзін раз прайшоў дождж і адбылася вялікая эрозія. Вось "мільёны гадоў" эрозіі уздоўж шашы, што пабудавалі некалькі месяцаў таму. Ці азначае гэта "мільёны гадоў" эрозіі? Не, я так не думаю. Я думаю, што мае акуляры не хлусяць. Эрозія можа адбывацца хутка. Таксама вядомыя вялікая знакі эрозіі ў Вашынгтон і Айдаха, ад Місульскага Патопу. Тады існавала ледзяная плаціна. Я лічу, што гэта адбылося пасля патопу ў часы Ноя, можа быць, некалькі сот гадоў пасля. Ледзяныя шапкі зноў растаялі. Вялікі паток вады быў выпушчаны на волю. Гэта адбылоя ў Портлендзе, штат Арэгон. Гэта выклікала неверагодную эрозію. Па шляху там ёсць вадаспад, адзін з найбуйнейшых вадаспадаў ў свеце, называецца Сухі вадаспад, штат Вашынгтон. Але там зусім няма вады. Ён абсалютна сухі. Але калі вада цякла там, то гэта быў, верагодна, большы за ўсе вадаспады ў свеце, разам узятыя. Даведайцеся болей пра Сухі вадаспад у штаце Вашынгтон, Калі вас гэта зацікавіла. Цікава таксама адзначыць, што амаль усе горныя хрыбты ў свеце ідуць паралельна берагавой лініі. Уолт Браўн адзначыў у сваёй тэорыі гідраплато, што гэта, верагодна, таму, што яны сфармаваліся ў той жа час ... у выніку адной і той жа падзеі. Горы паўсталі, даліны апусціліся. Патоп у Тэхасе, Гуадэлупэ Рывер была затоплена, у выніку 30 дзюймаў ападкаў дажджу на працягу аднаго тыдня. Вада перапоўніла вадаскід. Гэта нанесла сапраўды неверагодную шкоду на плошчу вакол гэтага горада, калі плаціна перапоўнілася. Гэта разьбяны каньён ў мілю даўжынёй, 50 футаў(15 м) глыбінёй, і сотняй метраў у шырыню праз цвёрдыя пароды вапняка. "Жыхары Гуадэлупэ Рывер аднаўляюцца пасля страт ад паводак". Цікава. . . 70 футаў(22 м) глыбінёй у некаторых месцах. Заўважце, што прарэзаныя цвёрдыя пароды. Адзін патоп. Маленечкі патоп. 30 дзюймаў(50 см) дажджу за тыдзень. Выгнутыя пласты ў скалах сустракаюцца па ўсім свеце. Гэтыя выгнутыя пласты пароды паказваюць, што скала была сагнутая ў той час як парода была мяккай. Калі вы згінаеце цяжкую пароду, яна будзе разбурацца і рабіць маленькія лініі пералому на ўсім працягу крывой. Я быў у парку Crystal Cove ў штаце Лос-Анджэлес, я ўбачыў гэтыя выгнутыя скалы, падыйшоўшы бліжэй, каб атрымаць рэальную карціну, я сумеўся, таму што ня ўбачыў пералому лініі ў скале. Усе гэтыя дзесяткі і дзесяткі слаёў былі мяккімі, калі яны былі сагнутыя. Пасля яны зацвярдзелі. Усе пласты, якія вы бачыце на зямлі, у той час былі сагнутыя мяккімі. Яны зусім не рознага ўзросту. Мой сябар пілот. Ён даслаў мне гэтую фатаграфію. Ён сказаў: "Брат Ховінд, калі мы ляцім над Вялікім Каньёнам, то па баках ёсць такія адтуліны. Вада праходзіць у гэтыя адтуліны і выходзіць, хто ведае, як далёка, а затым цячэ ў бок Гранд-Каньёну. Нішто сабе эрозія, што зрабіла правал уніз у кірунку да Вялікага Каньёну, ў канчатковым выніку прамыўшы наскрозь каньён і выйшаўшы з іншага боку. Пасля патопу ў часы Ноя паверхня пачала высыхаць, пакідаючы ўсярэдзіне мяккую брудную зямлю. Гэта ўсё павольна высыхала і скарачалася, скарачалася. Гэта прывяло да змятасцяў на паверхні. Горы падымаліся, гэта выклікала з'яўленне парод у метамарфічнай форме. Гэтае фармаванне адбывалася падчас і пасля Патопу. Скептыкі спытаюцца: "Пачакайце, як жа ўсе гэтыя кенгуру дабраліся да Аўстраліі? І чаму яны толькі там?" Я лічу, што пасля патопу акіяны былі меншымі, чым ёсць сёння. Сёння больш за 70% паверхні Зямлі знаходзіцца пад вадой. Я не думаю, што тое самае было адразу пасля таго, як Ной выйшаў з каўчэга. Калі вы паглядзіце на гэтую мапу, то вы зможаце ўбачыць, што Англія і Ірландыя была часткай Францыі. Калі апусціць ваду на некалькі сотняў футаў, то ўсё высахла б паміж Англіяй і Францыяй. Верагодна гэта былі лініі пляжу там. Вы можаце гэта пабачыць з спадарожніка. Калі вы паглядзіце ўважліва, то зможаце пабачыць, што гэта Англія і Ірландыя. Гэта можна пабачыць і пад вадой і паглядзець на лініі пляжу, дзе яны праходзілі. Вада сапраўды там вельмі неглыбокая. Між Аляскай і Расіяй знаходзіцца ўсяго ў 60 футаў(20 м) глыбіні вады. Адсюль да полюса. Толькі 60 футаў. Калі апусціць узровень акіяна на 60 футаў, то Расія і Аляска былі б звязаныя. Калі ж падняць узровень акіянаў, то ўсю Цэнтральнай Амерыку затопіць. Калі падняць акіян на 10%, то вось як будзе выглядаць Амерыка. Застанецца толькі адзін маленькі востраў у Апалачы і плошча Скалістых Гор. Усе Цэнтральная Злучаныя Штаты будуць затопленыя. Ці ведаеце вы, што Чыкага знаходзіцца ўсяго ў 600 футах(200 м) над узроўнем мора? 600 футаў - гэта усяго два футбольных поля. Менавіта на такім узроўні Чыкага над морам. Калі апусціць акіян на некалькі соцень футаў, то Фларыда была б велізарнай. Куба далучылася б да Фларыды. Я лічу, што ў канцы Патопу, калі акіяны былі запоўненыя, ўсе стабілізавалася. Пасля ледзяныя шапкі расталі назад і ўзровень акіяна стаў большым. Верагодна, Атлантычны акіян перапоўніўся і выліўся ў Мексіканскі заліў. Мы распавядзем пра гэта падрабязней праз хвіліну. Пенсакольскі заліў і заліў Мобіл каля сямі футаў у глыбіню. Вы можаце ўстаць там амаль у любым месцы. Калі б вада апусцілася на некалькі соцень футаў, то Аўстралія далучылася б да В'етнаму. Воды паміж Аўстраліяй і В'етнамам вельмі неглыбокія. Такім чынам, пра кенгуру, людзі пытаюцца: "Як з'явіліся кенгуру ў Аўстраліі?" "Хм, яны пераскочылі." Вось, як яны маглі апынуцца паўсюль. Вы бачыце, кенгуру, каалы, вомбаты неагрэсіўныя жывёлы. У параўнанні з тыграмі, яны вельмі неагрэсіўныя. Таму, калі жывёлы выйшлі з каўчэга тут, у Турцыі, дзе ён прызямліўся, то яны мусілі памнажацца на гэтай тэрыторыі. Такім чынам, кенгуру знаходзіліся дома займаліся павялічэннем іх сям'і, і раптам прыходзяць тыгры "Ррр - Я хачу гэта ва ўласнасць!" Такім чынам, замест таго каб змагацца, яны пабеглі. Больш агрэсіўныя жывёлы прымушалі астатніх да міграцыі. Кенгуру хутчэй пабяжыць, чым будзе змагацца. І ў канчатковым выніку яны на працягу многіх пакаленняў, магчыма, сто гадоў або каля таго, стрымлівалі распаўсюджанне. Таго, хто не бяжыць, забіваюць. І пасля яны дабеглі да Аўстраліі. Але ў той самы час, калі яны эмігравалі... вада пачала падымацца ў выніку таяння ледніковых шапак. І вада ад таяння ўсё прыбывала, і раптам Аўстралія была адрэзана ад дадатковых міграцый. Зараз Аўстралія - востраў. Троху даўней яна была часткай мацерыка. І яны апынуліся так далёка ад тыгра, наколькі гэта было магчыма, менавіта там, дзе яны зараз - у Аўстраліі. Сёння мы маем кантынентальны шэльф з-за раставання льдоў і павялічэння глыбіні акіянаў. Калі б Зямля паменшылася да памераў гэтага глобуса, вы не змаглі б нават знайсці Эверэст. Вы калі-небудзь бачылі гэтыя глобусы, дзе вы можаце ўявіць сябе кропачкамі? Вы можаце адчуць сябе ў гарах? Гэта глупства. Памеры гэтых гор моцна перабольшаныя. Калі паменшыць зямлю да памеру більярднага шару, то зямля была б настолькі круглай і гладкай, як біток. Гара у 5 міль(8 км) у параўнанні з 8000 міль(12.700 км) дыяметрам зямлі, нязначная. Павышэнне акіянаў цалкам змяніла форму кантынентаў. Таксмама як і паніжэнне акіянаў. Я думаю, што гэтыя эрозіі каньёна адбыліся пасля Патопу. Мінэапаліс, напрыклад, знаходзіцца на 670 футах(200 м) над узроўнем мора. Рака Місісіпі бяжыць з Мінеапаліса ў Новы Арлеан. Гэта значыць каля 1150 км. Рака Місісіпі зніжаецца ўсе 670 футаў на 1150 міль. Гэта значыць 7 дзюймаў кожную мілю.(10 см на 1 км.) Місісіпі зніжаецца на 7 дзюймаў кожную мілю. Гэта вельмі нізкі, спадзісты схіл. Калі пабудаваць плаціну перад Гранд-Каньёнам, то сапраўды вялікае возера запоўнілася б перад ім. Падручнікі кажуць: «На працягу мільёнаў гадоў рака Каларада размывала Гранд-Каньён з цвёрдай скалы». Я так не думаю. Я даволі сур'ёзна даследваў Гранд-Каньён. Гранд-Каньён быў сфармаваны ў выніку вялізнай эрозіі, як мы распавядалі ў семінары № 4. А таксама згодна з тэорыяй Гідраплато Уолта Браўна. Гранд-Каньён свайго роду загадкавы, таму што рака Каларада цячэ і назад і наперад. Але ён таксама мае крутыя схілы. Зараз да ракі Місісіпі, якая звычайна лічыцца ракой нізкага схілу. Паступова нахіленая паверхня, так што рака вяртаецца назад і наперад. Крутыя схілы звычайна паказваюць на рэкі, што хутка рухаюцца. Гранд-Каньён мае і крутыя схілы, і петлі і меандры. Эвалюцыяністы кажуць: "Нічога сабе, я здзіўляюся, як гэта рака зрабіла такі каньён?" "Ах, рака не рабіла гэты каньён." Патоп зрабіў гэты каньён. І зрабіў гэта вельмі, вельмі хутка. Адна катастрофа сапраўды можа змяніць раўнавагу. У 1964 годзе адбыўся землятрус на Алясцы, у выніку якога узровень наваколля знізіўся на 40 або 50 футаў(15 м)! Я быў на вышыні Турнагэйн, прапаведуючы там, недалёка ад Анкарыдж, штат Аляска. Бачыў неверагодную шкоду, нанесеную ўсяго на працягу некалькіх секунд. Калі гара Сэнт-Хеленс выбухнула, то яе вяршыня, ўся на паўночным баку гары, слізганула уніз, у даліну. Мая сястра жыла побач, калі гэта здарылася. Уся вяршыня гары саслізнула ў бок, калі адкаркаваўся вулкан, пара і попел выстарлілі вонкі. З хуткацю рыкладна 100 міль(160 км) на гадзіну, гэта воблака попелу накрыла сельскую мясцовасць. Мая сястра налічыла каля 6 дзюймаў(15 см) у сваім двары. Каля 60 чалавек загінулі ў выніку вывяржэння вулкана Сэнт-Хеленс і за ўсяго гэтага попелу і пару па ўсёй акрузе. Частка попелу была занесена аж у Нью-Йорк. Зону яго распаўсюду вы можаце ўбачыць на гэтай мапе. Гара Сэнт-Хеленс у дзень разбурэння. Піракластычныя патокі вады паказаны тут чырвоным. Гразевыя патокі паказаны карычневым. Таксама абломачныя лавінныя патокі. Бакавы выбух - проста выбух пара, выйшла энергія - усе дрэвы былі скінутыя долу у гэты светла-карычневым рэгіён тут. Гара Сэнт-Хелен была невялікім вулканам, па вулканічным меркам. Не ідзе ні ў якое параўнанне з Кракатоа ў Інданэзіі. Калі масы закруціліся, прайшлі ўніз па схіле гары, то аўтаматычна адсартаваліся па пластах. Гэты бруд рынуўся ўніз з гары пакрытай глыбамі лёду, што былі сарваныя з вулкана, калі адбылося вывяржэнне. Вось паўпрычэп грузавога аўтамабіля напалову пахаваны ў брудзе. Гэта выдала столькі бруду, што кожны чалавек на Зямлі мог мець па тоне. Вы маглі б запаўняць самазвал на 10 кубічных ярдаў кожную секунду, 24 гадзіны ў суткі на працягу 600 гадоў. Вось колькі бруду было перанесена з гэтага вулкана. Калі бруд пацёк долу, разам з ім былі глыбы лёду, памерам з дом, што былі сарваныя з вулкана. Гара была пакрытая ледавікамі. Гэта была вельмі прыгожая гара. Гэтыя глыбы лёду, пры гэтым гарачы бруд, што падарваўся, стваралі эразійныя ямы. Гэта заняло некалькі секунд. Зараз жа некаторыя настаўнікі будуць вучыць вашых дзяцей і казаць, «Хлопчыкі і дзяўчынкі, вы бачыце гэтую эрозію на баку гэтай ямы? Гэта адбылося за мільёны гадоў". Не настаўнік. Мой тата бачыў, як гэта адбылося. Гэта заняла 50 секунд. Апоўзень 18 мая 1980 года, пахаваў раку Татл і шашу ... падыйшоў да возера Спірыт з сярэдняй глыбінёй 100 футаў(30 м). Ён таксама пахаваў большасць іншых дрэнажных каналаў на 23 квадратных кіламетрах у верхняй даліне Татл і падлучыўся да вусця ракі. На працягу 22 месяцаў вадзе быў перакрыты шлях. Пасля, 19 сакавіка 1982 года адбыўся апоўзень, таму што растаў вялікі снежны полаг, назапашаны ў кратары на працягу зімы. Вада змяшалася з рыхлым матэрыялам на схілах гор. Гэта стварыла велізарны струмень бруду. Усё пачалося ў 9 гадзін, калі ніхто не мог назіраць, на працягу ночы, патокі бруду праз зробленую складаную сістэму дрэнажу на большай частцы даліны, зноў адкрылі шлях да Ціхага акіяну. Дрэнажы ўключалі прынамсі тры каньёны па 100 футаў(30 м) у глыбіню. Адзін з іх быў празваны "Маленькі Вялікі каньён Татл", таму што гэта 1/40 маштабная мадэль Вялікага Каньёна. Воды былі падмацаваныя апоўзнем. Калі стала занадта глыбока, ён пайшоў у атаку. Вада выразала каньёны вельмі хутка. Адзін каньён быў памерам 1000 футаў(300 м) у шырыню, 140 футаў(45 м) у глыбіню. Гэта дабылося за некалькі гадзін. Як толькі вада вырвецца з дамбы, яна будзе разбураць рэчы вельмі, вельмі хутка. Вы маеце прыклад ту побач у Грэйс Вэлі, на поўнач ад Дэйтана, штат Тэнэсі. Дзе ўся вада сцякае ўніз, у вялікую адтуліну і выходзіць ужо ў васьмі кіламетрах у пячоры, не занадта далёка ад Дэйтана. Я быў там з Куртам Вайзам, які выкладае там у колeджы. Мы шмат гадоў даследвалі гэта. Раней гэта пячора, верагодна праходзіла увесь шлях аж да вобласці Чатанугу, але зараз канал амаль паўсюль праваліўся. Толькі 5 міль засталося, вось і усё. Калі ісці на поўдзень ад Калюмбус, штат Джорджыя, то там ёсць горад пад назвай, Лумпкін. Там ёсць велізарная плошча каньёна. Зараз гэта парк. Яны думаюць ён запачаткаваўся яшчэ ў 1830 годзе з метадысцкай царквы, якая пачала сваё будаўніцтва ў 1830 годзе. Усё пачалося, як невялічкі яр. Ён станавіўся больш і больш. Цяпер гэта некалькі сотняў гектараў эрадзіраванай зямлі. Усё пачалося ў 1830 годзе. Калі вы спусціцеся ў цясніны паблізу гары Сэнт-Хеленс вы ўбачыце там неверагодную эрозію. Гледзячы па баках цясніны, можна ўбачыць добра ўпарадкаваныя пласты. Яны кажуць: "Хвіліначку, увесь гэты бруд выліўся тут у адзін час. Чаму ж пласты ўпарадкаваныя?" Ну, таму што рухомы бруд аўтаматычна распластоўваецца. Насыпце ў банку бруду. Дадайце троху вады. Патрасіце і пакінце ў спакоі. Ён размесціцца ў пластах для вас. У ніжняй частцы гэтага вялікага каньёна ёсць малюсенькі ручай, што завецца рака Татл. Гэта як ад мяне і да камеры - усяго 20 футаў(7 м) у шырыню. Гэтая маленькая рэчка не магла ўтварыць вялікі каньён. Гэтая маленькая рэчка на дне Вялікага каньёна не магла ўтварыць яго. Для яго фармавання спатрэбілася б значна болей вады. Такім чынам, падручнікі хлусяць, калі кажуць, што рака Каларада сфармавала Вялікі каньён. Вулкан Сэнт-Хеленс, калі выбухнуў, таксама садзьмуў вельмі шмат дрэў па ўсёй акрузе. Дрэвы былі вырваныя з каранём - гэта было неверагодна, колькі дрэў было вырвана. Яны заблакавалі раку і нанеслі проста неверагодную шкоду. Паглядзіце на гэтыя велізарныя седлавыя цягачы побач з гіганцкімі дрэвамі, там у штатах Арэгон і Вашынгтон. Яны выцягнулі столькі дрэваў, колькі маглі - тысячы і тысячы дрэў на працягу наступных некалькіх гадоў. І выратавалі толькі 10% драўніны. Такім чынам, столькі шмат дрэваў было на возеры Спірыт, што можна было хадзіць па возеры. 2000 акраў плаваючай драўніны на возеры Спірыт. Аквалангісты плавалі пад гэтым насцілам з дрэў і заўважылі нешта вельмі цікавае. Некаторыя дрэвы плавалі ў вертыкальным становішчы. Іх затапіла і корань паступова апусціўся долу. Яны плавалі ў вертыкальным становішчы, павольна апускаліся і затрымаліся ў гразі на дне. Хм. . . Многія з гэтых дрэў ад вулкана Сэнт-Хеленс, што плавалі так у вадзе ўжо пакрыліся адкладамі. Драўніна ж пачынае пераўтварацца ў камень, і гэта адбылося толькі 20 гадоў таму. Часта, ва ўсім свеце, скамянелыя дрэвы знаходзяцца ў вертыкальным становішчы. Яны скамянелі, стоячы, і праходзяць праз некалькі слаёў пароды. Патоп з'яўляецца адзіным тлумачэннем для гэтага. Мы ахопліваем значна больш на відэа №4. На семінары №4 мы разглядаем дрэвы, што скамянелі стоячы. Калі гэтая скамянелае дрэва падае, то распадаецца на кавалкі. Я не ведаю ці секлі вы калі-небудзь дровы ці не, але, калі секчы палена ўздоўж, то часамі яно амаль аўтаматычна распадаецца. Ці шмат з вас бачылі такое? Гэта можа здарыцца, калі скамянелае стоячы дрэва падае ад падмыўшага яго бруду. Аквалангісты забраліся пад гэты насціл з дрэваў, каб паглядзець, што там адбываецца. Дрэвы актыўна церліся адно аб адно, калі дзьмуў вецер. Гэта сцесвала ўсю кару. На дне возера Спірыт, такім чынам знаходзіцца пласт кары каля трох футаў таўшчынёй. Калі назбіралася яшчэ больш смецця, то ён пераўтварыўся ў вугаль. Атэісты кажуць: "Ну, каб сфармаваўся вугаль, патрэбны мільёны гадоў". "Не, не патрэбна. Вугаль можа быць сфармаваны за некалькі гадзін." Было праведзена шмат эксперыментаў, што даказваюць, што вугаль фармуецца вельмі хутка. Падчас патопу вы атрымаеце такія вялікія драўняныя насцілы, памерм з Тэхас, што плавалі вакол. Дарэчы, на іх маглі выжыць шмат насякомых пад час патопу. Чалавек не змог бы. Насякомыя маглі перажыць патоп па за каўчэгам. Гэтыя драўняныя насцілы плавалі вакол і пакідалі за сабой смецце. Цікава, што вугаль заўсёды знаходзіцца ў пластах. Вугальныя пласты, як у Кентукі і Ілінойсе. Я дэбатаваў з Яўгеніяй Скот, прэзідэнтам атэістычнай арганізацыі. Яна сказала, што ёсць 80 пластоў вугалю на Сярэднім Захадзе. Яна права. Яна сказала, што калі паглядзець на колькасць вугалю ў свеце, то усёй біямасы ці ўсяго расліннага свету сёння не хапіла б для такой колькасці выкапнёвага паліва. Яна яшчэ раз права. Яна сказала: "Хіба вы не бачыце? Павінна было прайсці шмат часу, каб зрабіць увесь гэты вугаль". А вось тут яна не права. Што б там ні было, вялікія драўняныя насцілы плавалі вакол падчас паводкі, дрэйфавалі туды-сюды з-за прыліваў і ветру, і пакідалі смеццевыя сцежкі. Смеццевыя сцежкі(кара) ад бярвенняў ўтваралі новыя пласты. Таму магло ўтварыцца больш за 80 пластоў вуглю пад час патопу. Ёсць вугальная шахта ў штаце Мантана, дзе пласт вугалю 200 футаў(70 м) таўшчынёй. Ён ахоплівае 10.000 квадратных міль. На вяршыні адной вугальнай шахты яны знайшлі сляды дыназаўраў. Яны знайшлі сляды дыфназаўраў на столі, уверсе вугальнай шахты. Ну, падчас патопу дыназаўры хадзілі вакол. Верагодна, наступалі на ўсё гэта смецце і гнілую драўніну ў дробнай вадзе. Яны пакінулі свае сляды, якія запоўніліся наслаеннямі адразу пасля. Скамянелае стоячы дрэва ёсць у Алабаме, яно праходзіць праз два розных вугальных пласты. Часта, калі капаюць вакол вугальных пластоў сабраных разам, то бачныя адгалінаванні вугальных пластоў. Гэта абсалютны доказ таго, што яны сфармаваліся вельмі хутка. На гэта не спатрэбіліся мільёны год ці вякоў. Гэта вугальная шахта ў штаце Мантана 200 футаў(70 м) таўшчынёй. Гэты чалавек збірае вугальныя артэфакты, што знаходзіць там час ад часу. Вось звон, што знаходзіцца ўсярэдзіне кавалка вуглю. Вось гэта судна знойдзена ў цвёрдай скале, якой павінна быць "600 мільёнаў гадоў". Дама з Ілінойса паламала кавалак вугалю і выявіла ўнутры залаты ланцужок, 10 дзюёмаў(25 см) у даўжыню. Разьбяны камень быў знойдзены ў вугальнай шахце ў штаце Аёва. Вось жалезны гаршчок знойдзены ў вугальнай шахце ў штаце Аклахома. Вось падэшва абутку, што знайшлі ў усярэдзіне кавалка вугалю ў штаце Невада. Біблія кажа, што вада супакоілася, або пачала апускацца. І вада сцякала з зямлі ўвесь час. Калі ўчастак зямлі апускаецца, вада будзе спяшацца, каб запоўніць дзірку. Але ў той час вада вярталася туды і назад на некаторы час. Гэтыя прыліўныя хвалі хадзілі назад і наперад. Біблія кажа ў Быцці 8, што вада "збіралася і вярталася". Фраза на іўрыце гучыць, як "Халак-ва-шуб", збіралася і вярталася. Я веру, што пласты ападкавага бруду былі закладзены ў час патопу. І тады паўсталі горы і даліны апусціліся. Яны атрымаліся сагнутыя і скручаныя. А потым эрозія прайшлася па паверхні, захаваўшы некалькіх пластоў на вяршыні. Менавіта таму мы маем тое, што называецца анканфармістскай геалогіяй. Гэта тлумачыцца патопам Ноя. У Бібліі гаворыцца, што каўчэг спыніўся на сёмым месяцы. Ной не выходзіў да трынаццатага месяца. Яны засталіся там на працягу шасці дадатковых месяцаў, чаму? Ну, з аднаго боку звонку не было нічога паесці. Другое - зямля была яшчэ брудная, а вада збіралася і вярталася. У той час было небяспечна выходзіць з лодкі. Верагодна, Ной дабраўся да каменных якараў і абрэзаў іх. І каўчэг падхопліваўся і праплываў некалькі міль, і вяртаўся назад пад час гэтых прыліваў і адліваў. Мы распавядаем пра камяні з каўчэга на відэа №3. А таксама не было нічога звонку, каб пабудаваць дом. Біблія кажа, што вада спакваля ўбывала. Такім чынам, паводле тэорыі Ховінда, ледзяныя шапкі паступова таялі, павольна падымаючы ўзровень акіяна. На працягу першых некалькіх сотняў гадоў быў час, каб распаўсюдзіцца па ўсім свеце. Бог сышоў і змяшаў мовы на Вавілонскай вежы. Людзі казалі: "Мы сыходзім", беглі і распаўсюджваліся па ўсім свеце. У іх былі дзеці і ўнукі, і праз некалькі соцень гадоў вада падышла, і яны апынуліся ў пастцы, дзе яны знаходзяцца сёння. Існуе вялікая кніга пра распаўсюд насельніцтва ва ўсім свеце пасля патопу. Гэтая кніга называецца "Ад Ноя да Абрагама - бурлівыя гады". Вы можаце замовіць яе праз наш каталог. Такім чынам, людзі прыйшлі ў Амерыку з абодвух бакоў. Прыйшлі праз Берынгаў праліў. А таксама праз Англію, Ісландыі, Грэнландыю - ў Амерыку, калі вада была ніжэй. Паступовае таянне ледніковых шапак не пакідала відавочных слядоў, што мы бачым. Так, сапраўды ледніковы перыяд лепш за ўсё тлумачыцца патопам. А потым у дні Фалека зямля была падзеленая. Фалек нарадзіўся праз 100 год пасля патопу. Я думаю, што яго тата даў яму такое імя, бо штосці змянілася. Ёсць чатыры тэорыі аб тым, што азначае "у дні Фалека". Што гэта значыць, "падзяліць"? Што было падзелена? Па адной з версій былі падзелены мовы на Вавілонскай вежы. Па другой тэорыі - перамясціліся кантыненты. Я так не думаю. Трэцяя тэорыя кажа, што вада прыйшла ў выніку раставання лёду. Гэта б падзяліла кантыненты. (У гэтую тэорыю я веру.) Па чацвёртай тэорыі зямля была вымерана. Людзі сабраліся і сказалі: "Слухайце давайце намалюем пару ліній на зямлі. Гэта мой двор, а гэта ваш двор". Яны падзялілі зямлю на кавалкі. Ад раставання лёду, акіян апынуўся б глыбей, шырэй, і халадней. Халодная вада паглынае CO2. Гэта знішчыла б пэўную зялёную абарону. Працягласць жыцця станавілася карацей. Самая глыбокая кропка ў Ангельскім канале складае ўсяго 150 футаў. Гэта як адсюль і да задняй сценкі. Такім чынам, мы і атрымліваем такія ідэі, "Ух ты, гэта сіні, таму гэта вада». Так, гэта так, але вада ў некаторых месцах глыбокая, а недзе не вельмі. Я думаю, што патоп найлепш тлумачыць гэта. Калі акіян запоўніўся, ён паступова перацёк у Міжземнае мора. Напэўна, Гібралтарскі праліў быў змыты, калі воды цяклі і запаўнялі Міжземнае мора. Так усё напаўнялася, пакуль Сіцылія не аддзялілася. Можа быць, таму яны знаходзяць падводныя гарады. За першыя некалькі сотняў гадоў людзі будавалі свае гарады ў некаторых з гэтых абласцей. І раптам вада пачынае рухацца ў і падымацца ўверх. "Гэй, хлопцы, мы павінны выбрацца адсюль!" Яны былі вымушаныя пакінуць свае гарады. Падводныя гарады знаходзяць у розных месцах. Вада, што напоўніла Чорнае мора, знішчыла там усялякую цывілізацыю. Падводныя гарады былі знойдзены ў Чорным моры - на глыбіні 150 футаў. Яны ж не будавалі іх там. І сёння зямля па-ранейшаму паказвае наступствы гэтага патопу, каб нагадаць нам, што Бог ненавідзіць грэх. Кожны раз, калі вы заліваеце паліва ў ваш аўтамабіль, вы можаце падумаць: "Божа, гэта адбылося ў выніку патопу». Некаторая частка электраэнергіі выпрацоўваецца на гарэнні вугля. Там гараць тыя дрэвы, якія раслі ў райскім садзе дапатопнага свету. Кожны раз, калі вы бачыце артыкулы пра косткі дыназаўраў, гэта можа нагадваць вам пра патоп ў дні Ноя. Бог пакінуў дастаткова доказаў, і хтосьці з мазгамі можа паглядзець вакол і падумаць: "Бог, ты ненавідзіш грэх, я лепш буду жыць для цябе". Шатан вельмі шмат працаваў, каб прыняць усе доказы з планеты, што сведчаць пра Божы патоп, ён пераврянуў усё. Дзеці сёння вучаць тое, што даказвае эвалюцыю. Шатан прыняў тое, што Бог стварыў у якасці доказаў і перавярнуў з ног на галаву. Я пакідаю для вас гэтую скамянеласць для разважання. Гэта скамянеласць, дзе адна рыба праглынае іншшую. Магчыма адна з іх проста стаматолаг. Я не ведаю. Наўрад яны думалі, што памруць у той дзень. Вялікая рыба напалову праглынула маленькую і прыйшоў патоп, і, верагодна, пакрытыя брудам, яны памерлі. У Бібліі гаворыцца, што чалавеку належыць адзін раз памерці, а потым суд. Гары Трумэн жыў на схіле гары Сэнт-Хеленс. Цім Бэрэндс, мой сябар з Сэнт-Луіса, сказаў мне, што сведчыў Гары, спрабуючы выратаваць яго. Але Гары не хацеў слухаць. Гары выслухаў, паабяцаўся, але не змог выратвацца. Мясцовыя ўлады прыйшлі і сказалі: "Гары, ты жывеш на баку вулкана, гары Сэнт-Хеленс". "Гэты вулкан хутка ўзарвецца. Табе лепш з'язджаць." Гары сказаў: "Я жыву тут усё сваё жыццё, і я застаюся тут". І ён гэта зрабіў. Гары застаўся на месцы. Ён загінуў. Гары з'яўляецца адным з тых, каго яны так і не знайшлі пасля выбуху. Хіба гэта не дурнота жыць на баку вулкана, які вось-вось выбухне і адмаўляюцца з'ехаць? Ён не хацеў слухаць папярэджанні. Гэта такая ж дурнота, як ведаць, што Бог паслаў Сваіх анёлаў, і Сваіх пасланнікаў, казаць тое, што напісана ў Бібліі: "Гэй, гэты свет будзе разбураны, Вам лепш прыняць збаўленне". Але людзі кажуць: "Я не хачу быць збаўленым. Я хачу застацца тут". Няўжо ты дурны, як Гары. Вы павінны аддаць сваё сэрца Госпаду і быць збаўленымі. Так? Гары адмовіўся прыняць Хрыста. Наколькі вядома, ён у пекле сёння. Я спадзяюся, што не, але наколькі вядома. Біблія кажа, што той, хто мае Сына - мае жыццё, а той, хто не мае Сына - ня мае жыцьця. Бог не жадае, каб хто загінуў. Калі вы сёння тут, і вы не збаўленыя, Бог хоча, каб вы былі збаўлены. Ён хоча прабачыць вашыя грахі. Ён хоча забраць вас на нябёсы, калі вы памрацё. Але гэтак жа, як гэта было ў дні Ноя, кажа Біблія, так і павінна быць, калі прыйдзе Сын Чалавечы. Яны елі, пілі і жаніліся. Яны не хваляваліся не аб чым - у нас тое самае сёння. Пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх. Так будзе і па прыходзе Сына Чалавечага. Ісус прыйдзе вельмі хутка. Мы ўсе паўстанем перад судовым тронам Хрыстовым. Такім чынам, ведаючы страх Гасподні, мы пераконваем людзей. Я рэкамендую вам спыніцца і сказаць: "Божа, выкарыстай мяне для чагосьці. Я хачу дапамагчы каму-небудзь патрапіць у рай". Ён ідзе хутка. Што ты робіш са сваім жыццём? Калі вы хочаце быць збаўленым, і калі вы хочаце, каб хтосьці патлумачыў вам, як патрапіць у рай, то можаце паслухаць запрашэнне напрыканцы гэтай стужкі Мы пакажам вам, што кажа Біблія пра тое, як вы можаце пайсці на нябёсы. Мы спадзяемся, што вам спадабаліся гэтыя відэа на тэмы: Стварэнне, эвалюцыяя і дыназаўры. Нашмат важнейшае, чым ведаць усю праўду і факты пра навуку, ведаць праўду аб тым, ці ідзеце вы на Нябёсы ці не. Калі вы ніколі не давяралі Хрысту, як свайму Збавіцелю, Калі вы ніколі не давяралі Хрысту, як свайму Збавіцелю, дазвольце мне хутка растлумачыць, што вы павінны рабіць, каб патрапіць на Нябёсы. Біблія кажа, што ўсе мы грэшнікі. Мы ўсе парушылі Божыя законы. Усе мы не падпарадкоўваемся нашаму Творцу. Мы усе рабілі кепскія рэчы; усе мы грэшнікі. Некаторыя горшыя за іншых, прынамсі ў чалавечых вачах, але ўсе мы парушалі Божыя законы. Біблія кажа, што мы ўсе павінны пакаяцца. Слова пакаяцца азначае "павярнуцца." Насамрэч важныя дзьве рэчы, "адвярнуцца ад вашага граху і павярнуцца да Бога." Бог шукае магчымасці змены вашай пазіцыі. Калі вы скажыце, "Госпад, я не хачу больш рабіць няправільныя рэчы; прабач мяне, што я дзейнічаў супраць Цябе. Я хачу выправіцца." І вы адварочваецеся ад вашага граху і паварочваецеся да Бога. Вы кажыце, "Бог, калі ласка прабач мяне, калі ласка выратуй мяне." Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 3:23: "Таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены Славы Божай." Вы мусіце прызнацца, што вы грэшнік. Па-другое, Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 6:23, "Бо пакаранне за грэх - смерць." Мы заслугоўваем таго, каб памерці і адправіцца ў пекла, але Ісус ужо памёр за вас. Ён любіць вас. Ён хоча быць разам з вамі на Нябёсах. Кожнаму, хто папросіць Яго аб выратаванні, Бог дасць дар вечнага жыцця, гэта сказана ў Пасланні да Рымлянаў 6:23. Гэта бясплатны дарунак. І аб гэтым сказана ў Пасланні да Рымлянаў 10:13, "Бо ўсялякі, хто пакліча імя Госпада, выратуецца." Калі вы толькі звернецеся і скажыце, "Госпад, я грэшнік. Калі ласка, прабач мяне", і папросіце Яго. То Ён дасць вам у бясплатны дар вечнае жыццё. Чаму б вам не памаліцца са мной у гэты час. і вы б маглі прыняць Ісуса, як свайго Збавіцеля. Гэта не магічныя словы; Бог глядзіць на вашае сэрца. Але, калі вы скажыце гэта і насамрэч будзеце думаць аб гэтым, то Бог прабачыць вас. Проста скажыце, "Дарагі Госпад Ісус, Я ведаю, што я грэшнік. Я парушаў Твае прыказанні. Мне вельмі шкада. Калі ласка прабач мяне. Калі ласка ачысці Сваёй крывёю мяне. Прабач мае грахі і вазьмі мяне на Нябёсы. У імя Ісуса Хрыста, Амэн." Біблія кажа, што кожны, хто пакліча імя Госпада будзе выратаваны. Такім чынам, калі вы папрасілі Госпада аб выратаванні, Ён абавязкова выратуе. Зараз жа вашая асноўная задача - узрастаць. Чытайце вашу Біблію, маліцеся, прыядноўвайцеся да добрай, веруючай у Біблію царквы, пачынайце ўзрастаць, каб быць добрым Хрысціянінам. Вялікі вам дзякуй. Тэлефануйце ці пішыце, калі мы зможам, то абавязкова дапаможам. Былі рады дапамагчы вам. За большай інфармацыяй ці матэрыяламі па тэме Стварэнне-Навука-Эвангелізм ці другіх матэрыялаў пішыце нам: P.O. Box 37338, Pensacola, Florida 32526 USA Ці тэлефануйце: 1-850-479-3466. Вы таксама можаце наведаць наш сайт: www.drdino.com КАНЕЦ Семінар №6 - Д-р Кент Ховінд - www.drdino.com - (Belarus) [Ed.13.5]