Семінар #5 -- Пагрозы тэорыі эвалюцыі - Dr. Kent Hovind - Беларуская (Belarus) Ведаеце, людзі часам кажуць, што эвалюцыя не такая дрэнная філасофія. Але памятайце, што ў той жа час яна была рэлігіяй Гітлера ў часы Трэцяга рэйха ў Германіі. Прывітанне, мяне завуць Эрык. У наступным семінары, д-р Ховінд распавядзе пра жахлівыя рэчы, якія былі зробленыя ў імя эвалюцыі. Дыктатары ва ўсе часы выкарыстоўвалі эвалюцыйныя ідэі, каб апраўдаць жорсткасць сваіх нападаў. Семінар #5а -- Пагрозы тэорыі эвалюцыі. Сесіі з 9 па 14 (Эвалюцыя: Рэлігія Шатана па знічтажэнню чалавецтва) Д-р Кент Ховінд Гэта вялікі гонар быць тут, у Вісконсіне. Мае продкі паходзяць з гэтай мясцовасці. Мае тата і мама паходзяць з мястэчка Лакрос, штат Вісконсін. Мяне завуць Кент Ховінд. Я выкладаў навуку ў сярэдняй школе на працягу 15 год. І зараз, апошнія 16 год я праводжу семінары па ўсяму свету на тэмы: стварэнне, эвалюцыя і дыназаўры. Я кажу людзям праўду, што я веру ў Біблію, і яна з'яўляецца бясхібным, натхнёным, беспамылковым Словам Жывога Бога. Я веру ў яе ад вокладкі да вокладкі. Я веру ёй, як вокладке, на якой напісана маё імя: Кент Ховінд. Я веру ў гэта. Асноўнай мэтай, што я хачу дасягнуць на маіх семінарах - умацаваць вашу веру ў Слова Божае. На гэтай сесіі мы паразмаўляем пра тое, чаму выкладанне тэорыі эвалюцыі ў нашых школах гэта не толькі бязглузда, але і небяспечна. Я б ніколі не пакінуў бы сваёй цудоўнай жонкі і не падарожнічаў бы па краіне з семінарамі, калі б не лічыў тэорыю эвалюцыі ворагам №1. Эвалюцыя гэта небяспечная філасофія. Я выкладаў навуку на працягу многіх гадоў. Я люблю навуку, і я не супраць навукі. Кажу вам, усё болей назіраю, як стары яд падмешваюць да гэтых навуковых кніг. Ёсць 7 прычын, чаму тэорыя эвалюцыі з'яўляецца вельмі небяспечнай. Увогуле, пра гэта можна размаўляць досыць доўга. Гэта тэорыя базуецца выключна на хлусні, Шатан і ёсць бацька хлусні. Тэорыя эвалюцыі ігнаруе усялякую маральнасць, а таксама ўсе шляхі, што вядуць да маральнасці. На гэтым базуюцца: гуманізм, расізм, нацызм, камунізм і Новы сусветны парадак. Мы атрымаем усё, чаго так доўга чакалі. У апошняй частке сесіі мы паразмаўляем пра некаторыя прыклады хлусні ў падручніках, якія выкарыстоўваюцца для падтрымкі тэорыі эвалюцыі. Усё, што калі-небудзь было выкарыстана ў якасці доказаў тэорыі эвалюцыі было абвергнута. Выкрэсліць гэта з падручнікаў! Гэта не так складана - не хлусіць дзецям, і кропка. І мы пакажам вам, што атэісты ў розных штатах маюць адрозны падыход, каб эфектыўна выкладаць тэорыю эвалюцыі і вешаць вам лапшу на вушы, нават у Вісконсіне, тым часам праграмуючы вашых дзяцей на эвалюцыю. Зараз яны задаволеныя, што ў вас у Каліфорніі выкладаецца эвалюцыя. Фрэнк, калі ласка, пэўныя рэчы трэба проста забараніць, так? Тэорыя эвалюцыі небяспечная не толькі таму, што базуецца на хлусні. Да таго яна яшчэ руйнуе ўсялякую маральнасць. Хэкслі казаў, "Я мяркую, што мы захапіліся кнігай: "Паходжанне відаў", таму што Дарвін спарадзіў у ёй ідэю неўмяшальніцтва Бога ў нашыя сэксуальныя інстынкты." Ооох. Мы не хочам, каб Бог казаў, што нельга рабіць чужаложства. Ведаеце такі факт, што Іосіф Сталін загадаў растраляць 14,700 польскіх афіцэраў, якія былі ваеннапалоннымі? Для чаго было растрэльваць ваеннапалонных? Што ж здарылася з Жэнеўскай канвенцыяй? Чаму Гітлер павінны ў смерці больш як 6 мільёнаў людзей? Ці чаму Пол Пот са сваімі чырвонымі Кхмерамі знішчыў у Камбоджы амаль траціну насельніцтва? Траціна ўсіх камбаджыйцаў была забіта ... чаму? Чаму аўстралійскіх абарыгенаў лічылі жывёламі. Яны былі схопленыя і забітыя. Кожны тасманійскі абарыген быў забіты. Кіп Кінкл казаў, "Калі б Бог існаваў, Ён не дазволіў бы мне зрабіць гэта. Бога няма, ёсць толькі нянавісць." Што ж здарылася з Кіпам Кінклам? Ну, у 1998 годзе, Кіп Кінкл зайшоў у кавярню пры сваёй школе і зрабіў 50 стрэлаў з паўаўтаматычнай вінтоўкі; 26 студэнтаў былі параненыя і двое забітыя. Пазьней у яго дома былі таксама знойдзеныя целы яго бацькоў. Ён быў арыштаваны, дастаўлены ў паліцыю, дзе ён спрабаваў забіць дэтэктыва падчас яго першага допыту. Амаль адразу пасля гэтай стрэляніны, яшчэ пяць студэнтаў з Спрынгфільдскай школьнай акругі ў штаце Арэгон, былі арыштаваныя за пагрозу забойствам студэнтам. Што казаць, звычайны першакласнік застрэліў 5 сваіх аднакласнікаў з пісталету. "Калі б Бог існаваў, Ён не дазволіў бы мне зрабіць гэта." Ну, магчыма, калі б Кіпа Кінкла вучылі, што, "Бог ёсць і Ён любіць цябе, і Ён мае плян на тваё жыццё і табе лепш рабіць тое, што Ён кажа," магчыма гэтыя рэчы не здарыліся б. Ці можа быць прычынай гэтаму тое, чаму мы вучым нашых дзяцей? Гвалтоўныя злачынствы выраслі амаль на 1000% з таго часу, як я быў яшчэ хлопчыкам. Я памятаю тыя часы, калі мы не замыкалі дзверы. Памятае хто тыя часы? Таак. З 1996 года ў Амерыцы адбылося 29 школьных стрэлянін. Большасць з іх запісаныя тут. 29 школьных стрэлянін ... толькі за 10 год. Што ж здарылася? Чаму гэтыя дзеці, настаўнікі, бацькі былі забітыя тымі студэнтамі? Яшчэ калі я вучыўся ў школе, маглі ўзнікнуць праблемы нават з-за тваёй прычоскі. 10 настаўнікаў і 48 студэнтаў былі забітыя, яшчэ 7 настаўнікаў і 107 студэнтаў былі параненыя. Дзілан Кібальд з школы ў Каламбіне і Эрык Харыс зрабілі відэапасланне перад пачаткам вядомай стрэляніны. На запісы яны казалі пра аднога футбольнага гульца. Яны казалі, "Ён не заслугоўвае сківіцы, што дала яму эвалюцыя. Яго сківіца нібы не прыналежыць яму." Бацька Кібальда быў геолагам, што верыў у эвалюцыю. Абодва хлопцы былі паслядоўнікамі вучэння нацыстаў. Яны распачалі стрэляніну ў дзень народзінаў Адольфа Гітлера, каб уганараваць гэты дзень. Яны застрэлілі хлопчыка Ісайю толькі таму, што ён быў цёмнаскуры. На майцы Эрыка было напісана, "Натуральны адбор." Натуральны адбор - вось чаму вучыць эвалюцыя. Калі вярнуцца назад, то пачынаючы з 1992 года, было забіта 235 студэнтаў у нашай сістэме адукацыі. 10% хлопчыкам у школах ці пагражалі зброяй ці яны пацярпелі ад яе. Аднаму з дзесяці. Колькасць студэнтаў, якіх злавілі за нашэнне зброі ўзрасло на 29% за год. "Натуральны адбор"? Калі выжываюць мацнейшыя, то я прынясу зброю, каб ураўняць шанцы з дужэйшым за мяне. Гэтая тэорыя эвалюцыі ёсць не проста глупства, гэта вялікая небяспека, народ. Яна руйнуе маральнасць. Там няма такога паняцця, як правільна і няправільна. Можна зрабіцца правым. Падручнікі кажуць, што ты жывёла і маеш агульную спадчыну з дажджавымі чарвякамі. Ці можа так стацца, што тое, чаму мы вучым дзяцей з'яўляецца прычынай гэтай праблемы ў нашых школах? "Вы спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі".." Шатан мае свой план і Бог мае свой план. Божы план у тым, каб запоўніць сваё тварэнне людзьмі, якія падпарадкоўваюцца яго законам, жывуць у свеце, нясуць добрую вестку, каб дапамагчы многім збавіцца і ісці разам з Ім на Нябёсы. План Шатана - звесці чалавечую папуляцыю да 0. Ён ненавідзіць чалавецтва, насуперак Хрысціянству. Ён хоча спакусіць вас таемнымі ведамі: "Вы можаце даведацца тое, што ніхто не ведае". Гэта тое, што таксама абяцаюць усе ложы - пэўнага роду таемныя веды. Гэта выкарыстанне навучання эвалюцыі з прапановай дасягнення сваіх мэтаў і, такім чынам, людзі наўпрост ідуць у пекла. Шатан прагне аб скарачэнні насельніцтва. Біблія кажа, "Усе рэчы, што створаны Ім, для Яго створаны." Бог стварыў цудоўную планету, прыгожы сад і сказаў, "Гэй, трэба напоўніць усё гэта народам!" Першае, што Ён сказаў Адаму, было дабраславенне. "Будзьце плоднымі, памнажайцеся, напаўняйце зямлю." Ідзіце - напаўняйце. Гэта дабраславенне. Гэта першае ўзгадванне слова, "дабраславенне." "Дабраславенныя." Адам жыў 130 год і спарадзіў сына на імя Сэт. І пасля ён жыў 800 год і нараджаў сыноў і дачок. Габрэйская традыцыя кажа, што ў гэтай першай сям'і было 56 дзяцей. Я не магу дакладна сцвярджаць пра колькасць, але за 800 год можна мець шмат дзяцей. За колькі год ты маеш 9 дзетак, брат? 17 год, 9 дзяцей, па аднаму кожныя два гады. Таак, за 800 год можна было б мець сям'ю ў 400 чалавек. Я ведаю сям'ю ў Мінесоце, дзе 20 дзяцей, якім менш за 20 год. У Мінесоце халодна. У той час яны мелі велізарныя сем'і - гэта быў Божы план. Напаўненне зямлі людзьмі. Джым Дугар, мой сябра, ён мае 15 дзяцей за 15 год. Бог дабраславіў Ноя і сказаў, "Будзь плодным, памнажайся, напаўняй зямлю." "Што датычна Ізмаіла - Я дабраславіў яго, дванаццаць князёў народзяцца ад яго." "І дабраславіў Рэбэку і сказаў, ты будзеш маці тысяч мільёнаў." Тут мае месца невялічкае перабольшванне, прынамсі некалькіх дзесяткаў. Дзеці - гэта спадчына ад Госпада. Бачыце, Божы план менавіта ў напаўненні зямлі людзьмі. Шатан жа жадае супрацьлеглага. Біблія кажа, што Бог стварыў яе для жыцця. Гэта вельмі адрознівала дапатопны свет. Мы паразмаўляем пра гэта на семінары №6. І ўбачыў Бог усё і усё было вельмі добра, было ідэальна, менавіта так, як Ён жадаў. План Шатана - знішчыць усё да 0. Ён хоча паменшыць чалавечую папуляцыю праз аборты. Ці ведаеце вы пра прапанову RU486? Дарэчы, цікава, што ў войску код "86" выкарыстоўваецца для знічтажэння чагосці, так? Калі вы за "86", то вы за знічтажэнне дзяцей? Цікава, ці выпадкова атрымалася гэта супадзенне, ці гэта мэтанакіраваны здзек? Кантроль нараджальнасці, гомасэксуалізм, зніжэнне халестэрыну(што зніжае урадлівасць), павышэнне кошту жыцця, маленькія сем'і, еўгеніка, высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці ад вакцынаў, сіндром раптоўнай дзіцячай смяротнасці, дзіцячая парнаграфія, высокі ўзровень смяротнасці сярод падлеткаў, самазабойствы, наркотыкі, алкаголь, венерычныя захворванні. Прасцей забіць усіх хімікатамі ці з дапамогай вайны, генетычна мадыфікаванымі прадуктамі, што зніжаюць устойлівасць да хваробаў ці наркотыкамі. Іслам вучыць "Калі ты не з намі - мы заб'ем цябе." 100 разоў у Каране паўтараецца, што трэба забіваць тых, хто перайшоў у іншую веру. Гэта патрабаванне. Людзі кажуць, "Гэта мірная рэлігія." Канешне, там могуць быць некаторыя мірныя людзі, але іх рэлігія далёка не мірная. Шатан жадае змяншэння чалавечай папуляцыі. Жак Іў Кусто казаў, "Нам трэба ліквідаваць 350.000 чалавек штодня, каб захаваць гэтую планету." Тэд Цёрнэр казаў, што нам трэба знічтожыць 95% усіх людзей. Добра, Тэд, ты - першы. Змей падмануў Еву ў Эдэмскім садзе. І тады Гасподзь сказаў змею, "За гэта будзеш поўзаць на жываце сваім рэшту дзён." Пасля Госпад дадаў, "Варожасць пакладу паміж насеннем жанчыны, і паміж тваім насеннем, Яно раструшчыць табе галаву." Шатан ведае, што хтосці з насення жанчыны раструшчыць яму галаву. І для таго, каб гэты плян яго забойства не здейсніўся, ён імкнецца знішчыць кожнага чалавека на планеце. Ён хоча забіць усіх. Памятаеце, як Ірад жадаў забіць немаўля Ісуса ў Бэтлееме? Для чаго ён гэта рабіў? Ён забіў усіх дзяцей, "Давайце заб'ём іх усіх, каб быць упэўненымі ў поспеху". Шатан хоча забіць кожнага чалавека на зямлі. І некаторыя з яго паслядоўнікаў і памочнікаў, нават у гэты час, працуюць на гэту мэту. Чарльз Вустэр казаў, "Людзі з'яўляюцца прычынай усіх праблем, мы павінны пазбавіцца ад некаторых з іх." Біл Клінтан, што падпісаў дагавор па біа-разнастайнасці, сказаў "Мы мусім зменшыць папуляцыю на зямлі да 1 мільярда чалавек." Яны ўжо падзялілі зямлю на пэўныя сегменты. Чырвоным пазначаны плошчы, дзе мусяць быць толькі жывёлы, без прысутнасці чалавека. Гэта не выконваецца зараз, але калісці было прынята. Пітэр Сінгер [з Прынстана] прапагандуе аборты нават пасля нараджэння дзіцяці. Дайце бацькам 28 дзён, каб прыняць рашэнне ці зрабіць гэта. Мяне мусіць не было б з вамі, калі б мае бацькі мелі такую магчымасць пад час майго сталення. Можа хтосці з вас таксама зрабіў бы гэта? Пітэр Сінгер казаў, "Хрысціянства з'яўляецца нашым ворагам. Калі адстойванне правоў жывёл дасягне поспеху, мы павінны знішчыць юдэа-хрысціянскую рэлігійную традыцыю." Няўжо жывёлы павінны мець больш правоў за людзей? Алан Грэг сказаў, "Свет хварэе на рак і гэты рак - чалавек." Прынц Філіп, муж каралевы Елізаветы, казаў, "У наступнай рэінкарнацыі я б жадаў вярнуцца на зямлю ў выглядзе віруса-забойцы і зменшыць чалавечую папуляцыю." "Добры" хлопец гэты Філ. Карпарацыя "Мансанта" спрабуе зарабіць шмат грошай на генетычна мадыфікаваных прадуктах. 70% прадуктаў, што вы ўжываеце ў ежу утрымліваюць генетычна мадэфікаваныя кампаненты. У Еўропе яны забароненыя, там няма праблемы. У ЗША - гэта 70% вашага рацыёну. Калі вас зацікавіла гэтая тэма, я раю вам добрую кнігу, "Насенне падману." Таксама вы можаце зайсці на наш сайт www.drdino.com, калі вы жадаеце даведацца болей пра генетычна мадыфікаваныя прадукты і пра тое, што ж здарылася. Прадукты харчавання настолькі гэтым забруджаныя. Прагненне грошай - корань усялякага ліха. Хтосці проста хоча зарабіць. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый лічыць, што ежа гэта ўлада, і яны хочуць выкарстоўваць гэтую уладу для кантролю паводзінаў. Лен Хоравіц мае фільм і кнігу пра новыя вірусы. Перш, чым рабіць прышчэпку любому дзіцёнку ад той ці іншай хваробы, думаю, вам трэба больш ведаць на дадзеную тэму. Наведайце сайты tetrahedron.org ці billsardi.com ці набудзьце кнігу "Вакцыны: смяротны падман", яна ёсць тут на стале. Мы размаўляем больш пра гэта на нашым відэа "Біблія і здароўе", гаворым там пра праблему вакцынацыі, змяншэнне колькасці насельніцтва. Ці ведаеце вы, што захворванне на аўтызм узрасло на 75,000% за апошнія 10 год? Захворванне на аўтызм расце паўсюль. Ёсць шмат людзей, такіх як Мэры Тока, яе вэб-сайт www.MaryTocco.com Гэта вельмі добры сайт. Яна вельмі пільна даследвала гэтую тэму і знайшла наўпроставую залежнасць паміж вакцынамі і аўтызмам. Менавіта гэта выклікае яго. ЗША маюць самы высокі працэнт сіндрому раптоўнай дзіцячай смяротнасці сярод развітых краін. У 1970 годзе ў Аўстраліі вакцыны зрабілі неабавязковымі. 50% бацькоў адмовіліся рабіць вакцынацыю і сіндром статыстычна знізіўся на 50%. Д-р Уільям Тортс з Медыцынскага Універсітэту Невады, сказаў, "2/3 дзяцей што пацярпелі ад гэтага сіндрому, былі вакцынаваныя за 3 тыдні да смерці." Думаеце гэты лекар знайшоў нейкую сувязь паміж гэтымі падзеямі? Калі выехаць з Атланты, то ў Джорджыі ёсць горад Элбертан. Едзьце з яго на поўнач 8 міль, і вы ўбачыце цікавае месца на старым полі, з вялікімі камянямі, што тырчаць з зямлі. Калі вы пад'дзеце бліжэй, то хутчэй за ўсё скажыце, "Сябра, да гэта вельмі падобна на Стоўнхэдж." Там напісана 10 прыказанняў Новага Сусветнага Парадку на 12 розных мовах. Першае прыказанне: "Падтрымлівайце колькасць людзей на ўзроўні паловы мільярда." Здаецца зараз больш за 6 мільярдаў. Як жа падтрымліваць колькасць людзей на ўзроўні паловы мільярда? Яны маюць свае вялікія планы па змяншэнню насельніцтва. Бог хоча, каб мы падпарадкоўваліся Яго законам. Шатан кажа, "Не, не трэба падпарадкоўвацца. Я хачу, каб вас пакаралі. Хачу, каб вы ішлі ў пекла." Мы маглі і далей размаўляць пра планы Шатана праз Новы Сусветны Парадак. Божыя прыказанні не цяжкія да выканання. Бог змясціў іх у Эдэмскім садзе, кажучы "З кожнага дрэва вы можаце есці, але з дрэва спазнання дабра і зла, не ешце з яго." Гэта сапраўды проста, Адам. Атрымліваць асалоду ад сада, мець шмат дзяцей і не ведаць ліха. Але яны не паслухаліся, апостал Павал кажа ў пасланні да Рымлянаў 16 раздзел, "Але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло." Бацькі ж не вучаць сваіх дзяцей усім кепскім рэчам. Не існуе ж такіх класаў, дзе дзяцей вучаць разбірацца ў наркотыках, "Гэй, а гэта марыхуана. Вось, як яе правільна ўжываць." Так жа не адбываецца зараз. Не адпраўляйце сваіх дзяцей на сэксуальную адукацыю, замест заняткаў тэхнікай. Не рабіце гэта, добра? Хай яны будуць лепш неадукаванымі. Лепш хай мама і тата ім пра гэта распавядуць, чым нейкія паганцы. Гэта сапраўды проста, Адам. Атрымлівай асалоду ад жыцця, нараджай шмат дзяцей і не ведай ліха. Не вучыце іх гэтамы глупству. Госпад сказаў, "Гэй, ты што еў ад дрэва, ад якога Я загадаў табе не есці?" Бог не патрабаваў тут інфармацыі. Ён патрабаваў пакаяння. І мужчына сказаў, "Гэта ўсё жанчына, якую Ты даў мне. Бог, гэта сапраўды твая памылка. Калі б ты не даў мне яе, не было б ніякай праблемы." Ён спытаў жанчыну, "Нашто ты зрабіла гэта?" Яна сказала, "Нуу, змей, якога ты стварыў...." Яны кажуць пра тое ж, нічога не змянілася, так? Страшны Бог і Яго прыказанні. Для прыкладу, забойства ў любой культуры з'яўляецца беззаконнем. Забойства - гэта сур'ёзна. Даць жыццё больш значна. Вось чаму Бог загадаў памнажацца, так? Выконвайце Яго правілы. "Не чыні пералюбу. Распусьнікаў і пералюбцаў судзіць Бог". Нават калі вы пагядзелі з жаданнем, вы ўжо зграшылі ў сэрцы сваім. Дарэчы, ледзі, вось чаму важна, як вы апранаецеся. Мой тата заўсёды казаў, "Калі ты не ў справе, не рабі аб'яваў." Жанчына павінна апранацца сціпла. Вось, што кажа Біблія на гэты конт. Дашлюбныя сувязі сталі вельмі моднымі з 1963 года, калі эвалюцыя пачала выкладацца ў нашай школьнай сістэме. 1/3 усіх дзяцей, што нараджаюцца ў шпіталях, пазашлюбныя. 725% павелічэнне колькасці пар, што жывуць па-за шлюбам. Усе разводзяцца, быццам з глузду з'ехалі. Гвалтоўныя злачынствы павялічыліся на 1000%. У 1973 годзе Вярхоўны Суд выключыў ненароджанае дзіця з панятку "чалавек". Людзі думаюць, што гэтым можа апраўдаць аборт. Зараз мы маем 45 мільёнаў абартаваных дзетак у ЗША. 1 мільярд на ўсёй зямлі. План Шатана - змяншэнне папуляцыі. Гэтая тэорыя эвалюцыі з'яўляецца асновай філасофіі гуманізму. Гуманізм - гэта ідэя, што чалавек ёсць Бог. У рэшце рэшт, калі Бога няма, то мы і ёсць Бог. Біблія кажа, "Яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму вар'яцкаму". Ці вераць гуманісты ў Вышэйшы Розум? Безсумніўўна - так, і гэта ёсць чалавек. Гуманісты ня ведаюць кагосці больш вышэйшага. Паваротнай кропкай гісторыі будзе момант, калі чалавек усвядоміць, што Богам чалавека ёсць чалавек. Аднойчы я вёў занятак у школе, адзін хлопец сядзеў на другім шэрагу Ён сказаў, "Містэр Ховінд, а я - атэіст." Я сказаў, "Праўда? Ты не верыш у існаванне Бога?" Ён сказаў, "Не, бога няма.", Я сказаў, "Нуу, сынок, можна я задам табе адно пытанне?" Гэты хлапец стаў такі паважны. Я сказаў, "Ці ведаеш ты ўсё?" Ён сказаў, "О не, не." Я сказаў, "Можа ты ведаеш хаця б палову ўсяго?" Ён сказаў, "Не." Я сказаў, "Тады давай ўявім на некалькі хвілін, што ты ведаеш палову ўсяго." Я працягнуў, "Ці можаш ты ўявіць, што Бог існуе ў той частцы, якую ты не ведаеш?" Новыя думкі ў яго розуме скакалі, як шалёныя. Я сказаў, "Дазволь яшчэ запытацца ў цябе. Калі ты атэіст, як ты адрозніваеш па жыцці, што правільна, а што не?" Ён сказаў, "Гэта проста. Я вырашаю, што правільна, а што не." Ён сказаў, "Я ёсць Бог свайго сусвету." Я сказаў, "Я рады чуць гэта, таму што я вырашыў застрэліць цябе праз 5 хвілін." Ён сказаў, "Вы не зможаце гэтага зрабіць." Я сказаў, "О, таак - я зраблю гэта. Бачыш, я ж бог свайго сусвету і я вырашыў, што мне лепш цябе забіць." Як вы адрозніваеце, што добра і што кепска? Я люблю задаваць гэтае пытанне эвалюцыяністам па ўсяму свету. Ніколі не атрымаў вартага адказу. Простае пытанне. Калі эвалюцыя праўдзівая, як вы адкажыце на пытанне, што правільна, а што не? Як можна адрозніць правільнае ад няправільнага? Дзесці ёсць пэўны касмічны стандарт? Можа "так кажа Гасподзь"? Калі неяк іначай, то мы ў вялікай бядзе. Нейкі рускі атэіст-астраном прыехаў у Амеруку і сказаў, "Народ, Бог альбо ёсць альбо не." Я ўжо было падумаў, што хлопец сапраўды разумны. Пасля ён сказаў, "Абодвы варыянты - жахлівыя." Нічога сабе, вось гэта думка! Калі Бог ёсць, нам лепш даведацца, хто Ён ёсць, і высветліць, што Ён хоча. Таксама тое, што Ён кажа, таму што Ён валодае гэтым месцам. Калі Бога тут няма, мы ў бядзе. Нават, калі праляцець увесь сусвет з хуткасцю света - адказу не знойдзеш. Гэта сапраўды страшна. Эвалюцыя з'яўляецца асновай для гуманізму - чалавек становіцца Богам. Адольф Гітлер, "Я - Бог." "Я - Бог." Гэй, Габрыэль заходзьце і паслухайце гэта! Ха-ха-ха! Адзін хлопец сказаў, "Я не буду прымаць філасофію стварэння, таму што не хачу верыць у Бога; таму я выбіраю верыць у тое, што ведаю, бо парпярэдняе навукова бяздоказна." Рыфкін казаў, "Мы больш не адчуваем сябе гасцямі ў чужым доме і, такім чынам, абавязаны падагнаць нашы паводзіны пад папярэдне існуючыя касмічныя правілы. Гэта наша сучаснае стварэнне. Мы ствараем правілы. Мы ўсталёўваем параметры рэальнасці. Мы ствараем свет, і таму, што мы гэта робім, мы больш не адчуваем сябе абавязанымі знешнім сілам. Зараз, мы больш не павінны апраўдваць нашыя паводзіны. Мы - архітэктары Сусвету. Мы не нясем адказнасць за знешняе праяўленне нас саміх, таму мы Царства, і сіла, і слава на векі ". Гэта гуманізм. І эвалюцыя з'яўляецца падмуркам для гэтай паганскай, ідыёцкай філасофіі. Левонцін казаў, "Мы прымаем бок навукі, нягледзячы на патэнцыяльную абсурднасць некаторых яе сцверджанняў. Мы маем пэўную прыхільнасць... гэта прыхільнасць да матэрыялізму." Матэрыялізм - абсалютны і пакідае ўсялякае цуда па-за сваімі межамі. Матэрыялізм не можа нават дазволіць ідэю існавання Творцы. Шатан паклаў ў свядомасць сваіх прыхільнікаў, што яны павінны пабудаваць сваё царства і кіраваць светам. Пасля таго, як людзі адкінулі Бога, яны збіраюцца разам і кажуць, "Ух ты, мы можам кіраваць гэтай планетай. Мы можам кіраваць светам. Але пачаць мы павінны з знішчэння людзей, а то іх нешта тут шмат." Бачыце, калі эвалюцыя гэта праўда, хто кіруе светам? Хто стварае правілы? Як адрозніць добрае ад кепскага? Калі чалавек - Бог, як лічыцца ў гуманізме, то не існуе абсалютных стандартаў. Хто будзе вызначаць, што правільна і што не? Я маю на ўвазе, можа Усама Бін Ладэн будзе гэта вызначаць для ўсіх? Можа Кангрэс будзе прымаць такія рашэнні. Можа гэта будзе рабіць Біл Клінтан. "Правільнае і няправільнае? Ніколі не чуў пра гэта раней." Як адрозніць правільнае ад няправільнага? Дзе правілы? Ёсць цудоўны прыклад, народ, пад час грамадзянскай вайны адзін хлопец вырашыў не прымаць ні воднага боку. Такім чынам, ён надзеў адначасова паліто Поўначы і парткі Поўдня. Пасля бойкі яго знайшлі забітым. Яго паўночнае паліто было нашпігавана паўднёвымі кулямі, яго ж паўднёвыя парткі былі поўныя паўночных куль. Вы павінны прыняць той ці іншы бок, так? Проста прыміце рашэнне. Мы знаходзімся ў сярэдзіне бітвы - найбуйнейшай бітвы на планеце. Мы знаходзімся ў сярэдзіне гэтага. Адбываецца бітва паміж Шатанам і Богам. Пра гэта таксама напісана ў добрай кнізе Генры Морыса "Доўгая вайна супраць Бога." Я вам яе рэкамендую. Гэта так проста. Вы самі прымаеце рашэнне, на якім баку вам быць, і ўжо гэта дапаможа агульнай перамозе. Хрысціяне маюць велізарную перавагу. Бо мы маем самую бездакорную кнігу, у якой напісана, як будзе ўсё адбывацца. Я чытаў апошні раздзел - мы пераможам! Я думаю, было б разумна прыняць бок Бога, так? Больш пра гэта ў нашым навучанні для коледжаў № 103. Эвалюцыя ёсць небяспечнай філософіяй, таму што на ёй грунтуецца расізм. Гэта ідэя, што адна раса мае перавагу над іншымі, прыйшла з эвалюцыі. Гэта прыйшло з кнігі дарвіна, "Паходжанне відаў." Гэта выснова не толькі з назвы. Дарэчы, тэорыя эвалюцыі была вядомая яшчэ да Дарвіна; ён проста зрабіў яе значна больш папулярнай. Арыстоцель казаў пра эвалюцыю яшчэ ў 400 годзе да Н.Х. Егіпцяне вучылі Майсея эвалюцыі яшчэ ў школе. Яны казалі, "Жыццё эвалюцыянавала з слізі ў Вялікай рэчцы Ніл." Майсей даведаўся пра гэта пад час узрастання. Пасля ён напісаў кнігу Быцця. "На пачатку Бог стварыў неба і зямлю." Не трэба раздзяляць гэта, добра? Падручнікі паказваюць, што існуюць розныя роды жывёл. "Паходжанне відаў," зараз пачакайце хвіліначку. Так, існуюць розныя віды, але цалкам відавочна, што ўсе яны жывёлы. Зараз гэты падручнік дае скарочанае значэнне гэтай назвы. Там сказана, што Дарвін даў гэтаму назоў: "Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору ". Яны хлусяць. Яны не даюць поўнай назвы, вось гэта кніга ў маёй руцэ. На ёй напісана сапраўдная назва: "Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору ... або захаванне лідуючых рас у барацьбе за жыццё." Лідуючых рас? Не, Чарлі, гэта не паліткарэктна. Ох, гэта ж быў 1859 год, калі ён напісаў гэтую кнігу. У той час яны мелі рабства ў Амерыцы. Дарвін лічыў туземцаў свайго роду жывёламі. Дарвін сказаў, "У будучым, літаральна на працягу некалькіх стагоддзяў, цывілізаваныя чалавечы расы безумоўна знішчаць і заменяць сабою нізкія расы." Дарвін сказаў, "Праз вайну ў прыродзе, голад і смерць, толькі самыя ўзвышаныя былі здольныя да працягу роду, так адбывалася вытворчасць вышэйшых жывёлаў." Вы бачыце, што было папулярна казаць у 1859 годзе. У нашай краіне ў той час існавала рабства. Вы маглі прадаваць і купляць неграў, як кароваў. Генры Файрфілд Осбарн з Амерыканскага музея натуральнай гісторыі сказаў, "Стандартны інтэлект сярэднестатыстычнага дарослага негра падобны да інтэлекту 11-гадовага маладога Хома Сапіенса." Калі б прафесар сказаў гэта сёння, колькі б ён прапрацаваў яшчэ? Стывен Гулд ведае, што гэта так. Ён сказаў, "Біалагічныя аргументы на карысць расізму былі прынятыя яшчэ да 1850 года, але іх папулярнасць узрасла на парадкі пасля прыняцця эвалюцыйнай тэорыі." Хэкслі сказаў, "Ні адзін разумны чалавек, валодаючы фактамі, не паверыць, што звычайны негр можа быць роўным, а тым больш вышэй стаячым за белага чалавека." Кінгслі, англіканскі святар, сказаў, "Чорныя людзі Аўстраліі, такой жа расы, як афрыканскія негры, не могуць быць дапушчаны да Евангелля. Яны не могуць быць збаўленыя. Усе спробы прывесці іх да праўдзівага Бога пацярпелі паразу. Брудныя жывёлы ў чалавечым абліччы, яны павінны быць сцёртыя з твару зямлі." Кінгслі быў англіканскім святаром, які папулярызаваў кнігу Дарвіна, пасля яе выхаду. У 1860 годзе, Кінгслі напісаў ліст сваёй жонцы пасля наведвання Ірландыі пад час бульбянога голаду ... калі загінулі мільёны людзей. Ён сказаў, "Я пераследаваў чалавека-шымпанзэ ... Я праехаў сотні міль па гэтай жудаснай краіне. Жудасна было бачыць белых шымпанзэ, калі б яны былі чорнаскурымі, ніхто не адчуваў бы сябе так, але іх скура, за выключэннем выпадкаў загару, была белай, як наша." У той час, калі ірландскі народ паміраў з голаду. Кінгслі праязджаў побач і казаў, "Аах, гэтыя бедныя белыя шымпанзэ." Ён думаў, што яны яшчэ дастаткова не эвалюцыянавалі. У вучэнні мармонаў да гэтага часу не прымаюць тёмнаскурых у святарства. "Негры не роўня іншым расам. Так зрабіў Гасподзь. Гэта базуецца на правіле духоўнай спадчыннай справядлівасці і вырастае з духоўнай вартасці тых, хто першым нарадзіўся." Бачыце, мармоны вучаць, што на Неба трапляюць толькі першародныя. Яны будуць бацькамі тысяч жонак, і будуць мець духоўных дзяцей. Калі гэта добрыя духоўныя дзеці, тады яны з'явяцца на зямлі з белай скурай. Калі гэта кепскія духоўныя дзеці, тады яны з'явяцца на зямлі з чорнай скурай. Вось чаму яны вучаць. У дактрыне мармонаў паводле Бруса МакКонке, сказана, "Гэта быў Божы загад для Каіна, пракляцце для Хама і усіх цёмнаскурых - адзнака Каіна." Апостал мармонаў Петэрсан, сказаў, "Калі хоць кропля негрыцянскай крыві ёсць у маіх дзяцей, то яны праклятыя." Прэзідэнт мармонаў Брыгхэм Янг сказаў, "Ці хочаце вы пачуць закон Божы датычны да афрыканскай расы? Калі белы чалавек, які з'яўляецца абраным па прыродзе, змешвае сваё насенне і кроў з насеннем Каіна, у адпаведнасці з законам Бога мусіць быць усмерчаны на месце. Гэта заўсёды будзе так." Вы мусіце прачытаць шмат кніг пра марманізм і ўбачыць, што яны ўжо на працягу соцен год маюць вучэнне пра расавую перавагу. Бачыце, расізм стаў папулярным у 1800-х гадах. То бок, менавіта тады яны куплялі рабоў, шчыльна трамбавалі іх у свае караблі. Калі шэраг з іх памрэ - не бяды. Колькі захавалася і добра. Яны прадавалі іх на рынку. Некаторыя лідары ў ЗША думалі, што абарыгены не эвалюцыянавалі, як белыя людзі, таму што ў іх вялікія сківіцы. Іх ківіцы былі большымі. Эскімосы на Аляске маюць такія ж. Яны мелі большыя косткі сківіцы. Яны казалі: "Ну, гэта таму, што яны не так добра эвалюцыянавалі ад малпы, як мы". Не, гэта таму, што яны ўвесь час больш напружана выкарыстоўваюць свае сківіцы. Яны не маюць набору інструмантаў пад рукой. Яны мігруюць кожны год, таму яны не хочуць несці пяцьдзесят фунтаў інструмантаў. Калі яны хочуць счысціць скуру з чагосці, яны робяць гэта сваімі зубамі. Яны ўвесь час выкарыстоўваюць свае сківічныя мышцы. Любы бодзібілдэр распавядзе вам, што, чым больш вы карыстаецеся пэўнымі мышцамі, тым большымі будуць вашыя косткі. Насамрэч, косткі растуць за мышцамі. "Псіхічнае жыццё абарыгенаў трошкі лепшае, чым у вышэйшых млекакормячых, у асаблівасці малпаў, з якімі яны генетычна звязаныя. Інтэлект развіваецца ў вузкіх межах і не можа выдаць больш, чым прычынную сувязь, што назіраецца і ў больш развітых жывёлаў. Гэтыя ніжэйшыя расы, такія як племя Ведах ці аўстралійскія негры, з'яўляюцца фізіялагічна бліжэйшымі да сысуноў, малпаў ці сабак, чым да цывілізаваных Еўрапейцаў. Такім чынам, мы павінны мець татальна адрознае меркаванне на конт каштоўнасці іх жыцця." Гэта Эрнст Геккель, хлопец, што хлусіў пра жаберныя шчыліны. На пачатку белых пасяленняў у Аўстраліі, паводле ацэнак, налічвалася 300.000 абарыгенаў па ўсёй Аўстраліі. Абарыгены разглядаліся пасяленцамі, як першабытныя дзікуны. Акрамя таго, што з імі ваявалі і забівалі, вада, мука, цукар былі атручаны. Да таго ж наўмысна распаўсюджваліся такія хваробы, як воспа, адзёр і грып для змяншэння мясцовай папуляцыі. Гэта быў закон - вы мелі права забіць абарыгена, калі пажадаеце. Колькі з вас глядзела фільм, "Quigley Down Under"? Ён быў пастаўлены забіваць абарыгенаў, таму што быў стралком. У Тасманіі кожны мясцовы абарыген быў забіты. Чаму? Я думаю, што тэорыя эвалюцыі нясе непасрэдную адказнасць за тое, што адбылося з абарыгенамі. Гэтыя два чалавекі адправіліся ў Аўстралію, каб збіраць чэрапы для музеяў Амерыкі. Вось тут артыкул: "У Новым Паўднёвым Уэльсе місіянер стаў сведкам забойства коннай паліцыяй групы абарыгенаў, што складалася з дзесяткаў мужчын, жанчын і дзяцей." 45 галоў былі адсечаныя, некалькі дзесяткаў лепшых чарапоў было адпраўлена за мяжу. Яны расстралялі іх толькі, каб атрымаць косткі. Смітсанаўскі інстытут мае каля 33.000 чалавечых рэштак у падвале. Яны называюць гэта арміяй Патамака. Гэтыя рэшткі выкарыстоўваюцца для доказу эвалюцыі. Стрыечны брат Чарльза Дарвіна, Фрэнсіс Гальтон, пачаў так званы рух еўгенікі, для ачышчэння чалавечай расы. Давайце пазбавімся ўсіх гэтых ніжэйшых рас, верылі яны. Яны прыцягнулі веды з усіх галін навукі, каб распрацаваць еўгеніку, такім чынам "палепшыць чалавецтва." Можна цэлымі днямі размаўляць пра еўгеніку. Гэтыя ідэі былі пачаткам амерыканскіх законаў, якія ўпаўнаважвалі лекараў да стэрылізацыі людзей, якіх яны лічылі нявартымі. У выніку, па пэўным падлікам, каля 60.000 людзей былі стэрылізаваныя ў Злучаных Штатах на працягу ХХ стагоддзя. Таму што некаторыя лекары падумалі: "О, яны не падыходзяць, каб быць мамай або татам». Яны стэрылізавалі іх. Гэта адбылося ў Амерыцы. Самымі страшнымі спосабамі карысталіся немцы, гледзячы на сваіх амерыканскіх калег. Гітлер сказаў, "Я з вялікай цікавасцю вывучыў законы некалькіх амерыканскіх штатаў, якія тычацца прадухілення размнажэння людзей, чые нашчадкі, па ўсёй верагоднасці маюць малую каштоўнасць ці могуць быць шкоднымі для расавай чысціні." У 1904 годзе Сэнт-Луіс быў справядлівейшым месцам ў свеце. 2 тысячы чалавек сабраліся разам, каб засведчыць прымітыўнасць пэўных рас, таксама яны прынеслі велізарны плакат, што дэманстраваў перавагу белай расы. Гэта толькі 100 год таму, народ. Ота Бенга быў змешчаны ў клетку з шымпанзэ. Ён быў вывезены са сваёй жонкай і двума дзецьмі. Яны пасадзілі яго ў клетку да шымпанзэ ў якасці часткі атракцыі, каб людзі маглі прыязджаць і смяяцца над прымітыўнымі пігмеямі. Ён памёр, Ота скончыў жыццё самагубствам. Ён пахаваны ў Лінхбургу, Вірджынія. Тэдзі Рузвельт думаў, што індзейцы саступаюць астатнім людзям, таму што яны не развітыя. Рузвельт казаў, "Я жадаю, каб няправільныя людзі былі пазбаўлены магчымасці памнажацца." Ён думаў, што імігранты з Еўропы, Шатландыі, Ірландыі і Усходу ўяўляюць сабой пагрозу для амерыканскага грамадства. Колькі з вас маюць продкаў з аднаго з гэтых месцаў? О, вы саступаеце ў чысціні віда, паводле гэтых хлопцаў. У 1871 годзе, Кангрэс адмяніў усе дамовы з індзейцамі і перамясціў іх у рэзервацыі, што дзейнічаюць да сёння. Індзейцаў Чэрокі перамясцілі з Фларыды ў Аклахому, зрабіўшы там рэзервацыю. Адна траціна з іх памерла, пад час гэтага прымусовага падарожжа, што атрымала назву "Сцежка слёз", таму што пэўныя лідары лічылі, што яны ніжэйшых відаў. Мы можам шмат размаўляць пра гэта. Біблія кажа, што ва ўсіх нас адзіны Тата. Таму няма ніякай прычыны быць расістамі. Бог ад адной крыві стварыў усе нацыі для засялення зямлі. Дарвін таксама казаў, "Жанаты мужчына большы раб, чым негр." Пэўна я ніколі не сустрэў бы сваю жонку, але, калі б сёння прафесар коледжу сказаў бы такое, колькі б ён пратрымаўся на працы? Дарвін сказаў, «Галоўнае адрозненне ў інтэлектуальных здольнасцях двух палоў паказвае, што мужчыны вартыя большай павагі, чым жанчыны. Больш глыбокія думкі, розум і фантазія, стрыманасць эмоцый і адчуванне рукі, мацнейшая псіхіка мужчын гаворыць пра перавагу над жанчынамі." Ён сказаў, "У выніку - мужчына больш варты жанчыны. Паэзія сілы, голасу і г.д." Дарвін верыў у інбрыдзінг. Ён ажаніўся на сваёй стрыечнай сястры, Эме Веджвуд. Ён хацеў мець вялікі генетычны запас. Яны нарадзілі дзесяць дзяцей. Мэры памерла неўзабаве пасля нараджэння. Ганна памерла ва ўзросце дзесяці гадоў. Робэрт нарадзіўся недаразвітым і памёр на 19 месяцы. Генрыэтта пакутвала на псіхічнае захворванне. Трое з яго 6 сыноў хварэлі настолькі шмат, што Чарльз думаў, што яны напалову інваліды. Вялікі кошт эксперымента, Чарлі. Эвалюцыя - дрэннае дрэва, якое мае дрэнны корань; ён прыносіць і плады благія. (КАНЕЦ семінара 5а) Семінар #5б -- Пагрозы тэорыі эвалюцыі - Dr. Kent Hovind -- Беларуская Эвалюцыя з'яўляецца асновай для амаральнасці, асновай для гуманізму і асновай для расізму. Цяпер мы паразмаўляем пра тое, што эвалюцыя з'яўляецца падмуркам філасофіі нацызму, камунізму, і Новага Сусветнага Парадку. Эвалюцыя - аснова для Нацызму. Чаму Гітлер зрабіў тое, што зрабіў? Мусаліні, што быў дыктатарам Італіі, думаў, што італьянцы былі вышэйшым відам, якія вартыя кіраваць светам. Таксама і немцы, што былі звязаныя разам з італьянцамі для адзінай мэты. Такім чынам, яны думалі, "Пэўны час мы будзем проста кіраваць разам, але трошку пазьней, калі пад намі апынецца занадта шмат людзей, мы вырашым, хто з нас мацнейшы." Мусаліні і Гітлер трывала прытрымліваліся тэорыі эвалюцыі. Гітлер верыў, што Немцы з'яўляюцца вышэйшай расай, прызначанай для кіравання светам. Артур Кейт сказаў, "Нямецкі фюрэр імкнуўся паслядоўна ўжываць тэорыю эвалюцыі на практыцы. Прамая лінія праходзіць ад Дарвіна да бацькі руху еўгенікі, стрыечнага брата Дарвіна, Фрэнсіса Гальтона, да нацыскіх лагероў знішчэння ў Еўропе. Кніга Гітлера, што мела назву "Мая барацьба", была напісаная ў 1924 годзе, калі ён быў у турме, у час паміж двума сусветнымі войнамі, поўнымі эвалюцыі. Вы мусіце прачытаць гэтую кнігу. Гэта вельмі сумнае чытво, але яно поўнае яго эвалюцыяністскай філасофіі. З часу свайго дзяцінства, гэтая філасофіі дамінавала ў яго думках, што адна раса вышэйшая за другую па прычыне эвалюцыі. У гэтай кніжцы, паводле якой загінула 6 мільёнаў людзей, апавядаецца пра тое, як Гітлер прапаноўваў адправіць габрэяў таму, хто пагодзіцца іх узяць. Гітлер сказаў, "Вы хочаце габрэяў? Я адпраўлю іх вам на лепшых караблях куды пажадаеце." Вы ведаеце, Амерыка адмовілася прыняць габрэяў. Рузвельт сказаў, "Яны нам не патрэбныя." ЗША прытрымлівалася вельмі жорсткай расістскай палітыкі да Другой Сусветнай вайны. Гэта доўгая гісторыя. Вы можаце прачытаць гісторыю пра карабель, што прычаліў да Кубы і быў поўны габрэяў з Еўропы. Яны сказалі, "Мы не хочам гэтага." Яны паплылі далей, аж да ўсходняга ўзбярэжжа Амерыкі. Кожны порт ў Амерыке адмовіў гэтым 900 габрэям у тым, каб выйсці на бераг. У выніку яны адправілі іх назад у Еўропу. У сваёй кніжцы Гітлер сказаў, "У прыродзе не прадугледжана магчымасць з'яднання слабейшага з мацнейшым. Нават ніжэйшы не хоча з'ядноўвацца з яшчэ больш ніжэйшым." Ён казаў пра змешванне арыйскай крыві з ніжэйшымі народамі. Усё гэта грунтуецца на філасофіі, што называецца эвалюцыяй. Адна раса эвалюцыянавала далей, чым астатнія. Хто такія Арыйцы? І што гэта за ніжэйшыя народы? Ну, Гітлер лічыў, што светлавалосыя, блакітнавокія нарвежцы былі блізкія да чыстых арыяў. Ці можна прытрымлівацца ўсяго гэтага? Светлавалосыя, блакітнавокія нарвежцы. І ён думаў, што немцы былі ў асноўным арыйцамі? Жыхары Міжземнамор'я больш арыйцы. Славяне напалову арыйцы, напалову малпы. Жыхары Ўсходу больш малпы. Чорныя афрыканцы найбольшыя малпы, а габрэі чыстыя малпы. Гітлер забіваў габрэяў, таму што так меркавалася ў эвалюцыі. Мы змагаліся ў сапраўды вялікай вайне, агульна каля 100 мільёнаў чалавек загінула ў Другой Сусветнай менавіта з-за гэтай тупой тэорыі. Яна не толькі тупая, народ, яна - небяспечная. Гітлер таксама ненавідзеў цёмнаскурых людзей. У 1936 годзе Алімпійскія гульні былі праведзены ў Берліне, Германія. Джэсі Оуэнс, цёмнаскуры амерыканскі спартовец, заваяваў большасць залатых медалёў, Гітлер пакінуў стадыён. Ён сказаў: "Гэта не справядліва, каб мае людзі спаборнічалі з гэтай жывёлай". Адзін са зняволеных-габрэяў, якія перажылі Халакост сказаў: "Ёсць розніца паміж тымі, хто глядзіць на людзей, як на тых, хто мае адзінага Творцу, і паміж тымі, хто глядзіць на людзей, як на супольнасць біалагічных і хімічных рэчываў." Няўжо чалавечае цела не што іншае, як хімічныя рэчывы? Гітлер разважаў, "Чалавек, мы маглі б атрымаць столькі унцый мыла з яго і так шмат унцый тлушчу і так шмат унцый валасоў. Гэта проста хімічныя рэчывы." Я быў у Германіі некалькі разоў. Я прачытаў шмат кніг пра Гітлера і Халакост толькі для таго, каб прымусіць маю кроў кіпець. Што зрабіў Гітлер з-за сваёй веры ў эвалюцыю? Ён думаў, што яны слабейшыя віды. Так што гэта не проста нейкая навуковая дыскусія, народ, гэта небяспечная філасофія. Вось я ў канцэнтрацыйным лагеры Флоссенбюрг, дзе яны здабывалі граніт для помніка Гітлеру. І мільёны і мільёны людзей загінулі з-за веры Гітлера ў эвалюцыю. Дурная, дурная ідэя. На гэтым фота я стаю на тым месцы, дзе калісці стаяў Гітлер, я проста разважаў пра гэты вялікі працэс, што адбыўся ў Нюрнбергу. Гітлер імкнуўся зрабіць індывідуальнасць маленькай, каб узвялічыць ідэю. Людзі робяць тое ж самае сёння з моладдзю. Гітлер ведаў, як дабрацца да моладзі сваёй краіны. Ён хацеў перайначыць моладзь. Дарэчы, Нацызм ў Амерыцы па-ранейшаму жывы і здаровы. Ён сапраўды добра пачуваецца ў Вісконсіне. Адзін чалавек у Скокі, штат Ілінойс недалёка ад Чыкага паведаміў уладам, што ён забіў пластычнага хірурга, адрэсу якога знайшоў у справачніку, за тое, што гэты хірург рабіў кантактныя лінзы, што рабілі вочы блакітнымі, падобнымі на Арыйскія. Ён знайшоў яго па тэлефоннаму справачніку і забіў. Гітлер лічыў, што біялагічная эвалюцыя была лепшай зброяй для барацьбы з традыцыйнай рэлігіяй. Гітлер казаў, "Я лічу Хрысціянства найбольш фатальнай, спакуслівай хлуснёй, што калі-небудзь існавала". Нядаўна Лютцэр з Біблейскага Інстытута Мудзі напісаў вялікую кнігу пра крыж Гітлера. Але насамрэч ён быў антыхрысціянскім ва ўсім, што ён зрабіў. Вы павінны прачытаць Дэкларацыю бармэнаў. Увядзіце ў інтэрнэце ў пашукавіку "Дэкларацыя Бармэнаў". Вы задаецеся пытаннем, дзе адбываўся нямецкі супраціў Гітлеру? Ці быў хрысціянскі супраціў Гітлеру? Чаму хрысціяне не зрабілі хоць нешта, каб спыніць гэтага хлопца? Ведаеце, калі-небудзь мы запытаемся таксама, "Чаму хрысціяне Амерыкі не зрабілі хоць штосці, каб спыніць Новы Сусветны парадак? Чаму яны нічога не зрабілі?" Гітлер выкарыстоўваў малюнкі для прапаганды; ён ішоў з царквы з крыжам над галавой. Гэта ўсё прапаганда. Ён ненавідзеў хрысціянства. Ці ведаеце, што ў нацыстаў было сваё хрышчэнне, свой алтар? У нацыстаў можна было прыняць хрост. Гэта была таталітарная рэлігія. Гітлер сказаў, "Калі вы кажыце няпраўду досыць доўга, досыць гучна і досыць часта, людзі ў яе павераць". Ён сказаў, "Людзі схільныя верыць больш вялікай хлусні, чым малой." Дарэчы, японцы таксама думалі, што яны прыналежаць да вышэйшай расы, больш развітай Кніга Дарвіна стала хітом у Японіі. Я маю на ўвазе, што рэлігійныя да памяшальніцтва японцы, проста увабралі ў сябе тэорыю эвалюцыі. Калі кніга Дарвіна была перакладзена на японскую мову, усе адразу сказалі, "Ух ты, гэта цудоўная тэорыя эвалюцыі!" І наступны відавочны крок - гэй, а якая ж гэта раса вышэйшая? Японскія навукоўцы правялі даследванне, каб даведацца, якая раса мае менш за ўсё валасоў, апынулася - японская. Яны сказалі, "Бачыце, мы эвалюцыянавалі ад малпаў далей за ўсіх." Яны сказалі, "Мы маем вельмі мяккі пах цела." Яны правялі рэальныя навуковыя даследаванні, каб даказаць, што японцы найбольш развітыя. І менавіта таму вы не зможаце зразумець, што адбылося ў Другой сусветнай вайне, калі амерыканскія зняволеныя былі ўзятыя ў палон і іх катавалі, як пад час Батаанскага маршу смерці, або ў канцэнтрацыйных лагерах. Вы не зможаце зразумець, што там адбылося, пакуль не зразумееце, пра што думалі японскія салдаты. Яны вучылі ўсё сваё жыццё: Эвалюцыя. "Мы больш развітыя. Гэта саступаючыя віды." Гэта сапраўды лепш, калі мы пазбавімся іх. Салдаты, якія перажылі вайну ў японскіх лагерах, былі вельмі уражаныя тым, наколькі жорстка японцы ставіліся да зняволеных. Яны думалі, што яны недаразвіты від. Эвалюцыя таксама ёсьць падмуркам камунізму. Камунізм ёсць тэорыяй, якая грунтавалася на веры ў тое, што Бог не існуе ці з'яўляецца няважным; чалавек нясе адказнасць. Гэта вельмі шчыльна звязана з гуманізмам. Роджэр Болдуін, пачынальнік АКАС: Амерыканскага Камуністычнага Адвакатскага Саюзу. Болдуін сказаў, "Камунізм ёсць мэта". Мэта АКАС - усход камунізму. Вось для чаго гэта распачалося. Аднойчы Майсей Мардахэй Маркс Леві, псеўданім «Карл Маркс», заснавальнік камунізму, напісаў на аркушы, калі яму споўнілася 17 год, што ён любіць Госпада. Тады ён пайшоў у каледж, вывучаў філасофію, адвярнуўся ад Бога, і распрацаваў сваю тэорыю камунізму, якая ідзе рука аб руку з эвалюцыяй. Ці ведаеце вы, што 75% хрысціянскіх дзяцей, якія паступаюць у каледж, губляюць веру на працягу першага году навучання? Вам бацькі, лепш думаць доўга і ўпарта, перш чым адпраўляць сваіх дзяцей у школу. Вы адпраўляеце сваіх дзяцей у свецкія універсітэты для таго, каб яны змаглі зарабляць болей грошай у жыцці? Гэта ваша мэта? Вы гатовыя рызыкнуць 3/4 з іх? Я рэкамендую вам, нават у скрайнім выпадку, правучыцца адзін добры год у Біблейскім каледжы, нават неакрэдытаваным. Наўпрост каб яны загрунтаваліся на Бібліі і, у выніку, на тэорыі Стварэння, перш чым ісці далей. Для гэтага есць вялікая духоўная мэта. Пасля, у сваім жыцці, Карл Маркс сказаў, "Мэта майго жыцця - зрынуць Бога і знішчыць капіталізм». Карл Маркс з'яўляецца заснавальнікам камунізму. Ён заснаваў сваю філасофію на эвалюцыі. Ён спрабаваў прысвяціць сваю кнігу Чарльзу Дарвіну. Ён напісаў ліст Чарльзу Дарвіну, там было напісана: "Прысвячаецца Чарльзу Дарвіну, ад шчырага прыхільніка - Карла Маркса". Жонка Дарвіна сказала яму, "Дарагі, лепш адмоўся ад гэтага. Таму што гэта можа быць занадта." Карл Маркс зрабіў 6-х дзяцей; ні воднага дня ў жыцці не працаваў. Трое яго дзяцей памерлі ад голаду ў маленстве, двое іншых скончылі жыццё самагубствам. Не вельмі паспяховая мадэль бацькі. Калі ён памёр, толькі шэсць чалавек прысутнічалі на яго пахаванні. Карл Маркс распрацаваў ў 1848 годзе Маніфест Камуністычнай партыі: як разбурыць краіну, як усталяваць камунізм. Першая рэч, што трэба зрабіць - адмяніць прыватную ўласнасць. Зараз Маркс ужо наўмысна займаў антыхрысціянскую пазіцыю. Калі Біблія кажа адно, ён гаворыць пра адваротнае. Бачыце, Біблія надае сапраўды важнае значэнне прыватнай уласнасці. Валоданне прыватнай уласнасцю з'яўляецца вельмі важным. Вы не можаце мець свабоду без права ўласнасці. Што добрага ў тым, каб працаваць, кажучы, што ў вас ёсць усе віды свабоды, калі вы ня маеце месца для рэалізацыі сваёй свабоды? У кнізе Лявіт 25 раздзел напісана, што 50 год - святы, юбілейны год. Вы не маглі б страціць сваю ўласнасць на увесь час у біблейскай сістэме. Так кожны чалавек меў права на свой уласны вінаграднік, сваё асабістую смакоўніцу, меў права піць ваду з сваёй бочкі, ці з асабістай студні. Прыватная ўласнасць мае важнае значэнне. Пітэр Бэрл, прэзідэнт Нацыянальнага аб'яднання Одюбона, сказаў "Мы не прымаем ідэю прыватнай уласнасці". Я здагадваюся, дзе ён падчапіў гэта. Карл Маркс распрацаваў ідэю прагрэсіўнага падаходнага падатку. Чым больш вы зарабляеце, тым больш яны з вас патрабуюць. Гэта ідэя Карла Маркса. Ён сказаў, "Вы павінны адмяніць права спадчыннасці." У Бібліі гаворыцца, што добры чалавек пакідае спадчыну дзецям саіх дзяцей. Карл Маркс быў супраць гэтага. Канфіскаванае права ўласнасці. Эвалюцыя з'яўляецца асновай камуністычнай філасофіі сілы грошаў. Карл Маркс сказаў: "Нам патрэбны Цэнтральны банк". Гэта была ідэя камуністаў. Сёння гэтыя ідэі выкарыстоўваюцца ў банкаўскай сістэме Амерыкі, Федэральная рэзервовая сістэма - прамы вынік мыслення Маркса. У ёй няма нічога Федэральнага. Гэта прыватныя банкіры, што працуюць на нашу валюту. Біблія кажа: "Любоў да грошай - ёсць корань усяго злога". Усяго злога. Усе вашыя патрэбы зводзяцца да вельмі простага. Вы мусіце следаваць шляхам з жоўтых цаглінак. Дарэчы, гэтае кіно было зроблена, каб распавесці пра нешта вельмі цікавае: шлях з жоўтых цаглінак, краіна Оз, "О", "z" - пазначэнне унцыі. Саламянае пудзіла было бязглуздае. Дравасек - не меў сэрца. Камерцыя сапраўды не мае сэрца. Гэта доўгая цікавая гісторыя з сымбалічным сапраўдным сэнсам гэтага кіно. Адной з ідэй Карла Маркса была дзяржаўная ўласнасць на сувязь. Як і нашае FCC. Ці сістэма тарнспарту, падобная нашай TSA. Ідэя карла Маркса была ў тым, каб урад узяў на сябе сістэму транспарту. Яны ўжо захапілі ўсе арэапорты, ці ня так? Паспрабуйце паляцець кудысці. Я зрабіў 215 пералётаў толькі за апошні год. Паглядзіце - вы абавязкова сутыкнецеся з дзяржаўным рэгуляваннем ў галіне транспарту. Дзяржаўная ўласнасць на заводы і сельскую гаспадарку. Дзяржаўны кантроль за працай. Гэта ўсё - ідэі Маркса. Карпаратыўныя гаспадаркі і рэгіянальнае планаванне. Усё дакладна адваротна хрысціянству. Бясплатная адукацыя для ўсіх у дзяржаўных школах. Гэта была ідэя Карла Маркса. Наша сістэма дзяржаўных школ. Гітлер сказаў: «Дазвольце мне кантраляваць падручнікі, я буду кіраваць дзяржавай". Марцін Лютар сказаў: "Я вельмі баюся, што школы апынуцца вялікімі варотамі ў пекла, калі яны не будуць старанна працаваць у тлумачэнні Пісання, што будзе гравіроўкай на сэрцы моладзі. Раю, каб ніхто не змяшчаў сваё дзіця ў месца, дзе Пісанне не мае першароднага значэння. Кожная ўстанова, у якой мужчыны мала занятыя Словам Божым, будзе скарумпавана." З 1777 года ў Амерыке карысталіся наступным падручнікам: "The New England Primer." Яны вучылі дзяцей альфабэту праз паэмы, як гэта, "Праз грэх Адама, усе зграшылі мы - Нябёсы каб знайсці, праз мудрасць Бібліі - Хрыста ўкрыжаванага, што за ўсіх грэшнікаў памёр." Ці верыце вы, што гэта было ў падручніках дзяржаўных школ? Было б добра, каб дзеці зноў так вучылі альфабэт. A: А мудры сын - радасць для бацькі і г.д. Вершы з Бібліі для ўсіх літар алфавіту. Вы мусіце прачытаць "Чацьвёрты Рэйх багатых", калі вы хочаце даведацца болей на тэму, як грошы сталі мець такую важнасць у гэтым свеце. Камунізм супрацьстаіць хрысціянству ўсімі мажлівымі спосабамі. Гэта Камуністычная правілы рэвалюцыі. Пад №1 - скарумпаваць моладзь. Разбулылі маральныя каштоўнасці. Мяккае стаўленне ўраду да крымінальных злачынстваў. Тры забастоўкі і вы зволненыя. Як наконт адной забастоўкі і звальнення? Як наконт правоў пацярпелага боку ў гэтым? Падзяліць людзей на два лагеры. Адвесці разважанні людзей ад Ураду. Засяродзіць увагу на лёгкай атлетыцы. Атрымаць людзей, якіх больш хвалююць гульцы і футбол, чым тое, што робіць урад. У 1896 годзе на Алімпійскіх гульнях было 311 спартсменаў. Праз 100 гадоў іх было ўжо 13.000. Ёсць верагодна людзі ў гэтым месцы, што больш ведаюць пра мясцовую футбольную каманду, чым пра тое, хто ў іх сенатар ад штату. У нашых розумах з Урадам усё добра. Кантралююцца ўсе медыя, тыпу CNN (Communist News Network). У мяне не атрымліваецца працаваць з медыя. Знішчаецца вера людзей у іх лідэраў. Ленін сказаў, "Тыя, хто галасуюць - нічога не вырашаюць. Вырашаюць тыя, хто падлічвае галасы." Цікавае меркаванне. Хто праграмуе тыя кампутары, што лічаць галасы на выбарах? Хто праграмуе тыя кампутары, што лічаць галасы на выбарах? Знайдзіце "махлярства на галасаванні" ў інтэрнэце. Проста ўвядзіце "махлярства на галасаванні" і ўбачыце, што вы знойдзеце. Тое самае адбываецца з рэгістрацыяй агнястрэльнай зброі, што ў выніку можа прывесці да яе забароны. Кантроль за зброяй - камуністычная ідэя. Ленін сказаў: "Адзін чалавек са зброяй можа кантраляваць сотні людзей без яе". Уявіце сабе такую сцэну. Вы стаіце ў банку ў спробе абналічыць чэк. Нехта ўрываецца ў банк і кажа, "Легчы ўсім на падлогу!" Такім чынам, усё ляжаць на падлозе. Зараз уявіце сабе іншую сцэну. Пры гэтым кожны грамадзянін узброены. Хлопец урываецца ў банк, "Легчы ўсім на падлогу!" А ўсе прыгэтым дастаюць сваю зброю. У выніку хлопец сам ляжа на падлогу, калі не захоча мець пару дзірак у галаве. Кожны дыктатар імкнуўся мець кантроль над зброяй. Гэта нармалёвая справа. Вы маеце кантроль над зброяй. Кожны дыктатар імкнецца да гэтага. У кантролі над зброяй больш пра кантроль, чым пра зброю. Хтось даслаў мне гэты значак, як жарт, "Ганарова Бяззбройны". Ці будзеце вы такое насіць? Што гэта будзе значыць для злачынца? "Абрабуй мяне!" Ці не такое значэнне будзе для яго? У вельмі раннім узросце, таварыш Сталін вучыўся ў хрысціянскай школе, але ён чытаў кнігі Дарвіна і стаў атэістам. Гэтая кніга змяніла назаўсёды жыццё таварыша Сталіна. Іосіф Сталін вінаваты ў смерці ад 60 да 100 мільёнаў свайго ўласнага народу. Вы мусіце прачытаць штосці з Александра Салжаніцына, падобна гэтай кнізе "Архіпелаг Гулаг". Гэта канцэнтрацыйны лагер. Ён правёў 10 год у гэтых лагерах. Мая нявестка родам з Украіны. Раней у нас працавалі 7 чалавек з былога Савецкага саюзу. Мы начутыя пра тое, што там рабілася. Калі Германія і Расея напалі на Польшчу пад час Другой Сусветнай вайны, яна была цалкам зачышчана. Амаль ніякага шансу на выжыванне ў такой сітуацыі. Камуністы захапілі ўсіх польскіх афіцэраў. Яны запыталіся Сталіна, "Што рабіць з гэтымі афіцэрамі?" Ён сказаў, "Яны ж проста палякі - знішчыце іх." Толькі ў 1992 годзе яны прызналі гэты факт. Рускія нарэшце прызналі, "Так, мы вінаватыя ў забойстве 14.700 полькіх афіцэраў у Катынскім лесе." Расправіцца з імі. Чаму? Ну, калі вы верыце ў эвалюцыю, то лічыце сябе вышэйшым за іншых. Так гледзячы, сапраўды лепш знішчыць іх - гэта, як вырываць пустазелле, вось і ўсё. Пол Пот, у свой час лідэр Камбоджы, пад час Камбаджыйскага тэрору знішчыў траціну свайго насельніцтва. Я не рэкаменую глядзець вам фільм "Паля смерці". Гэта вельмі гідкі фільм, але вельмі дакладны. Вось што яны рабілі - забівалі людзей дзесяткамі тысяч - па любой прычыне. Калі камуністы прыйшлі да ўлады ў Кітаі, яны паставілі сабе план - забіваць 15.000 хрысціянаў у месяц. Місіянеры, што змаглі выжыць у той час, распавядалі, "Ведаеце, гэта было вельмі дзіўна, калі яны прыйшлі ў нашую вёску, то не пачалі адразу выкладаць камунізм у школах. Першае, што яны пачалі рабіць - вучыць эвалюцыі." Камуністы ведаюць, што эвалюцыя ёсць асновай для камунізму. Рускі астраном-атэіст сказаў, "Бог альбо існуе, альбо не. Але абодва варыянты мяне пужаюць." Бачыце, калі Бога няма, то чалавек становіцца галоўным. Вы робіце чалавека галоўным - рыхтуйцеся да катастрофы. Тэорыя эвалюцыі з'яўляецца небяспечнай, бо прыносіць і плады благія. Гэта благое дрэва, і замест добрай галінкі нараджаецца аборт і іншыя грахі, якія, я думаю, ідуць ад корня чалавека. Барацьба - асноўная філасофія, што папярэднічае гэтаму. Біблія кажа, што зямля належыць Госпаду. Уся гэтая праблема пачалася 6000 год таму. Бог стварыў усё. Люцыфер захацеў быць падобным на Бога. Магчыма гэта адбылося праз 100 гадоў пасля стварэння, калі ён упаў, я дакладна не магу ведаць, больш пра гэта на відэа №2. Люцыфер распачаў гэтую доўгую вайну супраць Бога. У кнізе Эзэкіля трошкі расказана пра гэта. Там сказана, што беззаконне было знойдзена ў ім. Ён быў дасканалы, пакуль не беззаконьне, што было знойдзена ў ім. Ён быў узнесены з-за сваёй прыгажосці, сваёй сілы і свайго багацця. Ён той, хто таптаў народы. Ісая кажа, "Як упаў ты з неба, сыне зары! Разбіўся аб зямлю той, хто таптаў народы." Люцыфер ёсць пачаткам гэтай праблемы. Ён вырашыў: "Я ўзыду на неба, я узьнясу трон мой вышэй зорак Божых. Я буду сядзець на горах сходу на Поўначы; Я ўзыйду на вышыні хмарныя. Я буду падобны на Ўсявышняга ". Біблія кажа: «Але ты скінуты ў пекла, у глыбіні апраметнай. Тыя, што бачаць цябе, прышчурваюцца і кажуць, "Ці гэта той, ад якога дрыжалі народы?" Як шмат з вас глядзела фільм "Чараўнік з краіны Оз"? Памятаеце, як напрыканцы яны зрываюць покрыва і бачаць гэтага Оза. Няўжо гэта ён? Вось гэты? Гэта Оз? Гэты маленькі чалавечак у кароткіх штоніках? Ён пераўтварыў свет у пустыню і разбурыў гарады. Усяго та? Я думаў, ты неверагодны, вялікі і магутны Оз. Мы не бузем здіўляцца, калі ўбачым Шатана, што кіпіць у пекле. Мы будзем здзіўляцца, што гэты маленькі хударлявы хлопец сее так шмат хаосу у гэтым свеце. Шатан будуе планы, каб кіраваць светам. Накшталт, як у мультфільме «Пінкі і Брэйн». Бог на Нябёсах смяецца з гэтага. 2 Псальм - гэта вялікае суцяшэнне. Чым болей вы будзеце разважаць пра тое, што адбываецца ў свеце і пра Новы сусветны парадак, тым больш нэрвовымі вы можаце станавіцца, а трэба быць асцярожнымі. Проста чытайце 2 Псальм - ён будзе супакойваць вас; гэта добра супакойвае. "Навошта бунтуюць народы і плямёны намышляюць марнае? Паўстаюць цары зямныя, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага: "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем з сябе іхнія аковы". "Той, хто жыве на Нябёсах пасмяецца, Гасподзь паганьбіць іх." Бог смяецца з планаў Новага сусветнага парадку. Калі вы хочаце прачытаць штосці вартае, прачытайце "Сем чалавек, што кіруюць светам з магілы", там асновы іх філасофіі. Што вы думаеце вызначае вашы паводзіны? Каб даведацца пра пэўныя рэчы, што можна рабіць у Амерыцы, спыніцеся і прачытайце кнігу пра права вета ў журы. Ці ведаеце вы, што адзін чалавек у журы можа сказаць "не прымальна", калі яму не падабаецца закон? Пытанне не стаіць "прымальна ці не?" Пытанне ў тым "ці разумны закон"? Мне не падабаецца закон, кажу - "не прымальна". Генры Морыс кажа пра гэта ў кнізе пад назвай "Доўгая вайна супраць Бога". Гэта абавязкова для чытання тым, хто вывучае пытанне стварэння і эвалюцыі. Гэты горкі плод сыходзіць ад благога дрэва, народ. Эвалюцыя з'яўляецца таксама асновай філасофіі Новага Сусветнага Парадку. Ёсць цудоўнае відэа, што зроблена нашым служэннем: "Мэгідо" - першая і другая часткі. Калі вы хочаце зразумець, што адбываецца на самой справе, зразумець іх філасофію, атрымаць агульную карціну таго, што адбываецца - рэкамендую гэты фільм. Патэлефануйце у нашае Служэнне і замоўце. Злыя людзі ўжо падзялілі свет на рэгіёны. У іх ужо ўсё запланавана: яны хочуць кіраваць светам. Іх мэта: скараціць насельніцтва да паловы мільярда, і кіраваць светам з імі, як элітай на чале. Існуе камітэт 300, якія і дзёргаюць за вяровачкі. Мы можам размаўляць увесь дзень пра гэта, але сёння, нажаль, у нас мала часу. Дэвід Ракфелер сказаў: «Мы знаходзімся на парозе глабальных пераўтварэнняў. Усё, што нам трэба, гэта кіруемы буйны крызіс". І народы прымуць новы сусветны парадак. Ведаеце, Бог таксама мае свае планы для свету, як і Шатан. План Шатана - амаль поўная адсутнасць людзей і адзіны сусветны ўрад. Біблія кажа: "наступяць часы цяжкія". Калі людзі перастануць любіць дабро, то пачнуць ненавідзець хрысціян. Вы ўжо можаце бачыць прыклады варожасці да хрысціян па тэлевізары. Калі ёсць які дрэнны хлопец у фільме, і ён мочыць усіх направа і налева, абавязкова прывядуць які-небудзь верш з Бібліі. "У Мяне адплата, я аддам", кажа ён і забівае людзей. Яны робяць так, што прадстаўляюць усё так, што хрысціяне і прапаведнікі выглядаюць жудасна на ТВ. Што мы павінны рабіць? Усё проста - рабіць тое, што рабіў Ісус. Ён сказаў, "Такім чынам, ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх." Вы ведаеце, гэта для таго, каб людзі знайшлі збаўленне і прывялі да таго ж іншых. Вы разумееце, што Ісус нарадзіўся пасярэдзіне Рымскай Імперыі? Яго краіна была захоплена. Ён не губляў ніводнай хвіліны, каб змяніць Рымскую імперыю. Ён наўпрост пайшоў да людзей. Ёсія сказаў: "Мой народ загінуў з-за недахопу ведаў". Што мы будзем рабіць? Надыходзяць цяжкія часы ў гэтай краіне і ў свеце - рэальна цяжкія часы. Я думаю, верагодна, вельмі хутка. Я буду здзіўлены, калі гэта не адбудзецца ў бліжэйшыя 5 год. Рэальна здзіўлены. Што мы будзем рабіць? Добра, тое, што нам трэба - некалькі мужчын і жанчын, якія маюць разуменне, што рабіць. Што мы павінны рабіць? Біблія кажа: "Калі краіна адступіцца ад закону, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная." Я маю 4-х унукаў. Я хачу, каб краіна была даўгавечнай, каб была свабода і мір, хачу ўзрастаць, як я хачу. Што мне рабіць? Другі закон кажа: "вазьміце мудрацоў для разумення". Нам патрэбныя людзі з разуменнем. Саламон маліўся і казаў, "Дай жа рабу Твайму сэрца разумнае, каб судзіць народ Твой, каб я мог адрозніваць добрае і дрэннае." Вы хочаце мець разуменне? Біблія кажа, што Авігея была жанчына з добрым разуменнем. І яна была прыгожая. Яны прывялі чалавека разумнага. Эздра 8 раздзел, "І прывялі яго да нас, бо дабрадзейная рука Бога нашага была над намі, чалавека разумнага..." "з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належыла рабіць Ізраілю." Я мару пра тое, каб некаторыя амерыканскія палітыкі былі разумнымі і ведалі, што і калі належыць рабіць. Я не думаю, што ў нас іх занадта шмат. Большасць палітыкаў трымаюць свае пальцы па ветры. "Адкуль дзьме? Адкуль дзьме вецер? Усё, я павяду." Нам патрэбны дзяржаўныя дзеячы, а не палітыкі. Ведаеце, што значыць слова "палітыка"? "Палі" значыць шмат "тык" - жывёлы-крывасмокі. Я думаю настаў час матываваць народ. Я не ведаю, што вы ўжо робіце, але настаў час рэальнага руху. Час хутка сканчваецца. Што ж нам рабіць? Першае, вы павінны зразумець, што Бог усё кантралюе. Не нэрвуйцеся, будзьце лепш занятыя, але не нэрвуйцеся. Ён - ганчар, мы - гліна. Рабіце тое, што Ён кажа, гэта проста. Мы павінны быць мудрымі, як зьмеі, і простыя, як галубы. Будзьце проста уважлівымі, на поўную. Не нэрвуйцеся, проста дзейнічайце. Мы павінны маліцца за тых, хто ва ўладзе. Калі вы моліцеся за вашых сенатараў, вы ж ведаеце іх імёны, ці ня так? Мы дзеці Бога. Гэта наша праца, слухацца яго. Прапаведаваць Евангелле. Мы мусім быць соллю зямлі. Соль робіць шмат цікавых рэчаў. Соль захоўвае, вы павінны спрыяць захаванню сілы вашай супольнасці. Соль ёсць раздражняльнікам. Калі вы кагосці не раздражняеце, вы не з'яўляецеся добрым хрысціянінам. Вы скажыце: "Брат Ховінд, вы ведаеце, што ёсць тысячы супраць-Ховіндаўскіх вэб-сайтаў?" Я ведаю, хіба гэта не выдатна? Мы налічылі каля двух тысяч у гэтым годзе. Вы ці раздражняеце кагосці, ці - робіце гэта няправільна. Вы павінны ўплываць на іншых людзей. У нас ёсць дырэктар па навучальным навуковым праграмам, я тэлефанаваў ім туды, калі спрабаваў змяніць навучальную праграму ў Эскамбіі. Яна несла поўную эвалюцыйную акалесіцу. Яна сказала, "Містэр Ховінд, вы адзіны чалавек, што тэлефануе і скардзіцца на эвалюцыю у падручніках." Я падумаў, "А дзе ўсе астатнія?" Там знаходзіцца 128 баптысцкіх цэкваў, у Эскамбіі, штат Флорыда. Чым яны займаюцца? Мы павінны выкарыстоўваць свой ​​уплыў, мужчыны. Вы чуеце: "Хрысьціяне не павінны ісці ў палітыку". Раскажыце пра гэта цару Давіду ці Саламону. Вы павінны вучыць праўдзе аб Стварэнні. Адно з самых важных служэнняў сёння - служэнне Крэацыанізму. Знайдзіце што рабіць. Людзі, што па іншых прычынах не прыходзяць у царкву, будуць з захапленнем сядзець і глядзець фільм пра дыназаўраў ці Стварэнне. Існуюць дзве вялікія пропаведзі ў кнізе Дзеяў. У Дзеях, у 2 раздзеле, Пётр кажа пропаведзь на дзень Пяцідзесятніцы, і ён там цытуе Пісанне, зноў цытуе Пісанне і г.д. Ён кажа да габрэяў. Такім шляхам ён дасягае іх. Яны грунтуюцца менавіта на Пісанні. Дзеі, 17 раздзел, яны ідуць на Марсава поле. Ён размаўляе з вялікім натоўпам, што не ведае Святога Пісання і іх гэта не хвалюе. Павал не працытаваў Пісання ні воднага разу на працягу ўсёй пропаведзі ў Дзеях 17 раздзел. Ён сказаў: "Я хачу пагаварыць з вамі пра невядомага Бога, Творцу сусвету, Бога, які стварыў нябёсы". Ён выкарыстаў тэму Стварэння, каб выйграць іх. Нумар 9 - засяродзьцеся. Гэта так проста ў гэтым свеце, асабліва ў Амерыцы, адцягнуць увагу. Вы калі-небудзь бачылі, як малюхі рэагуюць на мабільнік, што паклалі побач на ложак? Вы яго ўключаеце, і дзіця ляжыць, быццам загіпнатызаване. Гэта так проста - адцягнуць увагу. Ці ведаеце вы, што сярэдні амерыканец глядзіць тэлевізар 1,500 гадзін на год? Гэтага дастаткова, каб прачытаць Біблію 22 разы. Я не думаю, што трэба столшькі разоў на год чытаць Біблію, але некалькі разоў трэба прачытаць дакладна. Гаворачы пра прагляд ТВ, Саламон сказаў, "Не пакладу перад сваімі вачыма рэчы непатрэбнай." Ці вы кладзеце перад сваімі вачыма непатрэбныя рэчы? Што, калі дома вы ўсталюеце пэўнае правіла - чуеце кепскае слова па ТВ, то выключаеце тэлевізар на 2 гадзіны? Далей, калі бачыце па ТВ кагосці несціпла апранутага, таксама выключаеце на 2 гадзіны. Калі бачыце кагосці, зто ўжывае алкаголь, таксама выключаеце на 2 гадзіны. Колькі ў выніку вы яго паглядзіце? Мы можам адрубіць гэты кабель і падтрымаць 45 місіянераў праз эканомію, што будзе, калі яго не глядзець. Біблія кажа, "Калі краіна адступіцца ад закону, тады шмат у яе начальнікаў" Вы ведаеце, чаму ў нас так шмат бюракратаў, шмат нормаў і правілаў? Мы адступнікі. Гэта Божы суд. Усе гэтыя цяжкія шматлікія чыноўнікі - Божы суд над краінай. Мы заслужылі гэта. Праведнасьць узвышае народ, а грэх ганьбіць людзей. Вось рашэнне. Вы хочаце дапамагчы выратаваць Амерыку? Гэта вельмі проста. Вось рашэнне. "Калі мой народ, які называецца імем Маім, будзе галасаваць за Рэспубліканцаў, далучацца да апалчэння і будзе збіраць ежу на выжыванне." Не зусім тое, што там сказана. "Калі мой народ, які называецца імем Маім, упакорыцца". Гэй, таты, калі апошні раз вашыя дзеці мірыліся з вамі. Калі апошні раз вашыя дзеці выходзілі да алтару і маліліся за кагосці? Калі вашыя дзеці бачылі апошні раз, як вы моліцеся за штосці? Калі вашыя дзеці чулі ад вас апошні раз, "Прабач мяне, я памыляўся." Мамы, калі апошні раз вы мірыліся. Дзеці, калі апошні раз вы мірыліся паміж сабою? Наступны раз скажыце свайму брату, "Слухай, брат. Я памыляўся. Прабач мне." Калі вы рабілі гэта апошні раз? Замірыцеся з сабою, маліцеся і шукайце аблічча Майго і адвярніцеся ад бязбожных тэлевізараў. "Дык Я пачую з неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю." Ці хочаце вы, каб Бог выправіў гэтую бязладзіцу? Ён зробіць гэта, ён чакае ад нас. Мы са свайго боку, ён жа зробіць сваю частку. Мне падабаецца гэтая гісторыя. Калі Давід прыйшоў, каб прынесці сыр і разынкі ў войска. Эліяў, старэйшы брат Давіда, сказаў: "Што ты тут робіш? Навошта ты прыйшоў сюды? Калі ласка, вярніся назад і пасьві авечкі!" І Давід сказаў, "Няўжо няма прычыны? Брат, гэты вялікі фелістымлянін зневажае нашага Бога. Нашто мне вяртацца? Пайду здыму з яго галаву. Няўжо няма прычыны?" Маленькі Давід, што толькі пасвіў авечкі, паўстаў перад гэтым гігантам і сказаў, "Хтосьці павінен прымусіць яго замаўчаць. Ён там праклінае Бога Ізраіля". Эліяў, яго старэйшы брат, крычаў на яго: «Заткніся брат, вярніся да дому, клапаціся пра авечкі. Мы - салдаты». Няўжо няма прычыны? Якая прычына можа быць у вас? Для чаго вы жывяце? Ёсць тысячы адгалінаванняў зла, на кожнае з якіх павінны быць свой Давід. Якая ёсць вашая прычына? Можа гэта мяч? Вы проста не можаце дачакацца, каб вярнуцца да дому і захапіцца гульнёй. Глядзець, як 100-кілаграмовая гарыла робіць футбольны выкрутас на полі, прабягаючы праз вароты, каб зарабіць 6 балаў. Ух ты! І анёлы ўзрадуюцца. "Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам". Дзіўна. Хлопец, што займаў 3 месца ў гонках на матацыкле знайшоў збаўленне на маім семінары ў Канэкцікуце. Прыкладна праз год я прапаведаваў там, і ён сказаў: "Брат Ховінд, дазвольце мне вас запрасіць на сняданак заўтра. Я хачу расказаць вам, што адбываецца ў маім жыцці. Гасподзь сапраўды змяніў мяне ў мінулым годзе." Я сказаў: "Гэта выдатна, брат, дзейнічай!". Ён сказаў: "Я дам вам праехацца на адным з маіх байкаў". Я сказаў: "Добра". Мы паснедалі, пасля ён павёў мяне да свайго трэйлера і выкаціў Хонду 900, блакітнага колеру, вылізаная, моцная і збалансаваная, я ня верыў сваім вачам. Я маю Хонду 250. Ён сказаў, "Паспрабуйце." Я ўзлез на яго і завёўся. На першай перадачы я амаль не зламаў шыю. Я пераключыўся на другую. Я якраз збіраўся пераключыцца на 3 і глянуў на спідометр - мая хуткасць на той момант была ўжо 90 міль у гадзіну. Там жа ўсяго 6 перадач. Я скінуў хуткасць і вярнуўся. Я дрыжаў, як асінавы ліст. Я сказаў, "Ну, наколькі хутка я ехаў?" Ён сказаў, "Я нават не заўважыў." Разумееце, чаго ён хоча? Ён хоча хутчэйшы байк. Людзям, што любяць хуткасць, яе будзе заўсёды недастаткова. Людзі, што маюць 80 пар абутку, як думаеце чаго прагнуць? Больш абутку. Людзі, у якіх ёсць вялікі дом, думаю хочуць: яшчэ большы дом. Людзі, якія маюць шмат грошай, думаю, хочуць: больш грошай. Чаму нам патрэбна цэлае жыццё, каб зразумець, што ўсе гэтыя рэчы навокал нас не тое, што нам трэба? Яны прагнуць; яны ніколі не задаволеныя. Яны проста жадаюць гэтага. Ці ведаеце вы, што калі вы адшкадуеце 500$, можна купіць добры набор клюшак для гольфа. Калі вы будзеце практыкавацца тысячы і тысячы гадзін, і гэта толькі на трэніроўку правага ўдару. Пальцы трэба зрабіць літарай "v". Так, каб кропка паміж пальцамі была пад вашым левым плячом. Пальцы напружаныя ці раслабленыя - бывае па-рознаму. Калені троху сагнутыя, плечы пакатыя, твар перпендыкулярны да мяча. Правы локаць сгібаецца першым, левы сгінаецца трошкі пазьней на 15 градусаў ад правага. Калі вы гатовыя да практыкі ў тысячы і тысячы гадзін, гатовы ў гэта пасвяціцца, калі-небудзь вы зможаце выбіць мяч і патрапіць у адтуліну ў зямлі з першага разу. І анёлы ўзрадуюцца. Ёсць адна гісторыя, як прапаведнік паклікаў свайго памочніка. "Я хачу, каб ты папрапаведваў сёння з раніцы. Я адчуваю сябе не вельмі добра." І прапаведнік пайшоў гуляць у гольф. Д'ябал адразу данёс Госпаду: "Госпадзі, я тут бачыў вашага прапаведніка. Ён гуляе ў гольф у нядзелю раніцай." Госпад сказаў, "Так, Я гэта бачу." Д'ябал сказаў, "Што Ты збіраешся рабіць з гэтым?" Госпад сказаў, "Я паклапачусь пра гэта." Прапаведнік адразу патрапіў тройчы ў лунку адным мячом. Д'ябал сказаў, "Госпадзе, што Ты робіш? Я думаў, Ты з гэтым разбярэшся?" Госпад сказаў, "Я так і зрабіў. Яму ўжо ёсць пра што засведчыць." Я думаю, што мы павінны кінуць турботы пра рэчы гэтага свету. Яны ўсё роўна згараць. Усё гэта згарыць. Калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце вышняга. Усталюйце вашу любоў на вышняе. Не любіце зямнога, ні таго, што ёсць у свеце. "Хто любіць зямное, у тым няма любові Войчай: бо ўсё, што зямное: пажада плоці, пажада вачэй і пыха жыццёвая, ня ёсць ад Айца, а ад свету гэтага. Зямное ж ужо мінаецца..." Усё гэта мінаецца. Усё гэта будзе спалена. Ці ведаеце, колькі пасля сваёй смерці пакінуў Говард Х'юз? Усё, што ў яго было, кожны пені. І з вамі адбудзецца тое ж самае. Не інвестуйце сваё жыццё у тое, што будзе спалена. Апошняя рэч, што нам трэба будзе зрабіць, амаль апошняя - гэта пачуць голас трубны. 1 Фесаланікійцам 4:16, "Бо сам Гасподзь пры абвяшчэнні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысце уваскрэснуць раней." Паўднёвыя баптысты пойдуць першымі, мы ж наступныя. "І мы, тыя, што засталіся ў жывых, узятыя будзем разам, каб сустрэць Госпада ў аблоках." Гэта будзе выдатна. Сустрэцца з ім у аблоках. Нумар 11, перамога душы. Знайдзіце кагосці і прывядзіце к Хрысту. Ісус нарадзіўся і ўзвёў усё сваё служэнне пад Рымскай акупацыяй. Апостал Павал быў змешчаны ў турму пад час Рымкага кантролю. Што ён зрабіў? Ён прывёў сукамернікаў да Госпада, таксама турэмшчыка; ён выйграваў душы. "Мудры яднае(выйграе) душы(для Госпада)." Самае галоўнае, што хрысціянін можа рабіць ужо зараз - выйграваць душы. Пад час Грамадзянскай вайны, адзін вялікі вясковы хлапец запісаўся ў войска, каб ваяваць супраць Янкі. "Яны прыходзяць сюды і хочуць нас захапіць, я буду змагацца з гэтымі Янкі." Яго шмат муштравалі ў ваенным лагеры, ён атрымаў своё заплечнік і зброю і быў адпраўлены на бітву. Ён прыйшоў і сказаў, "Прыйшоў выканаць свой абавязак, сэр. Дзе гэтыя Янкі?" Сяржант сказаў, "Сынок, Янкі насупраць нас. Яны вырылі траншэю там, мы вырылі траншэю тут. Ніхто пакуль не рухаецца. Мы чакаем распараджэнняў. Пакуль твая задача, сынок, маршыраваць у траншэі." Ён сказаў, "Сяржант, я не прыйшоў маршыраваць у траншэі, я прыйшоў змагацца з Янкі, а яны насупраць нас. Ці можна я пайду змагацца з імі?" Ён сказаў, "Не сынок, гэта не твая праца. Ты павінны маршыраваць у траншэі, пасля мы чакаем прыказу, пасля мы ідзем у атаку." Ён пэўны час маршыраваў туды і назад па траншэі. Пасля сказаў, "Я прыйшоў сюды не для таго, каб маршыраваць у гразі. Я прыйшоў сюды змагацца з Янкі. Чаму б не пайсці змагацца з імі?" Напрыканцы ён не вытрымаў. Сабраўся з розумам, кінуў усё, выскачыў з акопа, бег і гучна крычаў па нейтральнай тэрыторыі, бег толькі адзін на траншэю Янкі. Янкі былі здзіўлены. "Што гэта за хлопец?" Ніхто нават не думаў страляць. Ён прабег увесь шлях праз нейтральную тэрыторыю, запрыгнуў у траншэю Янкі і ўзяў першага, хто яму патрапіўся, вырубіўшы яго з аднаго ўдару. Ён быў вясковым хлопцам. На вёске ён кідаў сена. Быў вельмі адданым свайму абавязку. Ён падняў свайго палоннага і пабег да паўстанцкай траншэі. Ніхто і зараз не стрэліў. Ён вярнуўся ў паўстанцкую траншэю, паўстанцы сабраліся вакол яго і спыталі, "Што гэта?" Ён сказаў, "Гэта Янкі." Яны сказалі, "Дзе ты яго дастаў?" Ён сказаў, "Я яго скраў. Там цэлая куча такіх." Ён сказаў, "Вы ўсе маглі б мець такога, калі б захацелі." Усе маглі б мець такога, калі б захацелі. Ведаеце, усе мы патрапім на Нябёсы, але некаторыя будуць мець вакол сябе цэлы натоўп людзей, што яны прывялі да Госпада. Яны прывялі іх да Хрыста, навучылі іх, далі ім правільны зарад. Некаторыя з вас таксама там будуць. Вы таксама пойдзеце на Нябёсы, але побач з вамі нікога не будзе. Нікога, нуль. Вы прыйдзіце на Нябёсы з сваім вялікім натоўпам, у вас запытаюцца, "Адкуль у цябе такое мноства?" "О, гэта ўсё адтуль з зямлі. Вы ўсе маглі б мець гэта, калі б хацелі." Вам і адному не так кепска? Няўжо для вас больш цікава глядзець канал пра надвор'е, чым прывесці вашага суседа на Нябёсы. "Ну, я павінен убачыць ці будзе дождж." І што вы збіраецеся рабіць, калі ён будзе? Вы не збіраецеся зрабіць гэта, не гледзячы ні на што? Што на зямлі вы робіце для Нябёсаў? Напрыканцы, што я вам раю зрабіць, гэта чытаць апошні раздзел, народ. Запомніце гэта - вы выйгралі. Але ўсё будзе вельмі дрэнна. Людзі пытаюцца, "Брат Ховінд, як вы думаеце, ці прыйдзе Госпад да пачатку Вялікага Смутку?" Я спадзяюся на гэта. Я дакладна не ведаю. Я не магу падцвердзіць гэта праз Пісанне. Ёсць прынамсі, 5 тэорый пра тое, што будзе ў канцы часоў: ці мы жывем да названых падзяў, ці пад час іх, ці пасля іх і ўсё такое. Я вывучаў гэтыя тэорыі вельмі старанна, але да канца не змог зразумець, як жа будзе. Я спадзяюся, што мы жывем перад. У такой сітуацыі знаходзяцца Кітайскія хрысціяне апошнія 60 год. Гэта маюць рускія хрысціяне, таксама Эфіопскія і афрыканскія хрысціяне апошнія 50 год. Іх забівалі дзесяткамі тысяч. Я не ведаю да канца. Я спадзяюся, што мы пойдзем адсюль першымі, але не магу даказаць гэта праз Пісанне. У любым выпадку, трэба рабіць тое, што Бог нам загадаў - выйграваць душы. Ісус прыйдзе ў бліжэйшыя дні. Ён збіраецца зрабіць свой Новы Сусветны парадак. Шатан мае план на адзіны сусветны ўрад, і ён будзе кіраваць апошнія 7 гадоў суадносна з кнігай Адкрыцця і кнігай Данііла. Ён плануе адзіны сусветны ўрад. Пасля прыйдзе Госпад, знішчыць яго і скажа, "Зараз я пакажу вам, як выглядае сапраўднае Царства. Вы можаце пакінуць ўсё, што вы мелі праведнага ў гэтым горадзе, што мелі праведнага ў гэтай вобласці і ў гэтым штаце. Ты быў верным сынам, Я збіраюся аддаць табе ўсю краіну. Зараз ты - бос." Ці збіраецеся вы быць там? У адзін з гэтых дзён Госпад раструшчыць галаву Шатана пад вашымі нагамі. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста хай будзе з усімі вамі, амэн. Бог у рэшце рэшт перамагае. "Я ўбачыў анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ ад бездані і вялікі ланцуг у руцэ сваёй. Ён узяў цмока, змея старажытнага, які завецца д'ябал і сатана, і скаваў яго на тысячу гадоў. Ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго. І паклаў над ім пячатку, каб не зводзіў ён ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сведчанне Ісуса." Можа быць так скончыцца ўсё для хрысціян? Можа быць і так. "Яны не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў. Д'ябал, які падмануў іх, быў кінуты ў возера вогненнае." Я не магу дачакацца гэтага дня. Дух і нявеста кажуць - прыйдзі! Хай Ён пачуе, як гавораць - прыйдзі! Кажыце яму спрагненыя - прыйдзі! Прыйдзі! Калі вы яшчэ не хрысціянін - прыходзьце. Хай хто-небудзь дапаможа вам стаць адным з нас. Калі вы адзін з дзяцей Божых, і вы хочаце нешта рабіць - прыходзьце. Спытайце Яго, "Госпад, што Ты хочаш? Што я магу зрабіць?" Ён знойдзе для вас пэўную працу. "Той, Хто сведчыць гэта, кажа: вось, прыйду неўзабаве! Амэн. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе." Калі мы можам чымсці дапамагчы, звяртайцеся ў нашае служэнне. Мы хочам прыводзіць людзей да хрыста - выйграваць душы. Нічога больш не мае значэння. На працягу тысячы гадоў нічога не будзе мець большага значэння. Што вы робіце для Госпада ў сваім жыцці? Мы спадзяемся, што вам спадабаліся гэтыя відэа на тэмы: Стварэнне, эвалюцыяя і дыназаўры. Нашмат важнейшае, чым ведаць усю праўду і факты пра навуку, ведаць праўду аб тым, ці ідзеце вы на Нябёсы ці не. Калі вы ніколі не давяралі Хрысту, як свайму Збавіцелю, дазвольце мне хутка растлумачыць, што вы павінны рабіць, каб патрапіць на Нябёсы. Біблія кажа, што ўсе мы грэшнікі. Мы ўсе парушылі Божыя законы. Усе мы не падпарадкоўваемся нашаму Творцу. Мы усе рабілі кепскія рэчы; усе мы грэшнікі. Некаторыя горшыя за іншых, прынамсі ў чалавечых вачах, але ўсе мы парушалі Божыя законы. Біблія кажа, што мы ўсе павінны пакаяцца. Слова пакаяцца азначае "павярнуцца." Насамрэч важныя дзьве рэчы, "адвярнуцца ад вашага граху і павярнуцца да Бога." Бог шукае магчымасці змены вашай пазіцыі. Калі вы скажыце, "Госпад, я не хачу больш рабіць няправільныя рэчы; прабач мяне, што я дзейнічаў супраць Цябе. Я хачу выправіцца." І вы адварочваецеся ад вашага граху і паварочваецеся да Бога. Вы кажыце, "Бог, калі ласка прабач мяне, калі ласка выратуй мяне." Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 3:23: "Таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены Славы Божай." Вы мусіце прызнацца, што вы грэшнік. Па-другое, Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 6:23, "Бо пакаранне за грэх - смерць." Мы заслугоўваем таго, каб памерці і адправіцца ў пекла, але Ісус ужо памёр за вас. Ён любіць вас. Ён хоча быць разам з вамі на Нябёсах. Кожнаму, хто папросіць Яго аб выратаванні, Бог дасць дар вечнага жыцця, гэта сказана ў Пасланні да Рымлянаў 6:23, гэта бясплатны дарунак. І аб гэтым сказана ў Пасланні да Рымлянаў 10:13, "Бо ўсялякі, хто пакліча імя Госпада, выратуецца." Калі вы толькі звернецеся і скажыце, "Госпад, я грэшнік. Калі ласка, прабач мяне", і папросіце Яго, то Ён дасць вам у бясплатны дар вечнае жыццё. Чаму б вам не памаліцца са мной у гэты час, і вы б маглі прыняць Ісуса, як свайго Збавіцеля. Гэта не магічныя словы; Бог глядзіць на вашае сэрца, але, калі вы скажыце гэта і насамрэч будзеце думаць аб гэтым, то Бог прабачыць вас. Проста скажыце, "Дарагі Госпад Ісус, Я ведаю, што я грэшнік. Я парушаў Твае прыказанні. Мне вельмі шкада. Калі ласка прабач мяне. Калі ласка ачысці Сваёй крывёю мяне. Прабач мае грахі і вазьмі мяне на Нябёсы. У імя Ісуса Хрыста, Амэн." Біблія кажа, што кожны, хто пакліча імя Госпада будзе выратаваны. Такім чынам, калі вы папрасілі Госпада аб выратаванні, Ён абавязкова выратуе. Зараз жа вашая асноўная задача - узрастаць. Чытайце вашу Біблію, маліцеся, прыядноўвайцеся да добрай, веруючай у Біблію царквы, пачынайце ўзрастаць, каб быць добрым Хрысціянінам. Вялікі вам дзякуй. Тэлефануйце ці пішыце, калі мы зможам, то абавязкова дапаможам. Былі рады дапамагчы вам. За большай інфармацыяй ці матэрыяламі па тэме Стварэнне-Навука-Эвангелізм ці другіх матэрыялаў пішыце нам: P.O. Box 37338, Pensacola, Florida 32526 USA Ці тэлефануйце: 1-850-479-3466 That number is: 1-850-479-DINO Вы таксама можаце наведаць наш сайт: www.drdino.com www.drdino.com - Д-р Кент Ховінд (Dr. Kent Hovind) Семінар #5 END - Пагрозы эвалюцыі - беларускай (Belarus) - [Ed.13.5]