Seminar 1a - Dr. Kent Hovind - www.drdino.com - беларуская (Belarus) Ці задумваліся вы калі-небудзь пра наступнае? Я маю на ўвазе: у чым сэнс жыцця? Чаму мы тут? Адкуль мы з’явіліся? Куды мы пойдзем, калі жыццё скончыцца? Гэты семінар апавядае пра ўзрост зямлі. Доктар Ховінд прадстаўляе важкія доказы, па якіх бачна, што Зямлі далёка не мільярды год. Насамрэч, гэтыя доказы паказваюць на літаральнае разуменне 6-ці дзённага стварэння. Менавіта так, як запісана ў першым раздзеле кнігі Быцця. Прывітанне, мяне клічуць Эрык, і мы спадзяемся, што вы атрымаеце задавальненне ад гэтага неверагодна моцнага семінара, што прадстаўлены доктарам Ховіндам. Ён мае назву “Узрост Зямлі”. Семінар 1а – Доктар Кент Ховінд – www.drdino.com – беларуская. - Translated by Pavel Sitnik. "Узрост Зямлі" - Семінар 1а - Доктар Кент Ховінд. Гэта вялікі гонар быць сёння ўвечары тут у Тэнэсі. Мяне клічуць Кент Ховінд. Я быў выкладчыкам у сярэдняй школе на працягу 15 год і каля 16 год, як евангеліст, праводжу семінары аб стварэнні, эвалюцыі і дыназаўрах. І я наўпрост кажу людзям, што веру, што Біблія з’яўляецца безсумніўным, натхнёным і безпамылковым Словам Жывога Бога. Я веру ў гэта ад вокладкі да волкадкі. Веру, як вокладке, на якой напісана маё імя: Кент Ховінд. І для тых, хто яшчэ не ведае, Біблія – гэта Базавая Інструкцыя ад Бога, як Лепш Імкнуцца да Яго (літаральна: Асноўная Інструкцыя Да Адыхода з Зямлі). Насамрэч, вы павінны прачытаць гэтую кнігу, таму што пасля яна застанецца ў вас на вельмі доўгі час. Калісці вы пакінеце гэтую зямлю і шляху назад ужо не будзе, вы павінны быць упэўненыя, што прыйшлі ў правільнае месца. Такім чынам, адна з маіх мэтаў, як хрысціяніна, ёсць: “… быць заўсёды гатовым даць лагодны адказ кожнаму, хто запытае аб прычыне надзеі, якая ў ва мне…”. I я лічу, што некалькі апошніх стагодзьзяў хрысціяне не правялі адпаведнай работы у адказ на тэорыю эвалюцыі. Мы наўпрост далі дазвол гэтай тэорыі, каторая насамрэч пераўтварылася ў рэлігію. Пасля мы дазволілі гэтай рэлігіі захапіць нашую школьную сітэму і юрыдычную сітэму. Усе сучасныя навуковыя разважанні пабудаваныя на філасофіі, якая не мае ніякіх навуковых доказаў. Ніякіх! Мы нават прапаноўваем чвэрць міліёна даляраў таму, хто прадставіць сапраўдныя навуковыя доказы эвалюцыі. Гэтая прапанова актуальная ўжо болей як 12 гадоў. Проста не існуе ніякіх сапраўдных доказаў эвалюцыі. Людзі вераць гэтай тэорыі, я гэта разумею, але гэта не робіць яе навукай. Такім чынам, існуе тры рэчы, якіх я імкунся дасягнуць на маіх семінарах. Па-першае, я хачу ўмацаваць вашую веру ў Слова Божае. Па-другое, калі вы яшчэ не выратаваныя, я хачу паспрабаваць дапамагчы вам. Скажу вам проста – я для гэтага і прыйшоў. Добра? Па-трэцяе, калі вы выратаваныя і вы не працуеце шмат для Госпада... ...тады я буду імкнуцца зрабіць так, каб вы сябе адчувалі некамфортна. Добра? Зараз вы ўжо ведаеце, што мы збіраемся зрабіць. Добра. Гэта не мая жонка… Гэта толькі яе фатаздымак… Мінулым летам былі 31-ыя ўгодкі нашага вяселля, і мы с маёй жонкай вырашылі падлічыць колькі грошай мы расходвалі з тых часоў, як пабраліся шлюбам… Апынулася, што мы расходвалі іх ўсе… Мы жывем у Пенсаколе, штат Фларыда ці ў тым што ад яе засталося. Ураган Эйван амаль здзьмуў яе з мапы. Зараз мы добра праводзім час, адбудоўваючы дом. Я маю трох дзяцей, яны ўжо ўсе дарослыя зараз. Больш за тое, усе яны ўжо пабраліся шлюбам, як гэта неверагодна, з маёй дапамогай… Уся хвала Богу! Нарэшце я дома адзін, гэта проста цудоўна! І для тых, хто не ведае, зараз мы ўсёй сям’ёй маем агульную працу ў служэнні, таксама я ўжо маю чатырох унукаў. Дарэчы, унукі з’яўляюцца Божай узнагародай за тое, што вы не забілі сваіх дзяцей. Калі вы канешне задумваліся пра гэта… Хто з вас задумваўся аб гэтым? Гэта цудоўна ці ня праўда? Усе мае дзеці жывуць недалёка ад мяне і працуюць у нашым служэнні, усе яны хочуць аддана служыць Госпаду... ...і рабіць шмат для бліжняга свайго. У нашым служэнні каля 40 чалавек, і мы разам хочам рабіць рэчы, каторыя яшчэ болей ўмацуюць вашую веру ў Божае Слова. Мы разам жадаем змяніць светапогляд людзей. Існуе асноўныя два погляды на гэты свет. Гэта ёсць тое, што называюць светапоглядам, тое, як вы бачыце гэты свет. Некаторыя людзі глядзяць на гэты свет пэўным чынам, а некаторыя глядзяць па-іншаму. Але, насамрэч, ваш погляд на свет вызначаецца адказам на 4 найважнейшых жаццёвых пытання. Існуе чатыры асноўных пытання, на якія імкнецца адказаць кожная рэлігія, што ёсць на Зямлі. Хто я? Адкуль я з’явіўся? Чаму я тут? Куды я адпраўлюся, калі памру? Тое, як вы адказваеце на гэтыя пытанні поўнасцю вызначаецца вашым светапоглядам. Некаторыя людзі глядзяць на гэты свет і кажуць: “Ведаеце, гэта неверагодна, што Вялікі Выбух зрабіў усё гэта наўпрост з нічога”. Гэта гуманістычны пункт погляду, які заснаваны на тэорыі эвалюцыі. Іншыя людзі глядзяць на гэты свет і кажуць: “Ведаеце, гэта неверагодны дызайн! Павінны быць і Дызайнер”. Гэта крэацыаністскі пункт погляду, які заснаваны на тэорыі Стварэння. Гэтыя два светапогляды заўсёды знаходзяцца ў стане вайны між сабой. Адзін з іх памылковы, і мне падабаецца паказваць які. Я правёў ужо каля 90 навуковых спрэчак ва ўнівэрсітэтах; адну з іх тут у U.T. Knoxville, супраць доктара Pigliuchi. Я дыскутаваў з ім двойчы, з задавальненнем зраблю гэта яшчэ. Але не думаю, што ён захоча, але ж мне было б прыемна. Гэтыя хлопцы, з якімі я дыскутую, нашмат разумнейшыя за мяне, але я смяюся над імі, бо ведаю, што я правы, а яны памыляюцца. Насамрэч, гэта лёгка, сапраўды лёгка. Давайце прадставім сабе, што тэорыя эвалюцыі гэта праўда, як мы тады адкажам на чатыры найважнейшых жыццёвых пытання? Хто я і якую я маю каштоўнасць? Калі эвалюцыя гэта праўда, тады, насамрэч, вы не з’яўляецеся чымсці каштоўным. Вы наўпрост кавалак пратаплазмы, які выкінуты на бераг. Вы – нічога не вартая рэч. Насамрэч, вы з’яўляецеся часткай праблемы. Наўпрост, вы адзін з тых, хто забруджвае навакольнае асяродзьзе, і, чым меней вас будзе, тым лепш. Бачыце, гэта нармальнае мысленне… калі толькі тэорыя эвалюцыі гэта праўда. Адкуль я з’явіўся? Калі эвалюцыя гэта праўда, тады вы ўзніклі ў выніку касмічнага выкіду каля 20 млрд. год таму. Хто я? Якая мэта жыцця? Калі эвалюцыя гэта праўда, тады няма ніякага сэнсу жыцця, наўпрост можна весяліцца на поўніцу. Калі адчуваеце, што гэта добра – весяліцеся… Куды я адпраўлюся, калі я памру? Калі эвалюцыя гэта праўда, тады вас пахаваюць і вы будзеце перапрацаваныя насекомымі ці раслінамі. Але глядзіце, Біблія кажа: “На пачатку Бог стварыў неба і зямлю." І, калі гэта праўда, тады гэта дае нам зусім іншыя адказы на пастаўленыя пытанні.. Гэта азнчае, што нам было б лепш даведацца хто ёсць Бог, якая ёсць Яго воля, што Ён робіць і што прамаўляе да нас. Таму што Ён стварыў гэтае месца, значыць Ён над ім валадарыць, і Ён усталёўвае законы. Нам было б лепш ведаць, што Ён хоча. Калі вы не падпарадковаецеся Яго законам, то вы можаце патрапіць у непрыемнасці ў бліжэйшыя дні. Але мы паразмаўляем пра гэта пазней. Д’яблу вельмі не падабаецца ідэя, што Бог стварыў Зямлю. Д’ябал прыйшоў да Евы ў Эдэмскім садзе. І першае аб чым ён запытаўся жанчыну было: “… ці праўду сказаў Бог…?” Ён спрабуе пасеяць сумневы ў Божым Слове. Шатан заўсёды імкнецца пасеяць сумневы ў Божым Слове. Гэта адна з прычынаў, чаму мы маем блытаніну з рознымі версіямі Бібліі. “Дзе сапраўднае Божае Слова, можа яно тут, а можа там…” Мы асвячаем гэтую тэму на Семінары №7. Другое, што ён сказаў жанчыне: “… не, не памрэце…” Наўпрост ён называе Бога хлусам. Трэцяе, што ён сказаў Еве, гэта тое, аб чым я хачу паразмаўляць сённяшнім вечарам. Ён сказаў Еве: “… калі вы скаштуеце з гэтага дрэва… будзеце, як багі…” Вось адкуль тэорыя эвалюцыі ўзяла ідэю і пачатак. Яна не пачалася ад Чарльза Дарвіна, яна пачалася ад Шатана ў Эдэмскім садзе. Ён хоча, каб вы думалі, што можаце стаць багамі. Так, хлопцы і дзяўчаты, мы з’явіліся, як амёбы і эвалюцыянавалі. Станавіліся большымі, лепшымі, мацнейшымі, разумнейшымі… … і ў адзін цудоўны дзень мы будзем вандраваць па ўсяму сусвету і знаходзіць новыя формы жыцця, падобна, як у серыяле “Star trek”. Людзі заўсёды пытаюць мяне: “Ховінд, як вы думаеце ці існуе разумнае жыццё на іншых планетах?”. Я адказваю: “Не існуе. Я выкладаў у школе больш за 15 год… нават на гэтай планеце не так шмат разумнага жыцця!”. Насамрэч, тут зусім няшмат разумнага. Шатан – той яшчэ хлус! Ён сказаў, што вы можаце стаць, як бог. Я скажу, што царква мармонаў на гэта ўжо паддалася. Яны навучаюць сваіх людзей таму, што калі вы паслухмяны мармон і патрапіце на Нябёсы, тады вы станеце там богам. Калі вы паслухмяная жонка мармона і патрапіце на Нябёсы… …вы будзеце вечна цяжарнай і будзеце нараджаць духоўных дзяцей. Маёй жонке гэта не падабаецца, яна кажа: “Гэта не Нябёсы.” Існуе некалькі добрых кніг для правільнага разумення мармонаў і добры сайт www.utlm.org. Калі вы хочаце правільна разумець мармонаў раю вам гэты сайт. Таксама я быў здзіўлены, калі некалькі год таму даведаўся, што некаторыя каталіцкія тэолагі мінулага вучылі, што чалавек можа стаць богам. Гэта ўсё яшчэ знаходзіцца да гэтай пары ў іх катэхізісе. Зараз большасць католікаў не вераць у гэта, але, нажаль, яны нават не ўсведамляюць, што некаторыя з іх тэолагаў вучылі гэтаму. Далёка не будзем хадзіць, нават Кеннэт Коўпленд кажа: “Адам у Эдэмскім садзе быў Божым праяўленьнем у целе.” Ён кажа: “Вы не маеце бога ўнутры, вы – ёсць бог.” Вельмі шкада Кеннэт, але ты на гэтай тэме проста з’ехаў з глузду. Кент Хэгэн: “Веручыя называюць сябе Хрыстом… Вось хто мы ёсьць, мы – ёсць Хрыстос!” Не, ты - з’ехаў з глузду! Місія Хрыста недасяжная для вас і, нават, калі б вы захацелі вы не змаглі б выканаць яе. Вы не Бог, зразумела? І не Хрыстос! Прайдзіцеся як-небудзь па вадзе, я хачу паглядзець на гэта. А вось Люцыфер – гэта адзін з тых, хто хоча стаць Богам. Люцыфер сказаў: “Узыйду на неба, вышэй за зоркі Божыя…” “… і сяду на гары ў гурце багоў, на ўскрайку поўначы…” “… узыйду на вышыні хмарныя, буду падобны на Ўсявышняга.” Бачыце, Шатан хоча быць Богам. Але гэтая гэтая праца для яго недасяжная, таму ён вельмі засмучаны. Ведаючы, што ён не можа быць Богам, ён наўмысна хлусіў Еве і казаў ёй, што яна можа быць, як Бог. Шатан ненавідзіць нас, таму што мы створаныя па вобразу Божаму. Ева патрапілася на гэтую вуду, падумаўшы, што можа быць, як бог. Гітлер казаў: “Калі казаць няпраўду дастаткова доўга, гучна і шмат паўтараць, то людзі павераць ёй”. Таксама ён сказаў: “Людзі схільныя верыць большай няпраўдзе, чым меншай”. Калі вы хочаце каб нехта паверыў няпраўдзе, зрабіце так, як зрабілі двое маіх братоў са мною. Я маю двух старэйшых братоў. Яны заўсёды былі старэйшымі за мяне, як і застаюцца зараз. Такім чынам, калі мне было 6 год, а вырас я ў мястэчку Пэорыя, штат Элінойс. Зараз мы з вамі знаходзімся ў Тэнэсі, можа выпадкова тут ёсць яшчэ Янкі? Хто-небудзь з Севера? … пяць, шэсць, сем..добра. А ці ёсць хто-небудзь з Юга? Ух! Памятайце проста, хто перамог… “гэта яшчэ неканчаткова..." Памятаеце, я вырас ў мястэчку Пэорыя, штат Элінойс. Але я пераехаў у Фларыду, як толькі стаў дастаткова разумным, каб усвядоміць, што Юг збіраецца зноў на паўстанне. Але аднойчы, калі мне было 6 год, я прыбёг з раніцы на сняданне. Я прыбёг першым. Таму я змог ухапіць апошні банан і паклаў яго ў сваю сумку. Праз некалькі хвілін падыйшлі два мае старэйшыя браты. Яны сказалі мне: “Гэй, Кент, гэта апошні банан?..” Я адказаў: “Так, і ён менавіта ў мяне!” Колькі з вас мае старэйшых братоў і сясцёр? Гэтай раніцай было неварагоднае адчуванне, ведаеце, калі нарэшце бярэш перавагу над старэйшымі братамі. Нарэшце я ўзяў перавагу над імі. Я ведаў гэта! Яны хацелі мой банан. Але старэйшыя браты ніколі нічога не просяць у малодшых братоў. Яны ці б’юць іх і выкарыстоўваюць сілу, альбо нейкім чынам хітруюць, імкнучыся атрымаць сваё. Таму мае браты сказалі: “Гэй, Кент, а ці ведаеш ты з чаго зроблены бананы?” Я адказаў: “Не-е…” Што ж з мяне ўзяць – мне было толькі 6 гадоў, навуковымі ж тэстамі даказана, што мозг у чалавека пачынае развівацца толькі ў 18-20 год. Колькі бацькоў могуць падцвердзіць гэтую тэзу пра дзяцей? Далей я запытаўся: “Ну і як жа бананы робяцца?” Яны адказалі, што ў Паўднёвай Амерыке на дрэвах жывуць павукі і, калі яны паміраюць, іх ножкі абвісаюць і вакол ножак пачынае нарастаць плесень. А бананы, насамрэч, гэта ні што іншае, як заплеснеўшыя ножкі павукоў. Я сказаў: “О, не, хлопцы. Вы мне хлусіце. Вы проста хочаце, каб я аддаў вам мой апошні банан, бо ведаеце што ён увогуле апошні…” Яны сказалі: “Не брат, мы не хлусім…” “… разрэж яго ўпоперак і ты ўбачыш пасярэдзіне чорныя кропачкі, што раней былі ножкамі павука.” Пасля гэтага я не еў бананаў на працягу болей 3 год. Яны хлусілі мне… Вам калі-небудзь хлусілі раней? Я ведаю, я б ніколі не паверыў гэтай хлусні, калі б там не было гэтых чорных кропачак… Бачыце, калі вы хочаце, каб нехта паверыў хлусні, вы павінны змяшаць хлусню з праўдай. Для прыкладу, гэта методыка выкарыстоўваецца ўжо шмат год для знішчэння пацукоў. Таму што вы не можаце пакласці атруту наўпрост у талерку. Вы мусіце пакласці шмат добрай ежы і маленькую частку атруты. Яны змешваюць дзве рэчы разам, якія з’яўляюцца наўпрост несумяшчальнымі. Бачыце, атрута для пацукоў складаецца больш як з 99,995% з добрай ежы. Так мы падманваем іх. Яны робяць тыя ж самыя рэчы гадамі, для таго каб прадаваць цыгарэты “Мальбара”. Яны змешваюць іх з каўбоямі. Вы можаце паглядзець любую рэкляму “Мальбара” – там заўсёды штосці пра каўбояў. Вы ўжо пачалі задумвацца пра гэта? Якая сувязь паміж тым, хто паліць “Мальбара” і каўбоямі? Кожны каўбой паліць “Мальбара”? Не.Кожны, хто паліць “Мальбара” будзе каўбоям? Не. Калі вы пачнеце паліць “Мальбара”, то станеце каўбоям аўтаматычна? Не. Ад вас можа несці, як ад каня, але вы пры гэтым не абавязкова каўбой. Насамрэч, лабараторнымі тэстамі было даказана, што ніхто ў свеце не паліць(літаральна: дыміцца). Ніхто не дыміцца! Дыміцца толькі цыгарэта, чалавек з’яўляецца “сасунком”. Гэта ўсё. Я думаю яны павінны называць рэчы сапраўднымі імёнамі. Мы павінны ведаць праўду пра рэкламу. Насамрэч яны павінны называцца: Ракавыя, Паветраная гадасць, Абыходны шлях, Злаякасныя, Шарыкі слізі і Высмоктвальнікі грошай. Тое самае датычна рэкламы піва. Яны імкнуцца з’яднаць піва і спорт. Што можа быць агульнага ў піва і спорта?! Яны бяруць якога-небудзь вядомага гульца, што трымае банку … “Bud Dumber” ці “Bud Stupid”. І называюць яго “Budweiser”, гэта не робіць яго больш “wiser”(літаральна: разумным), гэта дакладна. Ён трымае ў руцэ які-небудзь “Bud Dumber”, “Miller Low Life”, “Dead Dog” ці што-небудзь яшчэ. І кажуць: “Мужык! Пі гэтую чачу і ты будзеш сапраўдным футбольным гульцом!”. Ага, разбяжыся! Біблія кажа, калі ты ўжываеш алкаголь, то губіш сваё жыццё. “У каго гора?.. У каго раны бяз прычыны?..У тых, што доўга сядзяць за віном…” Біблія кажа: “Не глядзі на віно, як яно чырванее.” Прарок Абакум кажа: “Гора табе, хто падае блізкаму твайму пітво…” У шматлікіх месцах Бібліі гаворыцца, што нельга датыкацца да гэтай гадасці. Адзін падлетак мне аднойчы заявіў: “У чым справа, Ховінд, вам што не падабаецца піва?!” Я адказаў яму: “Я не ведаю. Я ніколі не спрабаваў яго. Мне 52 гады і я ніколі нават не паспрабаваў”.(Ну, магчыма часам толькі пры ужыванні лекаў “NyQuil”). Ён сказаў мне: “Як вы ведаеце, што вам не падабаецца, калі нават не спрабавалі гэта?” Я адказаў яму: “Сынок, сёння табе выпала цудоўная магчымасць у жыцці… Дазволь мне задаць табе толькі адное пытанне?- Ты калі-небудзь клаў сваю галаву пад грузавік?...” “… адкуль ты ведаеш, што табе не спадабаецца, калі нават не спрабаваў зрабіць гэта?” Вы не павінны спрабаваць ўсё запар, каб даведацца добра гэта ці кепска. Існуюць іншыя шляхі для гэтага, напрыклад, паглядзець, як іншы робіць гэта. І сказаць: “Не рабі так – гэта табе нашкодзіць!” Гэта падобна на вядомыя апошнія словы прастачка: “Гэй, вы ўсе – паглядзіце ка!...” Мне падабаецца гэты навуковы народ, таксама я калекцыяную навуковыя кніжкі. Сапраўды шмат навуковага ў гэтых кнігах, але да іх прымешана атрута. Гэта падобна на атруту для пацукоў. Я не супраць самой ежы, я – супраць атруты! Мне патрэбны хлопчык альбо дзяўчынка, якія б хацелі навучыцца навуковаму падыходу стральбы гумкай. Хто б хацеў навучыцца? Добра, вось той хлопчык справа… Таксама мне патрэбна дзяўчынка?... …Задні шэраг! Добра, падымайцеся хутчэй! Добра, і нарэшце – навуковы спосаб стральбы гумкай! Як ваша імя, сэр? – Джош! – Колькі ж табе гадоў, Джош? – Дзесяць! Аднойчы мне было 10 гадоў на працягу цэлага года!.. Гэта неверагодна! Насамрэч у гэты самы год мне павінна было б быць 11, але я хварэў на працягу трох год, калі мне было два с паловай… Колькі табе будзе гадоў, калі табе амаль 12? – Адзінаццаць… - Так, 11. А колькі табе плаціць твая мама, каб ты добра сябе паводзіў? – Нічога… Такім чынам, ты добры проста так і табе 10… Вазьміце любую гумку, Джош. - Добра, ты выцягнуў гумку. Як ваша імя? – Лора. – Лора? Тады выцягніце гумку адсюль, Лора. Вы канешне выцягнулі ружовенькую, дзявочую. Добра! Вось, што я хачу, каб вы зрабілі, Джош і Лора. Мы будзем стаяць тут і страляць у цэнтральны праход. Давайце паспрабуем! Гэта не паляціць, яна падвойная. Паспрабуй яшчэ раз… Паспрабуй памаранчавую. Гэтай не атрымаецца, паспрабуй яшчэ раз… Добра, Джош, страляй рэзінкай у цэнтарльны праход… Міма стала, не моцна і недакладна… Лора, паспрабуй ты… О! Тры шэрагі назад… Зараз глядзіце ўважліва. Я апушчуся на вышыню нашых дзяцей, і я пакажу вам навуковы падыход стральбы гумкай. Вы гатовыя да гэтага? Зараз, я хачу каб вы заўважылі, што мае пальцы застаюцца на маёй руцэ ўвесь час. Ты верыш гэтаму? Добра, папрашу увагі! Бачыш хлопца, што сядзіць на галёрцы ў царкве? На тры чвэрці шляху адсюль… Напэўна зараз вы думаеце над пытаннем, што складаецца з 4 словаў? Над якім пытаннем ты зараз думаеш? – Як вы гэта зрабілі? Так, бачыш, гэта ж пытанне з чатырох словаў? – Так… Перад тым, як я распавяду, як ягэта зрабіў, я хачу патлумачыць нешта. Некаторыя дзеці не павінны ведаць, як робяцца некаторыя рэчы, таму што пасля яны могуць стаць небяспечнымі для грамдства. Хто адказвае за гэтага дзіцёнка тут? Хто твае мама і тата?.. Ён захаваны ад гэтай інфармацыі? Ха-ха! Мама сказала, Не! А, хто адказвае за гэтага дзіцёнка тут? Ніхто?.. О, там, ззаду! Гэта твой муж вярнуўся? Не? Добра, папрашу ўвагі – гэта навуковы падыход стральбы гумкай. Гэта два бакі гумкі. Вы паспяваеце за мной? Адзін бок прадстаўляе вашае цела. Другі бок прадстаўляе ваш дух. Зараз ваш дух знаходзіцца ў вашым целе, калі інакш, то вы – мёртвыя. Калі ваш дух калі-небудзь пакіне вашае цела, то вы маеце сапраўдную праблему. Насамрэч і вашыя бліжнія таксама… Але што большасць людзей робяць няправільна ў стральбе гумкай у рэальным жыцці, яны аднолькава расцягваюць абодва бакі – цела і дух. Такім чынам, калі вы нацягнеце абодва бакі і запусціце… Калі б вы маглі убачыць гэта ў запаволеным руху, то абодва бакі рухалісь бы вось так… Уся энэргія ўнутры гумкі траціцца дарма, таму што цела і дух змагаюцца адзін з адным… Таму сакрэт высокай хуткасці руху ў ваткім асяроддзі, такім, як паветра… Што ў сваю чаргу мае супраціўленне, што складаецца ў зніжэнні ці знішчэнні турбулентнасці… Усё, што я зрабіў, калі гэтыя дзеці не глядзелі, гэта нацягваў адзін бок гумкі мацней, чым іншы. Адзін бок нацягнуты… Зараз звярніце ўвагу на тое, што адбудзецца, калі вы зробіце ўсё правільна і калі дух кіруе целам, такім чынам, што прыбірае лішняе супраціўленне асяроддзя і гумка ляціць значна далей… Я патрапіў у хлопца з задніх шэрагаў… Такім чынам, я стаю тут з цэлай кучай гумак… … ведаючы, што магу патрапіць у любога ў гэтай залі… Гэта надае мне адчуванне ўлады… … гэта тое, з чым некаторыя дзеці не ведаюць, што рабіць… Ты разумееш аб чым я кажу? Ты думаеш аб гэтым менавіта зараз? Я так і думаў… Апладысменты нашым дзяцям! Вялікі дзякуй! Біблія кажа: “…плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці; яны адно аднаму супрацівяцца…” Вось чаму некаторыя з вас ня могуць дастаткова развіваць сваё духоўнае жыццё… Вы зашмат сілкуеце сваё цела. Аднойчы проста выключыце свой тэлевізар… Гэта проста!Калі вы трошкі пачакаеце, то ўбачыце самалёты нашай распрацоўкі, што далёка лётаюць. Заўтра мы пакажам вам нашыя супэр-самалёты! Я раблю папяровы самалёцікі, якія ляцяць так далёка, што, калі ім не зашкодзіць дрэва ці будынак, то яны будуць ляцець вельмі далёка аж пакуль не сутыкнуцца з зямлёй… Наш рэкорд з папяровым самалёцікам – 450 футаў(каля 140 метраў). Мы падымемся праз увесь будынак і запусцім іх з башні… Але гэта будзе заўтра… Нам падабаецца навука. Мы не супраць навукі, але я супраць атруты, прымяшанай да навукі, гэта ўсё. У першую чаргу гэта датычыцца падручнікаў пачатковых класаў. Вось, што яны кажуць дзецям у пачатоквых класах: “Зямля моцна памянялася з моманту стварэння – 4-4,5 млрд. гадоў таму…”. Пачакайце хвіліначку… І што, зямлі насамрэч 4-4,5 млрд. год? Не! Але, калі вы гаворыце гэта першакласніку – ён паверыць вам! Першакласнікі вераць усяму, што вы гаворыце ім. Яны вераць, што бананы гэта заплеснеўшыя ножкі жукоў. Я верыў! І зноў яны кажуць ім у другім класе: “З часу ўтварэння – 4-4,5 млрд. год, зямля змянілася… ” і трошку ніжэй: “…жыццё таксама эвалюцыянавала на зямлі”. Гэты тэрмін “эвалюцыянавала” вельмі падманлівы. Я правёў больш за 90 навуковых дэбатаў і каля 7000 тэлевізійных і радыё-шоў. Я навучыўся выйграваць дэбаты з эвалюцыяністамі ў першыя 5 хвілін. Гэта так проста! Некаторыя пыталі: “Вы верыце ў эвалюцыю?”, я адказваю: “Што вы маеце на ўвазе?”, - “Ну, вы ведаеце, эвалюцыя…” -“Не, вы скажыце, што канкрэтна маеце на ўвазе?!”. Існуе шэсць тлумачэнняў гэтага слова. Можа вы гаворыце пра касмічную эвалюцыю, эвалюцыю часу, прасторы і матэрыі? Я не веру ў гэта разам з тэорыяй вялікага выбуху. Можа вы гаворыце пра хімічную эвалюцыю? Таму што згодна з тэорыяй вялікага выбуху, пад час самога выбух утварыўся вадарод і, магчыма, невялікая колькасць гелія. Як жа наконт усіх астатніх хімічных элементаў? Можа вы хочаце мяне ўпэўніць, што ўран эвалюцыянаваў з вадарода? Яны скажуць: “Ну так, у зорках жа ёсць рэакцыя сплаўлення…”. Так, але пасля Жалеза рэакцыя сплаўлення амаль не працягваецца. Акрамя таго, у вас зноў праблема з курыцай і яйкам. Таму што зоркі утвараюць элементы і хімічныя элементы утвараюць зоркі. Што з’явілася першым? Што ў выніку прыводзіць да эвалюцыі зорак і планет. Як утварыліся зоркі? Вы ведалі, што ніхто і ніколі не бачыў фармаванне зоркі? Навукоўцы нават не маюць уяўлення, як зорка магла ўтварыцца.(Падрабязней аб гэтым у семінары №7). Няма нават добрых тэорый фармавання зорак. Мы бачым выбухі зорак вельмі часта. Гэта называецца Нова ці Супэр Нова, калі выбух вялікі. Але мы ніколі не бачылі, як фармуецца зорка. Сярод усіх зорак, што зараз мы ведаем, на кожнага чалавека на Зямлі прыходзіцца 11 трыльёнаў зорак. Гэта тых зорак, што на дадзены момант вядомыя… Мы не ўлічваем тыя зоркі, што невядомыя. Па-чацьвёртае, мусіць быць арганічная эвалюцыя – пачатак жыцця. Яна павінна пачынацца з нежывых матэрыялаў. Да гэтай пары невядома, як гэта магло здарыцца.Далей мы маем макра-эвалюцыю. Гэта пераўтварэнне адной жывёлы ў іншы род жывых істот. У гісторыі чалавецтва ніхто ніколі не бачыў, каб сабака ўтварыла на свет несабаку. Ніколі! Вы можаце атрымаць вялікую сабаку, маленькую сабаку, але – вы ўвесь час будзе атрымоўвацца сабака! Гэта можа быць сабака, воўк, каёт – усё, што мае агульнага продка. Я б не хацеў спрачацца аб гэтым, калі б гэта было магчыма… Кожны пяцігадовы дзіцёнак ведае, што гэта жывёлы аднаго роду. Я пакажу вам… Ёсць тут хто, каму 5 ці 6?.. Каму 5 ці 6 год?.. Хто-небудзь? Добра! Колькі табе, сябра? Шэсць? Я хачу цябе пратэставаць. Тут мы маем сабаку, ваўка, каёта і банан. Адзін з пералічаных тут лішні, хто? Банан! Выдатна, малайчына! Мы маем прафэссараў каледжаў, якія не могуць гэтага зразумець… Я хачу, каб ты зрабіў адну рэч… Калі мы скончым, падыйдзі калі ласка да стала з ДВД дыскамі і выберы бясплатна сабе ўсё, што захочаш… Добра? У нас там ёсць шмат цікавых ДВД пра дыназаўраў і іншае… Біблія кажа, што жывёлы “…будуць прыносіць пасля па роду свайму…”. Але Чарлі Дарвін напісаў у свой час кнігу, што ляжыць тут на стале, “Паходжанне відаў”. Ён абдурыў усіх з’мяніўшы слова “род” на “від”. Мы падрабязна паразмаўляем аб гэтым на семінары №4… Нарэшце, мы маем тое, што называецца мікра-эвалюцыяй. Гэта змены, што адбываюцца ўнутры родаў. Нават зараз гэта адбываецца, я пазначыў гэта пунктам №6. Я лічу, што жывёлы спараджаць вялікую шматвобразнасць нашчадкаў. Доўгія поўсць, кароткая поўсць, доўгія лапы, кароткія лапы – рознае можа адбыцца. Але першыя 5 пунктаў – гэта чыстая рэлігія. Гэта - не навука! Мы ніколі не назіралі гэтага! Таму, калі вы хочаце перамагчы ў спрэчцы з эвалюцыяністам, проста вызначыцеся аб чым вы гаворыце. Вы ўбачыце, што у якім-небудзь выпадку яны абавязкова скарыстаюцца прыкладам з пункту №6, што не можа з’яўляцца аргумэнтам, бо гэта здараецца. Пасля яны абавязкова выкажуць здагадку, што гэта нейкім магічным чынам падц’вярджае астатнія 5 пунктаў. А гэта не адпавядае рэчаіснасці! Хоць настаўнікаў і вучаць таму, каб яны казалі студэнтам, што зямлі міліярды год. Будзе упэўненыя - дзеці вераць гэтаму. Вы ведаеце, я трошкі старамодны чалавек. Я лічу, што ў навуковых класах, мы павінны выкладаць навуку. Навука ўключае рэчы, якія мы можам назіраць, вывучаць, праводзіць тэсты і дэманстраваць. Для прыкладу возьмем Першы Закон Тэрмадынамікі. Першы закон тэрмадынамікі гаворыць нам, што "матэрыя ня можа быць створаная ці разбураная". Тады, калі ўсё створана з матэрыі, але матэрыя ня можа быць створана ці разбурана, то як быў створаны гэты свет? Мы з вамі знаходзімся тут. Таму застаецца толькі два выбары. Хтосьці стварыў гэты свет ці гэты свет утварыўся сам. Іншага выбару няма. Але ж пэўна знойдзецца некалькі лунацікаў, што скажуць: "Насамрэч мы знаходзімся не тут, мы толькі думаем, што мы тут". Добра, забудзем пра гэтых людзей. Мы тут. Такім чынам, ці хтосці стварыў гэты свет, як кажа Біблія, што менавіта Бог яго стварыў. Ці свет утварыўся сам па сабе, як вераць гуманісты. Ён проста існуе сам па сабе і не быў створаны. Добра, калі гэты свет самаўтварыўся, то як гэта магло адбыцца? Хлопцы, д'ябал вельмі доўга думаў пра гэта. І, нарэшце, у адзін дзень прыдумаў тэорыю вялікага выбуху. Колькі з вас раней чула пра тэорыю вялікага выбуху? Некалькі гадоў таму я ляцеў у самалёце з Далласа ў Сан-Францыска. Атрымалася так, што я сядзеў побач з прафэсарам з Бёрклі(з Бёрклінскага каледжу). Я не ведаю ці чулі вы ў Ноксвіле пра Бёрклі ці не, але... Бёрклі гэта далёка не біблейскі каледж. Такім чынам я сядзеў у самалёце побач з гэтым хлопцам вось на такой адлегласці і мы размаўлялі пра стварэнне і эвалюцыю. Пэўна кожны, хто ляціць самалётам хоча паразмаўляць пра гэта, таму я і не ўтрымаўся. Ён сказаў, што верыць у эвалюцыю. Я адказаў: "Я ўжо здагадаўся, сэр, вы ж выкладаеце ў Бёрклі" Я сказаў: "Сэр, калі вы верыце ў эвалюцыю, распавядзіце калі ласка як жа ўтварыўся гэты свет?" Ён сказаў: "О, свет з'явіўся паводле вялікага выбуху", я сказаў:"Сапраўды?! Калі ласка распавядзіце мне пра гэта." Ён сказаў: "Вы выкладаеце навуку і ніколі не чулі пра Вялікі Выбух?" Я адказаў: "О, так, сэр, я шмат чуў пра вялікі выбух і я веру ў вялікі выбух. Але мой вялікі выбух вельмі адрозніваецца ад вашага." Я сказаў: "Вы мне распавядзіце пра ваш Вялікі выбух, а я вам распавяду пра свой." І, як не дзіўна, прафэсар прывёў адзін з тых адказаў, што звычайна змяшчаюць у падручніках. Ён сказаў: "Добра, містэр Ховінд, я веру, што каля 18-20 млрд. год таму..."(то бок вельмі даўна) "...уся матэрыя ва ў сусвеце..." (а гэта вельмі шмат) Дарэчы, слова "Сусвет", па лацінску гучыць як "Universe", утвараецца з двух словаў - "uni", што азначае "адзіны", і "verse", што азначае "вымаўлены сказ". Вы ведаеце, што мы жывем у адзіным вымаўленым сказе? І сказаў Бог, "Хай будзе..." - гэта вельмі павучальна. З гэтага ўжо атрымліваецца неблагая пропаведзь, праўда? І, калі ваш пастар не бачыць гэтага, то падкажыце яму новую тэму! "Уся матэрыя ў сусвеце была сканцэнтравана ў адным вельмі шчыльным і вельмі гарачым рэгіёне, які быў меньшы за кропку на гэтай старонцы." Што сказаў? Уся матэрыя ў сусвеце сціснулася ў кропачку меньшую, чым кропка на старонцы? Ух ты! У адну сціснутую кропку! Мусіць яшчэ і цяжкую! Але гэта здараецца не аднойчы, хлопцы і дзяўчаты. Гэты ж падручнік кажа: "Калі-небудзь праз млрд. год уся матэрыя і энэргія зноў сціснецца да маленькай плошчы. І гэта плошча будзе меньшая за кропачку на прыканцы гэтага сказу. Адпаведна адбудзецца новы Вялікі Выбух." "Гэта здараецца кожныя 80-100 млрд. год." Толькі прадстаўце колькі яны ссяклі дрэваў, каб гэта напячатаць? Дзе ж знакаміты Эл Гор, калі ён патрэбны? Вось на што мне адкажыце... На што ж вы хлопцы паслалі Гора ў Вашынгтон? Ён вам патрэбны тут, вы ж ведаеце. Аўтар гэтага падручніка, насамрэч быў "бліскучым". Я не мог сабе прадставіць, наколькі ён разумны... Ён сказаў: "Хлопцы і дзяўчаты, нічога азначае нічога." Для таго, каб напісаць такую кнігу насамрэч трэба быць разумным. Ён сказаў, "Ня толькі матэрыя і энэргія могуць знікнуць, але таксама прастора і час." Фізікі тэарэтызуюць, што сусвет з'явіўся паводле Вялікага Выбуху, што адбыўся з стана "нічога". Што, прабачце? Так, хлопцы і дзяўчаты, аднойчы "нічога" выбухнула... ...І мы тут! Мы можам і тры дні далей разважаць над тэорыяй вялікага выбуху. Да нядаўняга часу яны казалі, што рэчыва, якое выбухнула было некалькі светавых год у дыяметры. Пасьля яны казалі: "О, гэта толькі 275 міль у дыяметры!" Яшчэ пазьней, "Гэта толькі 71 міля." Яны ўсё змяншалі і змяншалі з часам, а зараз кажуць, што выбухнала "нічога". Некалькі год таму журнал "Discover" напісаў: "Адкуль жа ўсё ўтварылася?" "Хлопцы і дзяўчаты, сусвет утварыўся ў выніку выбуху з абсалютна нічога. І, чым большым ён станавіўся, тым болей напаўняўся рознымі рэчывамі, якія ўзяліся абсалютна з нічога. Як гэта магчыма? Спытайце ў Алана Гуса. Яго тэорыя тлумачыць усё." Ух ты! Мне абавязкова трэба сустрэцца з гэтым хлопцам! Алан Гус сказаў у "Scientific American" - "Даследаваны сусвет мог утварыцца з бясконца малага рэгіёна." (Па-габрэйску гэта "кропка".) Ён сказаў: "Гэта вельмі павабна зрабіць крок наперад і спекуляваць, што сусвет утварыўся літаральна з нічога." Бачыце, хлопцы і дзяўчаты, мы ўсе ўтварыліся з кропкі, а кропка ўтварылася з нічога. І яны называюць гэта навукай?! І змяшчаюць гэта ў навуковых журналах. Я назваў бы гэта казачкамі і адправіў бы ў смецце. Я запытаўся, "Прафэсар, а што адбылося ў гэтай кропцы?" Ён адказаў, "Ховінд, 20 млрд. год таму ўвесь бруд сонечнай сістэмы быў уцягнуты ў гэтую маленькую, малюсенькую кропачку. І ўсё гэта круцілася. Круцілася хутчэй і хутчэй, і выпадкова ўсё выбухнула - Вялікі выбух! І часткі ўсяго гэтага пасля станавіліся галактыкамі, сонцам, луной, зоркамі і намі. Людзьмі. Нічога акрамя зорнага пылу." Я сказаў, "Сэр, ці магу я задаць некалькі пытанняў?" Ён сказаў, "Канешне, што вы яшчэ хочаце ведаць?" Ведаеце, у нас было каля 3 гадзін палёту, седзячы на вось такой адлегласці адзін ад аднаго. Я запытаўся, "Добра, сэр, я маю пытанне. Вы сказалі, што каля 20 млрд. год таму ўвесь бруд сабраўся ў адно месца, пачаў круціцца і адбыўся вялікі выбух. Адкуль жа ўзяўся ўвесь гэты бруд?" Хто ж стварыў гэтую матэрыю? Ён адказаў, "Нам гэта невядома." Я сказаў, "Добра, сэр, гэта ваш пункт погляду. Тады я скажу вам у што веру я - я веру, што каля 6000 год таму Бог стварыў неба і землю, можа вы скажаце, 'Адкуль жа з'явіўся Бог?' - Не маю ні воднай ідэі". Але вы кажыце, што 20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух; і вы ня ведаеце адкуль узяўся увесь бруд. У сутнасці, я веру, што: "На пачатку Бог..."; а вы верыце, што: "На пачатку бруд..." І не кажыце мне, што мая тэорыя рэлігійная, а ваша тэорыя навуковая". Не, не, не! Яны абедзьве рэлігійныя. СМІ імкнуцца прадставіць навуку, як супрацьпастаўленне рэлігіі. Гэта не супрацьпастаўленне рэлігіі; гэта дзьве рэлігіі. Эвалюцыя і тэорыя тварэння абедзьве з'яўляюцца рэлігіямі. Вы мусіце верыць ці ў адну ці ў другую. Розніца ў тым, што эвалюцыя падтрымліваецца налогавай сістэмай. Гэта адрозьненне - адно з шматлікіх адрозненняў. Дарэчы, гэтыя часавыя лініі ззаду ад мяне апісваюць адно і тое ж. На верхняй часавой шкале кожны дзюйм абазанчае 150 год. Абрагам Лінкальн не быў прэзідэнтам нават дзюйм таму. Калі б мне трэба было паказаць, як выглядаюць 20 млрд. год у маштабе верхняй шкалы... (...Мне б прыйшлося намаляваць яе ніжэй...) ...Яна б мела даўжыню каля 2100 міль. Гэта, як ад Пенсаколы(Флорыда) да Портланда(Арэгон). Я не хацеў маляваць яе такой вялікай, таму зрабіў іншы масштаб. Прафэсар сказаў, што не ведае адкуль узялася матэрыя. Тады я дадаў, "Сэр, патлумачце тады яшчэ адкуль узяліся законы?" Гэты сусвет рухаецца паводле законаў. Гравітацыі, цэнтрабежнай сілы, інэрцыі, закон Бойля, закон Коўла. Існуе шмат розных законаў у гэтым сусвеце. Алкуль жа яны з'явіліся? Дарэчы, чаму законы не эвалюцыянуюць? Вы задумваліся пра гэта? Чаму гравітацыя ўсё тая ж? Чаму ў адзін дзень вы не станеце важыць болей на 10 кг? (Вы скажыце, "Я стану!") Магчыма, але пэўна ўжо па іншых прычынах:) Адкуль бярэцца энэргія? Адкуль бярэцца паліва для руху машын? Прафэсар сказаў, "Я не ведаю. Мы нічога не можам сказаць пра гэтыя рэчы." Я сказаў, "Ці магу я задаць яшчэ пытанне?" Ён сказаў, "Канешне. Што б яшчэ вы хацелі ведаць?" Яшчэ? Што вы маеце на ўвазе, што яшчэ? Вы яшчэ пакуль ні на што не адказалі. Я запытаўся, "Сэр, ці ёсьць у Бёрклі карусель?" Колькі з вас ведае, што такое карусель? Вы круціцеся і круцецеся, пакуль вам не стане кепска. Ён сказаў, "Не, мы не маем каруселі ў Бёрклі." Я сказаў, "Вам абавязкова трэба паставіць адну. Шмат карысных навуковых адрыццяў чакае вас на каруселі." Калі вы пасадзіце туды чацьверакласнікаў... Ці ёсць тут такія? Можа на год малодшыя ці старэйшыя. Я ведаю недзе мусяць быць... Выдатна! Мне падабаюцца чацьверакласнікі; Я правёў лепшыя пяць год жыцця ў чацьвёртым класе. (Гэта было да таго, як мне дыягназавалі ADD. Часамі мае браты былі таксама ў чацьвёртым класе, і, калі скласці, то мы скончылі школу за 32 гады сумесных высілкаў). Добра, мы пасадзім некальк чацьверакласнікаў на карусель і папросім футбольную каманду з старэйшых класаў, каб яны раскруцілі гэтую карусель па часавой стрэлцы наколькі магчыма. Калі ў вас электронныя гадзіннікі, вы можаце не ведаць, што значыць па часавой стрэлцы. ...Я распавяду вам пазней. Мы раскруцім карусель па часавой стрэлцы і, пад час гэтага, дзеці вымушаны будуць прайсці чатыры фазы. Калі яны будуць у першай фазе, яны будуць крычаць футбалітсам, "Давайце, давайце хутчэй! Хутчэй! Вы што не можаце хутчэй?" Вы падымаеце хуткасць да 30 міль у гадзіну, дзеці пераходзяць у фазу нумар два і перастаюць крычаць. Яны хуценька пачынаюць канцэнтравацца на тым, каб захаваць сваё каштоўнае жыццё. Калі вы падымеце да 60 міль на гадзіну, дзеці пераходзяць у трэцюю фазу, у якой пачынаюць крычаць ізноў, але зараз яны крычаць, "Стоп! Стоп! Калі ласка павольней!". Тут мы не спыняемся; круцім хутчэй і хутчэй. Калі вы падымеце да 100 міль у гадзіну, пачынаецца чацьвёртая фаза, калі дзеці наўпрост вылятаюць з каруселі. І зараз здараецца нешта, што вы павінны абавязкова запісаць, бо гэта цікавейшы феномен фізікі. Калі карусель круцілася па часавой стрэлцы падчас вылету дзяцей, то дзеці будуць працягваць круціцца па часавой стрэлцы... Пакуль не сутыкнуцца з перашкодай у выглядзе дрэва ці слупа. Гэта адбываецца паводле дзеяння закона захавання вуглавога моманту. Бачыце, калі аб'ект, што круціцца, раздзяляецца на часткі, то часткі паляцяць далей у тым жа кірунку, таму што вонкавыя часткі круцяцца хутчэй за ўнутраныя. Мы можам і далей размаўляць пра закон захавання вуглавога моманту, але прафэсар сказаў, "Так, я ведаю пра гэты закон." Я сказаў, "Вельмі добра, сэр, дазвольце мне задаць пытанне. Калі сусвет пачаўся, як кропка, што круціцца, чаму тады дзьве планеты круцяцца ў іншым кірунку, магчыма нават тры?" Ён сядзеў у поўнай цішы, задуменне было на яго твары. Я сказаў, "Сэр, чаму 8 з 91 вядомых лун круцяцца ў іншы бок?" Чаму Юпіцер, Сатурн і Нептун маюць луны, якія круцяцца ў розныя бакі ў адзін і той жа час? Чаму сонца складаецца на 98% з вадарода і гелія, у той час, як іншыя планеты утрымоўваюць гэтыя складнікі ўсяго на 1%? І чаму гэтыя дзевяць планет так адрозніваюцца адна ад адной? Чаму, калі яны з'віліся паводле вялікага выбуху, яны такія розныя? Вельмі розныя структуры! І чаму некаторыя галатыкі круцяцца ў іншы бок?" CNN выпусціла матэрыял, "Бязглуздыя галактыкі круцяцца ў няправільным кірунку". Я запытаўся, "Сэр, чаму яны круцяцца ў няправільным кірунку?" Ён адказаў, "Я ня ведаю. А як вы думаеце, чаму яны круцяцца ў няправільным кірунку?" Я спадзяваўся, што ён спытаецца пра гэта. Я сказаў, "Сэр, гэта вельмі проста. Вы бачыце, 'На пачатку Бог стварыў неба і зямлю,' і Бог зрабіў гэта так, каб тэорыя вялікага выбуху адразу ж кепска выглядала." Так і амэн. Такім чынам, я веру ў вялікі выбух, таму што Біблія кажа пра вялікі выбух. Там напісана, "Нябёсы з грукатам мінуцца". Дакладны пераклад з грэцкай - вялікі выбух! Таму гэта будзе сапраўды Вялікі Выбух. Але гэта яшчэ не адбылося, добра? Таму дзеці, калі вы пойдзеце ў школу і нейкі прафэсар запытаецца, "Гэй, ці верыце вы ў вялікі выбух?" Вы мусіце сказаць, "Канешне я веру, а вам лепш прыйсці да збаўлення і падрыхтавацца да яго." Вялікі выбух хутка прыйдзе ў бліжэйшы горад. Дарэчы, калі свет ўтварыўся з вялікага выбуху і эвалюцыянаваў на працягу млрд. год, для чаго тады Ісус памёр на крыжы? У чым тады сутнасць смерці Ісуса? І калі Біблія кажа, што Бог хоча аднавіць гэты свет і зрабіць яго такім, як ён быў раней ... Аднавіць для чаго? Каб было больш смерці і пакутаў? Мы распавядзем больш падрабязней аб пазіцыі тэістычнай эвалюцыі на відэа №7. Тэорыя вялікага выбуху з'яўляецца бязглуздай па вялікай колькасці прычынаў. Калі тэорыя вялікага выбуху гэта праўда, тады ўсё павінна быць ураўнаважаным. Але гэта не так. Сур'ёзныя, сур'ёзныя праблемы ёсць у тэорыі вялікага выбуху! Нават Фрэд Хэйл сказаў, "У мяне мала сумніваў у тым, што тэорыя вялікага выбуху агорнутая бляклай завесай." Даведайцеся болей з гэтай кнігі, "Перапрацоўшчык эвалюцый". У ёй усяго 900 старонак; Усяго толькі за 5$. Гэта цудоўная кніга, каб даць яе кожнаму дзіцёнку ў вашай школе. Другі закон тэрмадынамікі кажа, "Усё імкнецца да беспарадку." Калі вы пакінеце нешта на недоўгі час, то яно пачне псавацца, іржавець, развальвацца і ламацца. Нішто не робіцца лепш само па сабе. Вось чаму вучыць Біблія. "У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю і нябёсы - дзеля рук Тваіх; яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсё старыцца нібы рыза..." Нішто не робіцца лепш само па сабе. Паглядзіце на сваю прычоску з раніцы. Вы ўбачыце аб чым я кажу. Усё імкнецца да хаоса, ці так? Вось Сью ў 20 год. Вось ёй 90. А вось ёй ужо 3000. Усё імкнецца да хаоса, народ, ці так? Усё, што вам неабходна зрабіць - нічога, усё псуецца, разбураецца, ламаецца і знашваецца. Вось аб чым кажа другі закон. Усё становіцца хужэй. Нішто не становіцца лепшым. Але падручнікі кажуць, "Людзі магчыма развіліся з бактэрыі каля 4 млрд. год таму." Ці з'яўляецца ваш пра-пра-пра-пра-пра-..-прадзядуля бактэрыяй? Эвалюцыяністы скажуць, "Ну-у, Ховінд, няўжо вы не ведаеце, што калі дабавіць энэргіі, то можна пераадолець Другі закон тэрмадынамікі? І зямля атрымоўвае энэргію ад сонца, бо зямля з'яўляецца адкрытай сістэмай. Вось як мы пераадольваем закон." Я разумею гэта аргумент, але яны губляюць сутнасць. Па-першае: сусвет з'яўляецца зачыненай сістэмай. Па-другое: даданне энэргіі дэструктыўна, калі не існуе спецыяльнага механізма для выкарыстання і прыстасавання гэтай энэргіі. Глядзіце, японцы аднойчы дадалі згустак энэргіі ў Перл Харбар. Ці яны гэтым штосці прывялі да парадку? Таму праз некалькі год мы ім вярнулі некаторую колькасць энэргіі - адквіталіся "ветласцю". Гэта не арганізавала нічога для іх. Даданне энэргіі дэструктыўна. Сонца дадае энэргіі на дах вашага дома, але гэта разбурае ваш дом. Сонечная энэргія разбурае увесь ваш дом. Сонечная энэргія разбурае дах вашага аўтамабіля, разбурае абіўку і фарбу. Існуе толькі адно рэчыва, якое насамрэч можа выкарыстоўваць сонечную энэргію - хларафіл. І адна маленькая клетачка расліны створана больш складана, чым касмічны шатл. Мы паразмаўляем пра гэта на семінары №4. Эвалюцыя парушае Другі закон,і, таму эвалюцыя памыляецца, добра? Гэты падручнік паказвае дзецям выкапень марской зоркі, "3,4 млрд. год таму... магчыма гэта рэшткі продкаў чалавека..." Гэта што, ваш пра-пра-..-прадзед быў марской зоркай? Як наконт журнала "Discover" за лістапад 2004? Як вам, што ваш продак быў марской губкай? Гэта ваш продак.. Ух ты, хто твой татачка? Зараз, калі ласка ня смейцеся над наступным фатаздымкам? Гэта фатаздымак майго брата з раніцы, пасля першага кубку кавы, каторая была вельмі моцнай. Дарэчы, я хачу папярэдзіць дзяцей. Дзеці слухайце ўважліва. НЕ піце каву! Таму што, калі п'еце каву ў маладосці, то, калі вы пабярэцеся шлюбам, вашыя дзеці будуць нараджацца голымі і непісменнымі. Гарбата яшчэ горш. Быў адзін індзеец, які выпіў 4 галоны халоднай гарбаты. Той ноччу ён захлынуўся, калі хадзіў у прыбіральню. Будзьце асцярожны з гэтым; гэта смяротна. У любым выпадку гэта будзе мой брат, калі ласка ня смеёцеся, нажаль мы неможам дапамагчы яму. Вось ён! Заўважце, падручнік кажа, "30 млн. год таму..." Зараз дзеці, дазвольце мне перакласці гэта для вас. У любы час, калі падручнік кажа, "млн. год таму", маецца на ўвазе - даўно і далёка. Гэта азнчае - чакайце далей казачкі, OK? Гэта папярэджанне - хутка будзе казачка. "30 млн. год таму гэтыя жывыя істоты эвалюцыянавалі." Зноў гэтае слова, будзьце ўважлівыя. Там гаворыцца, "яны з'яўляюцца продкамі і людзей і сучасных малпаў." Продкамі людзей? Дзядуля? "Нашто табе такія вялікія вочы, дзядуля!" "Каб лягчэй разгядзець цябе, мой хлопчык." Ведаеце мы вучылі дзяцей, што яны ні што іншае, як жывёлы. І сёння шматлікія з іх паводзяць сябе, як жывёлы.. Нават Барбара Рэйналдс лічыць таксама. "Вашыя дзеці паводзяць сябе, як малпы ў школе?" Вось чаму - іх навучаюць эвалюцыі. "Ведаеш, Джоні, насамрэч ты жывёла і падзяляеш агульнае наследзьзе з чарвякамі" - Ха-ха, ты маеш на ўвазе, што я жывёла? ОК!". Ці вы калі-небудзь спыняліся і задумваліся, што тое, чаму мы навучаем нашых дзяцей уздзейнічае на іх паводзіны? Тое ў што вы верыце вызначае тое, як вы сябе паводзіце. Дзяцей вучаць сёння, што яны толькі жывёлы. Рок-музыка зараз напоўнена смерцю, разбурэннем і кроў'ю. Біблія кажа на гэта, "Яны ўзненавідзелі Мяне і палюбілі смерць!" Дзяцей навучаюць сёння, "Няма ніякіх абсалютаў." Я быў нядаўна на дэбатах і прафэсар сказаў, "Ховінд, няма нічога абсалютнага!" Я запытаўся, "Вы абсалютна ў гэтым упэўнены?" Яго маленькі мозг надзьмуўся! "Пачакайце хвіліначку, як я магу быць абсалютна ўпэўненым, калі няма нічога абсалютнага?" Я выступаў некалькі гадоў таму ў Пенсільваніі, і адзін хлопец сядзеў у другім шэрагу. Ён сказаў, "Ховінд, я атэіст. Бога няма." Я запытаўся, "Ты ўпэўнены?" Ён адказаў, "Я ўпэўнены." Тады я запытаўся, "Дазволь мне задаць табе адно пытанне, сынок?" Я сказаў, "Ці ты ведаеш усё?" Ён сказаў, "O, не...не." Я сказаў, "Добра. Можа ты ведаеш хаця б палову ўсяго? Ён сказаў, "Неее..." Добра, давай тады прадставім на некалькі хвілін, што ты ведаеш палову ўсяго. Ці можаш тады ты прадставіць, што Бог існуе ў другой палове таго, што ты не ведаеш? Новыя думкі ляталі ў яго галаве і, відаць, ён троху разгубіўся. Я сказаў, "Дарэчы, сынок, калі ты атэіст, дазволь мне задаць яшчэ адно пытанне. Як ты адрозніваеш, што правільна і што няправільна?" Задайце калі-небудзь такое пытанне атэісту. Як ты адрозніваеш, што правільна і што няправільна? Ён сказаў, "Гэта проста ... Я вырашаю, што правільна, а што не." Ён сказаў, "Я бог майго сусвету." Я сказаў, "Я рады чуць пра гэта сынок, таму што я збіраюся застрэліць цябе праз 5 хвілін." Ён сказаў, "Вы не зможаце зрабіць гэта." Я сказаў, "Канешне ж змагу! Ты бачыш, я ж бог майго сусвету, і я вызначаю, што было б добра мне застрэліць цябе." Бачыце да чаго б гэта логіка нас прывяла - "калі б кожны чалавек рабіў тое, што лічыў бы справядлівым у сваіх вачах", як кажа кніга Судзьзяў. Сур'ёзныя праблемы для грамдства - вельмі доўгі час! Як вызначыцца хто правы, а хто вінаваты? Простае пытанне для эвалюцыяністаў. Але яны ня ведаюць адказу. Можа Асама Бін Ладэн правы ці памыляецца. Можа Біл Клінтан правы ці памыляецца. Калі ў яго ўвогуле ёсць хоць якая ідэя! Я маю на ўвазе пытанне што ісцінна, а што не? Проста! Насамрэч вельмі проста адрозніць ісціну - "Так сказаў Госпад." Зараз вы бачыце, што абсалютна. І Госпад сказаў, "Не рабіце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сабе знакаў." Некаторыя людзі ці ня ведаюць, што кажа Госпад, ці ня хочуць ведаць гэтага. Але Госпад сказаў не рабіць так, OK? Зараз жа, калі вы рабілі гэта ў мінулым, вы можаце проста сказаць "Прабач мяне, Госпад!" і не рабіць так зноўку. Шмат настаўнікаў гэтага не разумеюць. Яны проста ў сьляпую давяраюць падручнікам і думаюць, што павінны абавязкова навучаць гэтай тэорыі эвалюцыі. Не, вы не павінны навучаць тэорыі эвалюцыі! Настаўнікі павінны навучаць тэорыі стварэння, калі гэтага хочуць. У нас ёсць касэта: "Навучанне ў сярэдніх школах", якая датычыцца правілаў выкладання тэорыі стварэння ў школах. Што ж адбылося, Арканзас і Луізіана прынялі законапраекты, што патрабуюць навучаць стварэнню ў школах. Суд у абодвух выпадках адмовіў. Яны сказалі, "Вы не можаце патрабаваць навучаць ставрэнню." Яны сказалі, "Настаўнікі могуць вучыць, калі яны жадаюць, але гэта павінна быць добраахвотна з боку настаўніка." Нават Стэфан Гулд сказаў, "Не існуе закона ў якім-небудзь штаце, што замінаў бы выкладанню навукі стварэння." Можна было выкладаць і раней, і зараз. Ён каментаваў рашэнне Вышэйшага суда ад 1987 года. "Саюз Амерыканскіх Камуністычных юрыстаў" зрабіў шмат высілкаў для прапаганды таго, што мы не маем права выкладаць тэорыю стварэння ў школах. Але гэта проста не адпавядае рэчаіснасці. Мы заўсёды мелі права выкладаць тэорыю стварэння ў школах. Ніколі не існавала закона супраць гэтага, ОК? Але, калі настаўнік стане перад класам і скажа, "OK дзеткі, слухайце, вы спачатку былі слімакамі, а пасля марудна эвалюцыянавалі ў чалавека." Не трэба быць геніем, каб зразумець, што гэта вучэнне разбурыць веру некаторых дзяцей у Біблію. А таму, хто разбурае дзіцячую веру, лепш пачытаць, што Ісус гаворыць пра іх. Ён кажа, "а хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі яму на шыю жарон ад млына і ўтапілі яго ў глыбіні марской." Кожны, хто навучае эвалюцыі, патрапіць у бяду, калі стане перад Богам. Біблія кажа, "Ня многія імкніцеся быць настаўнікамі, ведаючы, што падвергнецеся большаму асуджэнню." Цікава праслядзіць што ж здарылася. Калі вярнуцца ў 1950-я у Амерыку, сярэдні падручнік вельмі мала казаў пра эвалюцыю - усяго 2-3 тысячы словаў. Але ў 1957 рускія запусцілі першы лунны спадарожнік і амерыканцы запанікавалі. Як многа з вас памятаюць паніку амерыканцаў, калі рускія выйгрывалі касмічную гонку? Былі артыкулы ў журнале "Life Magazine", "Як вы можаце перажыць ядзерную зіму." Яны казалі, "Саветы наперадзе нас па навуцы, таму што Саветы вучаць эвалюцыі. Мы не вучым гэтаму ў нашых школах." Таксама былі артыкулы, як пабудаваць сваё ўласнае бомбасховішча. Людзі будавалі іх на сваіх падворках, каб перажыць ядзерную бамбардзіроўку. Пачакайце хвіліначку, Саветы наперадзе ў навуцы, таму што вучаць эвалюцыі? Што агульнага мае эвалюцыя з запускам спадарожніка? У 1959 годзе была сотая гадавіна выдання кнігі Дарвіна. І ў гэтым жа 1959 годзе Эйзенхаўэр папрасіў у кангрэса 1 млрд. даляраў для праштурхоўвання тэорыі эвалюцыі ў школах. І ён атрымаў яго. Амерыканскія падручнікі былі перапісаныя напрыканцы 50-х і на пачатку 60-х утрымоўвалі ўжо значна болей пра эвалюцыю. Яны называлі гэта "халоднай вайной па перабудове навуковай адукацы Амерыкі." Усе нашыя навуковыя вучэбныя планы і іншыя вучэбныя планы былі перапісаныя з адзінай мэтай - навучыць эвалюцыі. І да 1963 года сярэдні падручнік утрымоўваў каля 33000 словаў пра эвалюцыю. Таксама ў 1963 годзе была прыбраная малітва са школьнай сістэмы. Хто-небудзь памятае гэта? Мэдлін Мюрэй О'Хара? Таксама да 1963 года мы назіралі вялікі рост дашлюбных палавых стасункаў. Таксама вялікі рост венерычных захворванняў у 10-14 гадовых. Мы назіралі ўзрост народжаных па-за шлюбам - 550% узрастанне такіх цяжарнасцяў. Розніца паміж гэтымі лічбамі - гэта аборты. Зараз адна траціна дзяцей, народжаных у шпіталях, прыходзіцца на пары, што не ў шлюбе. Адна траціна ад усіх. Пазашлюбныя дзеці. Зараз слухайце ўважліва. Калі вы адзін з такіх, гэта для вас. Цімафей быў "паўкроўка", які ніколі не павінен быў нарадзіцца. Маці Цімафея была габрэйкай, а тата быў грэк. Юдэі павінны былі брацца шлюбам толькі з Юдэямі. Мама не паслухалася; Цімафей быў вынікам гэтага. Але ён хацеў служыць Госпаду, і Госпад сказаў - "Я прыму цябе сын." Ён напісаў дзьве кнігі ў Бібліі. Таму, калі вашыя бацькі "губляюцца", зачыніце свой рот - ціхонька выходзьце і ідзіце служыць Госпаду сваім жыццём, OK? Няма ніякіх апраўданняў. Бог будзе выкарыстоўваць кожнага, OK? Колькасць нежанатых пар, што жывуць разам, радыкальна вырасла з 1963 года. Але слова Божае не змянілася. Ён сказаў, "Не блудзі." Ён сказаў, "а распуснікаў і пералюбцаў судзіць Бог." Ісус сказаў, "...хто глядзіць на жанчыну з пажадай, той ужо пералюбнічаў з ёй у сэрцы сваім." Дарэчы, ледзі, вось чаму важна тое, як вы апранаецеся. Мой тата заўсёды казаў, "Калі вы не ў справе, то не давайце аб'яваў." Колькасць разводаў у гэтай краіне ўзрасло проста вар'яцкі. Жорсткія адносіны да дзяцей узраслі на 2300%. Нелегальны зварот наркотыкаў на 6000%. Гвалтоўныя злачынствы на 1000%. Я яшчэ не такі стары, але памятаю тыя дні, калі не трэба было зачыняць дом на замок. Хто-небудзь яшчэ памятае тыя дні? І вы ніколі не вынімалі ключы з замку зажыгання. Вы ніколі не вынімалі іх, бо маглі згубіць. Па дарозе ў школу палова прыпаркаваных пікапаў мела прымацаваную вінтоўку на заднім шкле. І ніхто не страляў у тыя дні, ці няпраўда? Вы мусіць не чулі аб гэтым, але дзеці, што ўстроілі пальбу ў сярэдняй школе ў Каламбіне, вельмі моцна верылі ў эвалюцыю. Яны наўмысна ўстроілі пальбу ў дзень народзінаў Гітлера. Яны застрэлілі Ісайю Шолса толькі таму, што ён быў цёмнаскуры. Гітлер ненавідзеў цёмнаскурых людзей, таму і яны таксама. Гэта была эвалюцыйна зматываваная пальба. Адразу пасля гэтай стрэляніны, Розі О'Донэл у сваёй ТВ праграме сказала, "Бачыце, нам неабходны большы кантроль за зброяй." Розі, тыя хлопцы парушылі больш за 18 законаў аб зброі, ідучы тады ў школу. Я не ведаю ці спыніла б іх большая колькасць законаў аб зброі. Бачыце, Розі не можа зразумець гэтага, але адзін хлопец зразумеў і вывесіў на запасным коле свайго фургона. Калі я ўбачыў гэта, то сказаў, "Хлопец, я зараз маю малюнак для тлумачэння!" Гэта тлумачыць усё. Там было напісана, "Вінанаваціць зброю ў падзеях у Калумбіне нібы вінаваціць лыжку ў тым, што Розі О'Донэл таўсцее." Гэта не лыжка вінаватая, Розі! І канешне ж не віна зброі. Так, вінаваціць зброю - гэта геніяльна! Адметкі SAT знізіліся з 1963 года. Двойчы за апошнія 40 год яны замоўчвалі паказнікі тэстаў. Яны да тупасці спрасцілі гэты тэст, таму адметкі будуць ісці ў адваротным кірунку. Колькасць суіцыдаў сярод моладзі узрасла неверагодна. Зараз, калі я вам паабяцаю, што калі вы пацалуеце жабу, то яна стане прынцам, што вы скажыце? Вы мусіце сказаць, "Не, жаба не можа пераўтварыцца ў прынца." Колькі з вас, ледзі, пацалаваўшы жабу, атрымалі мужа? Давайце паглядзім. Падобна, што толькі трое. Бачыце, гэта дбываецца не вельмі часта; але ў падручніках гэта паўсюль і побач. Мы пачыналі, як амёба і вельмі марудна пераўтвараліся ў жабу, а пасьля вельмі марудна ў прынца. Гэта ўсё тая ж казачка. Бачыце, мы ведаем, калі жаба пераўтварыцца ў прынца хутка, то гэта казачка. Але, калі жаба пераўтвараецца ў прынца павольна, то гэта сучасная навука. Не-е, я прашу прабачэння, гэта ўсё тая ж казачка - нават болей чым казачка. Розніца не толькі ў пацалунку. Гэтага болей не адбываецца. Сёння, хлопцы і дзяўчаты, калі вы хочаце пераўтварыць жабу ў прынца, у вас ёсць супер, спецыяльны, наймагутнейшы, магічны інгрыдыент - млрд. і млрд. год. Колькі з вас чула пра гэта раней? "Мільярды год таму.." Усё гэта ў падручніках. Вы бачыце гэта па ТВ, у журналах, нават па National Geographic. "Мільярды і мільярды год таму..." Яны гавораць пра гэта, як нібы пра навуковы факт. Вось падручнік для 4 класа. Там напісана, "Шмат мільёнаў год таму..." Пачакайце хвіліначку. Калі хтосці такое кажа, я пытаюся, " Ці вы там былі?" Яны кажуць, "Не, канешне мы там не былі." Тады скажыце, "Адкуль вы ведаеце, што зямлі мільёны год? Гэта насамрэч частка навукі? Гэта можна назіраць, вывучаць, тэставаць і дэманстраваць?" Яны адказваюць, "Не, але ўсе ж вераць, што зямлі мільёны год." Не, не ўсе. Большасць амерыканцаў вераць, што зямлі менш за 10000 год і яна створана Богам. Менш за 15% апытуемых называюць сябе эвалюцыяністамі і атэістамі. Большасць амерыканцаў ня вераць, што зямлі мільёны год. Праўдай з'яўляецца тое, што больш за палову навукоўцаў ёсць эвалюцыяністамі. Гэта праўда, з гэтым згодны. Але гэта не робіць гэта сцверджанне праўдзівым. Гэта праўда для іх, бо яны вераць у гэта, але тое, у што яны вераць ня ёсць праўда. Бачыце, калі група навукоўцаў верыць у штосці, гэта нічога не азначае. Быў час, калі навукоўцы лічылі, што планеты абарочваюцца вакол зямлі. Гэтыя навукоўцы вучылі, што вялікі камень падае са скалы хутчэй за маленькі. Раней яны вучылі, што калі вы захварэлі, значыць у вас кепская кроў. Спусціце кроў і вам стане лягчэй. Былі спецыяльныя месцы па ўсёй Амерыке дзе спускалі кроў. Вы маглі лёгка вызначыць гэтыя месцы па спецыяльнаму знаку - спецыяльная бела-чырвоная каланча. Парыкмахер быў крывавым веснікам. Асабліва побач з Джорджам Вашынгтонам ... ... калі яны наспускалі яму крыві аж да смерці, але ў Бібліі напісана, "Бо ў крові ёсць жыццё цела..." Калі б яны ведалі гэты верш, ён мог бы застацца жывы. Прынамсі, мог бы пражыць значна даўжэй. Але паслухайце, калі б вы пайшлі ныраць з аквалангам і знайшлі скрыню з вялікім скарбам, поўным залатых манет, у старажытнай лодцы. Я задаў бы вам простае пытанне, "Калі патанула гэта лодка?" Вы б адказалі, "Я не ведаю." Добра, давайце паглядзем на даты на манетах. Калі ў гэтай скрыні ёсць манета за 1750 год, лагічна што карабель затануў пасля 1750 года. Колькі чалавек здагадаліся б пра гэта без дапамогі? Яна не магла затануць перад гэтым, ці ня так? Вы не капаліся ў скрыні каб знайсці больш старэйшую манету. Вы шукаеце навейшую манету. Яна і будзе той часавой мяжой, у якой патануў гэты карабель. Гэта называецца абмяжоўваючы фактар. Ці ведаеце вы, што ісуе каля сотні спосабаў вызначэння ўзросту зямлі? Шмат з іх даюць вялікія лічбы, але шмат даюць і маленькія лічбы, і, менавіта маленькія мусяць нас непакоіць. Калі вы знойдзеце костку дыназаўра, вы адразу ж мусіце засяродзіць увагу на 2 рэчах. Па-першае, костка не гаворыць. Па-другое, на ёй не стаіць праштампаваная дата. На ёй жа не напісана: "Зроблена дыназаўрам 70 млн. год таму, Тайвань." Сапраўды ж так? Такім чынам, як вы вызначаеце ўзрост выкапня? Як вы вызначаеце ўзрост зямлі? У любым выпадку колькі ж зямлі гадоў? Добра, біблейскія даты гэта каля 6000 год. Падручнікі ж кажуць пра мільярды. Хтосці памыляецца. Гэта сапраўды вялікая розніца, паміж 6000 і 20 мільярдамі. Кангрэс нажаль не разумее, але розніца ж ёсць, OK? Мы паразмаўляем пра гэта на наступнай сесіі. Як вы пакажыце, што зямлі не млрд. год? Але, калі зямлі толькі 6000 год, як вучыць Біблія, то ўзнікае шэраг цікавых пытанняў. Што наконт дыназаўраў? Што наконт вугляроднага аналізу? Як свет ад зорак дайшоў сюды? Што наконт Вялікага Каньёна? Няўжо яму не спратрэбіліся млн. год, каб сфармавацца? Што наконт геалагічнай калоны? Вось, народ, чаму мой семінар доўжыцца 17 гадзін. Я размаўляю хутчэй, чым хаджу, але менавіта таму мы ахопліваем усё. Літаральна праз хвіліну мы ахопім яшчэ штосці з гэтага. Seminar 1b - Dr. Kent Hovind - беларуская (Belarus) - Translated by Pavel Sitnik. Біблія кажа ў Быцці 1:1, "На пачатку Бог стварыў неба і зямлю." Калі гэты пачатак быў? Біблія кажа, што Ісус стварыў усе рэчы на небе і зямлі. Чакайце, усё ж Бог стварыў неба і зямлю ці Ісус стварыў неба і зямлю? Добра, Яны абодва стваралі. Ісус ёсць Бог Усемагутны, не гледзячы на тое, чаму вучаць "Фальшывыя Сведкі Яговы", OK? Ісус кажа ў Мацьвея 19:4, "Ці ня чыталі вы, што Творца спачатку стварыў іх мужчынаю і жанчынаю." Аднак, гэта былі менавіта Адам і Ева, а не Адам і Стыў. Ісус сказаў, што гэта было напачатку. Тое самае ў Марка 10:6, "У пачатку стварэння, Бог мужчыну і жанчыну стварыў іх." Біблія кажа, што смерць прыйшла ў гэты свет з-за чалавечага граху. Нічога не памірала пакуль Адам не зграшыў. Праз чалавека прыйшла смерць. Біблія зразумела тлумачыць гэта. Адам быў першым чалавекам і Ева была маці ўсіх, хто жыве. Тады ўсё значна спрашчаецца; мы проста складаем даты. Біблія кажа, што Адаму было 130 год, калі нарадзіўся Сэт. Сэту было 105, калі нарадзіўся Энос. Эносу было 90, калі нарадзіўся Каінан. Вы ідзеце па Бібліі; складаеце даты; гэта зусім ня цяжка. Вы можаце зрабіць падобную дыяграму, гэта вельмі проста. Калі вы маеце мой семінарскі нататкнік, то на апошняй старонцы там ёсць гэтая дыяграма, ці ў нас ёсць ламінаваныя, кшалту гэтай. Можа вы возьмеце іх, як падстаўкі для ланча, на які запросіце вашых скептычных сяброў. Вы насамрэч можаце выкарыстоўваць іх, як падстаўкі. Наша служэнне можна сказаць пачалося з іх. І дзеці могуць чытаць іх замест таго, што напісана на каробках з-пад сухіх сняданкаў. Але, калі вы слкадзеце ўсе даты ў Бібліі, то атрымаеце прыблізна 4000 год да Нараджэння Хрыста(Н.Х.) ад пачатку стварэння. Не мільёны год, але 4000 год да Н.Х. Такім чынам я не з тых хлапцоў, што імкнуцца атрымаць дакладную дату. Я не кажу, што гэта быў 4004 год да Н.Х., 23 кастрычніка ў 2 гадзіны дня. Я не думаю, што вы зможаце атрымаць гэту дату са Святога Пісьма. Я думаю, ўто Адам быў створаны да 12 гадзін дня, таму што гэта было перад стварэннем Евы. Гэта адзіны намёк, які я знайшоў. І яне магу даказаць гэта, але думаю, што разумею, чаму Бог стварыў Адама першым. Я думаю, што Бог стварыў Адама першым, таму што думаю, што Ён не хацеў чуць парадаў, як гэта рабіць. Колькі мужчын пагадзіцца з гэтым? Дарэчы, да Н.Х. азначае да Нараджэння Хрыста. У большасці новых падручнікаў гэта зменена на "да н.э." - да нашай эры. Хрыста наўпрост выганяюць са школаў, народ. Падручнікі кажуць, што зямлі млрд. год. Ісус жа сказаў, што стварэнне Адама было пачаткам. Добра, Ён што, не разумеў навуку? Ці можа Ён усё ж правы? Колькі зямлі год? Калі гэта ўсё пачалося? "Спачатку Ты Госпадзе заснаваў зямлю." Колькі год зямлі? Ці можа дата 4000 год да Н.Х быць карэктнай? Я праважу шмат дэбатаў ва ўніверсітэтах, на ТВ і радыё, заўсёды знойдзецца які-небудзь атэіст, які запытаецца пра гэта. Ён абавязкова запытаецца, "Ховінд, я маю пытанне, на кім жаніліся сыны Адама?" Добрае і справядлівае пытанне. Я кажу, што гэта добрае пытанне і рады на яго адказаць. Аднак, вы хлопцы маеце адну сур'ёзную праблему. Біблія кажа "І пайшоў Каін ад аблічча Гасподняга і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэма. І спазнаў Каін жонку сваю." Ну, гэта не гаворыць, што ён знайшоў яе там. Але хто была яго жонка і на кім ажаніўся Сэт? Я думаю, што магу адказаць на гэта. Аднак, у параўнанні з эвалюцыяністамі мы маем зусім нязначную праблему. Яны вераць што 18 ці 20 млрд. год таму, адбыўся вялікі выбух, які адбыўся з нічога і ўтварылася ўсё. І 4,6 млн. год таму зямля астыла і была гарачым каменным шарам. "Зямля была гарачым каменным шарам." І пасля мільёны год палівалася праліўнымі дажджамі і ўтварыліся акіяны, кіпенне вады ў некаторых месцах у акіяне было месцам утварэння бурлівага хімічнага бульёна. "Прагрэс пераходу ад складанага хімічнага супу да жывога арганізму вельмі павольны." Канешне, ён нават не адбываецца, такі ён павольны! Гэтыя хлопцы кажуць, "Першыя самаўзнаўляльныя сістэмы мусілі з'явіцца менавіта ў такім арганічным супе." Такім чынам згодна з тэорыяй эвалюцыі, 20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух, і пасля 4,6 млн. год таму зямля ахладзілася. Дождж ліў на каменні мільёны год, усё гэта ўтварала суп, і гэты суп ажыў каля 3 млрд. год таму. І гэта першая форма жыцця знайшла сабе кагосці для жаніцьбы (у гэтым ёсць падманка) і штосці паесці, канешне, і вельмі марудна эвалюцыянавала у тое, што мы бачым сёння. Гэта ёсць тэорыя вялікага выбуху. То бок пра-пра-...-прадзядуля гэта суп. Аднойчы я меў размову ў каледжы ў Бостане. Яны сказалі, "Ховінд, вы можаце прыйсці на размову ў наш каледж, калі нашыя прафэсары змогуць задаваць вам любыя пытанні, што захочуць..." Яны моцна жадалі паказаць студэнтам рэальную тупасць Хрысціянства. Я адказаў, "Я з гонарам прыйду для гэтага." Такім чынам я туды з'явіўся. Там чакалі 6 прафэсараў з усімі сваімі студэнтамі ў адведзеным пакоі. Ведаеце, я адчуваў сябе, як Данііл у клетцы з львамі! Я дастаў мае дыяграмы і сказаў, "Народ, я веру ў Біблію. Я веру, што Бог каля 6000 год стварыў усё. Пасля 4400 год таму Бог паслаў патоп і ўсё разбурыў." "Ной захаваў дваіх з кожнага рода - не віда - кожнага рода жывёлаў на каўчэге." Пасля я распавёў ім у што яны вераць, бо многія з іх не ведалі ў што вераць. 20 млрд. год таму адбыўся вялікі выбух. Пасля 4,6 млрд. год зямля ахладзілася. Дождж ліў на каменні мільёны год, усё гэта ўтварала суп, і гэты суп пасля ажыў. Адзін прафэсар быў сапраўды расчараваны. Ён сказаў, "Ховінд, ці вы прызнаеце, што на зямлі сотні разнавіднасцяў сабак?" Я казаў, "О так, сапраўды іх шмат." Ён сказаў, "Вы маеце на ўвазе, што ўся гэтая разнастайнасць сабак утварылася з двух сабак на каўчэге Ноя? Вы мяркуеце, што я ўгэта паверу?" Я сказаў, "Сэр, паглядзіце калі лдаска, чаму вы навучаеце сваіх студэнтаў? Вы вучыце сваіх студэнтаў, што ўся гэтая разанстайнасць утварылася з камня." Ён больш не меў ніякіх пытанняў пасля гэтага. У любым выпадку, на кім жа жаніліся сыны Адама? Ну, Біблія кажа, што Адам жыў пасля нараджэння Сэта 800 год і нараджаў сыноў і дачок. Як многа дзяцей можна нарадзіць за 800 год? Пэўную колькасць, праўда? У майго сябра з Арканзаса нарадзілася 15 дзяцей за 15 год. Я сустрэў сям'ю ў Менісоце, дзе было 20 дзяцей узростам да 20 год. У Менісоце халодна. Такім чынам, на кім жаніліся сыны Адама? Вядома, яны жаніліся на сёстрах. Вы скажыце, "Жаніліся на сваіх сёстрах?!" Супакойцеся, перш за ўсё ў іх не было іншага выбару, ці праўда? Другое, каму вы збіраецеся на іх паскардзіцца? Падумайце пра гэта. Трэцяе, не было закону, які б забараняў гэта, пакуль 2500 год таму Майсей не ўвёў яго. Напачатку яны не мелі неабходнасці ў гэтым законе. У першыя тысячагодзьзі людзі амаль не мелі генетычных дэфектаў. Яны не мелі праблемы ў тым, каб ажаніцца на сястры. Глядзіце, усё, што ў вас перадаецца ў спадчыну. Нават нараджэнне дзяцей перадаецца. Калі вашыя бацькі не мелі магчымасці мець дзяцей, то вы таксама. Вы скажыце, "Ух ты, я ніколі не задумваўся пра гэта." Падумайце пра гэта, убачыце я правы. Людзі скажуць, "Вы не можаце жаніцца на сёстрах; што наконт генетычнага падабенства?" Адам жаніўся на сваёй рабрыне. Гаворачы пра генетычнае падабенства! Гэта зусім не было праблемай тады. І вы не заўважыце гэта пры чытанні Бібліі, але, як толькі складзеце падобную дыяграмму, усё становіцца проста выдатна. Вы зразумееце, што Адам жыў дастаткова доўга, каб убачыць свайго пра-пра-пра-пра-праўнука. Бацька Ноя мог ведаць Адама на працягу 56 год. Ці можаце вы сабе прадставіць сямейны збор у той час? Добра, усе сядайце на вярблюда. Мы збіраемся пайсці і наведаць нашага пра-пра-пра-пра-пра-прадзядулю Адама. І ён распавядзе вам, як жылося ў Эдэмскім садзе (перад тым, як першая жанчына спакусіла першага мужчыну і яны адправіля з дому ў іншае месца). Я распавядаю шмат жартаў пра Адама і Еву. Адзін з іх распавяду вам ужо зараз. Адна ледзі запыталася, "Дзе б былі зараз вы, мужчыны, без нас жанчын?" Я сказаў, "У Эдэмскім садзе." Праўда былі б самотнымі, але гэта таго б стоіла. Вы не заўважаеце гэта пры чытанні Бібліі, але, як толькі складзеце падобную дыяграмму, усё становіцца проста выдатна! Сын Ноя Шэм жыў дастаткова доўга, каб ведаць Абрагама, Ізаака і Якуба. Якуб меў 13 дзяцей: 12 хлопчыкаў і 1 дзяўчынку. Аднаго з хлапцоў звалі Язэп. Гэта той хлопец, што насіў шматкаляровую вопратку. І браты моцна раўнавалі яго і збілі яго за гэта. Пасьля яны кінулі яго ў яму і ён скончыў тым, што апынуўся ў Егіпце. І гэта зрабіла яго "Віцэ-фараонам" ці як там яны яго называлі. Пазней Язэп запрасіў сваіх братоў жыць у Егіпет, каб жыць з ім. Таксама Язэп прадставіў свайго бацьку Якуба фараону. І фараон запытаўся ў Якуба, "Колькі гадоў жыцця твайго?" І Якуб адказаў, "Мне 130 гадоў." "Малыя і няшчасныя дні жыцця майго і не дасягнулі гадоў жыцця бацькоў маіх, у днях вандравання іхняга." Я прачытаў упершыню гэты верш каля 36 год таму, калі быў яшчэ маладым хрысціянінам і не зразумеў аб чым тут гаворыцца. Мне 130, але гэта нішто ў параўнанні з маімі продкамі? Так, калі мы падлічым, то даведаемя, што ён асабіста мог ведаць Шэма, Арпахшада, Салу і Евэра. Калі б вам было 130 і вы б асабіста ведалі кагосці, каму 600 год, то, думаю, вы б адчувалі сябе не такім старым. У любым выпадку, падручнікі кажуць, што зямлі мільярды год. Ісус сказаў, што стварэнне Адама было пачаткам. І што, Ісус казаў няпраўду? Можа Ён быў глупым? Ці можа Ён быў правы? Колькі ж год зямлі? Ці вучаць падручнікі ў школах гэтага горада, што зямлі млрд. год? Ці збіраюцца яны навучаць гэтаму ў школах, калі вернуцца? "4,6 міліярдаў год таму ...." Нават некаторыя хрысціяне вучаць, што зямлі мільярды год. Некаторыя з гэтых людзей сапраўды шчыра любяць Госпада! Гэты спіс паказвае толькі некаторых з тых, хто вучыў, што зямлі млрд. год. Я дыскутаваў амаль 3 гадзіны з Х'ю Рос на шоў Джона Анкерберга. Абодва гэтыя чалавекі вераць, што зямлі мільярды год. Людзі кажуць, "Каму якая справа? Што ад гэтага зменіцца?" Зменіцца насамрэч вельмі шмат. Таму, калі вы сцвярджаеце, што зямлі мільярды год, то тым самым сцвярджаеце, што смерць была да граху. І гэта чыстай вады ерась. Насамрэч ерась! Не з'яўляецца ерассю верыць, што зямлі мільярды год, але ерась верыць, што смерць была да граху. Насамрэч і тое, і тое - ерась. Біблія кажа, што смерць панавала ад Адама да Майсея. Праз чалавека прыйшла смерць. У Адаме мы ўсе памерлі. Што зменіцца ад пытання ўзросту зямлі? Па-першае, пад сумніў ставіцца кніга Быцця. Таму што сярэдні чалавек, што чытае гэтую кнігу, ня знойдзе тут мільярды год. Таму пытанне сапраўды простае. Ці можа звычайны чалавек, чытаючы Біблію, зразумець, што ў ёй напісана, ці мы павінны шукаць дапамогі якіхсці гуру? Па-другое, давер да Ісуса таксама ставіцца пад пытанне, бо Ён цытаваў кнігу Быцця 25 разоў. І(па-трэцяе) амаль што кожная кніга Бібліі спасылаецца так ці іначай на кнігу Быцця. Гэта вельмі важная тэма. І(па-чацвёртае) эвалюцыяністаў гэта сапраўды хвалюе! Калі вы прыбярэце мільярды год, іх тэорыя пачынае выглядаць рэальна глупа. Ісус сказаў, "Калі вы паверылі Майсею, то паверылі б і мне, таму што ён казаў пра мяне." Такім чынам, Біблія зразумела вучыць, што зямлі 6000 год. Давайце паглядзім пра што кажуць навуковыя доказы. У 1999 годзе насельніцтва ўсяго свету перавысіла 6 млрд-ны паказнік. У 1985 годзе на зямлі было каля 5 млрд. людзей. У 1800 годзе мы мелі ўсяго 1 млрд. чалавек. Усе згодныя з тым, што насельнцтва зямлі да 1800 года складала 1 млрд. чалавек. І ўсе згадзяцца, што пасля насельніцтва расло вельмі вялікімі тэмпамі. Але свет не перапоўнены. Не паддавайцеся на прапаганду аб перанасяленні, што вядзецца ў школах. Да гэтай пары зямля не перапоўненая. Але адусюль мы чуем прапаганду гэтага. Усё насельніцтва зямлі, усе 6 млрд. людзей, змесцяцца сёння двойчы ў Джэксанвіле, штат Фларыда. Гэта маленькі гарадок з усяго 25 млрд. квадратных футаў плошчы. Гэты свет не перапоўнены, народ. Ці вы ездзілі па Нябраске? Ці Канзасу? Ці Нью-Мексіко? Ці Тэхасу? Паездзіце па Тэхасу. Хто-небудзь з вас ездзіў па Тэхасу? Вы можаце ехаць тры дні. Гэта ўсё яшчэ Тэхас? Таак, і там няма нічога акрамя кральчыных нораў, я вам кажу. Гэты свет не перанаселены. Праедзьце праз Тэнесі. Яно неперанаселенае. Будзьце ўважлівыя, калі там дзе вы жывеце перанасяленне - з'язжайце адтуль! Таму што ў іншых месцах вельмі шмат вольнай прасторы, OK? Вяртаючыся да часоў Ісуса, насельнцтва зямлі складала ўсяго чвэрць мільярда. Падобна на тое, што крывая ўзрастання насельнцтва зямлі пачалася 4400 год таму. Зараз, калі вы верыце ў эвалюцыю - вы маеце праблему. Калі вы сярод людзей, што вераць, што чалавек быў тут 3 млн. год таму . За 3 млн. год папуляцыя людзей павінна была ўзрасці. Прыблізна да 150.000 чалавек на квадратны дзюйм. Было б шматлюдна. Не-а, не было тут людзей мільёны год. Бог сказаў Адаму распаўсюджвацца па зямлі, напаўняючы яе сваімі дзецьмі. Мець вялікае мноства дзяцей! "Ён сфармаваў гэты свет, каб ён быў напоўнены," у Ісаі ў 45 раздзеле напісана. З іншага боку мы маем людзей, што гавораць аб скарачэнні чалавечай папуляцыі. Гэта плян Шатана, канешне ж. Жак Кусто сказаў, што мы павінны скарачаць колькасць людзей на 350.000 штодня. Тэд Цёрнэр сказаў, што нам неабходна скараціць чалавечую папуляцыю на 95%. OK, Тэд, ты першы. Гэтыя хлопцы, якія за Новы Светавы Парадак, хочуць скараціць колькасць людзей да 500 млн. Бачыце, Шатану было сказана Богам у Эдэмскім садзе, "Ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есці пыл ва ўсе дні жыцця твайго." Затым Бог сказаў, "Варожасць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж насеннем тваім і насеннем яе, яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту." Шатан ведае, што аднойчы хтосці з насення жанчыны раструшчыць яму галаву і ён зусім не чакае гэтага з нецярпеннем. Таму ён вырашыў забіваць кожнага жывога чалавека на гэтае зямлі. Мэта Шатана знічтожыць усё чалавецтва, каб парушыць Божы план. Бог загадаў запоўніць гэту зямлю дзецьмі; мець мноства дзяцей. Шатан сказаў, "Не, мы павінны зменшыць гэты паказчык да нуля." Памятаеце, як Ірад жадаў забіць дзіцятка Ісуса ў Бэтлееме? Што ён зрабіў? Ён забіў усіх дзяцей. Такім чынам ён хацеў быць упэўненым у тым, што забіў. Проста забіў іх усіх. І Шатан імкнецца забіць усіх людзей на гэтай планеце. Чарльз Вурстэр сказаў, "Людзі з'яўляюцца прычынай усіх гэтых праблем, нам неабходна пазбавіцца некаторых з іх." Біл Клінтан падпісаў пагадненне аб біалагічнай разнастайнасці, у якім гаворыцца, што колькасць людзей трэба зменшыць да 1 млрд. Яны ўжо падзялілі зямлю на рэгіёны. Чырвоныя зоны на мапе толькі для жывёлаў. Ніякіх людзей там быць не павінна. Пагадненне ўжо прынятае, але яшчэ не пакуль не выконваецца, што неўзабаве павінна адбыцца. Пітэр Сігнэр, гэта той хлопец, што выступае за дазвол абортаў пасля нараджэння дзіцяці. Вы мусіце мець 28 дзён для таго каб вызначыцца ці жадаеце вы яго захаваць. Ён кажа, "Хрысціянства гэта наш бізун(біч). Калі правы жывёлаў будуць прынятыя, мы павінны разбурыць Юдэа-хрысціянскую рэлігійную традыцыю." Нібы жывёлы павінны мець болей правоў, чым людзі. Алан Грэг сказаў, "Гэты свет хворы на рак, і гэтая хвароба - чалавек." Прынц Філіп, муж каралевы Элізабэты. Яна першая, хто вынайшла "мікра-хвалі." Прынц Філіп сказаў, "Калі я меў бы магчымасць рэінкарнацыі, то я б з'явіўся на зямлю, як вірус-забойца і знізіў бы чалавечую папуляцыю." Цудоўны хлопчык Філ. Аднак, Monsanto рэальна занятыя распрацоўкай генетычна-мадыфікаваных прадуктаў харчавання. Яны забароненыя ў Еўропе. Але 70% усяго, што мы прымаем у ежу ўтрымлівае генетычна-мадыфікаваныя прадукты, якія так ці іначай уздзейнічаюць на здароўе. Вазьміце кнігу, "Насенне падману," калі вы хочаце болей ведаць пра гэта. Ці прачытайце "Запраектаванае знікненне" ад журнала "New American", аб тым, што робяць з нашай ежай, каб скараціць насельніцтва. ООН зрабіла заяву, "Ежа гэта моц(улада), мы выкарыстоўваем яе для кантроля паводзінаў, ... і мы не шкадуем аб гэтым." І перш, чым вы будзеце захапляцца вакцынамі, вам лепш было б пачытаць, што адбываецца з вірусамі пад час вакцынацыі. У арганізм уводзіцца бомба запаволенага дзеяння. Гэта доўгая гісторыя; вы можаце больш даведацца пра гэта на нашай відэа касэжце "Біблія і здароў'е". Аўцізм дасягнуў невядомых раней памераў. У Элінойсе аўцізм узрос на 75.000%! Гэта з-за вакцын, многія людзі вераць у гэта. Сіндром Раптоўнай Дзіцячай Смеротнасці (СРДС) таскама выкліканы вакцынамі. У Аўстраліі зрабілі вакцынацыю неабавязковай. 50% людзей адмовіліся ад вакцынацыі, і ў Аўстраліі Сіндром Раптоўнай Дзіцячай Смяротнасці знізіўся на 50%. Зайдзіце на сайт www.marytocco.com, калі хочаце больш даведацца пра вакцыны. Але існуюць людзі, што хочуць скараціць колькасць людзей на зямлі. Выедзьце з Атлнаты, Джорджыя, у гарадок Эльбертон. Едзьце на поўнач 7-8 міль па трасе 77. Паглядзіце на права. Вы ўбачыце месца ў якім навучаюць, што мы павінны скараціць насельніцтва зямлі. Калі вы паглядзіце на права, вы ўбачыце камяні, што вельмі падобныя на камяні Стоўнхэджа. Прыедзьце туды і ўбачыце, што гэта вельмі дзіўнае месца пасярод пустой прасторы. Падыміце свае вочы і зможаце прачытаць на 12 розных мовах: Дзесяць прыказанняў Новага Светавога Парадку. Прыказанне №1, Захоўвайце колькасць насельніцтва зямлі ў межах 500 млн. Пачакайце хвіліначку, на дадзены момант ужо 6 млрд ёсць. Як яны прапануюць "захоўвайць колькасць насельніцтва зямлі ў межах 500 млн."? Гэта б азначала значнае зніжэнне чалавечай папуляцыі. Гэта тое, чаго прагне Д'ябал. Больш пра гэта ў нашым навучанні для коледжаў: CSE 101. Такім чынам, незалежна ад таго, што здарыцца ў будучыні, сучасная колькасць людзей кажа нам пра тое, што чалавек тут толькі 4400 год. Яны кажуць, паглядзіце, падобна на тое, што ў гэтым месцы было генетычнае звужэнне. Проста чалавечая папуляцыя была зменшана да некалькіх тысяч, што адбылося некалькі тысяч год таму. Насамрэч, яны ўжо блізкія да ісціны. І ўпраўду адбылося зніжэнне папуляцыі да 8 чалавек, якое адбылося 4400 год таму. Я раю кожнаму працягваць падбірацца да ісціны, і калі вы запаўзеце на гару ісціны, вы ўбачыце там Баптыстаў, што сядзелі там увесь час. Галактыкі круцяцца, але зоркі ўнутры круцяцца хутчэй, чым зоркі звонку. Вось таму мы яшчэ маем спіральныя рукавы галактык? Хоць быць яны там не павінны. Галактыкі з'яўляюцца доказамі таго, што сусвету не мільярды год. Зоркі выбухаюць увесь час. Гэта называецца нова ці супэрнова. Але зокі выбухаюць кожныя 30 год, і да гэтай пары ёсць каля 300 парэшткаў ці нашчадкаў супэрновы, што былі знойдзены. Такім чынам, жыццё зорак вымяраецца толькі некалькімі тысячамі год. Чаму не існуе мільярдаў нашчадкаў супэрнова? Некаторыя людзі кажуць, "Ну, некаторыя новыя зоркі фармуюцца ў зонах "Крабавіднай туманнасці" ці "Конскай галавы." Не, гэта проста глуптсва. Глядзіце семінар №7. Ніхто не бачыў, як фармуецца зорка. Планета Юпіцер вельмі хутка астывае. Зоркі змяняюцца ад чырвоных гігантаў да белых карлікаў. Падручнікі кажуць, што на гэта трэба мільярды год. Мы ведаем, што гэта няпраўда. Усе старажытныя астраномы казалі, што Сірыюс быў чырвонай зоркай. Зараз ён ужо белы карлік. Гэта адбываецца за тысячы год. Хай яны ня кажуць, што гэта адбываецца за мільярды год. Юпіцер хутка астывае. Ён увесь час губляе ў тэмпературы, гэта не магло адбывацца на працягу мільярдаў год. Ён бы ўжо астыў да гэтага часу. Луна Юпіцера Ганімеда мае вельмі моцнае магнітнае поле, што паказвае на ваткае унутранае ядро. Маецца на ўвазе, што гэтаму далёка не мільярды год. Кольца Сатурна адыходзяць ад гэтай планеты. Ім не можа быць мільярды год. Больш пра гэта у кніжцы, "На пачатку" Вольта Браўна, дарэчы вельмі цудоўная кніжка. Луна варочаецца вакол зямлі. Колькі ўжо ведала пра гэта? Луна варочаецца вакол зямлі. А ці ведалі вы, што па меры свайго кручэння, луна паступова аддаляецца ад зямлі? Мы паступова губляем луну. Яна аддаляецца ад нас усяго на пару дзюймаў на год, здаецца нічога асаблівага. Няма аб чым хвалявацца, плюс да таго вы нічога з гэтым ня можаце зрабіць. Але луна аддаляецца ад зямлі далей з кожным днём. Зараз, рабяты, слухайце ўважліва, бо будзе складанавата. Луна аддаляецца ад зямлі далей з кожным днём. Гэта азначае, што калісці яна была... бліжэй. Колькі з вас можа зразумець гэта без дапамогі? Такім чынам, калі вы наблізіце луну да зямлі, то вы маеце праблему, бо луна выклікае прылівы. Народ тут у Ноксвіле, у глыбіні сушы, магчыма не хвалюецеся пра прылівы. Але ў Пенсаколе на ўзбярэжжы вы мусіце хвалявацца пра прылівы. Бачыце, калі луна была бліжэй, то адпавелна прылівы былі вышэй. Існуе закон, што называецца законам "зваротнага квадрата". Калі наблізіць луну на 1/3 дыстанцыі, вазьміце гэту 1/3 і ўзвядзіце ў квадрат. Гэта сіла гравітацыі большая ў 9 разоў! Калі вы падлічыце гэта, вы знойдзеце, што луна амаль што дакраналася зямлі прыблізна 1,4 млрд. год таму. Доктар Вольт Браўн сказаў, што 1,2 млрд. год з'яўляюцца максімальным срокам сумеснага жыцця луны і зямлі. Ну, калі б луна круцілася вельмі побач з паверхняй зямлі, то гэта тлумачыць тое, што здарылася з высокімі дыназаўрамі. Іх задавіла луной. Каметы лятаюць праз касмічную прастору, але каметы пастаянна губляюць матэрыял. З хваста каметы пастаянны нешта сыплецца. Увесь час губляць не атрымаецца, матэрыялы мусяць сканчвацца. Ведаеце, гэта падобна на вашую чэкавую кніжку. Бачыце, калі вашыя траты перавышаюць паступленні, вы заўсёды будзеце ў страце, заўсёды! Такім чынам, каметы заўсёды губляюць матэрыял. Гэта тое, што не можа адбывацца вечна. Большасць астраномаў кажуць, што каметы не могуць існаваць больш за 10,000 год. OK, тады я маю пытанне. Чаму ж каметы ўсё яшчэ знаходзяцца там? Яны даўно б павінны былі знікнуць. Я ўзгадваў гэта на семінары год назад, і гэта канкрэтна гаворыць пра тое, што сонечнай сітэме менш за 10,000 год. І адзін атэіст прыйшоў да дому і стварыў цэлы вэб-сайт супраць мяне, анці-Ховіндаўскі сайт. Зараз існуе каля тысячы такіх сайтаў. Адзін хлопец сказаў мне, што існуе ўжо каля 2000 анці-Ховіндаўскіх сайтаў. Я сабою ганаруся. Быў адзін зубаскал, які на сваім сайце напісаў, "Ховінд, ці ведаеце вы аднаго дацкага астранома, што жыў у 1950 годзе? Яго імя Ян Орт. Ён меркаваў (ён спадзяваўся, жадаў і маліўся), што існавала абалонка з камет, і, па меры выгарання, новая камета замяняла старую. Таксама ён сказаў, што прычынай таго, што мы ўсё яшчэ маем каметы, з'яўляецца замяшчэнне новымі каметамі сгараючых. Яны назвалі гэта "Воблачнасць Орта". Ён сказаў, што гэта воблачнасць знаходзіцца на адлегласці 50,000 астранамічных адзінак. Калі вы не ведаеце, што такое астранамічная адзінка, то гэта адлегласць ад сонца да зямлі. Гэта адна астранамічная адзінка. Амаль немагчыма ўбачыць Плутон нават у самы лепшы тэлескоп. І пры гэтым Плутон усяго ў 39 астранамічных адзінках ад нас. Вы ніколі не ўбачыце каметы на адлегласці ў 50,000 астранамічных адзінак, будзьце ў гэтым упэўненыя. Ніхто ніколі не бачыў воблачнасці Орта. Нават Орт не бачыў воблачнасці Орта. Усё гэта заснавана на матэматычнай памылцы. Воблачнасці Орта не існуе. Нават Карл Саган сказаў, "Шматлікія навуковыя працы пішуцца пра воблачнасць Орта, аб яе якасцях, паходжанні, эвалюцыі... Але да гэтай пары не існуе ланцужка, які б вёў да наўпроставага назіраемага доказу яе існавання." Воблачнасці Орта не існуе. Але зубаскал на вэб-сайце кажа, "Ховінд, калі вы хочаце выкарыстоўваць аргумент камет у пытанні маладосці зямлі, ... Вы павінны бяз цені сумніву даказаць, што воблачнасці Орта і іншых крыніцаў не існуе!" Чакайце, чакайце... Як вы можаце даказаць неіснаванне чагосці? Ці павінны я быць ва усіх месцах сусвету адначасова, каб даказаць, што чагосці не існуе? Тое, што ён імкнецца тут зрабіць называецца перакладаннем адказнасці доказу на іншага. Лібералы выкарыстоўваюць гэты прыём увесь час, і мы трапляемся на гэта. Я пакажу вам, як лёгка гэта зрабіць. Напрыклад я скажу, што кавун знутры сіняга колеру пакуль яго не пачнуць рэзаць. Дакажыце, што я не маю рацыю. Гэта называецца перакладаннем адказнасці доказу. Гэта было б дастаткова цяжка зрабіць, ці ня так? Калі вы пачынаеце яго рэзаць вы бачыце, што кавун чырвоны. Я меў рацыю - ён быў сіні яшчэ секунду таму. Ён кажа, што я павінны даказваць неіснаванне воблачнасці Орта. Пачакайце, Дэйв, вось, што нам вядома. Мы ведаем, што маем каметы. Мы ведаем, што яны жывуць не болей за 10,000 год. Мы ведаем, як кажа Біблія, што зямлі 6,000 год. Я не маю праблем з каметамі. Але ён хоча, каб я меў праблему з каметамі, хоць ён адзіны, хто насамрэч мае гэтую праблему. Біблія кажа, "Нябёсы сведчаць аб славе Божай." Гэта цікава. Тэорыя эвалюцыі кажа, што сонца і зоркі эвалюцыянавалі да зямлі. Біблія кажа, што Бог стварыў напачатку зямлю, а пасля сонца і зоркі. Усё ў тэорыі эвалюцыі адваротна сказанаму ў Бібліі. Кожная асобная рэч - абсалютна адваротна! Гэтыя тэорыі не супадаюць. Усё ў іх адваротна адно аднаму. Біблія кажа, што чалавек прынёс смерць у свет. Эвалюцыя кажа, што смерць прынесла чалавека ў свет. Біблія кажа, што Бог стварыў чалавека; эвалюцыя кажа, што чалавек прыдумаў Бога. Гэтыя тэорыі палярна супрацьлеглыя. Людзі кажуць, "Чаму Бог не мог выкарыстоўваць эвалюцыю для стварэння?" Ну, Ён мог бы, але гэта ўжо быў не Бог Бібліі, гэта дакладна. Бог, які б выкарыстоўваў эвалюцыю для стварэння быў бы жорсткім, марнатраўным і адсталым. Гэта не той Бог, да якога б вы звярталіся ў малітве. Больш падрабязней мы спынімся на гэтым у відэа №7. Аўтар псальмаў сказаў, "Калі я гляджу на нябёсы...." Дарэчы, напісана нябёсы ў множным ліку; больш падрабязней пра гэта на другім семінары. Ён сказаў, "калі я гляджу(разважаю пра)." Рабяты, вы зробіце сабе вялікую паслугу, калі адключыце ТВ. Ідзіце на вуліцу і разважайце пра нябёсы. Паглядзіце, што стварыў Бог. Аўтар псальмаў сказаў, "У думках маіх разгарэўся агонь." Слова 'ў думках' азначае "у развагах." Разважанне. У Бібліі гэта слова выкарытсоўваецца двойчы. Разважайце. Ведаеце, ангельская мова - вельмі цікавая мова. Слова "theist"(тэіст) азначае чалавека, які кажа, што верыць у Госпада. Калі паставіце на пачатку слова літару "a", гэта ўжо будзе азначаць адваротнае. І "atheist"(атэіст) - гэта чалавек, які кажа, што ня верыць у Госпада. "Muse"(думаць) азначае разважаць. Што ж тут супрацьлеглага? Вы зразумелі. "Amuse"(забаўляць) літаральна азначае не думаць. Ці ведалі вы, што ў нас ёсць цэлыя паркі, дзе вы можаце плаціць грошы і займацца гэтым? Яны так і называюцца - забаўляльныя паркі - месцы, дзе не думаюць. Ён сказаў, "Калі я гляджу на нябёсы Твае,- твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў, дык што ёсць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?" Вы ведаеце, што цікава? Чалавек, які выдаткаваў час на разважанні пра тое, што стварыў Бог, не захапляецца ўжо так тым, што стварыў чалавек. Некаторым з прысутных тут бацькоў трэба зайсці ў спальні да сваіх дзяцей. І, калі вы ўбачыце на сценах спартовых герояў (слухайце ўважліва), то вы садзейнічаеце таму, каб вашыя дзеці разважалі над тым, што зрабіў чалавек, а не, што зрабіў Бог. І яго розум, яго разважальныя працэсы будуць знаходзіцца на вельмі маленькай глыбіні. Вы ведаеце глыбіню разумення наступнага "Ух-ты, ён патрапіў мячом у кальцо..." Каго гэта будзе хваляваць праз тысячу год? Каго гэта будзе хваляваць ужо праз 5 год? Хто-небудзь тут ведае, хто выйграў Тупы кубак, ой, Супер Кубак 5 год таму? Каго-небудзь гэта хвалюе? Ці важна гэта, ці не? Усе гэтыя хлопцы, што змагаюцца за адзіны мяч, яны ўсе могуць дазволіць набыць сабе яго. Не, я не маю на ўвазе, што гэта грахоўна. Гэта проста бязглузда плаціць хлопцу 5 млн. за тое, што ён гуляецца ў мячык. Гэта не будзе доўжыцца вечна, народ. Падумайце над рэчамі, што будуць доўжыцца вечна - над тым, што стварыў Бог. Разважайце над гэтым. Біблія кажа, "Пагутары з зямлёю і наставіць цябе." Зямля падобная на вялікі магніт. Зараз гэты магніт губляе сваю моц. Зямны магнетызм паменшыўся на 10% у сваёй моцы за апошнія 150 год. Гэта значыць, канешне, што магнетызм быў мацнейшы, таму што зараз ён слабейшы. І гэтай з'яве не можа быць больш за 25,000 год. Наўпрост зніжэнне магнітнага поля зямлі само па сабе дае абмежаванні ў 25,000 год. І гэта ўсё азначае, што вуглеродны аналіз не працуе. Дам вам некалькі прыкладаў: задняя нага маманта датуецца 15,000 год, але яго ж скура ўжо 21,000 год. Адна частка маманта датуецца 29,000 год і іншая ўжо частка, 44,000. Вы гаворыце аб павольным нараджэнні. Мы паразмаўляем аб Carbon-14(вугляродным) аналізе на відэа №7 і аб усіх сур'ёзных праблемах, звязаных з гэтым. Падручнікі адкажуць, ну-у, так магнітнае поле зямлі слабее, але гэта таму што яно рэверсіўнае. Кшталту, такая прырода рэверсіўных з'яваў. Не, не існуе магнітных рэверсіўнасцяў у магнітным поле нават на дне акіяна. Мы паразмаўляем пра гэта на відэа №6. Гэта ўсё частка іншай тэорыі, што носіць назву - тэорыя Пэнджэйя. Колькі з вас чулі пра тэорыю "Пэнджэйя" раней? Гэта тэорыя кажа, што ўсе кантыненты былі раней аб'яднаныя. Гатовы паспрачацца, што яны не скажуць вам, што ўрэзалі Афрыку амаль на 40%, каб кантынеты склаліся ў адзін? Ці скажуць яны, што прыбралі Мексіку і Цэнтральную Амерыку? "Senor, que pasa? Куды вы дзелі Мексіку, Панаму, Коста-Рыку і Гватэмалу?" І, ведаеце, яны не кажуць пра тое, што павінна быць зразумелым нават дзіцёнку з дзіцячага садку. А ці ведаеце вы, што калі прыбраць ваду з акіянаў, то пад імі будзе таксама зямля. Людзі кажуць, "Ховінд, як вы думаеце ці былі калі-небудзь з'яднанымі кантыненты?" Я кажу, "Што вы маеце на ўвазе? Яны і зараз з'яднаныя." Я маю на ўвазе менавіта зараз; проста самыя нізкія мясціны залітыя вадой. Што вы маеце на ўвазе "ці былі калі-небудзь з'яднанымі"? Прывет! Яны і зараз з'яднаныя. Што за бязглуздая тэорыя! Вы даведаецеся болей пра Пэнджэйя на відэа №6 у праграме "Тэорыя Ховінда." Зямля круціцца з хуткасцю 1000 міль у гадзіну на экватары. Але пры гэтым агульна зямля замядляецца. Зямля насамрэч замядляецца на тысячную долю секунды штодня. Зямля замядляецца. "Astronomy Magazine" выпусціў такі матэрыял у 1992. Яны кажуць, "Кручэнне зямлі замядляецца. ... Чэрвень будзе на секунду даўжэйшы, чым звычайна." Му мусім мець высакосную секунду. Высакосную секунду? Так, яны мусяць мець высакосную секунду кожны год-паўтары, таму што зямля замядляецца. Зараз рабяты, гэта будзе трошку складана, таму слухайце ўважліва. Зямля круціцца, але пры гэтым замядляецца. Гэта азначае, што яна круцілася калісці хутчэй. Колькі з вас можа зразумець гэта без дапамогі? Такім чынам, калі зямлі ўсяго 6,000 год, няма ніякіх праблемаў. Я маю на ўвазе, што яна круцілася трошку хутчэй; Адам мог і не заўважыць. У любым выпадку ён не меў гадзіннікаў. Але некаторыя хлопцы жадалі б, каб я верыў, што зямлі мільярды год. Людзі, калі вы верніцеся на мільярды год, то вы будзеце мець праблему. Зямля круцілася б вельмі хутка. Прачнуўся-паклаўся спаць. Прачнуўся-паклаўся спаць. Прачнуўся-паклаўся спаць. Вы нічога не змаглі б зрабіць. Цэнтрабежная сіла была б неверагодная. Людзі, хуткасць ветра б дасягала 5,000 міль паводле эфекту Карэоліса. І вы працягваеце верыць, што дыназаўры жылі мільёны год таму? Я ведаю, што б з імі здарылася. Іх бы садзьмула! Не, яны не жылі мільёны год таму.. Пустыня Сахара мае так званую пераважную ветравую мадэль. Вецер амаль заўсёды дзьмуе ў адзін бок. Гэта стварае сапраўдную праблему. Гарачае паветра выходзіць з пустыні, забівае суседнія дрэвы, і плошча пустыні пастаянна павялічваецца. Гэты працэс называецца апустыніванне. Вы можаце прачытаць аб гэтым у любой навуковай кніжцы аб зямлі. Пустыня сахара была даследвана вельмі дасканала. Яны доўга даследвалі і пасля прыйшлі да высновы, што ёй каля 4,000 год. Вось калі яна пачала павялічвацца. Егіпет быў урадлівай зямлёй па ўсёй сваёй плошчы. ОК, тады я маю пытанне: Калі зямлі мільёны год, чаму мы не маем якой-небудзь вялікай пустыні? Чаму самай вялікай пустыні на планеце ўсяго каля 4,000 год? Ну, я маю тэорыю на гэты конт. Я веру, што каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. У гэты час дастаткова складана мець пустыню пад патопам. Ці згодныя вы, што гэта было б складана. Такім чынам, пустыня не змагла б павялічвацца пакуль не сыйшла вада. Таму, я прадказваю, засноўваючыся на Бібліі,што самай вялікай пустыні ў свеце будзе не болей за 4,400 год. Так і ёсць! Ух ты, можа Біблія права. Ведаеце, калі яны свідруюць зямлю, то часамі трапляюць на нафту? Нафта ў некаторых месцах знаходзіцца пад неверагодным ціскам - даходзіць да 20,000 фунтаў на квадратны дзюйм. Яна будзе наўпрост выпрысківацца на паверхню пад такім ціскам - 20,000 psi. Хлопцы, што вывучалі скальныя пароды паверх нафты, казалі, "Ведаеце, гэтыя пароды не змаглі б вытрымаць гэткі ціск больш чым 10,000 год." Я ведаю, што масіў скальнай пароды падтрымлівае ціск унутры, але ціск унутры калодзезя бурэння значна перавышае магчымую перагрузку. Яны кажуць, што яна павінна была раскалоць скальную пароду і выцекчы вонкі ў перыяд меншы за 10,000 год. ОК, тады ў мяне два пытанні: Адкуль узялася нафта? І чаму да гэтай пары яна пад ціскам? Большасць навукоўцаў згодныя, што нафта ўтварылася з арганізмаў, што калісці былі раздушаныя. І змяняліся з цягам часу пад уздзеяннем цяпла і ціску ў нафту. Яны даведаліся ў 1971 годзе, як стварыць нафту ў лабараторыі. У Аўстраліі ёсць перапрацоўчыя заводы, што перарабляюць глей сточных вод у нафту за 30 хвілін. У Тэхасе ёсць фабрыка, на якой бяруць трэбуху індзейкі і пад уздзеяннем ціска і цяпла пераўтвараюць у нафту. У артыкуле напісна: "Мы ў дакладнасці паўтараем тое, што робіць маці прырода, але ў маці прыроды гэта займае мільёны год, а мы гэта робім за 30 хвілін." "Sinclair" мае сваім лагатыпам дыназаўра. Яны кажуць, што дыназаўры пераўтварыліся ў нафту. Так, хлопцы і дзяўчаты, яны паспелі за 80 мільёнаў год. Я так не думаю. Я маю тэорыю наконт нафты, і гэта мая тэорыя: Я веру, што каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. У гэтым патопе шмат жывых істот і людзей патанулі. Яны былі пахаваныя разам са жвірам, камянямі і пяском, і гэта сумесь пакоілася там пэўны час. І пад вялікім ціскам пераўтварылася ў нафту. Такім чынам сённяшняе паліва ўтвараецца з жывёлаў і людзей пахаваных пад патопам. Трэба задумацца, магчыма гэта азначае, што вы сёння даехалі сюды дзякуючы вашым продкам. Ну, дзядзьке Ноя трэба падзякваць у любым выпадку. У наступны раз, калі вы будзеце запраўляцца, варта сказаць, "Пакуль, прадзядуля. Табе трэба было паслухацца Ноя, ён жа казаў, што будзе дождж!" "Ховінд, мы ведаем, што вы вучыце, што зямлі 6,000 год. Мы хочам паказаць вам, што вы памыляецеся." "Не хацелі б вы прыехаць да нас?" Я кажу, "Канешне!" Яны прывялі мяне ў вялікую лядоўню за межамі Дэнвера, у Лэквудзе, Каларада. Гэта Нацыянальная лядовая лабараторыя. Там каля -38 градусаў па Цэльсію. Яны зрабілі для мяне спецыяльны касцюм, тоўстыя пальчаткі і шапку, таксама боты. Я замёрз праз 5 секунд, як туды зайшоў. Я маю Фларыдскую кроў, вы ж ведаеце? Яна вельмі вадкая. Яны сказалі, "Ховінд, мы ездзім у Грэнландыю, дзе свірдлуем адтуліны ў лёдзе." Вы ж ведаеце, дзяржаўная праца. "І, мы бярэм гэтую трубу і свірдлуем уніз, і пасля вынімаем той лёд, што апынуўся ўнутры трубы. І мы захоўваем гэта тут у гэтай вялікай лядоўні ў Лэквудзе, Каларада. Мы маем 10 ледзяных слупоў з Грэнландыі." Яны завялі мяне і паказалі гэтыя ледзяныя слупы. Яны сказалі, "Бачыце гэтыя кольца вось тут, бачыце тры кольцы - цёмнае, светлае, цёмнае, светлае?" Я сказаў, "Так, гэта проста." Яны сказалі, "Вось, што адбываецца - у летку снег трошку падтайвае, пасля зноў замярзае і робіцца чысты лёд." (Гэта паказана цёмным пластом на малюнку.) У зімку, снег проста падае. У яго няма шанцаў растаяць. І таму выглядае, як белы пласт. Таму гэтыя пласты прадстаўляюць: лета, зіма, лета, зіма, лета, зіма. І яны сказалі, што глыбейшая з усіх свідравін на дадзены момант - 10,000 футаў. І мы палічылі ўсе гэтыя кольца. І налічылі 135,000 штук. А вы распавядаеце ўсім навокал, што зямлі каля 6,000 год. Мы можам даказаць, што зямлі найменей як 135,000 год. Я сказаў, "Рабяты, вы што, прымаеце гэтыя кольцы за гадавыя?" Бачыце, яны пэўна не ведалі пра згубленую эскадрыллю. Але пад час Другой Сусветнай вайны у некаторых амерыканскіх самалётаў скончылася паліва і яны прызямліліся ў Грэнландыі. Хто-небудзь чуў пра згубленую эскадрыллю? OK. Часамі гэта праскоквае па ТВ. Добра, гэтыя самалёты былі пакінутыя там у 1942 годзе. Вайна працягвалася далей і пра іх усе забылі. Пакуль аднаму мільянеру з Кентукі не прыйшла ў галаву цудоўная ідэя. Паехаць за тымі самалётамі і забраць іх да дому. Ён паехаў туды, каб знайсці гэтыя самалёты. Яны выкарыстоўвалі спецыяльны радар, каб прамацаць лёд, і яны знайшлі самалёты. Яны праплавілі гэтую дзірку ўніз, каб дабрацца да Р-38. Гэта было на глыбіні 263 фута ад паверхні. Яны праплавілі гэтую дзірку ўніз, каб дабрацца да самалёта, разабралі яго на часткі ўнізе і пераправілі часткі на паверхню праз дзірку. Яны сабралі іх у Мідлзбара, Кентукі. Не так далёка адсюль. Колькі ад Ноксвіля да Мідлзбара, Кентукі? Каля дзьвух гадзін? Гэтыя самалёты знаходзяцца там, дзе была іх база - у Мідлзбара. Гэтыя самалёты правялі 48 год пад лёдам. Яны былі на глыбіні 263 фута. Гэта 5,5 фута штогод. Самае глыбокая адтуліна, што навукоўцы прасвірдлавалі была 10,000 футаў. Падзяліце прыблізна папалам і атрымаеце 1,800 год. Я ведаю, што больш глыбокія пласты сціснуліся - гэта называецца лядніковы фірн. Такім чынам, 4,000 год з'яўляецца дастатковым часам, каб размясціць увесь лёд на паўночным і паўднёвым палюсах. Чаму ж лёду на паўночным і паўднёвых палюсах не болей, чым зараз? Я наведваў той музей і бачыў таго хлопца, што адкопваў самалёты - яго імя Боб Кардэн. Я запытаўся, "Боб, калі вы дабраліся да тых самалётаў, вы праплавілі шмат калец?" Ён адказаў, "О так, шмат сотняў." Я сказаў, "Пачакайце хвіліначку. Як маглі быць сотні калец усяго за 48 год? Там павінна было б быць каля 48?" Ён сказаў, "Хто сказаў, што гэта гадавыя пласты?" Ён сказаў, "Яны не прадстаўляюць зіму-лета-зіму-лета-зіму. Яны прадстаўляюць цяпло-халодна-цяпло-халодна." Вы можаце атрымаць 5 такіх пластоў у Ноксвіле на працягу тыдня, ці ня так? Але той хлопец да гэтай пары называе іх гадавымі пластамі. Ён ці невук ці проста ілгун. Я спадзяюся, што ён невук, бо невуцтва можа быць выпраўлена. Бачыце, глупства яно назаўсёды, але невуцтва можа быць выпраўлена. Праўда часамі гэта складана. Адзін хлопец, што працуе з эскімосамі, сказаў, "Брат Ховінд, я маю 15 пластоў снега на маёй машыне ўсяго за 8 гадзін. Не 15 дзюймаў, 15 пластоў снега! Вашыя дзеці будуць вучыць у школе, што кожны пласт зямлі мае свой узрост Па прыналежнасці Ценазоік, Мезазоік, Палеазоік, Археазоік. Ці ведаеце вы пра геалагічную калону? Яе не існуе. Мы паразмаўляем пра гэта на відэа №4. Па ўсяму свету знаходзяць скамянелыя дрэвы, што з'ядноўваюць усе гэтыя пласты парод. Скамянелае дрэва аб'ядноўвае шмат пластоў - таму не можа быць мільёнаў гадоў розніцы паміж слаямі. Адно з іх з Куквіля, штат Тэнесі - недалёка адсюль. Ніз дрэва пераўтварыўся ў вугаль; цэнтр скамянеў; вярхушка зноў вугольная. Ствол дрэва праходзіць праз два вугольных пласта. Мы паразмаўляем пра гэта на відэа №6 - адносна фармавання вугля. З гары Сент-Хеленс дрэвы вырываюцца ў возера Спірыт. Яны там камянеюць вельмі хутка - прычым стоячы. Вось як яны пагрузіліся на дно. Яны доўга насычаліся вадой. Драўніна камянее вельмі хутка. Вось скамянелыя дровы. Вось скамянелая рыба, што нараджае. Не патрэбныя мільёны год, каб нарадзіць. Вось скамянелы каўбойскі бот з нагой каўбоя ў ім. Артыкул у штотыднёвіку называецца "Вапнавы каўбой." Рэчка Місісіпі прыносіць каля 80,000 тон адкладанняў кожную гадзіну. 80,000 тон штогадзіну спускаецца і распаўзаецца па руслу каля Новага Арлеана, а дэльта становіцца ўсё больш і больш. Яны вывучалі дэльту дастаткова ўважліва, і сказалі, што магчыма каля 30,000 год спратрэбілася, каб назапасіць увесь гэты бруд. Добра, тады я маю пытанне. Калі зямлі мільёны год, тады чаму увесь Мексіканскі заліў да гэтай пары не поўны гэтым брудам? Яны кажуць, "Ховінд, гэта ўсё ж каля 30,000 год; гэта ўжо даказвае, што Біблія памыляецца, бо Біблія кажа аб 6,000 год." Я ведаю, але я маю тэорыю на гэты конт. Я веру, што каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. Пасля таго, як сцякала вада ад патопа, больш за палову бруду намыла там не больш, як за 20 хвілін. Таму выглядае, што ўсё гэта назапашвалася там 30,000 год. Але насамрэч, на гэта пайшло 20 хвілін і 4,400 год пасля патопа. Мой добры сябра з Луізіаны з'яўляецца пастарам царквы. Ён сказаў, "Брат Ховінд, я працаваў на нафтавых буравых вышках у Мескіканскім заліве, свірдлуючы адтуліны ў пошуках нафты." Ён сказаў, "Мы прасвірдлаваліся праз 14,000 футаў глею і натыкнуліся на дрэвы 60-футавай вышыні, што стаялі там." 60-футавыя дрэвы пад 14,000 футаў глею. Больш аб гэтым на відэа №6. Гэта здымак старэйшага дрэва на планеце. Яно называецца Шчаціністая сасна. Мы маем кавалачак гэтага дрэва ў нашым музеі ў Пенсаколе. Яно толькі 30 дзюймаў у дыяметры і пры гэтым налічвае 700 год. Вы можаце палічыць гадавыя кольца толькі з дапамогай павелічальнага шкла. Яно расло вельмі павольна. Зараз датаванне з дапамогай гадавых кольцаў не з'яўляецца дакладнай навукай. Дрэвы могуць выпрацоўваць па два альбо па тры кальцы за год. Будзьце вельмі ўважлівыя з гэтым датаваннем у сувязі з перакрыжоўваючыміся паслядоўнасцямі. Мы паразмаўляем пра гэта ў секцыі №7, у падзеле "Пытанні і адказы". Самаму старому дрэву ў свеце, кажа гэты падручнік, 4,300 год - гэта ёсць самы старэйшы арганізм. Гэта проста выдатнае старое дрэва. Але я маю пытанне. Калі зямлі мільёны год, то чаму дзе-небудзь няма больш старога дрэва? Чаму самаму старому дрэву ўсяго 4,300 год? Я маю тэорыю на кэты конт і гэта мая тэорыя. Я веру, што каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. І я прадказваю, што самаму старому дрэву на гэтай зямлі будзе каля 4,300 год. Вось яно! Ух ты! Магчыма ўсё ж Біблія права! Магчыма мне трэба прачытаць яе і верыць ёй. Гэта здымак каралавага рыфа. Ці ведаеце вы, што самы вялікі каралавы рыф знаходзіцца ў Аўстраліі? Аднойчы мне патэлефанавалі з царквы з Брызбэна. Яны запыталі, "Ці хацелі б вы прыехаць да нас у Аўстралію і павучыць нас?" Я сказаў, што мушу памаліцца на гэты конт. (Ён сказаў, "Так!") Разам з сабой у Аўстралію я ўзяў маю сям'ю. Мая дачка і я адправіля ныраць з аквалангамі на Бар'ерны рыф. Гэта было неверагодна! Некаторыя рыфы былі разбураныя пад час Другой Сусветнай караблямі і іх якарамі, таксама бомбамі. Таму абаронцы навакольнага асяродзьзя адправіліся туды, каб паглядзець, як ён зарастае. Яны назіралі за рыфам каля 20 год. (Гэта быў дзяржаўны праект.) Пасля іх 20-гадовага назірання, яны прыйшлі да высновы, што рыфу каля 4,200 год. OK. Добра, я зноў маю пытанне. Калі зямлі мільёны год, чаму мы не маем большага рыфа ў якім-небудзь іншым месцы зямлі? Чаму самаму вялікаму рыфу на зямлі толькі 4,200 год? Я маю тэорыю на гэты конт. Напэна вы ўжо ведаеце аб чым я? Можаце зразумець аб чым я зараз? Гэта здымак Ніагарскага вадаспаду. Падручнікі кажуць, "Хлопчыкі і дзяўчынкі, скальная парода вышэй Ніагарскага вадаспаду падвяргалася эрозіі на працягу 9,900 год." Адкуль яны гэта ведаюць? Добра, гэтая скальная парода абломвалася па краях. Я маю на ўвазе, што вадаспады рабілі гэта. Яны абломвалі скалы і вадаспад прасоўваўся углыбіню. Струмяні, што цякуць у адзін бок, падвяргаюць эрозіі сушу ў адваротным кірунку. Ніагарскі вадаспад рухаецца ўглыб па 4,7 фута штогод. Чарльз Лайал быў там у 1841 годзе, ён сказаў, "Ніагарскі вадаспад ужо тут. Відавочна, што гэта пачалося на скале Льюйстан, Нью Ёрк [руханне ў глыб кантыненту]." Ён сказаў, "10,000 год працягвалася эрозія." Людзі, што там жывуць, скажуць, "Чарлі, эрозія адбываецца значна хутчэй, чым ты думаеш. Адзіны моцны лівень і ўтвараецца шмат месцаў эрозіі." Ён сцвярджаў, што гэта прыблізна 3 фута ў год. (спецыяльна, каб паказаць, што Біблія памыляецца). Ён ненавідзеў Біблію. Мы паразмаўляем болей прая яго на відэа №4. Сёння Ніагарскі вадаспад вяртаецца назад, падзяляючыся праз гэты востраў. Насамрэч існуе дзьве часткі Ніагарскага вадаспаду: Канадскі бок і Амерыканскі бок. Эрозія працягвалася ўвесь час, нават да нараджэння Чарльза Лайала. Падручнікі кажуць, "Цясніна, па якой працякае рака каля 7,5 міль даўжынёй. Простай калькуляцыяй мы атрымоўваем 9,900 год." Ну ня так усё проста. Глядзіце, Ніагарскі вадаспад наўпрост вось тут. Ён пачынаецца трошку паўночней Левінстона. Калі зямлі мільёны год, то чаму ён не пачаў эрадзіраваць наўпрост ад возера Эры? Чаму Ніагарскі вадаспад пачынаецца менавіта тут? Я маю тэорыю на гэты конт і гэта мая тэорыя. Калі бачыце каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. І, калі вада збягала з кантынента, амаль палову цясніны вымыла за 20 хвілін. Таму выглядае, што на гэта пайшло 9,900 год. Яны забыліся пра патоп. Яны таксама забыліся атрымаць правільныя лічбы. Павінна было атрымацца 8,400, калі б яны выкарыстоўвалі 4,7, але каго гэта хвалюе? Калі ідзе дождж, то каля 30% вады сцякае ў акіян, прыносячы з сабою мінеральныя солі. Акіяны становяцца больш салёнымі штодня. Сёння акіяны ўтрымоваюць 3,6% солі. Канцэнтрацыя солі магла б дасягнуць такога ўзроўню прыблізна за 5,000 год. Пытанне: Чаму акіяны не больш салёныя? Ну, калі бачыце каля 6,000 год таму Бог стварыў усё; і, каля 4,400 год таму адбыўся патоп. Пачынаючы з патопа, акіян станавіўся ўсё болей салёным. Адзін атэіст, з якім я размаўляў, сказаў, "Ховінд, ці можаце вы сказаць, як прэснаводная рыба выжыла пры патопе?" Я кажу, "Сэр, можа вы лічыце, што патоп адбываўся ў салёнай вадзе." Ён сказаў, "У акіянах жа салёная вада." Я адказаў, "Гэта - сёння. Але пад час патопа вада хутчэй за ўсё была прэснай і паступова станавілася салёнай. І сёння многія жывёлы былі вымушаны адаптавацца да салёнай вады. І сёння мы мае кракадзілаў, што жывуць у прэснай вадзе і таксама кракадзілаў, што жывуць у салёнай, хаця яны маглі мець адзінага продка. Ён сказаў, "Гэта эвалюцыя." Я сказаў, "Не, гэта ня так." "Пераход ад прэснаводнага кракадзіла да кракадзіла, што жыве ў салёнай вадзе, вельмі нязначны ў параўнанні з вашай эвалюцыйнай гісторыяй. Вы верыце, што змены адбыліся з камня ў кракадзіла. І вось гэта вельмі істотная змена!" Мой добры сябра з Алабамы займаецца развядзеннем рыб, і, па яго словах, ён узяў прэснаводную рыбу, чорную малінэзію. Ён па-трошку дадаваў солі ў акварыўм. І праз два тыдні рыбкі пераўтварыліся ў тых, што жывуць у салёнай вадзе. Пасля ён змясціў іх у прэсную ваду - яны памерлі праз 30 хвілін. Яны могуць адаптавацца да салёнай вады, гэта не праблема. Колькі з вас калі-небудзь заходзілі ў пячору і экскурсавод казаў, "Не чапайце гэтыя ўтварэнні, на іх фармаванне зыйшлі мільёны год." Яны ўсе паўтараюць адно і тое ж, праўда? Ці быў хто ў Кентукі ў Мамантавай пячоры? Ці з'ездзіце ў Карлсбадавы пячоры(Арызона), усе яны кажуць, што на іх фармаванне зыйшло болей за 250 млн. год. Яны правялі даследванні гэтых сталактытаў. І адзін хлопец сказаў, "Ведаеце, яны не могуць расці хутчэй чым на 2,5 дзюймы кожныя 1000 год. Гэта максімальная хуткасць." Я так не думаю. Паглядзіце на 50-дзюймовыя сталактыты ў падзямеллі мемарыяла Лінкальну. Яны налічваюць усяго 40 год. Вось кажан, пакрыты салістымі адкладаннямі да свайго раскладання. Вось 2-дзюймовыя сталактыты, што растуць на халоднай трубе ў Пенсаколе, штат Фларыда. Вось хлопец у будынку ў Індзіане, што пабудаваны 40 год таму. Гэты будынак мае вялікае сталактытавае ўтварэнне ў скляпеннях ад вады, што працякае праз вапнавыя пласты. Вось шахта ў Аўстраліі, што была зачыненая на 55 год. Калі яе адчынілі, каб праверыць, там ужо знаходзіліся сталактытавыя ўтварэнні, што ўтварыліся за гэтыя 55 год. Вось труба, што працякала на працягу 7 год. У выніку ўтварыўся 13-дзюймовы сталактыт. Гэта далёка не 2,5 дзюйма за 1,000 год. Гэта болей 2 дзюмаў на год. Яны выламалі сталагміт, што быў пад ім і далі яго мне. Ён знаходзіцца ў маім музеі. Вось падземная паркоўка, што была пабудавана ў Тэхасе ў 1997 годзе. Там утварыліся сталагміты наўпрост над машынамі студэнтаў, што там паркаваліся. Яны вымушаны былі падставіць паддон для сцёку вады. Хлопец з Ваёмінга меў у сваёй уласнасці мінеральную, тэрмальную крыніцу. У месцы, дзе яна выцякала ён уставіў трубу. Вада выходзіла з верхавіны трубы і сцякала на зямлю. Яны ўтварылі маленькі фантан. Яны назвалі яго фантан Ціпі. Пасля таго, як хлопец памёр, яны пакінулі гэтую трубу тырчаць у двары. Таму што труба была там, то вада выпаралася і пакідала мінеральныя адкладанні. Як шмат з вас бачылі мінеральныя ўкладанні? Вы бачылі іх на сваіх ракавінах. Гэты хлопец памёр 95 год таму, а труба ўвесь час тырчэла з зямлі. Я прыехаў да яе. Вось яна ў 1998 годзе. Як вы думаеце ці шмат сродку для чысткі ракавін спатрэбіцца, каб адчысціць гэта? Так, трошачку. Хлопец ніжэй па вуліцы ўжо пачаў быў гэта рабіць. І там яна не такая вялікая. Ведаеце, пры сучаснай хуткасці эрозіі кантыненты будуць падвяргацца эрозіі на працягу 14 млн. год, пакуль не стануць плоскімі? Чаму яны кажуць нам, што маюць выкапні ў 300 разоў старэйшыя за тыя, што вышэй узроўню мора? Яны павінны былі б ужо 300 разоў быць змытымі ў гэтае мора. Вы ўсе можаце паляцець на захад і паглядзець на прыклады эрозіі, мусіць вы скажыце , "Гэтае месца было разбурана патопам." Цэлы свет быў разбураны патопам. Проста палётайце некаторы час, як лётаю я і паглядзіце ў вакно некаторы час. Старэйшыя мовы ў свеце вельмі цікавыя. "Паходжанне асноўных формаў пісьма" ад "National Geographic." Што яны кажуць? Яны кажуць, што старэйшыя ў свеце сістэмы пісьма з'явіліся каля 3,000 да Н.Х. - 5,000 год таму. Старэйшыя пісьмовыя сістэмы. І самыя старажытныя мовы з'яўляюцца найбольш мадэрновымі, складанымі і поўнымі. Кітайцы пачалі размаўляць ужо ў 2000 годзе да Н.Х. - гэта 4,700 год таму. Яны лічаць, што пачынаюць летазлічэнне ад патопа. Яны называюць Ноя, Фу Хай. Адно з самых старажытных узгадванняў смяротнага пакарання прыходзіцца да 3,800 год. Габрэйскі каляндар кажа, што ў 2000 годзе насамрэч быў 5760 год. Мы ведаем, што Габрэскі каляндар быў спецыяльна паблытаны, таму што равіны свядома выкінулі некалькі год, каб прароцтва аб Ісусе з кнігі Данііла не супадала з рэальнымі датамі. Саксоны мелі генеалогію, што зыходзіла ад Адама. Датскія і нарвежскія каралі складаюць сваё паходжанне ад Ноя. Не давярайце Егіпецкаму спісу каралёў. У ім ёсць вельмі шмат перабольшанняў. Паглядзіце на працу Корвіла на гэтую тэму пад назвай "The Evolution Cruncher." Чаму самым старэйшым правераным гістарычным запісам менш за 6,000 год? Ну, я маю тэорыю на гэты конт. Магу паспрачацца, што вы ведаеце пра што я? Біблія абсалютна праўдзівая, народ. Абсалютна верная, навуковая. Доказы маладосці зямлі непераадолныя. Студэнтаў не вучаць гэтаму. Студэнтам паказваюць толькі мяркуемыя доказы, што зямлі вельмі шмат год. Памятаеце манеты ў патануўшым скарбе? Ім лепш бы мець справу з самымі маладымі. Але не з самымі старымі. Гэтыя кнігі больш не з'ўляюцца навуковымі. Бо гэтыя кнігі пра эвалюцыю. Я думаю гэта частка нашмат большага малюнка - Новага Светавога Парадку. Вы ведаеце, што тыя, што засноўвалі гэту краіну казалі, "Мы лічым, што гэтыя ісціны відавочныя... Усе людзі створаныя роўнымі, яны валодаюць неадчужальнымі правамі, што перадаў ім іх Творца." А ці ведалі вы, што 75% дзяцей з хрысціянскіх сем'яў, што хадзілі ў грамадскія школы, адвяргаюць хрысціянскую веру пасля першага года ў каледжы? Гэта здарылася з Кроўфардам Тоям. Большасць людзей ніколі не чула аб Кроўфардзе Тое, але ён быў дастаткова вядомым прафэсарам Баптыскай семінарыі на поўдні. Ён амаль жаніўся на дзяўчыне, якую звалі Лоці Мун. Хто-небудзь чуў пра Лоці Мун? Ці ведаеце вы, што многія з вас атрымоўвалі падарункі на Раство ад Лоці Мун. Яна была вядомай месіянэркай у Кітаі. Пасля грамадзянскай вайны Кроўфард Той паехаў у Еўропу для таго, каб вывучаць эвалюцыю. Ён увабраў яе ў сябе і паверыў ёй. Неўзабаве ён стаў эвалюцыяністам. Кроўфард вярнуўся ў свой біблейны клас і сказаў, "Вы ведаеце, Біблія вучыць наўпрост 6-дзённаму стварэнню. Біблія проста памыляецца на гэты конт." Біблія памыляецца?!?! Зараз жа спыняся, Кроўфард!! Магчыма твая тэорыя памыляецца і табе добранька прамылі мазгі? Гэта вельмі проста прамыць мазгі. Я збіраюся прамыць мазгі цэламу натоўпу, і пасля мы выйдзем і пойдзем да дому. Заўтра мы збіраемся паразмаўляць пра Эдэмскі сад. Якім ён быў? І чаму яны жылі да 900 год? Але спачатку я хачу паспрабаваць прамыць мазгі кожнаму. Вось, што павінна адбыцца. Я збіраюся распавесці вам маленькую гісторыю. Пакуль буду распавядаць, паралельна буду прамываць. Магчыма раней вам ніколі не прамывалі мазгі. Гэта бяспечная працэдура. Не турбуёцеся пра гэта. Пасля таго, як я распавяду вам гэтую простую гісторыю, я задам вам два простых пытання па гэтай гісторыі. Калі вы будзеце ведаць адказ, я хачу толькі, каб вы паднялі руку. Калі вы не будзеце ведаць адказ, гэта азначае, што вам паспяхова прамылі мазгі. Зараз папрашу ўвагі: вось гэта гісторыя. Аднойчы мужчына выбег з дому, ён спяшаўся. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева, і прыбёг да дому. Калі ён прабягаў па дому, то заўважыў дзьвух людзей у масках, што чакалі яго. Хто гэтыя людзі ў масках? І чаму ён выйшаў з дому і спяшаўся? Калі вы ведаеце, падыміце руку, але не кажыце гучна адказ. Усяго пяць ці шэсць. Астатняя частка, увага, мы паспрабуем зноўку. Аднойчы мужчына выбег з дому, ён спяшаўся. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Я даю вам падказку - гэта важна. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева, і прыбёг да дому. Калі ён прабягаў па дому, то заўважыў дзьвух людзей у масках, што чакалі яго. Хто гэтыя людзі ў масках? І чаму ён выйшаў з дому і спяшаўся? Хто-небудзь яшчэ здагадаўся? ...Яшчэ двое. Астатняя частка, увага, мы паспрабуем зноўку і шмат разоў. Але зараз я паспрабую аднавіць вас пасля прамыўкі. Бачыце, вы не заўважылі гэтага, але я прамыў вам мазгі за першыя 3 секунды. Я збіраюся аднавіць усіх вас пасля прамыўкі, паказаўшы вам некалькі малюнкаў. Я распавяду вам тую ж гісторыю слова ў слова, але зараз глядзіце на малюнкі. Вы адчуеце сябе зноўку з непрамытымі мазгамі. Гэта цудоўнае адчуванне. Вы гатовыя? Тады пачынаем. Аднойчы мужчына выбег з дому, ён спяшаўся. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева. Ён прабёг невялікую адлегласць і павярнуў на лева, і прыбёг да дому. Калі ён прабягаў па дому, то заўважыў дзьвух людзей у масках, што чакалі яго. Хто гэтыя людзі ў масках? Гэта прымаючы і судзьзя! Вы скажыце, "Брат Ховінд, няўжо так проста прамыць мазгі?" О, так! Бачыце, як толькі я сказаў, "Мужчына выбег з дому..." Вы пачалі думаць пра дом. І вы ўжо былі збітыя з панталыку. Калі вы збітыя з панталыку, то ўжо вельмі цяжка вярнуцца назад. Ці спадабалася б вам бачыць, як прамываюць мазгі дзецям у школьнай сістэме 'мільёнамі год' што дня? Мільёнам дзяцей у Амерыке прамываюць мазгі штогод. І робяць яны гэта ў вельмі просты спосаб. Яны змяшчаюць дзяцей у дзіцячыя садкі; дзеці нават чытаць яшчэ ня ўмеюць. І яны даюць ім кнігу такога тыпу: "Я магу чытаць пра дыназаўраў." Ці можа хто-небудзь здагадацца, які першы сказ у гэтай кніжцы? "Мільёны год таму...." І такім чынам дзеці збіваюцца з панталыку ў першыя 5 секундаў. Колькі дзяцей вывучаюць гэта ў школах гэтага горада? Усе яны. Гэта сістэма называе Ісуса хлусам. Ці жылі дыназаўры мільёны год таму? Др.Сеўс нават кажа, "Мільёны год да вашага нараджэння." Ісус сказаў, што стварэнне пачалося ад Адама. Хтосці памыляецца, народ! Пачакайце хвіліначку, Біблія кажа, што да таго, як адбыўся патоп, людзі жылі да 900 год. Як гэта магчыма? Мы паразмаўляем пра гэта на другой частке семінара заўтра. Што наконт патопа? Ну, пра гэта паразмашляем на відэа №6. І што наконт дыназаўраў? Пра гэта будзе сказана у відэа №3. Але паслухайце, вы збіраецеся, каб вам казалі, што вы пачыналі сваё існаванне, як слімакі, і паступова пераўтвараліся ў чалавека. Будзьце ўважлівыя, таму што такая філасофія сапсуе вас. Апостал Павал сказаў, "Глядзіце, браты, каб хто не прывабіў вас філасофіяй і пустымі панадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях свету, а не па Хрысту." Калі дзіцёнак ходзіць 12 альбо 16 год у грамадскія навучальныя установы, які ж у яго будзе погляд на свет? Магчыма, як у эвалюцыяніста. Калі Біблія права на конт пачатку, то магчыма яна права і на конт канцу. Давайце ўсё прасуміруем. Бог стварыў свет. Ён яго Гаспадар. Ён усталёўвае правілы. І мы ўсе вінаватыя, бо парушаем гэтыя правілы. Кожны з нас. Дазвольце мне паказаць вам. Гэта Дзесяць Прыказанняў. Ён сказаў нам, "Не кажы хлуслівага сведчання." (Не хлусі.) Колькі з вас калі-небудзь у жыцці казалі хлусню? Падыміце руку альбо скажыце суседу, што вы гэтага не рабілі! "Не бяры чужога." Колькі з вас бралі штосці чужое? Давайце, вы ўжо казалі, што хлусілі. Падымайце вашы рукі. (Ці вы паднялі руку, брат? Падымайце.) Пакуль мы ведаем, што мы зборышча хлуслівых злодзеяў, ці праўда? Можа вы хочаце прачытаць увесь спіс і ўбачыць, што мы ўчыняем? Думаю, лепш нам спыніцца тут. Няма ніякіх пытанняў - мы вінаватыя. І мы мусім панесці пакаранне. Бог ёсць справядлівы судзьзя. Ён не можа глядзець на грэх, таму мы мусім быць пакараныя. Ці, мы павінны знайсці замену. Вось для чаго прыйшоў Ісус. Ён хацеў заплаціць за вашыя грахі. 36 год таму я сказаў Яму, што Ён можа заплаціць за мяне. Я прасіў Яго прабачыць мяне і выратаваць мяне. Калі б вы памерлі сёння, куды б вы адправіліся? Для тых, хто паліць альбо не? Куды вы пойдзеце, калі памрэце? Вы павінны пра гэта падумаць, таму што будзеце мёртвымі рэальна доўгі час. Усё, што вы атрымалі ў гэтым жыцці, гэта маленькі штрышок паміж дзьвума датамі. Я калі-небудзь абавязкова памру. Я збіраюся гэта зрабіць апошнім у маім жыцці, але абавязкова зраблю. Гэта можа здарыцца сёння. Ці бачылі вы, як водзяць машыны ў Ноксвіле, Тэнэсі? У вас тут вельмі шмат неацёсаных вяскоўцаў, народ. І вы можаце загінуць сёння па дарозе да дому. Куды вы пойдзеце, калі памрэце? Калі вы не ўпэўненыя, што выратаваныя, чаму б вам не папрасіць Госпада аб прабачэнні і выратаванні. І калі вы выратваныя, то што на зямлі вы робіце для Нябёсаў? Кожны павінны займацца чымсці для Госпада. Вайна працягваецца; знайдзіце чым займацца. Працуйце. Выратоўвайце душы. Будзьце настаўнікамі нядзельнай школы, кіроўцамі аўтобусаў; рабіце штосці для Бога ў вашым жыцці. Калі вам патрэбна дапамога - вось для чаго нашыя матэрыялы. У канцы залі на стале знаходзіцца каталаг. Як і нашыя відэаматэрыялы для таго, каб дапамагчы вам умацаваць вашую веру ў Божае слова. Мы спадзяемся, што вы атрымалі задавальненне ад гэтых відэа-сэрый аб стварэнні, эвалюцыі і дыназаўрах. Нашмат важнейшае, чым ведаць усю праўду і факты пра навуку, ведаць праўду аб тым, ці ідзеце вы на Нябёсы ці не. Калі вы ніколі не давяралі Хрысту, як свайму Збавіцелю, дазвольце мне хутка растлумачыць, што вы павінны рабіць, каб патрапіць на Нябёсы. Біблія кажа, што ўсе мы грэшнікі. Мы ўсе парушылі Божыя законы. Усе мы не падпарадкоўваемя нашаму Творцу. Мы усе рабілі кепскія рэчы; усе мы грэшнікі. Некаторыя горшыя за іншых, прынамсі ў чалавечых вачах, але ўсе мы парушалі Божыя законы. Біблія кажа, што мы ўсе павінны пакаяцца. Слова пакаяцца азначае "павярнуцца." Насамрэч важныя дзьве рэчы, "адвярнуцца ад вашага граху і павярнуцца да Бога." Бог шукае магчымасці змены вашай пазіцыі. Калі вы скажыце, "Госпад, я нехачу больш рабіць няправільныя рэчы; прабач мяне, што я дзейнічаў супраць Цябе. Я хачу выправіцца." І вы адварочваецеся ад вашага граху і паварочваецеся да Бога. Вы кажыце, "Бог, калі ласка прабач мяне, калі ласка выратуй мяне." Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 3:23, "Таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены Славы Божай." Вы мусіце прызнацца, што вы грэшнік. Па-другое, Біблія кажа ў Пасланні да Рымлянаў 6:23, "Бо пакаранне за грэх - смерць." Мы заслугоўваем таго, каб памерці і адправіцца ў пекла, але Ісус ужо памёр за вас. Ён любіць вас. Ён хоча быць разам з вамі на Нябёсах. Кожнаму, хто папросіць Яго аб выратаванні, Бог дасць дар вечнага жыцця, гэта сказана ў Пасланні да Рымлянаў 6:23. Гэта бясплатны дарунак. І аб гэтым сказана ў Пасланні да Рымлянаў 10:13, "Бо ўсялякі, хто пакліча імя Госпада, выратуецца." Калі вы толькі звернецеся і скажыце, "Госпад, я грэшнік. Калі ласка, прабач мяне," і папросіце Яго, то Ён дасць вам у бясплатны дар вечнае жыццё. Чаму б вам не памаліцца са мной у гэты час і вы б маглі прыняць Ісуса, як свайго Збавіцеля. Гэта не магічныя словы; Бог глядзіць на вашае сэрца, але калі вы скажыце гэта і насамрэч будзеце думаць аб гэтым, то Бог прабачыць вас. Проста скажыце, "Дарагі Госпад Ісус, Я ведаю, што я грэшнік. Я парушаў Твае прыказанні. Мне вельмі шкада. Калі ласка прабач мяне. Калі ласка ачысці Сваёй крывёю мяне. Прабач мае грахі і вазьмі мяне на Нябёсы. У імя Ісуса Хрыста, Амэн." Біблія кажа, што кожны, хто пакліча імя Госпада будзе выратаваны. Такім чынам, калі вы папрасілі Госпада аб выратаванні, Ён абавязкова выратуе. Вашая асноўная задача - узрастаць. Чытайце вашу Біблію, маліцеся, прыядноўвайцеся да добрай, веруючай у Біблію царквы, пачынайце ўзрастаць, каб быць добрым Хрысціянінам. Вялікі вам дзякуй. Тэлефануйце ці пішыце, калі мы сможам, то абавязкова дапаможам. Былі рады дапамагчы вам. За большай інфармацыяй ці матэрыяламі па тэме Стварэнне-Навука-Эвангелізм, тэлефануйце 1-850-479-3466. Альбо наведайце наш сайт: www.drdino.com. - [Ed.13.5]